eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-NEW-BOOKS 13-17 01 2025
  • anons-ONE-CHRISTMAS-TREE-26-12-2024
  • THE-WAY-Pshenko
  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы
kupala-m 
 

ГАЮЧЫЯ КРЫНІЦЫ

ДРАМАТУРГІЧНАЯ СПАДЧЫНА ЯНКІ КУПАЛЫ

 

Купала як драматург выяўляўся ўжо ў сваёй паэзіі. Менавіта ў яго паэтычных творах пачалі вымалёўвацца тыя элементы, развіццё якіх садзейнічала пераходу да драматургіі. Выступленне Янкі Купалы ў якасці драматурга было вынікам творчай эвалюцыі пісьменніка, своечасовым адказам на патрабаванні жыцця, эпохі. Ва ўмовах разгортвання рэвалюцыйнага руху тэатр мог стаць дзейсным сродкам уплыву на масы, трыбунай грамадска-палітычнай барацьбы, арэнай для прапаганды перадавых ідэй.

Купалаўская драматургія да нядаўняга часу вольна або міжвольна разглядалася пасля лірыкі, што надавала п’есам Купалы адценне другаснасці. Паміж тым драматургію Я. Купалы варта разглядаць не пасля, а поруч з паэзіяй, у кантэксце агульнага паэтавага светапогляду, эстэтыкі. Своеасаблівымі ступенькамі, па якіх паэт як бы падымаўся ад верша да драмы і камедыі, былі драматычныя паэмы “Адвечная песня” і “Сон на кургане”. 3 чэрвеня 1912 года ў Акопах Купала завяршае свой першы сцэнічны твор – камедыю “Паўлінка”, у якой ён ва ўсім бляску паўстае перад намі майстрам драматургіі, выдатным камедыёграфам.

Драматургія Купалы, узрастаючы на глебе нацыянальнага Адраджэння, была вельмі разнастайнай у ідэйна-эмацыянальных адносінах. Адчуваючы, напрыклад, патрэбу маладога беларускага тэатра ў лёгкай камедыі, ён піша жарт-вадэвіль “Прымакі” (ліпень 1913 г.). У верасні 1913 года пісьменнік завяршыў яшчэ адзін твор – драму “Раскіданае гняздо”, якая ўпершыню была пастаўлена на сцэне толькі пасля Лютаўскай рэвалюцыі Першым беларускім таварыстам драмы і камедыі ў Мінску ў ліпені1917 г., а надрукаваць “Раскіданае гняздо” аўтар змог толькі ў 1919 годзе ў Вільні. Трагікамедыя “Тутэйшыя” была завершана ў жніўні 1922 года. Лёсам ёй было наканавана стаць апошнім творам драматургічнай спадчыны беларускага Песняра.

Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Гаючыя крыніцы : драматургічная спадчына Янкі Купалы”, якая пройдзе з 2 сакавіка па 2 красавіка, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Увазе прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, якія адлюстроўваюць тэматычны змест экспазіцыі, раскрываючы талент Купалы-драматурга.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Бандарык, Алена. Калі пытанне робіцца адказам? : на моўным матэрыяле п’ес Янкі Купалы / Алена Бандарык // Роднае слова. — 2010. — № 12. — С. 38—41.

2. Васючэнка, Пятро. Драматургічная спадчына Янкі Купалы : вопыт сучаснага прачытання / Пятро Васючэнка ; рэд. І. Э. Багдановіч ; АН Беларусі, Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — 173 с.

3. Гніламёдаў, У. В. Драматургія. “Паўлінка”, “Прымакі”, “Раскіданае гняздо” // Янка Купала : жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў ; навук. рэд. В. П. Жураўлёў ; НАН Беларусі, Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — С. 123—127.

4. Замоцін, Іван. Беларуская драматургія : драматычныя творы Янкі Купалы // Творы : літаратурна-крытычныя артыкулы / Іван Замоцін ; склад. Я. М. Гаварушка ; навук. рэд. У. М. Конан. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — С. 188—210. — (Спадчына).

