Крапатлівая праца над словам: мова твораў Купалы і Коласа
- Подробности
- Создано 13.10.2022 08:30
Крапатлівая праца над словам: мова твораў Купалы і Коласа
Вывучэнне мовы твораў класікаў беларускай літаратуры прайшло значны шлях і пачало афармляцца ў самастойны напрамак даследаванняў. У працах лінгвістаў мова твораў пісьменнікаў падаецца як класічная, важная з пункту гледжання як гісторыі беларускай мовы, так і сучаснасці.
Вядучую ролю ў працэсе станаўлення беларускай літаратурнай мовы адыграў Якуб Колас. Ён з'яўляецца аўтарам першай методыкі беларускай мовы, якая аказала значны ўплыў на выкладанне і вывучэнне беларускай мовы ў школе, заклала навуковы падмурак нацыянальнай метадычнай навукі па беларускай мове. Народная беларуская мова – крыніца, з якой Якуб Колас чэрпаў лексічнае багацце для апісання жыцця беларускага народа, для стварэння яркіх мастацкіх вобразаў. Пісьменнік быў вельмі строгім і патрабавальным пры выбары кожнага слова ў працэсе працы над творам, глыбока, усёй душой адчуваў яго значэнне і адценні, яго месца ў сказе. Роднае слова для пісьменніка – гэта «першая крыніца, праз якую мы пазнаем жыццё і акаляючы свет...». Мову, як літаратурна-мастацкую з'яву, Я. Колас бачыў у надзвычай шырокім і разнастайным спектры яе праяў – слоўнікавага запасу, сінтаксічнай будовы, рытмічнага ладу, фанетычнай адметнасці і інш. Адной з найбольш характэрных рыс мовы твораў пісьменніка з'яўляецца высокая насычанасць іх фразеалагічнымі адзінкамі і іх індывідуальна-аўтарскае выкарыстанне. Лексічны матэрыял твораў Якуба Коласа рознабаковы, што дазваляе аднесці яго і да літаратурнай, і дыялектнай, і індывідуальна-аўтарскай моўнай прыналежнасці. Аснова твораў Я. Коласа – гэта літаратурная мова з агульнаўжывальнай народнай лексікай, але ў той жа час пісьменнік узбагаціў яе ў пэўнай ступені самабытнымі, яскравымі, сакавітымі словамі, з дапамогай якіх можна папоўніць нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы. «Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа», «Фразеалагічны слоўнік твораў Якуба Коласа» і «Слоўнік лексічных варыянтаў у мове Якуба Коласа», прысвечаны лексікаграфічнаму апісанню моўнага багацця творчасці пісьменніка, дазваляюць праілюстраваць уклад Якуба Коласа ў выпрацоўку літаратурных норм, паказаць узбагачэнне мастацкімі сродкамі беларускай мовы, паказаць, як Якуб Колас працаваў над словам, як дасягаў мастацкага эфекту, ствараў узоры моўна-стылістычнай дасканаласці.
Моватворчая спадчына Янкі Купалы выразна даводзіць тую выключную ролю яго не толькі як выдатнага паэта, драматурга, публіцыста, але і як аднаго з пачынальнікаў станаўлення беларускай літаратурнай мовы, які выпрацаваў нормы беларускай мовы, задаў напрамкі яе развіцця. Яго творчасць істотна паўплывала на працэс літаратурна-пісьмовага складніка мовы разнастайнымі лексіка-фразеалагічнымі, словаўтваральнымі, стылістычнымі сродкамі. Паэт, выкарыстоўваючы запасы дыялектнай мовы, вуснай народнай творчасці, складаў непаўторныя тэксты, дзе арыгінальнасць вобразнага выказвання дасягаецца галоўным чынам за кошт актывізацыі стылістычнага патэнцыялу агульнанароднай лексікі і фразеалогіі, стварэння незвычайных словаспалучэнняў. Гэта асабліва выразна праяўляецца ў паэзіі Янкі Купалы, бо паэтычны тэкст скіраваны не столькі на камунікатыўную, колькі на эстэтычную функцыю. Тут мае месца арыентацыя на адсутнасць лінейнай падачы формы паэтычнага тэкста, больш ярка праяўляецца сэнсавая шматпланавасць паэтычнага слова, імкненне аўтара пераадолець аўтаматызм стварэння і ўспрымання моўных адзінак. Моўная спадчына Янкі Купалы вызначаецца не толькі ўтварэннем новых слоў, але і выкарыстаннем агульнавядомых слоў у незвычайных спалучэннях, якія дазваляюць надаваць новыя і глыбокія вобразныя сэнсы. Усё гэта можна знайсці на старонках даведніка «Слоўнік мовы Янкі Купалы», у якім сабраны каштоўны лінгвістычны і літаратуразнаўчы матэрыял, дадзена характарыстыка слоў з літаратурна-мастацкіх твораў на беларускай мове. Вывучэнне мовы Янкі Купалы дапамагае вызначыць лексіка-семантычныя і структурныя кампаненты купалаўскага слова, якія сталі здабыткам сучаснай беларускай літаратуры.
