Віцебская вобласць: эканамічнае развіццё рэгіёна
- Подробности
- Создано 14.02.2017 08:30
Віцебская вобласць:
эканамічнае развіццё рэгіёна
Вядучай галіной гаспадаркі Віцебскай вобласці з'яўляецца прамысловасць. На прамысловых прадпрыемствах працуе каля 100 тыс. чалавек, а гэта больш за 20 % ад агульнай колькасці занятага насельніцтва вобласці. Вобласць забяспечвае 16 % аб'ёму прамысловай вытворчасці рэспублікі. Асноўная спецыялізацыя – вытворчасць электраэнергіі, перапрацоўка нафты, нафтахімія, машынабудаванне. Найбуйнейшыя прадпрыемствы сканцэнтраваны ў Віцебску, Полацкім прамысловым вузле, Оршы. У вобласці здабываецца 100 % рэспубліканскага аб'ёму даламітавай мукі (ААТ «Даламіт»), выпускаецца больш за 90 % льняных тканін (РУВГП «Аршанскі льнокамбінат»), 61 % дываноў і дывановых вырабаў (ААТ «Віцебскія дываны»), 40 % электраэнергіі (РУП «Віцебскэнерга»), 40 % абутку рэспублікі (СТАА «Белвест», прадпрыемствы холдынгу «Марка»), 50 % прадуктаў перапрацоўкі нафты (ААТ «Нафтан»). У вобласці дзейнічае самая магутная ў Беларусі Лукомльская ГРЭС. Важкі сегмент у структуры вытворчасці вобласці займаюць: харчовая прамысловасць, лёгкая прамысловасць, будаўнічая індустрыя. У вобласці актыўна праводзіцца работа па стварэнню новых вытворчасцей. Стабільна ажыццяўляюць вытворча-гаспадарчую дзейнасць суб'екты малога і сярэдняга бізнесу.
Харчовая прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі, якія ўваходзяць у склад ДА «Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты"», ААТ «Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне"», ААТ «Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод», РУП «Талачынскі кансервавы завод», ААТ «Віцебскхлебпрам» і іншыя.
Лёгкая прамысловасць прадстаўлена СТАА «Белвест», прадпрыемствамі холдынгу ТАА «Беларуская скурана-абутковая кампанія "Марка"», РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», ААТ «Віцебскія дываны», ААТ «Сцяг індустрыялізацыі», УПП «Віцябчанка», ТАА «Бель Бімба плюс» і іншымі. У вобласці рэалізуюцца найбуйнейшыя інвестыцыйныя праекты па мадэрнізацыі РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», рэканструкцыі УП «Віцебскі футравы камбінат».
У Віцебскай вобласці дзейнічаюць прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці: ААТ «Віцебскі завод радыёдэталей "Маналіт"», ААТ «Віцязь», ААТ «Вістан», ААТ «Віцебскі завод электравымяральных прыбораў», ААТ «Віцебскі завод трактарных запчастак», ААТ «Станказавод "Чырвоны барацьбіт"», ААТ «Амкадор-КЭЗ» і іншыя.
Будаўнічы комплекс Віцебскай вобласці сфарміраваны больш чым з 500 будаўнічых арганізацый, прадпрыемстваў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, праектных арганізацый. Вядучымі праектнымі інстытутамі вобласці з'яўляюцца ўнітарныя прадпрыемствы «Институт "Витебскгражданпроект"», «Витебскжилпроект», «Институт "Витебсксельстройпроект"», якія распрацоўваюць праекты забудовы гарадоў, генеральныя планы гарадскіх пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў, прамысловых, сельскагаспадарчых аб'ектаў, жылых дамоў і г. д. Шырока прадстаўлена наменклатура вырабаў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Вытворчасць керамічнай цэглы ажыццяўляюць ААТ «Кераміка», ААТ «Обальскі керамічны завод»; завод бетонных і жалезабетонных вырабаў, элементаў жылых дамоў – заводы ККД РУП «Віцебскі ДСК», ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 16 г. Наваполацка» і іншыя. На тэрыторыі вобласці створана канкурэнтаздольная вытворчасць маналітнага і зборна-маналітнага жалезабетону, эфектыўных сістэм каркасных будынкаў, сучасных жалезабетонных канструкцый інжынерных камунікацый, будаўнічых матэрыялаў. Узвядзенне будынкаў рознага прызначэння ажыццяўляюць ААТ «Жилстрой» і ТАА «Стройторгсервис», ААТ «Будаўнічы трэст № 9 г. Віцебска», ААТ «Аршанскі будаўнічы трэст № 18», ААТ «Нафтазаводмантаж», арганізацыі аб'яднанняў ДП «Витебскоблсельстрой» і КУППСП «Полоцксельстрой», ТАА «Плиссастрой».