5. Кабржыцкая, Таццяна. Драматургічны геній Янкі Купалы / Таццяна Кабржыцкая // Полымя. — 2001. — № 11. — С. 166—180.

6. Казлоўская, М. М. Універсальнае ў драматычным канфлікце п’есы Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” / М. М. Казлоўская // Веснік БДУ. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2006. — № 3. — С. 10—14.

7. Казлоўская, Марына. Біблейскія вобразы і матывы ў драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” / Марына Казлоўская // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта : навук. зб. / пад агульн. рэд. Міколы Хаўстовіча. — Мінск : Права і эканоміка, 2002. — Вып. 3. — С. 114—116.

8. Карпаў, У. Гаючыя крыніцы // Крылаты ўзлёт : літаратурна-крытычныя артыкулы / Уладзімір Карпаў. — Мінск : Беларусь, 1966. — С. 17—50.

9. Карпаў, У. Драматургія Янкі Купалы // Па шляху сталасці : літаратурна-крытычныя артыкулы аб беларускай прозе і драматургіі / Уладзімір Карпаў. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1952. — С. 3—54.

10. Купала, Янка. Паўлінка : камедыя ў 2-х актах / Янка Купала ; прадм. Пятра Васючэнкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 63 с. : іл.

11. Купала, Янка. Тутэйшыя : трагічна-смяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях / Янка Купала ; прадм. і камент. Пятра Васючэнкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — 94 с. : іл.

12. Лаўшук, С. С. Драматургія Янкі Купалы / С. С. Лаўшук // Янка Купала : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1986. — С. 201—203.

13. Макарэвіч, Алесь. Фальклорныя матывы ў драматургіі Янкі Купалы / Алесь Макарэвіч; рэд. Д. Я. Бугаёў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1969. — 100 с.

14. Максімовіч, В. А. Да праблемы аўтарскага канцэпту ў драме “Раскіданае гняздо” // Беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя : вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / В. А. Максімовіч. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — С. 39—45.

15. Мішчанчук, М. І. П’еса Янкі Купалы “Тутэйшыя” ў кантэксце літаратурнага працэсу XX стагоддзя / М. І. Мішчанчук // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнар. навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 26-27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч (навук. рэд.) [і інш.] ; НАН Беларусі, Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы. — Мінск : Права і эканоміка, 2007. — С. 234—244.

16. Пісарэк, Ларыса. Прагмалінгвістычная характарыстыка адрасатных форм у драматычных творах Янкі Купалы / Ларыса Пісарэк // Веснік БДУ. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 1996. — № 3. — С. 27—31.

17. Рычкова, Л. Поўнатэкставыя базы дадзеных на матэрыяле драматургічных твораў Янкі Купалы / Л. Рычкова // Беларуская лінгвістыка / рэдкал.: А. І. Падлужны (адказ. рэд.) [і інш.] ; НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск : Беларуская навука, 2001. — Вып. 51. — С. 3—9.

18. Сабалеўскі, Анатоль. Крутыя дарогі Купалавых трагічна-смяшлівых “Тутэйшых” / Анатоль Сабалеўскі // Роднае слова. — 2007. — № 4. — С. 72—75.

19. Садаўнічы, Э. В. Янка Купала і Якуб Колас і станаўленне беларускай савецкай драматургіі / Э. В. Садаўнічы // Беларуская літаратура / рэдкал.: М. М. Грынчык (гал. рэд.) [і інш.] ; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск : Выд-ва БДУ, 1982. — Вып. 10. — С. 99—107.

20. Садаўнічы, Э. Мастацкая літаратура і нацыянальная свядомасць : генезіс беларускай “тутэйшасці” паводле Янкі Купалы / Эдуард Садаўнічы // Роднае слова. — 2002. — № 7. — С. 8—11; № 8. — С. 26—28.

