eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-NEW-BOOKS 13-17 01 2025
  • anons-ONE-CHRISTMAS-TREE-26-12-2024
  • THE-WAY-Pshenko
  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы
kupala-m 
 

АДЛЮСТРАВАЦЬ УСЕ ЗРУХІ ДУШЫ  

ЯНКА КУПАЛА – ПЕРАКЛАДЧЫК

Перакладчыцкая дзейнасць Янкі Купалы, якой ён займаўся на працягу ўсяго свайго жыцця, узбагаціла беларускую літаратуру творамі А. Пушкіна, І. Крылова, А. Кальцова, М. Някрасава, Т. Шаўчэнкі, А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі, Е. Жулаўскага і інш. Першыя пераклады датуюцца 1905 годам, апошнія – 1940-м. Дзякуючы Купалу па-беларуску загучалі такія творы, як "Слова аб палку Ігаравым", "Інтэрнацыянал" Э. Пацье, "Медны коннік" А. Пушкіна, вершы і паэмы Т. Шаўчэнкі "Запаведзь", "Сон", "Каўказ", "Тарасова ноч", "Гайдамакі", "Кацярына", а таксама "Песня аб вайне грамадзянскай" і "Парыжская камуна" У. Бранеўскага, верш "Мы кавалі" П. Шкулёва, "Калыханка" М. Красільнікава.

Перакладаў Янка Купала з пяці моў – рускай, украінскай, французскай, нямецкай і польскай. Усяго ім перакладзена 92 творы 36 аўтараў: байкі, вершы, паэмы, опернае лібрэта, драма, апавяданні. Найчасцей пісьменнік звяртаўся да творчасці Т. Шаўчэнкі, М. Канапніцкай, А. Міцкевіча.

Праз перакладныя творы Я. Купала выяўляў ідэі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення беларускага народа, узбагачаў беларускую літаратуру жанрава і пэўнымі мастацкімі каштоўнасцямі. Акрамя таго перакладчыцкая дзейнасць Купалы вырашала агульнакультурную задачу – папулярызавала творчасць розных аўтараў з нагоды іх юбілейных дат. І тут паэт засяроджваў увагу айчыннага чытача на найбольш значных творах яго любімых аўтараў.

Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай "Адлюстраваць усе зрухі душы : Янка Купала – перакладчык", якая пройдзе з 2 лютага па 2 сакавіка, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Увазе прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, якія перадаюць тэматычны змест экспазіцыі.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Александровіч, С. Х. Купалаўская школа перакладу / С. Х. Александровіч // Народныя песняры : да 90-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа : зборнік артыкулаў / пад рэд. І. Я. Навуменкі [і інш.]. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1972. — С. 135—157.

2. Александровіч, С. Х. Янка Купала – перакладчык // Слова – багацце : літаратурна-крытычныя артыкулы / С. Х. Александровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. — С. 124—152.

3. Александровіч, С. Х. Янка Купала – перакладчык твораў Т. Шаўчэнкі // Старонкі братняй дружбы : артыкулы пра літаратурныя сувязі / С. Х. Александровіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1960. — С. 73—108.

4. Буйноўская, В. М. Фальклорныя элементы ў Купалаўскім перакладзе “Слова пра паход Ігара” / В. М. Буйноўская // Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння : матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі : да 80-годдзя НАН Беларусі, Мінск, 28 мая 2008 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч (навук. рэд.) [і інш.]; Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — С. 122—126.

5. Булахаў, М. Янка Купала – перакладчык “Слова аб палку Ігаравым” / М. Булахаў // Янка Купала : зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці паэта / склад У. Ф. Луцэвіч, І. К. Жыдовіч; пад рэд. П. Глебкі. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1955. — С. 182—206.

6. Лапата-Загорскі, А. М. Пераклады Янкі Купалы і Якуба Коласа як сведчанне планамернасці засваення вопыту сусветнай літаратуры / А. М. Лапата-Загорскі // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 26-27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч (навук. рэд.) [і інш.]; Ін-т літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. — Мінск : Права і эканоміка, 2007. — С. 207—211.

7. Ліпскі, У. С. Паэт не меў спачынку // Янкаў вянок : дзецям пра Янку Купалу / Уладзімір Ліпскі; маст. А. Ф. Вашчанка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — С. 131—135.

8. Палітыка, Д. Янка Купала – перакладчык / Дзмітрый Палітыка. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1959. — 95 с.

Палітыка, Д. Янка Купала – перакладчык : літаратурна-крытычныя артыкулы / Дзмітрый Палітыка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 80 с.

9. Партрэты беларускіх пісьменнікаў : альбом / уклад. Д. А. Бессараб; маст. А. А. Ерышава. — Мінск : Бел. Верасень, 2005. — 20 с. — (Куфэрак настаўніка і выхавацеля).

10. Рагойша, В. Арыштаваныя пераклады / Вячаслаў Рагойша // Спадчына. — 1990. — № 3. — С. 10—11.

