Я перад вамі з памяццю сваёй…
- Подробности
- Создано 22.01.2018 08:30
Быкаў Васіль Уладзіміравіч
(1924–2003)
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Памёр 22 чэрвеня 2003 года. Беларускі празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік БССР (1980), Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964) за аповесць «Трэцяя ракета», Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) за аповесці «Абеліск» і «Дажыць да світання», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён», Ленінскай прэміі (1986) за аповесць «Знак бяды».
Васіль Быкаў – адзін з найбольш вядомых беларускіх пісьменнікаў, які праславіў беларускую літаратуру на ўвесь свет. Пісьменнік-франтавік у надзвычай моцных вобразах паказваў жорсткую праўду пра вайну. Амаль усе яго творы прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны. «...Вялікую праўду аб мінулай вайне суджана выказаць толькі яе ўдзельнікам або сведкам. Іншым гэта не дадзена. Іншыя могуць стварыць нават геніяльныя творы, але гэта ўжо будзе з поваду вайны, а не яе горкай і крывавай праўдай», – лічыў Васіль Быкаў.
Да 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў «Я перад вамі з памяццю сваёй...»:
«Я перад вамі з памяццю сваёй...»: жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава
«Сейбіт мужнасці і праўды»: ваенныя аповесці Васіля Быкава
«Доўгая дарога дадому»: вобраз Радзімы ў творах Васіля Быкава
«Маленькі чалавек на вялікай вайне»: героі твораў Васіля Быкава
«Дарогамі Быкава»: беларускія мясціны, звязаныя з Васілём Быкавым
«Васілёва зорка»: паэты, пісьменнікі, мастакі – Васілю Быкаву