Салдат Перамогі Васіль Быкаў
- Подробности
- Создано 28.12.2023 08:30
Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19.06.1924, вёска Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці – 22.06.2003). Беларускі празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік БССР (1980), Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964) за аповесць «Трэцяя ракета», Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) за аповесці «Абеліск» і «Дажыць да світання», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён», Ленінскай прэміі (1986) за аповесць «Знак бяды».
Васіль Быкаў – адзін з найбольш вядомых беларускіх пісьменнікаў, які праславіў беларускую літаратуру на ўвесь свет. Пісьменнік-франтавік у надзвычай моцных вобразах паказваў жорсткую праўду пра вайну. Амаль усе яго творы прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны. «...Вялікую праўду аб мінулай вайне суджана выказаць толькі яе ўдзельнікам або сведкам. Іншым гэта не дадзена. Іншыя могуць стварыць нават геніяльныя творы, але гэта ўжо будзе з поваду вайны, а не яе горкай і крывавай праўдай», – лічыў Васіль Быкаў.
Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ў Віцебскай абласной бібліятэцы плануецца правядзенне шэрагу мерапрыемстваў:
– круглы стол «Салдат Перамогі Васіль Быкаў» (май);
– вечар памяці «Сейбіт мужнасці і праўды» да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (верасень-кастрычнік);
– гадзіна разважанняў «Доўгія вёрсты Васіля Быкава» (май-чэрвень);
– выстава-прагляд «Стваральнік ваеннай эпапеі» (на працягу года).
Аддзелам краязнаўства распрацаваны цыкл электронных выстаў «Салдат Перамогі Васіль Быкаў»:
«Стваральнік ваеннай эпапеі»: жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава
«Сейбіт мужнасці і праўды»: ваенныя аповесці Васіля Быкава
«Доўгая дарога дадому»: вобраз Радзімы ў творах Васіля Быкава
«Маленькі чалавек на вялікай вайне»: героі твораў Васіля Быкава
«Дарогамі Быкава»: беларускія мясціны, звязаныя з Васілём Быкавым
«Дарога да Васіля»: экранізацыя твораў Васіля Быкава
Быкаў Васіль Уладзіміравіч на сайце «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»