11. Рагойша, В. П. Купала перакладае прозу / В. П. Рагойша // Песні беларускай валадар / рэдкал.: А. А. Лойка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1981. — С. 53—66.

12. Рукапісная спадчына Янкі Купалы : каталог / уклад. А. У. Бурбоўская; навук. рэд. і аўтар прадмовы В. П. Рагойша. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2008. — 480 с. : іл.

13. Семяжон, Я. І. Купалаўскі пераклад “Інтэрнацыянала” / Я. І. Семяжон // Народныя песняры : да 90-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа : зборнік артыкулаў / пад рэд. І. Я. Навуменкі [і інш.]. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1972. — С. 157—169.

14. Слова аб палку Ігаравым / пер. Я. Купалы. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1952. — 58 с.

15. Тычка, Г. Крывавае жніво : з гісторыі Купалавага перакладу драмы Ежы Жулаўскага “Эрас і Псіха” / Галіна Тычка // Роднае слова. — 2001. — № 12. — С. 21—23.

16. Хазанава, К. Л. Моўнае вар’іраванне перакладаў Янкі Купалы : аўтарэферат дысертацыі / К. Л. Хазанава. — Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2000. — 20 с.

17. Шамякіна, А. І. Пераклады Янкі Купалы 20-х гадоў / А. І. Шамякіна // Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, Мінск, 3-4 кастрычніка2002 г. / рэдкал.: У. В. Гніламедаў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — С. 277—281.

18. Янка Купала : жыццё і творчасць : 1882—1942 / склад. І. К. Жыдовіч, Я. Ю. Раманоўская. — Мінск : Народная асвета, 1972. — 176 с. : іл.

19. Янка Купала : 1882—1942 : камплект паштовак / склад. Я. Ю. Раманоўская. — Мінск : Беларусь, 1982. — 16 пашт.

20. Янка Купала : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1986. — 727 с.: іл.

 

КНІГІ І АРТЫКУЛЫ

 

 


 

img431

Янка Купала : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1986. — 727 с.: іл.


“Янка Купала” – першая на Беларусі персанальная энцыклапедыя. Асвятляючы асноўныя моманты жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі, даведнік з’яўляецца пэўным падрахункам развіцця купалазнаўства. У ім 3095 артыкулаў. У артыкулах пра творы Я. Купалы, апрача асвятлення іх зместу, тэматычнай і сюжэтнай накіраванасці, аналізу выяўленчых сродкаў, даецца інфармацыя пра першую публікацыю твора, пераклады яго на мовы народаў СССР і замежныя. Змешчаны артыкулы пра мастацкія і публіцыстычныя творы паэта, кожнае прыжыццёвае іх выданне. Пэўную частку матэрыялаў даведніка складаюць праблемныя артыкулы пра творчасць Я. Купалы – пра лірыку, драматургію, публіцыстыку, паасобныя жанры, вобразы, найбольш пашыраныя ў яго паэзіі.

 


 

img406

Палітыка, Д. Янка Купала – перакладчык : літаратурна-крытычныя артыкулы / Дзмітрый Палітыка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 80 с.


Літаратуразнавец і крытык Дзмітрый Палітыка (1915—1965) вядомы як аўтар прац па беларускай і рускай літаратурах. У прадстаўленай манаграфіі аўтар раскрывае асаблівасці перакладчыцкага майстэрства Янкі Купалы, даследуе сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі братніх славянскіх народаў.

 


 

img411

Рукапісная спадчына Янкі Купалы : каталог / уклад. А. У. Бурбоўская; навук. рэд. і аўтар прадмовы В. П. Рагойша. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2008. — 480 с. : іл.


Каталог “Рукапісная спадчына Янкі Купалы” мае на мэце каталагізаваць адну з найбольш каштоўных нацыянальных калекцый. Упершыню ўвазе даследчыкаў і прыхільнікаў творчасці Я. Купалы прадстаўляецца магчымасць найбольш поўна пазнаёміцца з апісаннямі аўтографаў паэта і ўбачыць рукапісы яго твораў.

Выданне будзе карысным як айчынным, так і замежным даследчыкам, а таксама ўсім тым, каго цікавіць гісторыя жыцця і творчасці Янкі Купалы.

 


 

img427

Шамякіна, А. І. Пераклады Янкі Купалы 20-х гадоў / А. І. Шамякіна // Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, Мінск, 3-4 кастрычніка2002 г. / рэдкал.: У. В. Гніламедаў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — С. 277—281.


Даклады і паведамленні Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, сведчаць пра вызваленне літаратуразнаўчай навукі ад агульнаверыфікацыйных выказванняў-палажэнняў і пазначаюць яе выхад на інтэграцыйны ўзровень пазнаваўчых метадаў гуманітарных навук.

Кніга адрасуецца ўсім, каго цікавяць праблемы развіцця беларускай літаратуры, купала- і коласазнаўства.