Жураўлёў, В. П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана / В. П. Жураўлёў. – 2-е выд., выпр., дап. – Мінск : Беларуская навука, 2004. – 208 с. Даследуецца мастацкае майстэрства класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, у шырокім літаратурным кантэксце раскрываецца роля яго паэтыкі ў эпічным і ліра-эпічным адлюстраванні рэчаіснасці і чалавечага характару. |
|
Ляшчынская, В. А. Слова ў паэзіі Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская. – Мінск : Беларуская навука, 2004. – 272 с. Аналізуецца мова паэзіі Янкі Купалы, ужыванне слова ў кантэксце твора, адлюстраванне праз слова часу, светапогляду паэта, вызначаецца роля паэзіі беларускага песняра ў развіцці і станаўленні беларускай літаратурнай мовы, вобразна-выяўленчых сродкаў. |
|
Слоўнік лексічных варыянтаў у мове твораў Якуба Коласа / [уклад.: А. М. Астапчук і інш. ; рэдкал.: В. П. Русак, Л. А. Ліхадзіеўская]. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 651 с. Даведнік прысвечаны лексікаграфічнаму апісанню моўнага багацця твораў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Слоўнік максімальна поўна прадстаўляе лексічныя варыянты з твораў класіка і з'яўляецца ілюстрацыяй укладу Якуба Коласа ў выпрацоўку літаратурных норм сучаснай беларускай мовы. |
|
Слоўнік мовы Янкі Купалы : у 8 т. / склад.: У. В. Анічэнка, У. А. Бобрык, В. А. Ляшчынская ; рэдкал.: У. В. Анічэнка [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – Т. 1 : А–Г. – 340 с. Слоўнік складаецца з васьмі тамоў. У першых шасці змешчана апелятыўная, анамастычная і тапанімічная лексіка на матэрыяле 7-томнага збору твораў Янкі Купалы. У яго ўвайшоў каштоўны лінгвістычны і літаратуразнаўчы матэрыял, дадзена вычарпальная характарыстыка слоў з літаратурна-мастацкіх твораў на беларускай мове. |
|
Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа (Мінск, 25–26 верасня 2012 года) / [рэдкал.: А. А. Манкевіч і інш.]. – Мінск : Права і эканоміка, 2012. – 239 с. У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя», прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры. У кнізе асвятляюцца пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына пісьменнікаў. |
|
Янка Купала : энцыклапедыя / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш].– Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – Т. 1: А–З. – 400 с. Энцыклапедыя асвятляе жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, аналізуе ўсе яго паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя, драматургічныя творы, іх змест, літаратурна-мастацкія якасці. Раскрываецца вобраз народнага песняра ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. |
|
Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 26–27 верасня 2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – 400 с. У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай вывучэнню літаратурна-мастацкай спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. Астапчук, А. М. Словаўтваральныя варыянты назоўнікаў з суб'ектыўна-ацэначным значэннем у творах Якуба Коласа / А. М. Астапчук // Беларуская лінгвістыка / рэдкал.: А. А. Лукашанец [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2006. – Вып. 57. – С. 92–97.
