eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-CHEKHOV-PALETTE 23 01 2025 anons
  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-notarius-30-01-2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы

Абуджаная памяць

banner-Korotkevich-big

 

 Абуджаная памяць


Драматургія Уладзіміра Караткевіча

 

Даволі значны след як мастак, філосаф і гісторык пакінуў Уладзімір Караткевіч у беларускай драматургіі.

Майстэрства У. Караткевіча менавіта як драматурга вызначаецца ў своеасаблівасці разумення п'есы як сродку, які дазваляе паказаць у канкрэтных асобах і падзеях асаблівасці часу, складанасці і рух гістарычнага працэсу, уразіць чытача не толькі словам, але і канкрэтнымі ўчынкамі і дзеяннямі герояў. Умелае валоданне складанымі драматургічнымі канструкцыямі, глыбокае валоданне гісторыяй, спалучэнне таленту і адкрытасці эмоцый дазволілі пісьменніку стварыць цудоўныя гарманічныя творы.

Галоўная тэма драматургічных твораў Уладзіміра Караткевіча – народ, яго лёс, найбольш яскравыя моманты яго гісторыі. Любімыя героі пісьменніка – людзі гераічнага складу характару і трагічнага лёсу, народныя заступнікі, абаронцы, якія не ведаюць кампрамісаў у барацьбе са злом і якія ў такой барацьбе за народнае шчасце аддадуць усё, не шкадуючы нават асабістага жыцця.

У сваіх драматургічных творах пісьменнік выкарыстоўваў такія традыцыі сусветнай гістарычнай драмы, як патрыятычны пафас, сацыяльная праблематыка, фактычная дакладнасць, рамантычная паэтыка, асэнсаванне сацыяльных пытанняў быцця: «Чалавека няма без продкаў, народа няма без гісторыі. Дрэва без каранёў не можа існаваць, ні тым больш прыносіць плод».

Драматургія захапіла Уладзіміра Караткевіча ўжо на самым пачатку творчага шляху. У сярэдзіне 50-х гадоў адначасова з аповесцямі «У снягах драмае вясна» і «Дзікае паляванне караля Стаха» была напісана п'еса «Млын на Сініх Вірах». Яна напісана ў добрых традыцыях савецкага мастацтва на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Твор – своеасаблівы гімн народу, яго гісторыі.

Галоўныя ролі ў п'есе адведзены станоўчым героям: арганізатарам і кіраўнікам партызанскага руху супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але ёсць у творы і адмоўныя героі – акупанты і іх прыслужнікі. У п'есе добра раскрыты такія якасці герояў як высакароднасць, мужнасць, абавязак.

Наступны драматычны твор быў напісаны Уладзімірам Караткевічам, можна сказаць, па сацыяльным заказе: да 1000-годдзя г. Віцебска. Гістарычная драма «Званы Віцебска» – гэта хроніка XVII стагоддзя. У ёй аўтар раскрыў такі складаны гістарычны перыяд, як барацьба супраць уніяцкай царквы. У п'есе пастаўлена пытанне пра тое, што мовы набажэнстваў – лацінская і стараславянская – не знаёмыя народу, а таму цяжкія для звароту да Бога. Аўтар хоча давесці думку пра тое, што гвалт прыводзіць да яшчэ большага кровапраліцця і вынішчэння.

У творы «Кастусь Каліноўскі» пісьменнік адлюстраваў такую значную ў гісторыі Беларусі з'яву, як народная барацьба супраць царызму ў 1863–1864 гг. Драма была напісана Уладзімірам Караткевічам невыпадкова: прадзед пісьменніка быў удзельнікам паўстання 1863 года. Галоўны герой твора – Кастусь Каліноўскі – параўноўваецца з вобразам Ісуса Хрыста. У ім аўтар выкарыстоўвае цікавы літаратурны прыём: ён не апісвае падзеі паслядоўна, а, наадварот, уважлівы да дэталяў толькі тады, калі яны маюць нейкі абагульнены сэнс. Часцей за ўсё вылучаюцца адзінкавыя факты і падзеі, якія ў той час нясуць прыкметы агульнага, тыпічнага. Можна сказаць, што пісьменнік паказвае кавалкі жыцця, але так, каб яны ў спалучэнні давалі ўяўленне пра рух і гістарычнае развіццё.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы У. Караткевіч стварыў драму «Калыска чатырох чараўніц». Яна прысвечана станаўленню асобы Янкі Луцэвіча (Янкі Купалы), складанню яго грамадзянскай і эстэтычнай пазіцый. У творы пісьменнік выкарыстоўвае сімвалічныя вобразы чатырох чараўніц – залатой, белай, блакітнай і цёмнай, якія, згодна з народным паданнем, спадарожнічаюць кожнаму сумленнаму чалавеку на ўсім яго жыццёвым шляху – ад нараджэння і да самай смерці. Працэс духоўнага ўзмужання Янкі Луцэвіча, абумоўленасць яго свядомасці сацыяльнымі ўмовамі тагачаснага грамадства, гістарычнай памяццю – усё гэта надае драме важкае сацыяльна-філасофскае гучанне.

