60 год з часу заснавання горада Наваполацка
- Подробности
- Создано 19.02.2018 08:30
Наваполацк - культурная сталіца Беларусі-2018
60 год з часу заснавання горада Наваполацка
Гісторыя Наваполацка пачынаецца з чэрвеня 1958 года. Жаданне самім пабудаваць новы горад прывяло тады на бераг Заходняй Дзвіны, на Усесаюзную ўдарную камсамольскую будоўлю, юнакоў і дзяўчат з розных куткоў краіны. Там, дзе была прыбярэжная пустка, вырас палатачны гарадок.
Першыя камсамольска-маладзёжныя брыгады Генадзя Матросава, Уладзіміра Мудрага, Пятра Блахіна, Галіны Сяргун, Антаніны Байцовай будавалі інтэрнаты, пракладвалі дарогі, будавалі праз раку пантонную пераправу. Ветэраны Нафтабуда прыгадваюць, што на цяжкасці і бытавую неўладкаванасць ніхто не скардзіўся. Адпрацаваўшы змену, часта заставаліся яшчэ на адну, на грамадскіх пачатках будавалі жылыя дамы.
Новабудоўля хутка набірала размах. Прынялі навасельцаў восем інтэрнатаў, гасцінна заззяў агнямі клуб будаўнікоў, аўтамашыны з грузамі пайшлі па новым мосце. На месцы былых балот быў узведзены завод жалезабетонных вырабаў.
14 снежня 1963 года горад атрымаў сваю сучасную назву – Наваполацк – і стаў горадам абласнога падпарадкавання. Была прапанова назваць новы горад Камсамольскам-на-Дзвіне. Для гэтага меліся ўсе падставы. У яго нараджэнне ўклалі энергію, самахвярнасць і працалюбства тысячы маладых энтузіястаў.
Але ўсё ж горад назвалі Наваполацкам. І ў гэтым таксама ёсць свая рамантыка. Нібы малодшы сабрат раскінуў ён свае белакаменныя гмахі на левым беразе Заходняй Дзвіны, у васьмі кіламетрах ад старажытнага Полацка. Гісторыя раздзяляе іх больш як тысячай гадоў. А аб'ядноўвае адна легенда.
Расказваюць, нібыта адзін ход з падзямелля полацкага Сафійскага сабора ідзе пад Дзвіну і потым далёка-далёка, у горад невыказнай прыгажосці і шчасця, які знаходзіцца сярод дрымотных лясоў і непраходных балот. І быццам прайсці ў гэты горад могуць толькі людзі чыстай душы і вялікага сумлення.
Легенда ёсць легенда. Але яна ўсё ж мае дачыненне да Наваполацка. Сюды людзі, праўда, не ішлі па падземных хадах. На ўдарную будоўлю па камсамольскіх пуцёўках юнакі і дзяўчаты прыязджалі з розных куткоў краіны. І сваёй мужнасцю і адвагай стваралі цуд зямны, ператваралі легенду ў рэальнасць.
Да першага 10-гадовага юбілея насельніцтва маладога горада склала каля 40 тысяч чалавек. Сюды, на Усесаюзную ўдарную камсамольскую будоўлю, ехалі з радасцю з усіх канцоў тады вялікай краіны. Тут забяспечвалі жыллём, была перспектыўная работа, добрае забеспячэнне. У першае дзесяцігоддзе ўжо працавалі тры агульнаадукацыйныя школы, адна – вячэрняя, тры бібліятэкі, музычная школа, былі клуб і Палац культуры нафтавікоў, кінатэатр «Космас», палітэхнікум, два ПТВ, парк культуры і адпачынку. Насельніцтва абслугоўвалі тры паліклінікі, з'явілася бальніца.
Але самая галоўная падзея першага дзесяцігоддзя – гэта будаўніцтва першынца нафтахіміі Беларусі – нафтаперапрацоўчага завода (НПЗ) і крыху пазней – хімкамбіната. Менавіта гэтым прадпрыемствам горад абавязаны сваім узнікненнем. У 1963 годзе навапалачанамі атрыманы першы беларускі бензін, а ў 1968 годзе – першы поліэтылен. Гэта было сапраўднай працоўнай перамогай.
У 1970-я гады ў Наваполацку замацаваліся традыцыі бурнага росту і стварэння. Больш чым на 20 тысяч павялічылася колькасць гараджан. Павысіўся ўзровень жыцця людзей.
Будаваліся новыя прадпрыемствы: пачаў выпускаць прадукцыю завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў, практычна быў пабудаваны завод «Вымяральнік» – у 1979 годзе ён ужо пачаў працаваць. На «Паліміры» прыняты ў эксплуатацыю комплекс па вытворчасці поліэтылену высокага ціску «Палімір-50», атрымана валакно нітрон. Мноства новых установак уведзена ў строй на НПЗ. Калектывы гэтых прадпрыемстваў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.
