Песняры беларускай паэзіі – Янка Купала і Якуб Колас
- Подробности
- Создано 22.03.2022 08:30
Песняры беларускай паэзіі – Янка Купала і Якуб Колас
Яны нарадзіліся ў адзін час. Яны ўсё жыццё ішлі побач. Яны, кожны па-свойму, унеслі неацэнны ўклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры.
Янка Купала і Якуб Колас – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці і народных пачуццяў. Усё сваё жыццё яны аддана служылі беларускаму народу і пранеслі праз яго высокiя iдэалы гуманiзму, дабра i справядлiвасцi, аддалi народу свой талент, сваю душу i сэрца. У сваіх творах яны раскрылі асаблівасці нацыянальнага характару, духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова. Яны ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё беларускай літаратурнай мовы, абудзілі цікавасць да яе як нацыянальнага скарбу беларускага народа, садзейнічалі ўзбагачэнню слоўнікавага складу мовы, павелічэнню яе мастацка-вобразных магчымасцяў.
Сваёй мастацкай творчасцю Я. Купала і Я. Колас вывелі беларускую літаратуру на еўрапейскі ўзровень. Яны здолелі паказаць, што на беларускай мове можна выразіць глыбіню пачуццяў, самыя складаныя філасофскія паняцці і асаблівасці светаўспрымання.
Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай з'явай, адным з больш важных і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.
«Літаратурная пара» Купала–Колас і сёння прываблівае не толькі сваёй гарманічнай цэласнасцю, але і дадатковасцю, калі адзін класік дапаўняе другога, як гучнае рэха, якое паглыбляе адчуванне прасторы і часу. Блізкія ў сваіх поглядах і грамадскіх ідэалах, яны аказаліся вельмі рознымі па творчай манеры: у кожнага свой жыццёвы шлях, непаўторны стыль, духоўны свет. Але разам яны – родапачынальнікі новай беларускай літаратуры, стваральнікі класічнага стылю і літаратурнай мовы.
Класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас пакінулі вялікую спадчыну, на якой вырасла не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы свету.
Янка Купала. «Мне сняцца сны аб Беларусі...» : успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы / уклад. Г. Шаблінскай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 700, [1] с., іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі, ЖЗЛБ). У чарговай кнізе серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» сабраны матэрыялы, якія раскрываюць перыпетыі жыццёвага і творчага лёсу заснавальніка новай беларускай літаратуры, першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта ўспаміны яго сучаснікаў: родных і блізкіх, пісьменнікаў і навукоўцаў, дзеячаў мастацтва і культуры, кіраўнікоў і простых людзей, якія сустракаліся з Янкам Купалам. У выданне таксама ўключаны некаторыя афіцыйныя дакументы, лісты, артыкулы, якія тлумачаць асаблівасці гістарычнай эпохі, у якой выпала жыць паэту. Упершыню друкуюцца тры раздзелы з манаграфіі першага біёграфа Янкі Купалы Льва Клейнбарта «Янка Купала. Вопыт характарыстыкі літаратурнай і біяграфічнай» (1929–1934). |
|
Якуб Колас. У думках, у сэрцах, у песнях : успаміны, нарысы, эсэ, прысвячэнні / уклад. М. Міцкевіча. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 605, [1] с., іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі, ЖЗЛБ). Чарговы том серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» прысвечаны памяці Якуба Коласа (1882–1956), народнага паэта Беларусі, аднаго з заснавальнікаў сучасных беларускай мовы і літаратуры, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. Праз успаміны родных і блізкіх, паплечнікаў і сяброў, вучняў і землякоў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй філасофскай велічы і прыгажосці. Дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф, чалавек з сапраўдным дзяржаўным мысленнем, Якуб Колас жыве ў сэрцах і думках беларусаў. Вершы-прысвячэнні вядомых пісьменнікаў сплятаюць вянок любові Народнаму Песняру. |
|
Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы / уклад.: В. Дз. Селяменеў [і інш.] ; рэдкал.: М. І. Мушынскі [і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – Кн. 1 : 1909–1939. – 320 с. У зборнік увайшлі невядомыя і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва, таксама выкарыстаны матэрыялы музеяў класікаў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і інш. |
|
Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы / уклад.: В. Дз. Селяменеў [і інш.] ; рэдкал.: М. І. Мушынскі [і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – Кн. 2 : 1909–1939. Ч. 1. – 381 с. У зборнік увайшлі невядомыя і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, матэрыялы біяграфічнага характару, сведчанне пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў, увекавечанне іх памяці. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. Выкарыстаны матэрыялы музеяў класікаў, архіва Якуба Коласа, што захоўваюцца ў яго нашчадкаў, а таксама Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і інш. |
|
Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы / уклад.: В. Дз. Селяменеў [і інш.] ; рэдкал.: М. І. Мушынскі [і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – Кн. 2 : 1939–2009. Ч. 2. – 336 с. У зборнік увайшлі невядомыя і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, матэрыялы біяграфічнага характару, сведчанне пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў, увекавечанне іх памяці. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. Выкарыстаны матэрыялы музеяў класікаў, архіва Якуба Коласа, што захоўваюцца ў яго нашчадкаў, а таксама Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і інш. |
|
Науменко, И. Янка Купала; Якуб Колас : творческие портреты / И. Науменко ; перевод с белорусского В. Жиженко. – Москва : Советский писатель, 1982. – 287 с. Книга белорусского прозаика и литературоведа И. Науменко содержит идейно-эстетический анализ творчества виднейших поэтов Беларуси Янки Купалы и Якуба Коласа. Автор показывает тесно связанный с именами двух поэтов процесс становления и зарождения белорусской национальной поэзии. Рассматривая Я. Купалу и Я. Коласа в качестве основоположников современной белорусской словесности, И. Науменко в то же время стремится определить их место и значение в истории развития всей многонациональной советской литературы. |
|
Разам з народам : матэрыялы юбілейных навуковых сесій АН БССР, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа. – Мінск : Навука і тэхніка, 1983. – 147 с. У зборнік уключаны даклады, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання: да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа / уклад. Н. В. Якавенка ; навук. рэд. І. В. Саверчанка. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – 398 с.
2. Максімовіч, В. Волаты духу нацыі / В. Максімовіч // Полымя. – 2012. – № 7. – С. 126–139.
3. Народныя песняры: да 90-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа : зборнік артыкулаў / пад рэд. І. Я. Навуменкі [і інш.]. – Мінск : БДУ, 1972. – 271 с.
4. ...Сугучна з імем Беларусі // Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Р. С. Бярозкін ; склад. і аўтар прадмовы Ю. М. Канэ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 11–16.
5. Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа (Мінск, 25–26 верасня 2012 года) / рэдкал.: А. А. Манкевіч [і інш.]. – Мінск : Права і эканоміка, 2012. – 239 с.
6. Тычына, М. Янка Купала і Якуб Колас: учора, сёння і заўсёды / М. Тычына // Наука и инновации. – 2012. – № 12. – С. 57–59.
7. Тычына, М. А. Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння / М. А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 493 с.
8. Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі (Мінск, 3–4 кастрычніка 2002 г.) / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш]. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 319 с.
9. Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 26–27 верасня 2007 г.) / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – 400 с.