eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-notarius-30-01-2025
  • anons-psychology-know-yourself
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы

Васілёва зорка

Byikov-2019

 
Паэты, пісьменнікі, мастакі – Васілю Быкаву
 

Будуць часам ідалы раструшчаны,

Свет разумны стоміцца ад крыкаў.

Васільком у жыце Беларушчыны

Назаўсёды застанецца Быкаў.

Рыгор Барадулін

 

Незабыўны Васіль Быкаў... Яго кнігі, напоўненыя праўдай жыцця і страсцю душы, балючыя і трывожныя, заўсёды побач з намі. Да іх пісьменнік прабіваўся з акопаў вайны, і яны сталі неабходнымі ўсяму свету. Прыцягальныя душэўныя рысы, адметная шматгранным талентам асоба Васіля Быкава і, вядома, кранальныя творы майстра натхнялі паэтычныя пёры на пачуццёвыя радкі ў яго адрас. Паэты многіх краін свету прысвяцілі вершы народнаму пісьменніку. Не сталі выключэннем і беларускія творцы. Сярод іх Уладзімір Караткевіч, Сяргей Законнікаў, Еўдакія Лось, Ніл Гілевіч, Юрка Голуб, Вольга Іпатава, Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Данута Бічэль, Алег Лойка, Пімен Панчанка, Уладзімір Мазго, Анатоль Канапелька, Давід Сімановіч, Уладзімір Папковіч, Казімір Камейша, Пятро Прыходзька, Алег Салтук, Сяргей Панізнік, Мікола Аўрамчык.

Прысвячэнні сусветна вядомаму празаіку, пэўная частка якіх узята з кніжнага скарбу музея Васіля Быкава Гродзенскага грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл, змешчаны пад вокладкай выдання «Пасланец мужнасці».

 

Час стагоддзі, як касой, сцінае,

Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў...

Усё мінае – Гонар не мінае,

Бо народжаны адным сумленнем.

Калі сонца выб'ецца з туману,

Толькі іх і ўспомніць хор народаў,

Воінаў сваіх, святых і зраненых,

Рыцараў сумлення і свабоды.

У. Караткевіч, «Васілю Быкаву»

 

Свой унёсак у захаванне памяці пра Васіля Уладзіміравіча зрабілі і мастакі. У жніўні 2004 года ў вёсцы Бычкі на Ушаччыне адбыўся X пленэр імя Язэпа Драздовіча. У ім прынялі ўдзел 25 мастакоў з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Сярод іх Аляксей Марачкін, Алег Скавародка, Міхась Ляўковіч, Алесь Пушкін, Аляксандр Шыёнак, Янка Рамановіч, Сяргей Ткачэнка, Аляксандр Родзін, Ілона Барадуліна і іншыя. Мастакі працавалі на радзіме Васіля Быкава 10 дзён, за якія было створана 80 твораў. Праводзілі гэтую акцыю грамадскія і творчыя арганізацыі – культурна-асветніцкі цэнтр імя Я. Драздовіча і Віцебскае абласное аддзяленне Беларускага Саюза мастакоў. Вынікі пленэру экспанаваліся ў Віцебску, Наваполацку, Мінску, а таксама ў Празе.

Мастакі, якія прайшліся сцежкамі народнага пісьменніка падчас пленэру, сваімі творамі яшчэ раз сцвердзілі, што сцяжынкі да месца, адкуль пайшоў у свет Васіль Быкаў, ніколі не зарастуць.

Беларусь можа ганарыцца сваімі геніямі. Віцебшчына надзвычай багатая на імёны, якія ўвайшлі ў гісторыю нашай культуры. І сярод іх – асаблівая зорка Васіля Быкава. Яна дорыць людзям надзею на светлую будучыню.

 

Забегчы з палыновага пагорка,

Сьцежка ў сьвет

Прарока павяла.

Над Бычкамі

Васілёва зорка

Не шкадуе, як і ён, сьвятла.

Векавечным словам Васіля

Ясьніцца крывіцкая зямля...

Рыгор Барадулін

 


01

Бугаёў, Д. Я. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Д. Я. Бугаёў. – Мінск : Народная асвета, 1987. – 207 с.


У кнізе аўтар асвятляе жыццёвы і творчы шлях пісьменніка Васіля Быкава, паказваецца яго пісьменніцкая адметнасць, яго роля ў адлюстраванні народнага подзвігу ў барацьбе з фашызмам.



