Віцебская вобласць: турыстычнымі маршрутамі
- Подробности
- Создано 03.09.2018 08:30
Віцебская вобласць:
турыстычнымі маршрутамі
Віцебская вобласць валодае багатым прыродным патэнцыялам для развіцця турызму: абшырныя, добра захаваныя лясныя, лесаазёрныя прыродныя комплексы, якія ўключаюць помнікі прыроды, разнастайны раслінны і жывёльны свет, прыродныя лячэбныя рэсурсы, паляўнічыя і рыбалоўныя ўгоддзі, прыгожыя ландшафты для арганізацыі пешаходных, конных, веласіпедных, турысцкіх паходаў, адпачынку і аздараўлення ў прыродных умовах.
Арганізацыяй турызму ў Віцебскай вобласці займаецца Упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама. У Віцебску адчынены філіял Нацыянальнага агенства па турызму «Віцебскі інфармацыйна-турысцкі цэнтр». Турысцкую дзейнасць здзяйсняюць 68 арганізацый, размешчаных у большасці раёнаў вобласці.
Комплекснае абслугоўванне турыстаў на тэрыторыі Віцебшчыны забяспечваюць каля 100 гасцініц і гасцінічных комплексаў. Большасць з іх знаходзіцца ў Віцебску, Оршы і Полацку.
Найбольш развітымі відамі турызму на тэрыторыі Віцебскага рэгіёна з'яўляюцца культурна-пазнавальны, рэлігійны, ці паломніцкі, падзейны, лячэбна-аздараўленчы, аграэкатурызм, экалагічны, спартыўны.
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана каля 1000 нерухомых аб'ектаў Віцебскай вобласці. У Віцебску і Полацку сканцэнтравана багатая культурна-гістарычная спадчына: помнікі мастацтва і архітэктуры, сакральныя каштоўнасці, музеі, якія прыцягваюць вялікую частку турыстаў. Усяго ў вобласці налічваецца 28 музеяў і іншых устаноў, у тым ліку Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, абласныя краязнаўчы і мастацкі музеі, музей Марка Шагала ў Віцебску, музей-усадьба І. Я. Рэпіна «Здраўнёва», Браслаўскае аб'яднанне музеяў і іншыя.
Асаблівае месца займаюць манументальныя помнікі падзеям, героям і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Знакавыя аб'екты – мемарыяльныя комплексы «Рыленкі» (Дубровенскі раён), «Прарыў» (Ушацкі раён), «Кацюша» (г. Орша), «Пракляцце фашызму» (Докшыцкі раён).
Цэнтрам рэлігіёзнага турызму для праваслаўных хрысціян з'яўляецца Полацк – калыска беларускай праваслаўнай культуры. Асноўныя аб'екты паломніцтва хрысціян – Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр і Сафійскі сабор у Полацку, Благавешчанская царква ў Віцебску. Для католікаў асноўны цэнтр паломніцтва – касцёл святой Анны ў в. Мосар Глыбоцкага раёна.
Важным элементам турысцкай прыцягальнасці Віцебскай вобласці з'яўляюцца фестывалі, святы і іншыя падзеі культурнага жыцця, якія складаюць рэсурсную базу падзейнага турызму і абагачаюць праграмы знаходжання замежных наведвальнікаў у Беларусі. Традыцыйнымі і найбольш значнымі сталі міжнародны фестываль «Славянскі базар у Віцебску», Рэпінскі плэнер, Шагалаўскія дні, музычны фестываль імя Салярцінскага і сучаснай харэаграфіі, фестываль гітарнай музыкі «Менестрэль» у г. Віцебску, арганнай музыкі «Званы Сафіі», даўняй і сучаснай камернай музыкі ў Полацку, свята мастацтваў «Дзвіна–Двіна–Даўгава» у Верхнядзвінску і іншыя.