У вобласці функцыянуюць 252 сельскагаспадарчыя арганізацыі. Сельскай гаспадаркай вобласці вырабляецца 13 % агульнага аб'ёму прадукцыі краіны. Аграрны сектар спецыялізуецца ў асноўным на мясамалочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні лёну, бульбы, збожжавых і зернебабовых культур. Вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі склала за 2016 год 65,7 % ад агульнага аб'ёму сельскагаспадарчай прадукцыі, найбольшую ўдзельную вагу займае вытворчасць малака і вырошчванне жывёлы і птушкі. Раслінаводства, як галіна сельскагаспадарчай вытворчасці, у 2016 годзе склалася на ўзроўні 34,3 % ад агульнага аб'ёму сельскагаспадарчай вытворчасці прадукцыі. Землі сельскагаспадарчага карыстання займаюць 1279,4 тыс. га, у тым ліку раллі – 798,2 тыс. га. Адбываюцца значныя змены па тэхнічным перааснашчэнні вытворчых аб'ектаў. Уводзяцца ў эксплуатацыю малочнатаварныя фермы, праводзіцца мантаж даільнага і халадзільнага абсталявання, за 2016 і 2017 гг. мадэрнізавана 16 аб'ектаў. Адбываецца значнае абнаўленне парка аўтатрактарнай тэхнікі.
Плошча зямель ляснога фонду Віцебскай вобласці складае 1,85 млн. га, з іх пакрытая лесам плошча – 1,56 млн. га. Асноўная частка лясоў вобласці (88 %) знаходзіцца ў падпарадкаванні Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання (Віцебскага ДВЛГА), у склад якога ўваходзяць 19 дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў (лясгасаў).
Гандлёвая інфраструктура Віцебскай вобласці ўяўляе сабой больш за 700 тыс. м2 гандлёвых плошчаў, 6 тыс. магазінаў, 71 гандлёвы цэнтр, 56 рынкаў, 1739 аб'ектаў грамадскага харчавання. У цяперашні час сітуацыя на спажывецкім рынку вобласці застаецца стабільнай. Таварныя рэсурсы сфарміраваны ў асноўным за кошт прадукцыі айчыннай вытворчасці.
У рэгіёне функцыянуюць 19 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання камунальнай і з доляй камунальнай формы ўласнасці.
Па геаграфічным становішчы Віцебская вобласць знаходзіцца на скрыжаванні важных транспартных маршрутаў. Перавозкі насельніцтва ажыццяўляюць аўтамабільны, чыгуначны і паветраны транспарт. Маршрутная сетка ўключае больш за 700 аўтобусных, 47 чыгуначных, 17 трамвайна-тралейбусных і 2 паветраныя маршруты. Дзесяць рэспубліканскіх дарог выходзяць на знешнія межы Рэспублікі Беларусь і забяспечваюць як унутраныя транспартныя аўтаперавозкі, так і сувязь з Расійскай Федэрацыяй і краінамі Балтыі.
Развіццё сувязі характарызуецца пастаянным пашырэннем сучасных відаў паслуг, павышэннем якасці і надзейнасці сродкаў сувязі, ідзе абнаўленне АТС, павялічваецца тэлефонная сетка.
Віцебская вобласць мае добрыя ўмовы і шэраг пераваг для развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці. Аб'ектыўным фактарам развіцця экспартнага патэнцыялу вобласці з'яўляецца выгаднасць геаграфічнага становішча, якая адкрывае магчымасці ўстойлівага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перш за ўсё з рэгіёнамі Расіі і краінамі Балтыі. Наяўнасць развітай інфраструктуры газаправоднага і нафтаправоднага транспарту, скрыжаванне на тэрыторыі вобласці найбуйнейшых еўрапейскіх транспартных калідораў, багаты прыродна-рэсурсны патэнцыял вобласці прыцягваюць інвестараў, пазітыўна ўплываюць на працэс стварэння новых экспартаарыентаваных і імпартазамяшчальных вытворчасцей і, у канчатковым выніку, на развіццё экспарту тавараў і паслуг.