02

Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах : у 2 ч. / С. Шапран. – Мінск ; Гародня, 2009. – Ч. 1. – 734 с.


Дадзенае выданне – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі.


03

Васілёва зорка : мастацка-літаратурны праект па выніках пленэру, праведзенага на радзіме народнага пісьменніка Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі і прымеркаванага да 80-х угодкаў яго народзінаў. 5 – 13 жніўня 2004 г. / рэд. А. Анісім. – Менск ; Бычкі ; Германавічы, 2005. – 27 с.


У выданні змешчаны творы мастакоў, а таксама паэтычныя вершасклады і выказванні, створаныя падчас пленэру ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна.


04

Наш Быкаў : кніга ўспамінаў / уклад. Г. Бураўкін. – Мінск : Кніга, 2004. – 496 с.


У кнізе змешчаны ўспаміны беларускіх пісьменнікаў пра знаёмства з Васілём Быкавым.


06

Пасланец мужнасці: паэтычныя прысвячэнні Васілю Быкаву / уклад. Ю. Голуб. – Мінск : Кнiгазбор, 2009. – 104 с.


У кнізе змешчаны вершы паэтаў многіх краін свету, прысвечаныя народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву, а таксама нізка вершаў-прысвячэнняў, якія былі напісаны пасля смерці празаіка.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Адамовіч, Г. Васіль Быкаў – вялікае сэрца народа / Г. Адамовіч // Роднае слова. – 2013. – № 6. – С. 3–5.

2. Бугаёў, Д. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Д. Бугаёў. – Мінск : Народная асвета, 1987. – 207 с.

3. Буран, В. Васіль Быкаў : нарыс творчасці / В. Буран. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 232 с.

4. Бурэц, А. «Васілёва зорка» ў Шаркаўшчыне / А. Бурэц // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 1 мая. – С. 4.

5. Быкаў, В. Праўдай адзінай : літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю / В. Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 262 с.

6. Васілёва зорка : мастацка-літаратурны праект па выніках пленэру, праведзенага на радзіме народнага пісьменніка Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі і прымеркаванага да 80-х угодкаў яго народзінаў. 5—13 жніўня 2004 г. / рэд. А. Анісім. – Менск ; Бычкі ; Германавічы, 2005. – 27 с.

7. Дубровін, А. Не на дзень, а на век / А. Дубровін // Віцебскі рабочы. – 2004. – 22 чэрв. – С. 2.

8. Залоска, Ю. Дыялогі з Васілём Быкавым : інтэрв'ю, эсэ / Ю. Залоска. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 95 с.

9. Крупіца, Н. Дарога да Васіля Быкава / Н. Крупіца // Віцьбічы=Витьбичи. – 2004. – 22 июня. – С. 3.

10. Крупица, Н. После пленэра в Бычках / Н. Крупица // Витьбичи. – 2005. – 20 янв. – С. 5.

11. Мяснікоў, А. Васіль Быкаў (1924–2003): талент мужны, непаўторны / А. Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – С. 305–308.

12. Наш Быкаў : кніга ўспамінаў / уклад. Г. Бураўкін. – Мінск : Кніга, 2004. – 496 с.

13. Пасланец мужнасці: паэтычныя прысвячэнні Васілю Быкаву / уклад. Ю. Голуб. – Мінск : Кнiгазбор, 2009. – 104 с.

14. Пастернак, Т. Почтили память народного писателя / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 21 июня. – С. 4.

15. Прыходзька, П. Вяртанне ў жыццё / П. Прыходзька // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 18 чэрвеня. – С. 13.

16. Салаўёва, Т. Васілю Быкаву прысвячаецца / Т. Салаўёва // Витебский проспект. – 2009. – 15 янв. – С. 2.

17. Цялятка, А. Ад удзячных землякоў / А. Цялятка // Народная газета. – 2004. – 22 чэрв. – С. 3.

18. Чарнякевіч, Ц. Васіль Быкаў. Адзінота і свабода / Ц. Чарнякевіч // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 12 ліп. – С. 5.

19. Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах : у 2 ч. / С. Шапран. – Мінск : Гародня, 2009. – Ч. 1. – 734 с.

20. Шпакоўская, Г. Ушанавалі памяць класіка / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2018. – 21 июня. – С. 19.