Асноўнай базай для развіцця лячэбна-аздараўленчага турызму ў Віцебскім рэгіёне з'яўляюцца курорталагічныя рэсурсы: мінеральныя воды, торфагразі і сапрапелі. Аздараўленча-турысцкае і курортна-лячэбнае абслугоўванне арганізуецца ў больш чым за 100 санаторна-курортных і аздараўляльных установах. Функцыянуюць 9 санаторыяў, дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр, 29 баз адпачынку і іншыя арганізацыі. Найбольш папулярнымі з'яўляюцца санаторыі «Лётцы», «Баравое», «Лясное», «Лясныя азёры» і іншыя.
На Віцебшчыне актыўна развіваецца і сельскі турызм. Паслугі размяшчэння і праграмы агратурызму прапаноўваюць больш за 600 сядзібаў. У іх ліку «Бабровая хата», «Кролава хата» (Расонскі раён), «Богіна», «Браслаўчанка» (Браслаўскі раён), «Ліпнікі» (Пастаўскі раён), «Прыазёрная», «Сакалы» (Лепельскі раён), «Спадчына» (Гарадоцкі раён) і іншыя. Гаспадары сядзіб арганізуюць забаўляльныя праграмы і экскурсіі, майстар-класы народных рамёстваў. Тут можна пачуць народныя песні і легенды, развучыць беларускія танцы і прыняць удзел у старадаўніх народных абрадах. У сельскіх сядзібах пякуць хлеб, ткуць з ільна, плятуць вырабы з лазы і саломы, лепяць гліняныя збаны. І гэта яшчэ невялікая частка таго, што чакае турыстаў. У сельскіх сядзібах створаны ўсе ўмовы для добрага адпачынку.
Наяўнасць у Віцебскай вобласці вялікай колькасці ахоўваемых тэрыторый садзейнічае развіццю экалагічнага турызму. Дзяржаўны прыродна-запаведны фонд Віцебшчыны налічвае больш чым 300 аб'ектаў, 200 помнікаў прыроды, 88 заказнікаў, 2 нацыянальныя паркі і адзіны ў Беларусі Бярэзінскі біясферны запаведнік. Ён з'яўляецца адной са старэйшых ахоўваемых тэрыторый Еўропы, якая захавалася практычна ў першапачатковым выглядзе. Экалагічныя маршруты і сцяжынкі праходзяць па ўсіх прыродных комплексах запаведніка: лугах, лясах, балотах, рэках і азёрах. На тэрыторыі біясфернага запаведніка размешчаны музей прыроды, дом экалагічнай адукацыі. А для адпачынку турыстаў маюцца гасцінічныя комплексы, гасцявыя домікі.
Унікальным кутком беларускай прыроды, які прываблівае вялікую колькасць турыстаў, з'яўляецца Нацыянальны парк Браслаўскія азёры. Ён славіцца незвычайнай прыгажосцю азёр і ландшафтаў. Тут абітаюць рэдкія віды жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу. У Нацыянальны парку ёсць музей, шмат помнікаў археалогіі. Распрацаваны водныя, пешыя, аўтамабільныя і веласіпедныя маршруты.
Спартыўны турызм у Віцебскім рэгіёне развіваецца ў двух напрамках: веласіпедныя, водныя, лыжныя, пешаходныя паходы па Беларусі, Кольскаму паўвостраву, Карэліі, Палярнаму Уралу, Каўказу, Карпатах, Алтаю; турысцка-прыкладныя мнагаборствы. Спартсмены-турысты Віцебшчыны з'яўляюцца неаднакратнымі чэмпіёнамі і прызёрамі турысцкіх спаборніцтваў рознага ўзроўню.
Па тэрыторыі Віцебскай вобласці пракладзена больш чым 50 турысцкіх маршрутаў, у тым ліку «Спадчына Віцебшчыны гасцям фестываля», «Браслаўскае азёрнае кальцо», «Абаронцы і вызваліцелі Віцебскага краю», «Мастацкія вобразы Віцебшчыны», «Край азёраў, касцёлаў, паркаў і ...страусаў», «Уздоўж Заходняй Дзвіны – па слядах шляху «з вараг у грэкі», «Наваполацк – горад беларускіх нафтахімікаў і будаўнікоў», «Літаратурнымі сцяжынкамі Прыдзвіння», «Навекі ў памяці народнай» і іншыя.