За гэты перыяд пабудавана пяць школ, новы будынак Палаца піянераў, адкрылася мастацкая школа, кінатэатр «Юнацтва», уведзены ў строй новы спартыўны комплекс «Атлант». Справілі наваселле дзіцячая паліклініка і прафілакторый хімкамбіната, дабудаваўся і пачаў працаваць Палац культуры будаўнікоў, атрымаў статус дзяржаўнага гарадскі музей, на базе філіала Беларускага тэхналагічнага інстытута ўтвораны Наваполацкі політэхнічны інстытут. У горадзе з'явіўся новы від транспарта – выйшаў на лінію першы трамвай.
У 80-я гады горад працягваў расці і развівацца. Прадпрыемствы працавалі стабільна. Па нафтапровадзе Сургут – Полацк у горад пайшла цюменская нафта. Была пабудавана і здадзена новая АТС, адчыніліся чатыры школы, выставачная зала, кінатэатр «Мінск», гарадскі Дом культуры, дабудавана бальніца.
Складанымі для Наваполацка былі 1990-я гады. Перабудова адмоўна паўплывала на работу наваполацкага нафтахімічнага комплексу. Паменшыліся пастаўкі нафты, пачала скарачацца вытворчасць. Узніклі праблемы на прадпрыемстве «Вымяральнік» і на заводзе бялкова-вітамінных канцэнтратаў. У горадзе з'явіліся першыя беспрацоўныя. Але, нягледзячы на цяжкасці, былі і дасягненні. Пачаў работу Наваполацкі хлебазавод, была ўведзена ў строй гасцініца «Нафтан», выйшаў першы нумар гарадской «Новай газеты», адкрыліся ліцэй, Палац спорту і культуры ПА «Палімір». У Наваполацку з'явілася першая царква.
На працягу чарговага дзесяцігоддзя Наваполацк упэўнена развіваўся. Праведзены рамонт маста праз Заходнюю Дзвіну, адкрыўся ўніверсам «Нафтан», завершана будаўніцтва СШ № 14, адкрылася Наваполацкае вучылішча алімпійскага рэзерву, пачаў працаваць цэнтр прававой інфармацыі пры гарвыканкаме.
Акцыянаваны прадпрыемствы «Нафтан» і «Палімір». Рэканструяваны вытворчыя магутнасці нафтахімічнага комплексу. Працягваецца будаўніцтва жылля. Аднаўляюцца і развіваюцца аб'екты аховы здароўя, гандлю, бытавога абслугоўвання. Уведзены ў эксплуатацыю «Біямехзавод», пабудаваны новы Бізнес-цэнтр, адбылося адкрыццё завода «Белсплат». Пачаў работу Дыгітальны цэнтр Парка высокіх тэхналогій «IT-акадэмія «НАТА» (Навукова-адукацыйная творчая акадэмія).
Сучасны Наваполацк – гэта буйнейшы прамысловы цэнтр Беларусі з высокаразвітымі культурай, адукацыяй, медыцынай, спортам. У горадзе пражывае 102 тысячы жыхароў. Яго тэрыторыя складае 55,59 кв. км. Тут працуюць прамысловыя прадпрыемствы, будаўнічыя арганізацыі, каля 4 тысяч суб'ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці.
Удзельная вага Наваполацка ў аб'ёме прамысловай прадукцыі Віцебскай вобласці складае больш за 60 працэнтаў. Гандлёва-эканамічнымі адносінамі горад звязаны амаль з усімі краінамі СНД і больш чым з 40 краінамі далёкага замежжа. Цеснае супрацоўніцтва ўстаноўлена з гарадамі-пабрацімамі: іх у Наваполацка 16.
Сацыяльна-эканамічны комплекс горада працуе стабільна, дынамічна развіваючыся. З года ў год выконваюцца асноўныя планавыя паказчыкі. Неаднаразова ў апошняе дзесяцігоддзе Наваполацк быў занесены на рэспубліканскую Дошку Гонару.
Усё, чым багаты горад, – гэта заслуга навапалачан, тых, хто працуе на яго карысць, зберагаючы яго непаўторнасць. Прыгажун-горад, раскінуўшы, быццам белая птушка, свае дамы-крылы, велічна ўзвышаецца над сівой Дзвіной. Ён працягвае будавацца і расці. Няма сумнення, што і ў будучым Наваполацк будзе стабільна расці і развівацца і стане яшчэ прыгажэй.