Глыбокая ўвага Уладзіміра Караткевіча да лёсу роднага народа, трагічных старонак яго гісторыі знайшлі сваё развіццё і ў трагедыі «Маці ўрагану». У ёй апісваюцца падзеі Крычаўскага паўстання 1743–1744 гг. У гэтым творы фальклорныя матывы спалучаюцца з гістарычнай дакладнасцю.

Дзесяцігоддзямі Уладзімір Караткевіч імкнуўся ўвасобіць у сваіх драматычных творах гісторыю свайго народа ў яе кульмінацыйных момантах. «Званы Віцебска» – пра ўзброенае паўстанне мяшчан супраць паланізацыі і каталізацыі ў XVII стагоддзі, у п'есе «Маці ўрагану» адлюстроўваюцца падзеі Крычаўскага паўстання 1743–1744 гг., «Кастусь Каліноўскі» – пра паўстанне супраць царызму пад кіраўніцтвам шляхты ў XIX стагоддзі, «Калыска чатырох чараўніц» – пра ўсплеск сацыяльнай і нацыянальнай самасвядомасці на пачатку XIX стагоддзя, на хвалі рэвалюцыйных падзей 1905 года.

У драматургічных творах У. Караткевіча выявіліся тыя ж лепшыя, характэрныя рысы, што ўласцівы яго празаічным і вершаваным творам. Найперш гэта – незвычайнае майстэрства ва ўзнаўленні гераічных і трагічных падзей нашага мінулага, у перадачы сутнасці, духу далёкіх ад нас эпох, іх мастацкая «рэканструкцыя».

Гэтыя творы не толькі не ўступаюць яго празаічным творам, а, наадварот, дапаўняюць іх, даюць чытачу магчымасць убачыць дастаткова шырокую панараму беларускай гісторыі, даносяць да яго складанасці барацьбы грамадскай думкі, удзел у гэтай барацьбе лепшых яе прадстаўнікоў у пэўную гістарычную эпоху.

 


01

Караткевіч, У. С. Старыя беларускія хронікі : п'есы / У. С. Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 302 с.


У зборнік драматургічных твораў пісьменніка ўвайшлі п'есы: «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска», «Калыска чатырох чараўніц», «Маці ўрагану», «Млын на Сініх Вірах».


02

Караткевіч, У. С. Збор твораў : у 8 т. / У. С. Караткевіч ; уклад., падрыхт. тэкстаў і камент. Л. М. Мазанік ; рэдкал.: С. А. Андраюк [і інш.] ; рэд. тома В. В. Зуенак. – Т. 8, кн. 1 : П'есы. Нарыс. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 591 с.


У восьмы том увайшлі п'есы, якія былі пастаўлены тэатрамі Рэспублікі Беларусь і прыцягнулі ўвагу шырокага кола гледачоў – «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска», «Калыска чатырох чараўніц», «Маці ўрагану», «Млын на Сініх Вірах».


03

Верабей, А. Л. Уладзімір Караткевіч : жыццё i творчасць / А. Л. Верабей. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 271 с.


У кнізе асэнсоўваецца постаць Уладзіміра Караткевіча. Выкарыстоўваецца даволі багатая колькасць архіўных матэрыялаў, а таксама эпісталярная спадчына пісьменніка і ўспаміны пра яго. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуецца праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў.


04

Караткевіч, У. С. Збор твораў : у 25 т. / У. С. Караткевіч ; [прадм., падрыхт. тэкст. і камент. А. Вераб'я] ; рэдкал.: А. Бельскі [і інш.] ; рэд. тома Т. Шамякіна. – Т. 11 : П'есы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 544 с.

У адзінаццаты том увайшлі п'есы «Млын на Сініх Вірах», «Трошкі далей ад Месяца...», «Кастусь Каліноўскі» (Смерць і неўміручасць), «Званы Віцебска», «Калыска чатырох чараўніц», «Маці ўрагану».


ЛІТАРАТУРА

1. Бармоціна, А. Гістарычныя драмы Уладзіміра Караткевіча: праблематыка, вобразы, паэтыка / А. Бармоціна // Роднае слова. – 2012. – № 4. – С. 20–22.

2. Верабей, А. Фальклорныя матывы ў творчасці Уладзіміра Караткевіча : [літаратурная крытыка] / А. Верабей // Роднае слова. – 2006. – № 7. – С. 18–20.

3. Верабей, А. Л. Абуджаная памяць : нарыс жыцця i творчасцi Уладзiмiра Караткевiча / А. Л. Верабей. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1997. – 256 с.

4. Верабей, А. Л. Жывая повязь часоў : нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча / А. Л. Верабей. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985. – 119 с.

5. Верабей, А. Л. Уладзімір Караткевіч : жыццё i творчасць / А. Л. Верабей. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 271 с.