Тэрыторыя Віцебшчыны ўваходзіць у склад 3 рэкрэацыйна-турысцкіх раёнаў Беларусі: Віцебскага, Полацкага і Браслаўска-Глыбоцкага. У вобласці створаны 4 культурна-турысцкія зоны: Віцебская, Полацкая, Браслаўская і Аршанска-Копыская. Турысцкім цэнтрам міжнароднага значэння прызнаны Віцебск, нацыянальнага значэння – гарады Полацк, Браслаў, Глыбокае, Орша, Паставы.
Сельский туризм Беларуси: современное состояние и перспективы развития : [монография] / [Я. И. Аношко и др. ; под ред. В. А. Клицуновой]. – Минск : Четыре четверти, 2011. – 220 с. Монография посвящена оценке потенциала, тенденций и перспектив развития сельского туризма в Беларуси. Приведены результаты комплексного исследования развития данного направления экономической деятельности в Республике Беларусь. На основе отечественного и зарубежного опыта рассмотрены модели развития агроэкотуризма и дана оценка особо актуальных моделей для Беларуси. |
|
Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – 640 с. В энциклопедии «Регионы Беларуси» в систематизированном порядке дана информация о всех сферах жизни областей Республики Беларусь: природе, истории, экономике, культуре, здравоохранении, образовании, социальной сфере, народном творчестве и т. д.. |
|
Пивовар, Н. В. Туристско-краеведческие походы и экскурсии в окрестностях Витебска / Н. В. Пивовар. – Витебск : Вит. отд. ОО «Фонд им. Льва Сапеги», 2002. – 116 с. В книге содержится информация о краеведении и туризме в Витебском районе. Включает в себя некоторые экскурсии по интересным и знаменитым местам Беларуси. |
|
Витебская область : природа, туризм, спорт, отдых / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – 256 с. В издании приведено краткое описание районов Витебской области с разбивкой на туристические зоны. Рассказано о великолепной природе Витебского края, наиболее значимых датах в истории городов и районов. |
|
Оздоровительный туризм Витебщины. – Витебск : Нац. агентство по туризму, 2008. – 24 с В издании приводится перечень санаториев и других лечебно-оздоровительных организаций Витебской области, а также баз отдыха и гостиничных комплексов. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Туризм объединяет / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 26 ліп. – С. 3.
2. Берникович, Д. Инвестиции в туризм окупятся / Д. Берникович // Народнае слова. – 2011. – 22 снеж. – С. 8.
3. Бруцкий, А. Сельский туризм – дело перспективное / А. Бруцкий // Народнае слова. – 2006. – 18 ліп. – С. 3
4. Витебская область : природа, туризм, спорт, отдых / под общ. ред. Л.Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – 256 с.
5. Витебщина приглашает = Welcome to Vitebschina : каталог агроусадеб области / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2010. – 135 с.
6. Князева, Е. Лучший отдых – сельский туризм / Е. Князева // Народнае слова. – 2011. – 24 лют. – С. 7.
7. Князева, Е. Туризм лучше всего развивать с соседями / Е. Князева // Народнае слова. – 2012. – 19 мая. – С. 2.
8. Матеюн, А. Сельский туризм развиваем вместе / А. Матеюн // Народнае слова. – 2011. – 2 чэрв. – С. 7.
9. Набеева, А. Событийный туризм – это перспективно / А. Набеева // Браслаўская звязда. – 2017. – 27 верас. – С. 4.
10. Оздоровительный туризм Витебщины. – Витебск : Нац. агентство по туризму, 2008. – 24 с.
11. Пивовар, Н. В. Туристско-краеведческие походы и экскурсии в окрестностях Витебска. – Витебск : Вит. отд. ОО «Фонд им. Льва Сапеги», 2002. – 116 с.
12. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С.524–526.
13. Сельский туризм Беларуси: современное состояние и перспективы развития : [монография] / [Я. И. Аношко и др. ; под ред. В. А. Клицуновой]. – Минск : Четыре четверти, 2011. – 220 с.
14. Тулинова, Н. Туризм: все имеет значение / Н. Тулинова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 29 марта. – С. 4.