Вандроўкі ў Люцынку
- Подробности
- Создано 27.01.2010 06:07
У аддзеле беларускай літаратуры да 200-годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча наладжана выстава "ВАНДРОЎКІ Ў ЛЮЦЫНКУ", якая завяршае цыкл выстаў "СА ШЧОДРАЙ НІВЫ ДУДАРА". На выставе прадстаўлены матэрыялы пра фальварак Люцынка, у якім Дунін-Марцінкевіч пражыў 44 гады. Гэта былі гады яго творчых узлётаў і горкага расчаравання, маральнага задавальнення і ўпадку... Пра ўсё гэта памятае Люцынка.
Дом стаіць на пагорку – лес вокал, алешнік,
Сад за домам, а ў садзе – ігрушы, чарэшні.
З ганка ступіш і бачыш – лес воддаль, яліны...
Дзеліць лес напалам стужка сіняй Люцыны...
Невялікая рэчка, ды рыбы ў ёй поўна,
А пры рэчцы – крыніца з вадою цудоўнай.
Злева, быццам дыван, луг стракаты квітнее.
А на лузе бярозка там-сям зелянее;
Яшчэ далей відаць двор вялікі магната,
А за гаем направа – старэнькая хата.
Найзайздросная хата: дах – лата на лаце,
Ды затое свая, нібы родная маці.
Калі хмара жыцця далягляд захінае,
Дык хаціна ахвотна бадзягу прыймае,
Боль душы супакоіць, утаймуе ў спачынку...
А зімой добра мары снаваць ля камінку.
Дзетак я ўзгадаваў пад страхою хаціны,
Тут цудоўныя часта я ведаў хвіліны.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч