Віцебская вобласць: вехі гісторыі
- Подробности
- Создано 14.02.2017 08:30
Віцебская вобласць: вехі гісторыі
Гістарычнымі папярэднікамі сучаснай вобласці можна лічыць Віцебскае княства, Віцебскае ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, а таксама Віцебскую губерню Расійскай імперыі і РСФСР (1802–1924) і Віцебскі акруг БССР (1924–1930). Займаючы стратэгічна важнае геаграфічнае становішча, зямля гэтая заўсёды прыцягвала прагныя погляды ваяўнічых чужаземцаў. Віцебшчына не раз была месцам кровапралітных войнаў, спусташальных варожых нашэсцяў.
20 лютага 1938 года была прынята пастанова ЦВК БССР «Аб раённым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палесскай абласцей», згодна з якой у склад Віцебскай вобласці былі ўключаны 20 раёнаў. У склад гэтых раёнаў уваходзілі 311 сельсаветаў, 7 гарадоў, 17 мястэчкаў і 4 рабочыя пасёлкі.
Адразу быў створаны Арганізацыйны камітэт Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР па Віцебскай вобласці (са студзеня 1939 года – Арганізацыйны камітэт Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі па Віцебскай вобласці), старшынёй якога спачатку быў Сяргей Пятровіч Мельнікаў, а потым, з 1939 года, – Іван Ануфрыевіч Крупеня.
У снежні 1939 года быў створаны Віцебскі абласны Савет дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт (яго першым старшынёй стаў Ілля Мікалаевіч Рабцаў). У савецкі час існавалі фактычна дзве паралельныя ўладныя структуры: непасрэдна выканкамы і партыйныя камітэты. У сувязі з гэтым многія рашэнні прымаліся сумесна, захаваліся архіўныя дакументы пад назвай «сумеснае пастанаўленне абкама КП(б)Б і аблвыканкама». Першым сакратаром Віцебскага абкама КП(б)Б з пачатку яго стварэння (4 чэрвеня 1938 года) быў выбраны Анатоль Андрэевіч Ананьеў, затым гэту пасаду заняў Іван Андрэевіч Стулаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная сістэма, створаная 80 гадоў назад, захавалася і сёння, але за час існавання вобласці ажыццяўлялася паступовае фарміраванне як знешніх, так і ўнутраных граніц. Значныя пераўтварэнні адбыліся пасля ўключэння ў склад БССР заходніх раёнаў. На 1 студзеня 1941 года Віцебская вобласць займала 28,3 тыс. км2 з насельніцтвам 1,9 млн. чалавек. У гады Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці жыхар вобласці. 221 вёску акупанты спалілі разам з жыхарамі. Абласны цэнтр быў разбураны на 93 %.
За актыўны ўдзел у партызанскім руху, мужнасць і гераізм працоўных у гады Вялікай Айчыннай вайны, поспехі ў аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі ў 1967 годзе Віцебская вобласць была ўзнагароджана ордэнам Леніна, у 1974 годзе горад Віцебск – ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, у 1984 годзе горад Орша – ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
Сёння Віцебшчына – гэта 21 раён, 19 гарадоў (у тым ліку Дзісна – самы маленькі горад Беларусі). Плошча – 40 тыс. км2, насельніцтва – 1 187 983 чалавекі (у Віцебску – 369 933 жыхары). У вобласці пражываюць звыш 100 нацыянальнасцей, прадстаўнікі 17 рэлігійных канфесій.
Віцебская вобласць – высокаразвіты прамысловы і сельскагаспадарчы рэгіён Беларусі. Вядучыя галіны эканомікі – нафтахімічная, паліўная, лёгкая, харчовая, электраэнергетыка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Прыдзвінне займае лідзіруючыя пазіцыі ў рэспубліцы па тэмпах росту валавога рэгіянальнага прадукта, вытворчасці прамысловай прадукцыі, экспарту тавараў і паслуг. Рэалізуюцца маштабныя інавацыйныя праекты і інвестыцыйныя прапановы.
