Наваполацк – культурная сталіца Беларусі-2018
- Подробности
- Создано 22.01.2018 08:30
Культурная сталіца Беларусі – акцыя, якая складаецца ў штогадовым абранні таго ці іншага гораду Беларусі цэнтрам культурнага жыцця краіны з мэтай развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця рэгіёнаў, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры, прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці і замежных турыстаў.
На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы, актывізуецца дзейнасць рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых уладаў.
Да 2009 года ўключна культурнай сталіцай Беларусі з'яўляўся горад Віцебск, а 21 студзеня 2010 культурнай сталіцай краіны быў афіцыйна абвешчаны найстаражытнейшы горад краіны Полацк. Пасля гэтага, штогод у рамках адмысловай акцыі вызначалася новая культурная сталіца.
20 красавіка 2017 года было абвешчана, што культурнай сталіцай 2018 года стане Наваполацк. Такое рашэнне было прынята на калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Наваполацк – адзін з найбуйнейшых індустрыяльных навукова-адукацыйных і культурных цэнтраў рэспублікі, які ўзнік на левым беразе Заходняй Дзвіны на старажытных Полацкіх землях.
З гісторыі заснавання г. Наваполацка
Сёння Наваполацк – гэта сучасны індустрыяльны цэнтр, які вядомы не толькі сваёй прамысловай прадукцыяй, але і дасягненнямі ў навуцы, культуры і спорце.
У горадзе дзейнічаюць 3 установы клубнага тыпу, 3 школы мастацтваў, музей гісторыі і культуры, цэнтр рамёстваў і нацыянальнай культуры, а таксама цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка ўзнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне бібліятэчнай справы.
Палац культуры ААТ «Нафтан» вось ужо пяцьдзесят гадоў з'яўляецца адной з найбуйнейшых культурна-асветніцкіх устаноў горада.
У Наваполацку ў сферы культуры працуе звыш 700 чалавек. У горадзе штогод праводзяцца больш за 3000 мерапрыемстваў – пачынаючы ад выстаў і заканчваючы міжнароднымі праектамі. За 2017 год творчыя калектывы, выхаванцы школ мастацтваў, дзеячы культуры горада заваявалі 136 узнагарод на міжнароднай арэне. У 2018 годзе Наваполацк у статусе культурнай сталіцы плануе шырокі спектр мерапрыемстваў як традыцыйных, так і новых, якія будуць радаваць навапалачан і гасцей горада на працягу ўсяго года.
Цэнтр культуры г. Наваполацка выконвае шматпрофільную дзейнасць у напрамку асветы, выхавання і вольнага часу насельніцтва. За шматлікія гады на базе Цэнтра створаны і паспяхова працуюць добра вядомыя ў горадзе і за яго межамі калектывы
Наваполацк можна па праву называць горадам вялікага спорту.
Наваполацкія прызёры, чэмпіёны свету і Еўропы ў розных відах спорту вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. 27 выхаванцаў наваполацкага хакея ўваходзяць у асноўны і рэзервовы склады зборных краіны. У склады каманд наймацнейшай лігі планеты – НХЛ, уваходзяць выхаванцы наваполацкага хакея: Андрэй і Сяргей Касціцыны, Уладзімір Дзянісаў, Сяргей Коласаў. У Алімпійскіх гульнях прымалі ўдзел 16 навапалачан.
У распараджэнні жыхароў Наваполацка шматлікія спартыўныя аб'екты – стадыён на 4,5 тыс. месцаў, 5 плавальных басейнаў, лядовы палац, спартыўныя комплексы: палац спорту і культуры, спартыўныя комплексы «Атлант», «Нафтавік», «Бадзёрасць».
Футбольны клуб Наваполацка «Нафтан» – двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі. Хакейны клуб «Хімік» – двухразовы чэмпіён Беларусі, удзельнік Кубка Федэрацыі, паўфіналіст Кубка Еўропы.
Сістэма вышэйшай адукацыі ў Наваполацку прадстаўлена Полацкім дзяржаўным універсітэтам, у якім навучаюцца па дзённай і завочнай форме навучання больш за 14000 студэнтаў на 10 факультэтах па 45 спецыяльнасцях. Па аб'ёме навуковых даследаванняў, што выконваюцца па заказах прамысловасці, універсітэт ўваходзіць у шэраг вядучых ВНУ краіны.
Супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў пад назвай «Наваполацк – культурная сталіца Беларусі-2018»:
«Культурная сталіца Беларусі-2018»
«60 год з часу заснавання горада Наваполацка»
«На крылах творчасці і натхнення»: паэтычныя старонкі горада.
СПАСЫЛКІ
Новополоцк торжественно принял статус «Культурная столица Беларуси-2018»
Дмитрий Демидов: «То, что город получил статус культурной столицы Беларуси, не стало неожиданностью»
Его называют закованным в бетон. Чего мы не знали о новой культурной столице Беларуси
Новополоцк принял эстафету культурной столицы Беларуси
* Выкарыстаныя матэрыялы сайтаў:
http://www.novopolotsk.gov.by/