Новополоцк-55 [Изоматериал] : Гордимся прошлым, строим будущее / [авт. текста Ж. Ф. Матвеенко ; гл. ред. Г. Н. Головатая ; фото В. А. Толочко и др.]. – Минск : БелТА, 2013. – 175 с.
В книге повествуется об истории Новополоцка, замечательных людях, славных делах и традициях Нефтеграда. Богатый иллюстрированный материал наиболее ярко отображает нынешние успехи крупнейшего промышленного центра Беларуси с высокоразвитой культурой, образованием, медициной, спортом. |
|
В интересах нынешнего и будущих поколений : стратегия устойчивого развития города Новополоцка / Н. И. Кочанова [и др.] ; под общей ред. О. В. Сивогракова. – Минск : Ковчег, 2010. – 63 с.
В издании представлен текст Стратегии устойчивого развития города Новополоцка, разработанная местной инициативной группой с привлечением экспертов. Публикация содержит описание города, приоритеты развития, анализ экономической ситуации и конкретные направления работы и индикаторы для мониторинга реализации Стратегии. |
|
Новиков, Ю. Н. Новополоцк : очерк для мл. шк. возраста / Ю. Н. Новиков. – Минск : Юнацтва, 1988. – 111 с.
В книге автор повествует о молодых строителях, возводивших столицу нефтехимической промышленности нашей страны, – Новополоцк – и об их трудовых подвигах. |
|
Ліпскі, У. С. Прыдзвінскі цуд / У. С. Ліпскі. – Мінск : Беларусь, 1975. – 127 с.
Выданне адрасуецца моладзі і камсамольцам, якія будавалі Наваполацк. Аўтар расказвае пра іх працоўныя будні, працоўныя поспехі і імкненні. |
|
Наваполацк=Новополоцк : фотоальбом / сост. В. А. Орлов. – Мінск : Беларусь, 1990. – 128 с.
У выданні змешчаны звесткі з гісторыі горада Наваполацка і яго развіцця. Фотаальбом багаты вялікай колькасцю фотаздымкаў Наваполацка, яго прадпрыемстваў, а таксама жыхароў горада. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксандраў, А. Навапалачан стала болей на 12 тысяч / А. Аляксандраў // Народнае слова. – 2000. – 26 лют. – С. 2.
2. Барысенка, С. ААТ «Нафтан» : даверым новы дзень новаму пакаленню / С. Барысенка // Звязда. – 2007. – 26 верас. – С. 7.
3. Бегунова, Е. Город – праздничный шатер / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2010. – 4 верас. – С. 16.
4. Бегунова, Е. На одного побратима больше / Е. Бегунова // Віцебскі рабочы. – 2010. – 14 янв. – С. 2.
5. Брикер, А. Полвека в строю / А. Брикер // Віцебскі рабочы. – 2010. – 15 июля. – С. 3.
6. Васильева, Г. Впереди – напряженная работа / Г. Васильева // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 2 студз. – С. 2.
7. Вахрамеева, И. Годы на страже здоровья / И. Вахрамеева // Полимировец (Новополоцк). – 2006. – 8 сент. – С. 1–2.
8. В интересах нынешнего и будущих поколений : Cтратегия устойчивого развития города Новополоцка / Н. И. Кочанова [и др.] ; под общей ред. О. В. Сивогракова. – Минск : Ковчег, 2010. – 63 с.
9. В трудах хорошеет родной Новополоцк // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 31 сак. – С. 4–5.
10. Голесник, С. Комсомольцы, добровольцы... / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2008. – 18 сент. – С. IV.
11. Клопова, Т. История города – это история его предприятий / Т. Клопова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2010. – 15 мая. – С. 7.
12. Конышева, Н. «Юбилейное» волокно / Н. Конышева // Народнае слова. – 2003. – 22 сак. – С. 1.
13. Ліпскі, У. С. Прыдзвінскі цуд / У. С. Ліпскі. – Мінск : Беларусь, 1975. – 127 с.
14. Наваполацк=Новополоцк : фотоальбом / сост. В. А. Орлов. – Мінск : Беларусь, 1990. – 128 с.
15. Новиков, Ю. Н. Новополоцк : очерк для мл. шк. возраста / Ю. Н. Новиков. – Минск : Юнацтва, 1988. – 111 с.
16. Новополоцк-55 [Изоматериал] : Гордимся прошлым, строим будущее / авт. текста Ж. Ф. Матвеенко ; гл. ред. Г. Н. Головатая ; фото В. А. Толочко [и др.] – Минск : БелТА, 2013. – 175 с.
17. Шлеймович, М. М. Новополоцк : год за годом / М. М. Шлеймович. – Минск : Беларусь, 2008. – 439 с.