500 год беларускага кнігадрукавання
- Подробности
- Создано 31.01.2017 08:30
У 2017-м годзе Беларусь адзначае адну з найважнейшых дат сваёй гісторыі і культуры – 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання і беларускай Бібліі. 6 жніўня 1517 года ў пражскай друкарні пабачыла свет кніга «Песни царя Давыда еже словуть Псалтыр» Францыска Скарыны. Гэта значная дата будзе шырока адзначацца не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.
Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Віцебскай абласной бібліятэцы на працягу года адбудзецца шэраг мерапрыемстваў.
Цыкл урокаў бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў: «Падарожжа ў гісторыю кнігі»:
– «Гліняныя кнігі», майстар-клас «Гліняныя таблічкі сваімі рукамі»;
– «Знание – это сила»;
– «Об интересном на планете прочтешь в журнале и газете», агляд «Мікс любімых часопісаў»;
– «Кнігі з балота», майстар-клас «Папірус з паперы сваімі рукамі»;
– «Берасцяныя пасланні», майстар-клас «Берасцяная грамата сваімі рукамі»;
– «Лепшыя бібліятэкі свету», экскурсія «Царство тех, кто дружит с книгой», школа юнага бібліятэкара;
– «О камнях, палочках и листьях», майстар-клас «Кнігі з бамбука і пальмавых лісцяў сваімі рукамі»;
– «Папяровыя цуды», майстар-клас «Кніга-гармонік і кніга-веер сваімі рукамі».
Прэзентацыя кнігі А. А. Сушы «Францыск Скарына»;
Відэаэнцыклапедыя «Боская і людская мудрасць: (Францыск Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд)»;
Інфармацыйная гадзіна «Невядомы Скарына»: да Дня беларускага пісьменства;
Літаратурна-музычная вечарына «Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць...» (сумесна з Віцебскім аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»);
Літаратурны ўрок «Вялікі сын зямлі Полацкай – Францыск Скарына»;
Гутарка аб рэдкіх выданнях бібліятэкі канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў «Кніжныя скарбы свету»;
Бібліятэчны конкурс фотаработ «Кніга – мой сябар», прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства;
Урок замежнай мовы ў бібліятэцы «Из века в век шагает с книгой человек»;
Прэзентацыя HANDMADEкнігі «Книгу города листая = Кнігу горада гартаючы»
Зводны план работы публічных бібліятэк Віцебскай вобласці да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
Супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў пад назвай «500 год беларускага кнігадрукавання»:
«А напачатку было Слова...»: гісторыя кнігадрукавання на Беларусі
«Каб загучала Слова Божае па-беларуску на ўвесь голас!»: дзейнасць і кніжная спадчына Францыска Скарыны
«Служэнне роднаму слову»: паслядоўнікі Ф. Скарыны і прыватнае кнігадрукаванне
«Мудрасць духоўная»: брацкае кнігадрукаванне на Беларусі
«Мы пішам сваю гісторыю»: узнікненне перыядычнага друку на Беларусі
«Жыві, беларуская кніга!»: выдавецкая дзейнасць у Беларусі на сучасным этапе