21. Сасімовіч, А. К. Янка Купала – драматург. Камедыя “Паўлінка” / А. К. Сасімовіч // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. — 2011. — № 3. — С. 35—39.

22. Яніцкі, М. І. Сатырычныя творы новай беларускай літаратуры ў сістэме жанраў, родаў і відаў : манаграфія / М. І. Яніцкі ; Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. — Брэст : Выд-ва БрДУ, 2005. — 119 с.

23. Ярош, М. Г. Драматургія Янкі Купалы / М. Г. Ярош ; рэд. В. В. Барысенка ; Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы. — Мінск : Выд-ва АН БССР, 1959. — 148 с.

 

КНІГІ І АРТЫКУЛЫ

 

 


 

01

Васючэнка, Пятро. Драматургічная спадчына Янкі Купалы : вопыт сучаснага прачытання / Пятро Васючэнка ; рэд. І. Э. Багдановіч ; АН Беларусі, Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — 173 с.


Перачытваючы драматычныя паэмы і п’есы Янкі Купалы – “Адвечную песню”, “Сон на кургане”, “Паўлінку”, “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”, – аўтар імкнецца адысці ад шматлікіх ацэнак, якія існавалі раней. Творчасць беларускага песняра разглядаецца ў сувязі з авангарднымі з’явамі ў еўрапейскіх літаратурах канца XIX – пачатку XX стагоддзя.

Разлічана на шырокае кола чытачоў, усіх, каго цікавіць творчасць класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

 

 


 

02

Макарэвіч, Алесь. Фальклорныя матывы ў драматургіі Янкі Купалы / Алесь Макарэвіч ; рэд. Д. Я. Бугаёў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1969. — 100 с.


Праца прысвечана важнай і актуальнай тэме – выкарыстанню Я. Купалам фальклорных матываў у драматычных творах: паэмах "Адвечная песня", "Сон на кургане", "На папасе" і п'есах "Раскіданае гняздо", "Паўлінка", "Прымакі". Тут паказана арганічная сувязь гэтых твораў з беларускай вуснапаэтычнай паэзіяй, вызначаецца роля вуснай народнай паэзіі ў стварэнні моўнай характарыстыкі купалаўскіх герояў.

 


 

03

Яніцкі, М. І. Сатырычныя творы новай беларускай літаратуры ў сістэме жанраў, родаў і відаў : манаграфія / М. І. Яніцкі ; Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. — Брэст : Выд-ва БрДУ, 2005. — 119 с.


У манаграфіі даследуецца генезіс і эвалюцыя сатырычных жанраў новай беларускай літаратуры. Прапанаваны падыход комплекснага вывучэння смехавых твораў дае багатыя магчымасці для ўдасканалення літаратуразнаўчых уяўленняў пра спецыфіку іх развіцця: выяўлення ўплыву фальклорнай стыхіі, аб'ектыўнага асэнсавання прыёмаў камічнага, раскрыцця нацыянальных асаблівасцей сатырычных жанраў.

Адрасавана студэнтам, навукоўцам-філолагам, выкладчыкам, тым, каго цікавяць праблемы тэорыі і гісторыі літаратуры.

 


 

04

Ярош, М. Г. Драматургія Янкі Купалы / М. Г. Ярош ; рэд. В. В. Барысенка ; Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы. — Мінск : Выд-ва АН БССР, 1959. — 148 с.


Манаграфія прысвечана аналізу сцэнічных твораў Янкі Купалы, такіх як камедыя "Паўлінка", драма "Раскіданае гняздо" і інш. Аўтар раскрывае драматургічны талент славутага пісьменніка, адлюстраваўшы яго шлях да гэтага жанру літаратуры. Асаблівая ўвага надаецца вызначэнню характару і ступені народнасці купалаўскай драматургіі, якая наглядна праяўляецца ў мове твораў песняра.

Кніга зацікавіць літаратуразнаўцаў, філолагаў, студэнтаў, тэатральных дзеячаў і тых, хто неабыякавы да гісторыі беларускай драматургіі.