eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-notarius-30-01-2025
  • anons-psychology-know-yourself
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы

Каб загучала Слова Божае па-беларуску на ўвесь голас!

banner-drukavanne-2017
 
«Каб загучала Слова Божае па-беларуску на ўвесь голас!»

Дзейнасць і кніжная спадчына Францыска Скарыны

 

 

У канцы XV – першай палове XVI стст. у перадавых краінах Еўропы зараджаліся новыя грамадскія адносіны і новы светапогляд, развіваліся навукі, культура, літаратура, мастацтва. Беларусь стала актыўнай удзельніцай агульнаеўрапейскага культурна-гістарычнага прагрэсу. Час заклікаў да дзейнасці людзей новага светапогляду, ініцыятыўных і смелых, усебакова адукаваных асветнікаў-гуманістаў, якім суджана было адкрыць новую старонку ў гісторыі нацыянальнай культуры. Самым выдатным сярод іх стаў Францыск Скарына.

З кожным годам, з кожным дзесяцігоддзем мы ўсё больш выразна ўсведамляем веліч здзяйсненняў нашага першадрукара. Францыск Скарына ўваходзіць у агульную плеяду выдатных славянскіх і ўсходнеславянскіх першадрукароў, ён з'яўляецца самым яркім і найбольш вядомым творцам беларускай культуры, здольным прадставіць яе ва ўсёй шматграннасці і паўнаце. Францыск Скарына – славуты дзеяч культуры, асветнік, вучоны, пісьменнік, перакладчык, заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, філосаф-гуманіст, тэолаг, лекар, батанік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік.

Многія факты з жыцця і творчай дзейнасці славутага асветніка застаюцца нявысветленымі. Будучы асветнік нарадзіўся прыкладна ў 1485–1490 гг. у купецкай сям'і ў горадзе Полацку. У той час Полацк быў адным з самых буйных і багацейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. Першапачатковую адукацыю Францыск атрымаў у родным горадзе. У тыя часы ў Полацку існавала брацкая праваслаўная школа, а таксама школа пры манастыры каталіцкіх манахаў-бернардзінцаў. Тое ж, што Скарына змог ў Кракаве слухаць лекцыі на лацінскай мове, паказвае, што ён у дасканаласці ведаў гэтую мову. Яшчэ ў родным Полацку ў юнака Скарыны зарадзілася тая іскра прызвання – служыць свайму народу, што і вызначыла ўвесь яго жыццёвы шлях.

У 1504 г. малады палачанін паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт на аддзяленне вольных мастацтваў, дзе і атрымаў універсальную адукацыю. У 1506 годзе закончыў універсітэт са ступенню бакалаўра філасофіі. Дзе знаходзіўся Скарына з 1506 па восень 1512 г. – невядома. Вядома, што ў 1512 г. Францыск Скарына бліскуча здаў экзамен на атрыманне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук у Падуанскім універсітэце, адным з самых прэстыжных тагачасных універсітэтаў. Скарына стаў першым выхадцам з усходніх славян, якія ў Італіі атрымалі вышэйшую ў медыцыне навуковую ступень.

Пасля Падуі сляды Скарыны зноў губляюцца на некалькі гадоў. Вядома, што ён быў у Вільні, а потым накіраваўся ў Прагу, каб стварыць першую ў гісторыі беларускага народа і ўсходняга славянства друкарню.

Прага для кнігадрукарскай працы была выбрана ім зусім невыпадкова. Гэты горад з'яўляўся буйнейшым цэнтрам гуманістычнага руху ва ўсім славянскім свеце, важным палітычным і культурным цэнтрам. Менавіта там Скарына і атрымаў вялікія магчымасці для свабоднай творчай дзейнасці: у прыватнасці, меў пад рукой выдадзеную яшчэ ў 1506 годзе на чэшскай мове Біблію, а таксама стараславянскія рукапісныя кнігі. Ён мог супрацоўнічаць з выдатнымі чэшскімі вучонымі і адчуваў свабоду ад каталіцкай рэакцыі і самавольства.

Першай кнігай, выдадзенай у Празе ў 1517 г., быў «Псалтыр». Гэта адна з найбольш распаўсюджаных у хрысціянскім пісьменстве кніг Старога запавету. Скарына разглядаў біблейскія кнігі не толькі як Свяшчэннае Пісанне, але і як крыніцу свецкіх ведаў, падыходзіў да іх з боку адукацыйнага і маральнага зместу. Клапаціўся аб тым, каб кніга была добра зразумелай чытачам. Для гэтага на палях лістоў Скарына рабіў пераклад на тагачасную беларускую літаратурную мову і даваў тлумачэнне асобных слоў, якія маглі быць незразумелымі для простых людзей. У 1517–1519 гг. у Празе Скарына выдаў на старабеларускай мове 22 кнігі Старога Запавету. У іх выданні Скарыне спрыяў віленскі фінансавы магнат Багдан Онкаў. Пражскія выданні незвычайныя як па колькасці змяшчальных у іх ілюстрацый, так і па якасці. Ілюстрацыі Скарыны дапаўняюць арнаментальныя гравюры, якія надаюць выданням выразнасць, дэкаратыўнасць, выконваюць важную ролю ў стварэнні ўнутранай структуры кнігі, мастацка-эстэтычнага аблічча выданняў. Шрыфт выданняў Скарыны, які з'яўляецца выдатным помнікам славянскага друку, ствараўся па яго ўласных малюнках або эскізах.

