eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-07 12 2024
  • anons-KRASNOVSKAYA
  • anons-Nikitina
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…

Вярцінскі Анатоль Ільіч


(нар. 1931)

 
Viarcinski-А

 

Анатоль Ільіч Вярцінскі – сусветна вядомы публіцыст, драматург, журналіст, крытык і перакладчык. Але ў літаратуру ён прыйшоў найперш за ўсё як паэт і абраў адзін з самых перспектыўных і малараспрацаваных шляхоў у беларускай паэзіі – інтэлектуальна-філасофскае асэнсаванне быцця ва ўсім багацці і шматграннасці яго праяўлення, інтэграцыю нацыянальнага ў агульначалавечы кантэкст. А. Вярцінскі з'яўляецца адным з лепшых прадстаўнікоў «філалагічнага пакалення», школы высокага, засяроджанага на маральна-этычных праблемах, а гэта значыць – агульначалавечага мастацтва, якое грунтуецца на філасофскай творчасці, культывуе найперш думку, а затым – пачуццё.

Пісаць вершы Анатоль Ільіч пачаў яшчэ падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, а першыя яго творы з'явіліся ў 1950-я гг. на старонках газет «Чырвоная змена», «Беларускі ўніверсітэт», часопіса «Маладосць».

Яго пяру належаць лірычныя вершы і паэмы, п'есы і апавяданні, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, эсэ, літаратурныя пераклады. Творы А. Вярцінскага сведчаць пра яго талент глыбокага асэнсавання жыцця, актыўнага пошуку высокіх ідэалаў, гармоніі. Некаторыя вершы аўтара пакладзены на музыку, па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль.

Анатоль Вярцінскі адметны сваёй творчай манерай, спосабам паэтычнага выказвання думак і адчуванняў. Яго творам уласцівы лірызм і грамадзянскасць, духоўнасць і чалавечнасць, імкненне да спасціжэння высокага ідэалу. У іх аўтар асэнсоўвае вечныя праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека, абвінавачвае абыякавасць і самазадаволенасць. У яго вершах можна знайсці мастацкае тлумачэнне такіх катэгорый, як дабро, праўда, шчасце, ісціна. Яшчэ адной адметнай рысай творчай манеры А. Вярцінскага з'яўляюцца гумар, іронія, сарказм – якасці, што арганічна спалучаюцца з рацыянальным, інтэлектуальна паглыбленым асэнсаваннем жыцця.

Імя Анатоля Вярцінскага шырока вядома ў свеце, дзякуючы яго перакладам на беларускую мову твораў класічнай і сучаснай рускай, украінскай, балгарскай, польскай, літоўскай паэзіі, п'ес Лопэ дэ Вегі.

Акрамя літаратурнай дзейнасці, у розныя гады А. Вярцінскі вёў актыўную грамадскую дзейнасць: працаваў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі, намеснікам старшыні камісіі па галоснасці, сродках масавай інфармацыі і правах чалавека. Ён з'яўляецца адным з аўтараў тэкста Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі.

Анатоль Ільіч Вярцінскі – заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Лепяшынскага (1988) за кнігу «Нью-Ёркская сірэна», прэміі «Залаты апостраф» (2010). Узнагароджаны медалём да 100-годдзя з часу ўтварэння БНР (2019).

Да 90-годдзя Анатоля Вярцінскага супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць».

 

arrow Мой лёс круты, як лес густы: жыццёвы і творчы шлях Анатоля Вярцінскага

arrow Школа Дабраты: драматургія Анатоля Вярцінскага

arrow Маральнае, як агульначалавечае і грамадзянскае: канцэпцыя асобы ў лірыцы А. Вярцінскага

arrow Высокае неба ідэала: паэзія Анатоля Вярцінскага