eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-notarius-30-01-2025
  • anons-psychology-know-yourself
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы

Мой рэгіён – Віцебская вобласць

 
70year-1

   

7-1
1-1
6-1
2-1
9-1
4-1
8-1
3-1
5-1


Віцебскую вобласць называюць краем блакітных азёр. Размешчана яна ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны і вярхоўі Дняпра і займае паўночную частку Беларусі. На захадзе Віцебшчына мяжуе з Літвой, на паўночным захадзе з Латвіяй, а на ўсходзе і поўначы з Расіяй.

Вобласць утворана 15 студзеня 1938 года. Яе плошча 40,0 тыс. км2. У 2003 г. насельніцтва складала 1334,5 тыс. чалавек. Цэнтр вобласці — горад Віцебск. Адміністрацыйна-тэрытарыяльна вобласць падзяляецца на 21 раён: Аршанскі, Бешанковіцкі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Міёрскі, Пастаўскі, Полацкі, Расонскі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі. У вобласці (на 2003 г.) 19 гарадоў, у т.л. 5 абласнога падпарадкавання: Віцебск, Лепель, Наваполацк, Орша, Полацк, 28 гарадскіх пасёлкаў, 247 сельсаветаў, 6517 сельскіх населеных пунктаў.

Насельніцтва паводле нацыянальнага складу пераважна беларусы (82,0%), жывуць таксама рускія (13,6%), украінцы (1,6%), палякі і інш. Гарадское насельніцтва складае 69,4%. Сярэдняя шчыльнасць 33 чалавекі на 1 км2. Па адміністрацыйных раёнах шчыльнасць насельніцтва вагаецца ад 26,4 чалавека на 1 км2 у Аршанскім да 8 чалавек на 1 км2 у Расонскім раёнах.

Найбольшыя гарады вобласці па колькасці насельніцтва (тыс. чалавек; 2003 г.): Віцебск (351), Орша (139), Наваполацк (107), Полацк (83).

Па шчыльнасці чыгуначнай сеткі Віцебская вобласць займае 2-е месца ў Беларусі. Эксплуатацыйная даўжыня чыгункі складае 1210 км (на 2002 г.). Па тэрыторыі вобласці праходзяць міжнародныя магістралі Масква—Орша—Мінск—Варшава, Санкт-Пецярбург—Віцебск—Орша—Кіеў, Смаленск— Віцебск—Полацк—Рыга. Важнае значэнне маюць таксама чыгуначныя лініі, якія праходзяць па тэрыторыі вобласці: Орша—Унеча (Расія), Невель (Расія)—Полацк—Маладзечна, Орша—Лепель, Крулеўшчына—Варапаева—Паставы і далей у Літву. Найбольш буйныя чыгуначныя вузлы — Орша, Віцебск, Полацк.

Працягласць аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 13,6 тыс. км2 (на 2002 г.). Асноўныя магістралі, што праходзяць праз вобласць: Масква—Орша—Мінск—Брэст, Санкт-Пецярбург—Віцебск—Орша—Кіеў, Смаленск—Віцебск—Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), Віцебск—Лепель—Мінск. Суднаходства па Заходняй Дзвіне ад Веліжа да Полацка і па Дняпры ніжэй Оршы.

У Віцебску ёсць аэрапорт.

Амаль уся тэрыторыя Віцебскай вобласці размешчана ў межах Беларускага Паазер'я. На поўдні знаходзяцца Чашніцкая раўніна і Верхнебярэзінская нізіна. На ўсходзе — нізіна Лучосы. На паўночным усходзе — Суражская нізіна.

У цэнтральнай частцы і на захадзе распрасціраецца Полацкая нізіна, якая займае амаль палавіну тэрыторыі. На чвэрці тэрыторыі вобласці ўзвышшы і грады. Тут размешчаны Нешчардаўскае, Гарадоцкае, Віцебскае (яго вышыня да 295 м над узроўнем мора), Аршанскае, Ушацка-Лепельскае, Лукомскае ўзвышшы, а таксама Свянцянская і Браслаўская грады.

У вобласці налічваецца 11 радовішчаў даламітаў. Яны знаходзяцца ў Віцебскім, Гарадоцкім, Дубровенскім, Лёзненскім і Сенненскім раёнах. Ёсць радовішчы цэментных глін Пушча ў Віцебскім і Лукомль ва Ушацкім раёнах, 198 радовішчаў легкаплаўкіх глін і суглінкаў, 3400 радовішчаў торфу, 161 радовішча пясчана-гравійных сумесяў, 102 радовішчы будаўнічых пяскоў. У азёрах трапляюцца мінеральныя воды і сапрапелі.

Клімат вобласці ўмерана кантынентальны. У студзені сярэдняя тэмпература паветра складае ад - 6,5 'С на захадзе да -8,5 'С на ўсходзе. У ліпені каля 17—18 С. За год на раўнінах выпадае 600 мм ападкаў, на ўзвышшах — да 750 мм. Каля 70% ападкаў выпадае ў цёплую пару года. Вегетацыйны перыяд доўжыцца 180— 190 сутак.

Вобласць займае першае месца ў Беларусі па шчыльнасці рачной сеткі, па колькасці і агульнай плошчы азёр. Рэкі, якія цякуць па тэрыторыі Віцебскай вобласці, адносяцца да басейна Заходняй Дзвіны (займаюць 80% плошчы), а таксама Дняпра, Нёмана, Ловаці. Найбольшыя з рэк — Заходняя Дзвіна з прытокамі Усвяча, Обаль, Палата, Дрыса, Каспля, Лучоса, Ула, Ушача, Дзісна, таксама суднаходны Дняпро. На тэрыторыі вобласці бяруць пачатак прытокі Дняпра — Бярэзіна і Друць. У вобласці больш за 2,8 тыс. азёр. Найбольшыя па плошчы Асвейскае, Лукомскае, Дрысвяты, Дрывяты, Нешчарда, Снуды, Езярышча, Струста, Абстэрна.

Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-забалочаныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяныя. Для іх характэрна мазаічнасць і завалуненасць.

Лес займае 37,4% усёй тэрыторыі. Сярэдняя лясістасць найбольшая ў Полацкім і Расонскім раёнах. Лясы пераважна хваёвыя і яловыя. Пашыраны таксама бярозавыя, альховыя. Трапляюцца асінавыя.

Пад балотамі знаходзіцца каля 6% тэрыторыі. На 51% іх праведзены асушальныя работы.

У межах вобласці створаны Нацыянальны парк Браслаўскія азёры. Тут знаходзіцца большая частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Створана 26 заказнікаў рэспубліканскага значэння. 78 аб'ектаў прыроды аб'яўлены помнікамі прыроды.

Вядучай галіной у гаспадарчым комплексе з'яўляецца прамысловасць. У ёй занята 30% усіх працуючых. Асноўная спецыялізацыя — вытворчасць электраэнергіі, перапрацоўка нафты, нафтахімія, машынабудаванне, лёгкая і харчовая галіны. У вобласці вырабляюцца ўсе льняныя тканіны і поліэтылен, каля 50% прадуктаў нафтаперапрацоўкі і электраэнергіі, металарэзных станкоў, каля 40% дываноў і дывановых вырабаў, больш за 30% панчошна-шкарпэтачных вырабаў. Выпускаюцца абутак, драўнінна-валакністыя пліты, будаўнічая цэгла, алей, масла, кансервы. Найбольш значныя прадпрыемствы знаходзяцца ў Віцебску, Полацкім прамвузле і ў Оршы. У Новалукомлі працуе самая магутная на Беларусі Лукомская ДРЭС. Па ўзроўні прамысловага развіцця вылучаюцца таксама Глыбоцкі, Чашніцкі, Лепельскі, Пастаўскі і Талачынскі раёны.

 

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 40,5% тэрыторыі вобласці. Пераважаюць пасяўныя плошчы пад збожжавымі і зернебабовымі, а таксама кармавымі культурамі. Сярод збожжавых найбольшыя плошчы пад ячменем і жытам. На паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе вобласці найбольшыя плошчы займае лён. Вырошчваюць таксама бульбу. На азёрах створаны азёрна-рыбныя гаспадаркі. Працуюць калектыўныя унітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы, больш за 400 фермерскіх гаспадарак.

Функцыянуе свабодная эканамічная зона «Віцебск». Эканамічныя сувязі з іншымі краінамі развіваюцца ў рамках еўрарэгіёна «Азёрны край».

Па тэрыторыі вобласці праходзіць адгалінаванне нафтаправода «Дружба» ад Унечы на Оршу—Наваполацк і далей у Латвію ў порт Вентспілс. Па Віцебшчыне пракладзены газаправод «Ззянне Поўначы».

У вобласці размешчана 9 санаторыяў, у т.л. «Лётцы» ў Віцебскім раёне, «Браслаў» у Браслаўскім раёне, рэабілітацыйны цэнтр «Жамчужына» ў Міёрскім раёне і інш., 15 санаторыяў-прафілакторыяў, дом адпачынку, 3 турыстычна-аздараўленчыя комплексы, у т.л. «Лосвіда», «Орша» і іншыя ўстановы адпачынку.

Сёння ў вобласці працуе 694 агульнаадукацыйныя школы, 24 сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, 5 ВНУ: Віцебскі універсітэт імя П.М. Машэрава, Віцебскі тэхналагічны універсітэт, Віцебскі медыцынскі універсітэт, Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Полацкі універсітэт.

На тэрыторыі Віцебшчыны дзейнічае 728 масавых бібліятэк, 622 клубныя ўстановы, 28 музеяў.

Працуюць абласная філармонія, 2 тэатры: Нацыянальны акадэмічны драматычны імя Якуба Коласа і Беларускі тэатр «Лялька». Праводзяцца шматлікія фестывалі розных узроўняў, у т.л. «Славянскі базар у Віцебску», «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», «Звіняць цымбалы і гармонік», «Званы Сафіі».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Віцебская вобласць // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л.В. Календа. – Мн., 2004. – С. 92-95.

2. Регион. Витебская область. Время действий и преобразований = The region. Vitebsk region. The time of actions and transformations / ред.-сост. М.В. Шиманский, А.Ф. Градюшко ; фото В.С. Стрелковский [и др.]. – Мн., 2006. – 196 с.