90 год Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна
- Подробности
- Создано 22.01.2018 08:30
У 2019 годзе спаўняецца 90 год з дня заснавання Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Багатая стваральная гісторыя бібліятэкі – гэта перш за ўсё дзейнасць, накіраваная на захаванне культурнай спадчыны Віцебшчыны і папулярызацыю кніжнай культуры. Праца многіх пакаленняў высокапрафесійных супрацоўнікаў Віцебскай абласной бібліятэкі неаднаразова адзначалася ўзнагародамі і падзякамі. На ўсіх этапах сваёй дзейнасці бібліятэка з'яўлялася крыніцай інфармацыі, культурных дасягненняў і духоўных каштоўнасцей.
Сёння Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна – гэта культурна-асветніцкі, інфармацыйна-бібліяграфічны і навукова-метадычны цэнтр вобласці, дзе ў камфортных умовах наведвальнікам прадастаўляецца доступ да інфармацыі на розных носьбітах з выкарыстаннем перадавых інфармацыйных тэхналогій, праводзяцца цікавыя сацыякультурныя мерапрыемствы, навукова-практычныя канферэнцыі і семінары, ажыццяўляецца ўдзел у міжнародных бібліятэчна-інфармацыйных праектах.
Да 90-годдзя заснавання Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна распрацаваны План мерапрыемстваў.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 90-годдзя Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна.
Урачыстая вечарына «Рэгіянальнай кніжнай скарбніцы – 90».
Цыкл мерапрыемстваў «У коле сяброў»:
гучныя чытанні «Чытаем разам»;
творчая сустрэча з доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Таццянай Катовіч;
творчая сустрэча з мастацтвазнаўцам, даследчыкам, педагогам Аляксандрам Лісавым.
Праект «БиблиоLingvoПолифония»:
фота-акцыя ў сетцы Facebook «Юбілей бібліятэкі ў 3D-фармаце»;
нядзельны інтэлектуальны клуб «БиблиоGame = БиблиоГейм» (на платформе kahoot.it);
цыкл экскурсій «Пра бібліятэку па-англійску»;
Прэзентацыя гістарычнай панарамы «Аддзел абанемента вачыма чытачоў».
Прэзентацыя фоталетапісу «Библиотека: Люди... Годы... События...».
Арт-праект «Этот день в истории».
Для Вас заўсёды адчыненыя нашы дзверы!