Каля 1520 г. Скарына пераехаў у сталіцу Вялікага Княства Літоўскага. Прыкладна ў 1522 г., дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы ўсё таго ж Багдана Онкава і бургамістра Якуба Бабіча, Скарына заснаваў уласную друкарню ў Вільні, якая стала першай падобнай установай у Вялікім Княстве Літоўскім. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжка» і «Апостал». Беларускае кнігадрукаванне пачалося адразу на еўрапейскім узроўні. Абодва выданні мелі характар зборнікаў, якія ўключалі тэксты рэлігійнага, навучальнага і асветніцкага характару; вылучаліся высокай якасцю друку, характэрнымі мастацкімі, гравюрнымі і арнаментальнымі ўпрыгожаннямі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкага майстэрства. Пасля выпуску дзвюх кніг выдавецкая дзейнасць Скарыны ў Вільні спынілася назаўсёды. Канкрэтных дакументаў аб прычынах спынення кнігадрукавання не захавалася.

У сярэдзіне 1530-х гг. асветнік канчаткова выехаў за мяжу і зноў пасяліўся ў Празе, тут прайшлі яго апошнія гады. Памёр Францыск Скарына не пазней за 1552 г.

Францыск Скарына быў незвычайнай асобай, чалавекам высокай культуры, сапраўдным гуманістам. Усе свае веды і майстэрства, усю сваю душу ён уклаў у свае кнігі. Асветніцкія ідэі і памкненні нашага слыннага першадрукара найдалей знайшлі падтрымку і развіццё ў справах і здзяйсненнях яго паслядоўнікаў – Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, братоў Зізаніяў, якія разам, за кароткі прамежак часу, вывелі беларускі народ у рады перадавых на еўрапейскім кантыненце.

 


01

Агіевіч, У. У. Імя і справа Скарыны: у чыіх руках спадчына / У. У. Агіевіч. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 319 с.


У кнізе ацэньваецца духоўная спадчына асветніка і першадрукара Георгія (Францыска) Скарыны. У даследаванні выкарыстаны тэкставыя і графічныя творы Скарыны, а таксама дакументальныя матэрыялы. Разглядаецца месца беларускай культуры і навукі ў сусветнай гісторыі.



02

Белорусский просветитель Франциск Скорина и начало книгопечатания в Белоруссии и Литве / редкол.: А. А. Сидоров (пред.) [и др.]. – Москва : Наука, 1979. – 279 с.


В книге собраны доклады и сообщения, сделанные на научной сессии «Федоровские чтения 1977», состоявшейся 15–16 декабря 1977 г. Сессия продемонстрировала интерес ученых к жизни и деятельности Ф. Скорины.


03

Казбярук, У. Францішак Скарына : навукова-папулярны нарыс / У. Казбярук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 174 с.


Аўтар разглядае асобу Ф. Скарыны ў культурна-гістарычным кантэксце, расказвае пра найбольш важныя і загадкавыя факты з жыцця першадрукара, імкнецца асвятліць некаторыя спрэчныя пытанні, якія хвалююць даследчыкаў.



04

Клышка, А. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга / А. Клышка. – Мінск : Беларусь, 2016. – 199 с.


У кнізе расказваецца пра жыццё нашага выдатнага земляка, першадрукара ўсходняга славянства.


05

Кніжная спадчына Францыска Скарыны = Книжное наследие Франциска Скорины = Book heritage of Francysk Skaryna : [да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [аўтары ідэі : Р. С. Матульскі, П. У. Калаур ; адказны рэд. А. А. Суша ; пер. на англ. мову: Г. М. Каваленка, І. В. Ісаева ; літ. пер. прадмоў Ф. Скарыны на сучасныя бел. і рус. мовы А. У. Бразгунова]. – Т. 1 : Кніга Быцця = Книга Бытия = The book of Genesis. – Мінск : [Нацыянальная бібліятэка Беларусі], 2013. – 269 с.


06

Суша, А. Францыск Скарына : у 3 ч. / Алесь Суша. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. – Ч. 1 : Чалавек-энцыклапедыя. – 120 с. : iл. – (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).


Першая кніга серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя» прысвечана беларускаму першадрукару, вядомаму творцу беларускай культуры. Гэта сапраўды чалавек-энцыклапедыя, яго талент праяўляўся літаральна ва ўсім: беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову, пісьменнік, філосаф-гуманіст, тэолаг, вучоны, лекар, батанік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік...


07

Суша, А. Францыск Скарына : у 3 ч. / Алесь Суша. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. – Ч. 2 : Чалавек свету. – 128 с. : iл. – (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).


Кніга «Францыск Скарына – чалавек свету», прысвечана падарожжам вялiкага палачанiна. Жыццёвы і творчы шлях беларускага першадрукара і асветніка звязвае нашу зямлю з многімі краінамі свету. Сярод іх Вялікае Княства Літоўскае, Польскае, Дацкае і Чэшскае Каралеўствы, Венецыянская Рэспубліка... Фактычна, увесь тагачасны цывілізаваны свет быў добра вядомы Скарыне. А праз яго асобу многія дазнаваліся пра Беларусь.


08

Суша, А. Францыск Скарына : у 3 ч. / Алесь Суша. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. – Ч. 3 : Чалавек-легенда. – 112 с. : iл. – (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).


Кніга «Францыск Скарына – чалавек-легенда», распавядае пра спадчыну Скарыны. Тут ёсць раздзелы пра рукапiсную кнiгу, узнiкненне кнiгадрукавання, тэхналогii, якiмi карысталiся ў тую эпоху. Паколькi выданне адрасавана юным чытачам, яно максiмальна вiзуалiзавана.



09

Францыск Скарына на мовах народаў свету / уклад., паслясл. А. Карлюкевіча ; прадм. А. Сушы. – Мінск : Звязда, 2014. – 133 с.


У выданні ўпершыню прадстаўлены пераклады прадмовы Францыска Скарыны да кнігі «Юдзіф» на 64 мовы народаў свету, што робіць значны ўнёсак у спадчыну Ф. Скарыны.

 



ЛІТАРАТУРА

1. Агіевіч, У. У. Імя і справа Скарыны : у чыіх руках спадчына / У. У. Агіевіч. – Мінск : Бел. навука, 2002. – 319 с.

2. Белорусский просветитель Франциск Скорина и начало книгопечатания в Белоруссии и Литве / редкол.: А. А. Сидоров (пред.) [и др.]. – Москва : Наука, 1979. – 279 с.

3. Бярозкіна, Н. Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (ХVІ – пачатак ХХ ст.) / Н. Ю. Бярозкіна. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – 199 с.

4. Варанько, К. Д. Да 525-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны (1490?–1551?) / К. Д. Варанько // Адукацыя і выхаванне. – 2015. – № 9. – С. 72–75.

5. Галенчанка, Г. Я. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар / Г. Я. Галенчанка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993. – 280 с.

6. Голубева, Л. Францыск Скарына (1490–1551) – грамадскі дзеяч, мысліцель, першадрукар, асветнік, адвакат / Л. Голубева // Юстыцыя Беларусі. – 2003. – № 6. – С. 11–12.

7. Дварчанін, І. С. Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве / І. С. Дварчанін ; пер. з чэш. Т. Кароткай. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 187 с.

8. Казбярук, У. Францішак Скарына : навукова-папулярны нарыс / У. Казбярук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 174 с.

9. Клышка А. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга / А. Клышка. – Мінск : Беларусь, 2016. – 199 с.

10. Кодэр, Д. Мой Франциск Скорина : эссе / Д. Кодэр ; пер. с англ. А. Новиков, Г. Ермаков. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2000. – 72 с.

11. Лаўрэнава, Л. Францыск Скарына : інфармацыйная гадзіна / Л. Лаўрэнава // Бібліятэка прапануе. – 2016. – № 2. – С. 28–30.

12. Мяснікоў, А. Францыск Скарына (каля 1490–1541): хросны бацька кнігадрукавання / А. Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Мяснікоў. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – С. 36–39.

13. Скарына, Ф. Выбраныя творы / Ф. Скарына. – Мінск : Беларуская навука, 2008. – 110 с.

14. Слаўны сын Беларусі : кніга пра Скарыну / уклад. С. С. Панізнік. – Мінск : Юнацтва, 1994. – 254 с.

15. Суша, А. Францыск Скарына : у 3 ч. / Алесь Суша. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. – Ч. 1 : Чалавек-энцыклапедыя. – 120 с. : iл. – (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).

16. Суша, А. Францыск Скарына : у 3 ч. / Алесь Суша. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. – Ч. 2 : Чалавек свету. – 128 с. : iл. – (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).

17. Суша, А. Францыск Скарына : у 3 ч. / Алесь Суша. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. – Ч. 3 : Чалавек-легенда 112 с. : iл. – (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).

18. Суша, А. Слова Скарыны – спадчына чалавецтва / А. Суша // Францыск Скарына на мовах народаў свету / уклад., паслясл. А. Карлюкевіча ; прадм. А. Сушы. – Мінск : Звязда, 2014. – С. 5–13.

19. Шимолин, В. Франциск Скорина: московский след / В. Шимолин // Беларуская думка. – 2016. – № 3. – С. 86–91.