eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выборы Президента Республики Беларусь

  • anons-CHEKHOV-PALETTE 23 01 2025 anons
  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-notarius-30-01-2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

К Году благоустройства
К 80-летию Великой Победы

Жыццёвы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча

 
2008

   

Marcinkevich

 Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч; псеўд, Войт Навум, Навум Прыгаворка; 23.01 (4.02).1808 (па іншых звестках, у 1807), фальварак Панюшкавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. – 17(29).12.1884, фальварак Люцымка Мінскага пав., цяпер в. Малая Люцінка Валожынскага р-на Мінскай вобл., пахаваны на могілках у Тупальшчыне (недалёка ад Люцынкі)], паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Пісаў на беларускай і польскай мовах.

Нарадзіўся ў сям'і арандатараў фальварка – Яна (Івана) Мікалаевіча Дуніна-Марцінкевіча і Марцы Яны з Нядзведскіх. Продкі пісьменніка (па бацькоўскай лініі) належалі да служылай, памеснай некалі шляхты, якая паступова страціла свае маёнткі. Пісьмовая гісторыя шляхецкага роду Марцінкевічаў прыдомка Дунін і герба Лебедзь пачынаецца з 17 ст., калі яны валодалі маёнткам Марцінкевічы ў Смаленскім ваяв. Хадайнічаючы ў 1832 аб зацвярджэнні свайго роду ў дваранстве, В. Дунін-Марцінкевіч назваў некалькі прадстаўнікоў роду, што ў розныя часы мелі патэнты паручнікаў і ротмістраў у войску Рэчы Паспалітай, а адзін з Марцінкевічаў у канцы 18 ст. займаў нават пасаду замкавага намесніка горада Мінска. Калі верыць метрычнаму запісу аб хрышчэнні Вінцэнта, бацька пісьменніка меў у той час званне (відаць, намінальнае) падчашага навагрудскага. Уласнай зямлі і вялікіх сродкаў у сям'і не было.

Пісьменнік рана асірацеў і вымушаны быў уласнымі сіламі прабіваць сабе дарогу. Некаторую падтрымку аказаў яму ўплывовы сваяк (дзядзька) С. Богуш-Сестранцэвіч, польскі і рускі дзеяч культуры эпохі Асветніцтва, які, маючы сан магілёўскага архібіскупа, кіраваў усімі каталіцкімі касцёламі Расійскай імперыі. У жыцці В. Дуніна-Марцінкевіча шмат нявысветленага, Лічыцца, што ў 1824 ён скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча і працягваў вучобу ў Вільні (базыльянскі канвікт, потым універсітэт) або ў Пецярбургу – хутчэй усё ж у Пецярбургу, дзе жыў Богуш-Сестранцэвіч. Спроба вывучыцца на доктара поспеху не мела, бо ўражлівы юнак не мог прызвычаіцца да анатаміравання і быў вымушаны кінуць вучобу. У сям'і пісьменніка расказвалася рамантычная гісторыя аб жаніцьбе В. Дуніна-Марцінкевіча: пасля вучобы ён працаваў нібыта ў бюро нейкага Бараноўскага ў Вільні і ў канцы 1831, не атрымаўшы дазволу на шлюб, тайком звёз яго дачку Юзэфу і ажаніўся з ёю. Але, паводле дакументаў, з 1828 ён працаваў у Мінску на дзяржаўнай службе – каморнікам павятовага межавога суда, служачым палаты крымінальнага суда, а потым перакладчыкам у каталіцкай духоўнай кансісторыі. У 1840 разам з жонкай Юзэфай Бараноўскай, улезшы ў невыплатныя даўгі, набыў невялікі маёнтак Люцынка (Люцінка) у Пяршайскай вол. Мінскага пав. і кінуў дзяржаўную службу. На пачатку 40-х гадоў, па некаторых звестках, служыў нейкі час аканомам-упраўляючым у маёнтку Шчаўры Сенненскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл.) у асвечаных памешчыкаў Рашкоўскіх, з якімі захоўваў прыяцельскія адносіны і пазней. Шмат ездзіў па Беларусі і Літве, займаўся справамі па даверанасцях прыватных асоб. Дачка Каміла і сын Мірастаў падавалі ў дзяцінстве вялікія надзеі як таленавітыя выканаўцы-фартэпіяністы, лічыліся вундэркіндамі, і В. Дунін-Марцінкевіч вазіў іх на канцэрты ў Вільню, Кіеў, Варшаву, У 1854 заўдавеў і праз колькі год ажаніўся зноў – з Марыяй Грушэўскай. Ёсць звесткі, што ў 50-х гадах быў дэпутатам мінскай дваранскай зборні.