Віцебшчына мае багатую гісторыка-культурную спадчыну – каля 600 помнікаў архітэктуры, звыш 130 – гісторыі і культуры, больш за 620 помнікаў археалогіі. Полацкі Сафійскі сабор і Спаса-Праабражэнская царква з'яўляюцца часткай скарбніцы сусветнай культуры. Спаса-Еўфрасінеўскі жаночы манастыр, дзе знаходзяцца мошчы святой Еўфрасінні Полацкай, наведваюць паломнікі з усяго свету. Гісторыю і сучаснасць вобласці адлюстроўваюць экспазіцыі музеяў, у тым ліку вядомы Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.
Багатыя культурныя традыцыі Віцебшчыны прадаўжаюць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Беларускі тэатр «Лялька», абласная філармонія. Шырокую вядомасць маюць міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC), міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага, Міжнародныя Шагалаўскія дні, міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» і многія іншыя.
Прырода шчодра надзяліла Віцебшчыну лясамі, рэкамі, азёрамі. Прыгажосць, унікальнасць флоры і фаўны, багацце запаведных мясцін прывабліваюць шматлікіх турыстаў. Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» і «Бярэзінскі біясферны запаведнік» не маюць аналагаў у Еўропе. На тэрыторыі Прыдзвіння знаходзяцца заказнікі рэспубліканскага значэння – гідралагічны «Ельня» і ландшафтны «Асвейскі». Створаны ўмовы для развіцця пешага, воднага турызму, велатурызму, паспяхова дзейнічаюць шматлікія аграэкасядзібы.
Віцебская вобласць вядома сваім гераічным мінулым, багатымі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі, высокім узроўнем духоўнасці, працавітасцю і гасціннасцю гаспадароў свайго краю. За 80 гадоў існавання вобласць прайшла няпросты, але стваральны шлях і працягвае рухацца ў накірунку інтэнсіўнага развіцця.
Симфония столетий [Изоматериал] = Сімфонія стагоддзяў = The symphony of the centuries : к 500-летию белорусского книгопечатания / сост. Л. Ф. Анцух ; авторы текстов: С. В. Тарасов и др. ; перевод на англ. язык: М. Кроули, Е. О. Машкарева ; перевод на рус. язык: М. В. Красковская. – Минск : Четыре четверти, 2017. – 297, [2] с. Книга-альбом «Симфония столетий», продолжившая серию «Культурное наследие Беларуси», рассказывает о тысячелетней истории Придвинья. Издание позволяет по-новому взглянуть на формирование белорусского социально-культурного уклада в общеевропейском контексте. Подобно классической музыкальной симфонии книга включает четыре части раздела: поэтичное вступление «Вода живая...»; «К истокам...» раскрывает богатство нашего наследия, сохранившееся на этой земле и в экспозициях многочисленных музеев; «Музыка в камне...» посвящена каменному зодчеству, завершающая часть, «Догоняя века...» – об уникальном художественном наследии XIX–XX вв. |
|
Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – 533 с. Энциклопедия «Регионы Беларуси» — универсальное многотомное издание, каждый том которого посвящён отдельной области Республики Беларусь. 2-й том энциклопедии, изданный в 2-х книгах, посвящён Витебской области. В энциклопедии в систематизированном порядке дана информация обо всех сферах жизни области: природе, истории, экономике, культуре, здравоохранении, образовании, социальной сфере, народном творчестве и т. д. |
|
Регион. Витебская область. Время действий и преобразований : фотоальбом = The region. Vitebsk region. The time of actions and transformations : photo album / ред.-сост. М. В. Шиманский, А. Ф. Градюшко ; фото В. С. Стрелковский, А. В. Кушнер. – Минск : Междунар. центр интеграц. информации ; Обществ. пресс-центр Дома прессы, 2006. – 192 с.: ил. Книга представляет собой один из фотоальбомов серии «Регион», которая освещает социально-экономическое развитие всех областей Республики Беларусь и ее столицы за последние годы. Фотоальбом о Витебской области рассказывает читателю об основных направлениях социально-экономического развития региона. Она, как и вся серия, построена на мощном изобразительном ряде, наглядно иллюстрирующем текст. Издание рассчитано на массового читателя. |
|