Мой регион – Витебская область : [монография] / Р. Я. Костерова [и др.] ; под ред. Р. Я. Костеровой. – Витебск : ВГТУ, 2005. – 202 с. В монографии рассматриваются цели региональной политики, особенности и условия функционирования народнохозяйственного комплекса области, основные направления повышения конкурентоспособности региона. |
|
Витебская область: Регион & Бизнес : каталог ведущих предприятий Витеб. обл.: [инф.-справ. изд.]. – Витебск : Витеб. отделение БелТПП, 2008. – 68 с. Издание содержит краткую информацию обо всех сферах жизни области: географическом положении, истории, культуре, здравоохранении, образовании, а также особенностях деятельности промышленного и сельскохозяйственного комплексов Витебщины. Представлен каталог ведущих предприятий региона. |
|
Регион. Витебская область. Время действий и преобразований : фотоальбом = The region. Vitebsk region. The time of actions and transformations : photo album / ред.-сост. М. В. Шиманский, А. Ф. Градюшко ; фото В. С. Стрелковский, А. В. Кушнер. – Минск : Междунар. центр интеграц. информации ; Обществ. пресс-центр Дома прессы, 2006. – 192 с.: ил. Книга представляет собой один из фотоальбомов серии «Регион», которая освещает социально-экономическое развитие всех областей Республики Беларусь и ее столицы за последние годы. Фотоальбом о Витебской области рассказывает читателю об основных направлениях социально-экономического развития региона. Она, как и вся серия, построена на мощном изобразительном ряде, наглядно иллюстрирующем текст. |
|
Статистический ежегодник Витебской области, 2017 : [стат. сборник] / редкол.: Ю. И. Москалев [и др.]. – Витебск : Главное стат. управление Витебской области, 2017. – 472 с. Издание содержит статистические данные о социально-экономическом положении Витебской области в 2016 году в сравнении с предыдущими годами. |
|
Витебская область в цифрах, 2017 : статистический справочник / редкол.: Ю. И. Москалев [и др.] ; Национальный статистический комитет Республики Беларусь. – Витебск : Главное стат. управление Витебской области, 2017. – 81 с. В статистическом справочнике представлены основные показатели социально-экономического развития Витебской области. |
|
Инновационный бизнес – инвестиции в будущее : международный форум / отв. за вып. Александр Федорович Тихонов. – Витебск : Витеб. обл. тип., 2011. – 180 с. В издании приводится информация об экономическом потенциале, развитии промышленного комплекса и торговли, а также особенностях инновационной деятельности Витебской области. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Антонов, С. 5 приоритетов для возобновления роста / С. Антонов // Витебские вести. – 2017. – 11 апр. – С. 2.
2. Витебская область: Регион & Бизнес : каталог ведущих предприятий Витеб. обл.: [инф.-справ. изд.]. – Витебск : Витеб. отделение БелТПП, 2008. – 68 с.
3. Витебская область в цифрах, 2017 : статистический справочник / редкол.: Ю. И. Москалев [и др.] ; Национальный статистический комитет Республики Беларусь. – Витебск : Главное стат. управление Витебской области, 2017. – 81 с.
4. Ивченко, Л. Задачи, которые нужно решать / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2017. – 16 дек. – С. 4.
5. Инновационный бизнес – инвестиции в будущее : международный форум / отв. за вып. Александр Федорович Тихонов. – Витебск : Витеб. обл. тип., 2011. – 180 с.
6. Кутынко, А. Есть чем гордиться / А. Кутынко // Витебские вести. – 2018. – 6 янв. – С. 2.
7. Мацкевич, О. С. Олег Мацкевич: «Время требует нестандартных решений» / О. Мацкевич ; беседовала С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 7 сент. – С. 4.
8. Мащенко, А. С. Цель – координировать работу промышленности Витебщины / А. С. Мащенко ; беседовал С. Кочетов // Витебские вести. – 2017. – 17 июня. – С. 4.
9. Мой регион – Витебская область : [монография] / Р. Я. Костерова [и др.] ; под ред. Р. Я. Костеровой. – Витебск : ВГТУ, 2005. – 202 с.
10. Регион. Витебская область. Время действий и преобразований : фотоальбом = The region. Vitebsk region. The time of actions and transformations : photo album / ред.-сост. М. В. Шиманский, А. Ф. Градюшко ; фото В. С. Стрелковский, А. В. Кушнер. – Минск : Междунар. центр интеграц. информации ; Обществ. пресс-центр Дома прессы, 2006. – 192 с.: ил.
11. Сегодня создавать – в будущем плоды пожинать / подгот. Л. Шлейко [и др.] // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 9 янв. – С. 1, 5.
12. Статистический ежегодник Витебской области, 2017 : [стат. сборник] / редкол.: Ю. И. Москалев [и др.]. – Витебск : Главное стат. управление Витебской области, 2017. – 472 с.
13. Тулинова, Н. Рационально использовать каждый рубль / Н. Тулинова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 17 дек. – С. 3, 6.
14. Шерстнёв, Н. Николай Шерстнёв: «Достигнутое будем развивать и совершенствовать» / Н. Шерстнёв ; беседовала С. Дединкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 28 дек. – С. 2–3.