На літаратурнай ніве В. Дунін-Марцінкевіч выступаў спярша ак лібрэтыст. На пачатку 40-х г. ён напісаў тэксты некалькіх аперэт: «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841), «Спаборніцтва музыкаў», " Чарадзейная вада" (1843). Музыку да іх стварыў малады тады кампазітар С. Манюшка з удзелам мінскага музыканта К. Кржыжаноўскага, а часткова і самога В. Дуніна-Марцінкевіча. Вядомы, у прыватнасці, удзел пісьменніка ў стварэнні музыкі да «Рэкруцкага набору», які быў пастаўлены ў 1841 на мінскай сцэне гуртком аматараў. Адну з галоўных роляў з вялікім поспехам выканаў "сам сачыніцель". Тэксты і партытуры згаданых твораў да нас не дайшлі, за выключэннем адной арыі «Рэкруцкага набору». У гэты ж час В. Дунін-Марцінкевіч стварыў лібрэта і камічнай оперы «Сялянка» («Ілылія»). У 1846 гэты прынцыповы для станаўлення новай беларускай літаратуры твор (сяляне гаварылі ў ім па-беларуску) быў выдадзены віленскім выдаўцом Завадскім. 9.2.1852 опера была пастаўлена ў Мінску (музыка Манюшкі і Кржыжаноўскага). Дзень гэты залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю беларускага тэатра, усёй беларускай нацыянальнай культуры. В. Дунін-Марцінкевіч быў не толькі кіраўніком пастаноўкі, душою аматарскага калектыву, але і сам бліскуча выканаў ролю войта Навума Прыгаворкі. 3 гэтага часу імя Навума Прыгаворкі зрабілася нібы другім імем В. Дуніна-Марцінкевча, ён ахвотна падпісваў ім некаторыя свае творы і сяброўскія пасланні.

У 50-я г. пісьменнік жыў пераважна ў Мінску, гуртуючы вакол сябе мясцовую дэмакратычную інтэлігенцыю. 3 ім падтрымлівалі цесныя сувязі бібліёграф і паэт I. Легатовіч, мастак А. Шэмеш, паэт А. Пянькевіч, выдавец А. Валіцкі, кампазітар С. Манюшка, гумарыст і калекцыянер Ю. Кабылінскі і інш. У яго доме бывалі, калі прыязджалі ў Мінск, паэты У. Сыракомля і А. Плуг (прысвяцілі В. Дуніну-Марцінкевічу вершаваныя пасланні), музыкант А. Концкі і г.д. Ён перапісваўся з выдаўцом і вучоным А. Кіркорам, музычным крытыкам Ю. Сікорскім. Адна за адной у Мінску выходзяць паэтычныя яго кнігі: «Гапон» (1855), «Вечарніцы і Апантаны» (1855), «Цікавішся? Прачытай!» (1856), «Дудар беларускі, або Усяго патроху» (1857). Апрача польскамоўных твораў, у іх увайшлі буйныя беларускія творы: паэмы або вершаваныя аповесці і апавяданні «Гапон», «Дурны Зміцер, хоць хітры», «Стаўроўскія дзяды», «Купала», «Шчароўскія дажынкі» (напісаны пасля паездкі ў Шчаўры Рашкоўскіх), вершы «Павіншаванне войта Навума...», «Верш Навума Прыгаворкі...».

Феномен узнікнення і актывізацыі новай літаратуры жыва абмяркоўваў у прэсе (асабліва вылучаюцца атыкулы У. Сыракомлі 1855–61 у варшаўскім і віленскім друку, непадпісаны артыкул «Беларуская літаратура» ў пецярбургскім часопісе «Сын отечества», 1856). У 1857 В. Дунін-Марцінкевіч напісаў разгорнутую беларускую баладу «Травіца брат-сястрыца», цыкл вершаваных аповесцей «Быліцы, расказы Навума», але галоўная аповесць цыкла – «Халімон на каранацыі» – не была прапушчана цэнзурай і ўсе гэтыя творы змаглі ўбачыць свет толькі амаль праз дзевяноста год (у 1945–46). У гэты ж час В. Дунін-Марцінкевіч адважваецца на сапраўдны творчы подзвіг: нераспрацаванымі яшчэ мастацкімі сродкамі беларускай мовы перастварае шэдэўр польскай літаратуры – паэму А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». У 1859 дзве першыя песні-«быліцы» перакладу былі надрукаваны і цалкам падрыхтаваны да выпуску ў свет віленскім выдаўцом Сыркіным, але ў апошні момант царскія ўлады забаранілі пераклад (фармальная падстава – лацінскі шрыфт выдання, але справа была, зразумела, глыбей). Тыраж выдання быў знішчаны, захавалася толькі некалькі экземпляраў. 3 таго часу В. Дуніну-Марцінкевічу больш не ўдавалася выдаць свае беларускія творы, хоць у 1867 ён спрабаваў надрукаваць «Быліцы, расказы Навума» рускім шрыфтам у «Виленском вестнике». а пад канец жыцця прапанаваў свой пераклад «Пана Тадэвуша» ў польскі пецярбургскі часопіс «Край». Ды і наогул да канца жыцця яму ўдалося зрабіць толькі дзве публікацыі, на польскай мове. Абедзве яны адносяцца да 1861: кніга «Люцынка, або Шведы на Літве», якая выйшла ў Вільні, і публіцыстычны артыкул «Ліст у рэдакцыю «Газэты Польскей», у якім пісьменнік тлумачыў мэты сваёй літаратурна-асветніцкай дзейнасці, заклікаў да асветы народа.