Витебская область : справочно-представительский альбом / редкол. В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск : Витеб. обл. типогр., 2005. – 235 с.: ил. Книга дает представление о прошлом и настоящем области, знакомит со всеми крупными административно-территориальными центрами, рассказывает, чем живут и что делают их жители по преобразованию родной земли. |
|
Витебская область. Природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region. The nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витеб. Центр маркетинга, 2005. – 256 с. В книге приведено краткое описание районов области с разбивкой на туристические зоны. Рассказано о великолепной природе Витебского края, наиболее значимых датах в истории городов и районов. Книга богата фотографиями, которые наиболее полно отражают красоту и неповторимость озерного края, историческое наследие Витебщины. |
|
Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыкл. давед. / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – 568 с.: іл. У кнізе даюцца найбольш важныя звесткі пра кожную вобласць, раён і іх цэнтры. Паказана геаграфічнае размяшчэнне, рэльеф, карысныя выкапні, клімат, азёры, рэкі, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё кожнага раёна. |
|
Республика Беларусь. Витебская область / Отв. за вып. М. П. Кузьмич ; фото А. Хитрова. – Витебск : Витеб. обл. типогр., 2003. – 17 с. Буклет содержит информацию об истории, социально-экономическом и культурном развитии Витебщины. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Административно-территориальное устройство Витебской области // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 10–11.
2. Витебская область. Природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region. The nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витеб. Центр маркетинга, 2005. – С. 256.
3. Витебская область // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель.– С. 693–698.
4. Віцебская вобласць // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыкл. давед. / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2004. – С. 92–95.
5. Казлоўская, Л. В. Віцебская вобласць / Л. В. Казлоўская // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн имя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 217–219.
6. Костюкевич, В. На волнах времени / В. Костюкевич // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 18 студз. – С. 4, 7.
7. Коханко, В. Придвинский край: памятные вехи / В. Коханко ; беседовал В. Шиенок // Витьбичи. – 2013. – 15 янв. – С. 1–2.
8. Маленький период великой истории : сегодня юбилей отмечает один из живописных уголков Европы – Витебская область / подгот. Е. Сыс // Віцебскі рабочы. – 2013. – 15 студз. – С. 4.
9. Мой регион – Витебская область / Р. Я. Костерова [и др.] ; под ред. Р. Я. Костеровой. – Витебск : ВГТУ, 2005. – 202 с.
10. Регион. Витебская область. Время действий и преобразований : фотоальбом = The region. Vitebsk region. The time of actions and transformations : photo album / ред.-сост. М. В. Шиманский, А. Ф. Градюшко ; фото В. С. Стрелковский [и др.]. – Минск : Междунар. центр интеграц. информации ; Обществ. пресс-центр Дома прессы, 2006. – 196 с.
11. Республика Беларусь. Витебская область / Фото А. Хитрова. – Витебск : Витеб. обл. типогр., 2003. – 17 с.
12. Рогач, П. И. Витебская область / П. И. Рогач, В. Н. Сосновский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 177–185.
13. Симфония столетий [Изоматериал] = Сімфонія стагоддзяў = The symphony of the centuries : к 500-летию белорусского книгопечатания / сост. Л. Ф. Анцух ; авторы текстов: С. В. Тарасов и др. ; перевод на англ. язык: М. Кроули, Е. О. Машкарева ; перевод на рус. язык: М. В. Красковская. – Минск : Четыре четверти, 2017. – 297, [2] с.
14. Шерстнёв, Н. Николай Шерстнёв: «Достигнутое будем развивать и совершенствовать» / Н. Шерстнёв ; беседовала С. Дединкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 28 дек. – С. 2–3.
15. Этапы большого пути / подгот. Г. Иванова // Народнае слова. – 2013. – 15 студз. – С. 1, 4.