Будучы па сваіх поглядах блізкім да шляхецкіх рэвалюцыянераў (правае крыло «чырвоных»), В. Дунін-Марцінкевіч, як і ўся яго сям'я (асабліва дачка Каміла, неўзабаве высланая ў Салікамск), меў дачыненне да вызваленчага руху пачатку 60-х г., у 1861 удзельнічаў у паездцы У. Сыракомлі ў Варшаву (паездка мела выразную палітычную афарбоўку). У 1863 паўстанцы знаходзілі ў Люцынцы падтрымку, сам пісьменнік на пачатку ўзброенага выступлення знік з дому, узмоцнена расшукваўся ўладамі, якія (магчыма, часткова не без падстаў) падазравалі яго ў напісанні беларускіх антыўрадавых выданняў, у прыватнасці «Гутаркі старога дзеда». У кастрычніку 1864 В. Дунін-Марцінкевіч быў арыштаваны ў мяст. Свір Свянцянскага пав. (цяпер Мядзельскі р-н) і дастаўлены ў Мінск. Больш года адседзеў ён у турме, пакуль вялося следства. Галоўных абвінавачванняў улады давесці не здолелі, і ў снежні 1865 пісьменнік быў вызвалены з турмы з абавязацельствам жыць бязвыезна ў Люцынцы пад строгім наглядам паліцыі. На В. Дуніна-Марцінкевіча і яго сям'ю быў накладзены вялікі штраф. Толькі немалады ўжо ўзрост выратаваў пісьменніка ад высылкі з краю. Астатнія два дзесяцігоддзі В. Дунін-Марцінксвіч пражыў у Люцынцы, толькі зрэдку бываў у Мінску, бо на больш далёкія паездкі не атрымліваў дазволу. Гэта было вельмі цяжка для натуры рухавай, жыццялюбівай. Апрача таго, пісьменнік пазбавіўся заробку ад прыватных юрыдычных спраў, якія былі звязаны з паездкамі. У сярэдзіне 70-х г. нагляд адмяняецца, але неўзабаве (у 1876) устанаўліваецца зноў у сувязі з адкрыццём у Люцынцы без дазволу ўлад невялікай школы, дзе галоўнай настаўніцай была дачка пісьменніка Цэзарына.

Сябры і прыхільнікі (Я. Карловіч, А, Ельскі) абмяркоўвалі планы выдання твораў В. Дуніна-Марцінкевіча за мяжою – у Бруселі і Лейпцыгу. Аднак звестак, каб гэтыя планы здзейсніліся, няма. Не маючы асаблівых надзей на друкаванне, В. Дунін-Марцінкевіч працягваў творчую дзейнасць. У гэты перыяд ім створаны сталыя ў мастацкіх адносінах творы: фарс-вадэвіль «Пінская шляхта» (1866, на пінскай гаворцы; надрукавана ў 1918), камедыя «Залёты» (1870, часткова па-беларуску, часткова па-польску; надрукавана ў 1918), паэма «3-пад Іслачы, або Лекі на сон» (1968, на польскай мове; надрукавана ў 1984).

Пасля смерці В. Дуніна-Марцінкевіча з'явіліся некралогі ў Пецярбургу і Празе.

В. Дунін-Марцінкевіч адыграў надзвычай важную ролю ў стварэнні новай беларускай літаратуры і нацыянальнага тэатра. На словы яго «Залётаў» М. Кімант напісала аднайменную аперэту, якая была выканана ў Вільні (1915). «Пінская шляхта» ставілася ў Мінску (1925, 1954), Вільні (1925), Віцебску (1928, 1936), Краславе (1927, Латвія), Пінску (1952), Слоніме (1978) і інш. С. Клімковіч быў зроблены па п'есе тэлеспектакль (1979). Творчасць пісьменніка – важнейшы этап на шляху беларускай літаратуры ад сентыменталізму і рамантызму да крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы ўваходзяць у залаты фонд нацыянальнай класікі. Архіў пісьменніка не захаваўся, асобныя рукапісы зберагаюцца ў сховішчах Вільнюса, Санкт-Пецярбурга, Львова, Варшавы.

У наш час на магіле пастаўлены помнік. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Маладзечне, Івянцы, Пяршаях, Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску (1977), бібліятэка ў в. Пральнікі Валожынскага р-на. На радзіме, у в. Сычкава Бабруйскага р-на, устаноўлена мемарыяльная дошка. Да 175-годдзя з дня нараджэння пісьменніка была арганізавана рэспубліканская мастацкая выстаўка.

Г.  В. Кісялёў