2. Бабіч, Ю. М. Колеравая і светлавая эстэтыка ў мове твораў Якуба Коласа : манаграфія / Ю. М. Бабіч. – Віцебск : Вiцебскі дзяржаўны ўніверсітэт iмя П. М. Машэрава, 2002. – 127 с.
3. Бадзевіч, З. І. Жывыя гаваркія слоўкі ў мове твораў Якуба Коласа / З. І. Бадзевіч // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 26–27 верасня 2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права і эканоміка, 2007. – С. 54–58.
4. Белакурская, Ж. Я. Лінгвістычная спадчына Якуба Коласа ў кантэксце станаўлення нацыянальнай беларускай мовы : аўтарэферат дысертацыі / Ж. Я. Белакурская. – Мінск : БДУ, 2000. – 22 с.
5. Гапоненка, І. А. Асаблівасці аўтарскага лексікону Янкі Купалы і Якуба Коласа: пазаслоўнікавая лексіка ў творах пачатку ХХ ст. / І. Гапоненка // Роднае слова. – 2012. – № 2. – С. 36–39.
6. Жураўлёў, В. П. Літаратурна-публіцыстычнае слова Якуба Коласа пра мову і пісьменніцкае майстэрства / В. Жураўлёў // Роднае слова. – 2011. – № 5. – С. 8–11.
7. Жураўлёў, В. П. Пытанні мовы і пісьменніцкага майстэрства ў літаратурна-публіцыстычных творах Якуба Коласа / В. П. Жураўлёў // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29–30 кастрычніка 2007 г. / навук. рэд. А. А. Лукашанец. – Мінск : Права і эканоміка, 2007. – С. 50–55.
8. Запрудскі, С. М. Даследаванне мовы твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў 1920–50-я гг. / С. М. Запрудскі // Журнал Белорусского государственного университета. Филология. – 2017. – № 3. – С. 5–18.
9. Каласавіны : матэрыялы навуковай канферэнцыі з нагоды 90-годдзя творчай дзейнасці Якуба Коласа (1996 г.) / адказ. за вып. З. М. Камароўская ; рэд. Г. В. Гавароўскі. – Мінск, 1997. – 128 с.
10. Каўрус, А. З абсягу нармалізацыі літаратурнай мовы: паводле паэм Якуба Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка» / А. Каўрус // Роднае слова. – 2012. – № 10. – С. 37–42.
11. Каўрус, А. А. З крыніц народнай мовы / А. А. Каўрус. – Мінск : Вышэйшая школа, 1968. – 78 с.
12. Лепешаў, І. Я. Пра слоўнік фразеалагізмаў з твораў Якуба Коласа / І. Лепешаў // Роднае слова. – 2013. – № 4. – С. 27–29.
13. Ляшчынская, В. А. Ключавы канцэпт культурна-нацыянальнага светапогляду праз фразеалагізмы з твораў Янкі Купалы / В. Ляшчынская // Роднае слова. – 2012. – № 6. – С. 37–39.
14. Ляшчынская, В. А. Моватворчая дзейнасць Янкі Купалы / В. Ляшчынская // Роднае слова. – 2022. – № 7. – С. 54–56.
15. Ляшчынская, В. А. Праца Купалы над словам і фарміраванне слоўнікавага складу і лексічных нормаў беларускай мовы / В. Ляшчынская // Веснiк Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. – 2007. – № 3. – С. 7–14.
16. Міхневіч, А. Я. Якуб Колас разважае, радзіць, смяецца...: выбраныя выслоўі народнага песняра / А. Я. Міхневіч. – Мінск : БелДІПК, 2002. – 108 с.
17. Мушынскі, М. Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа / М. Мушынскі. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 414 с.
18. Назаранка, Ю.В. Выслоўі Якуба Коласа / Ю. В. Назаранка // Весці Нацыянальнай акадэмiі навук Беларусi. Серыя гуманітарных навук. – 2003. – № 4. – С. 117–122.
19. Назаранка, Ю. Фігуры ў выслоўях Якуба Коласа / Ю. Назаранка // Роднае слова. – 2012. – № 11. – С. 34–36.
20. Рагаўцоў, В. І. Фразеалагізмы як аснова стварэння камічнага эфекту: на матэрыяле п'ес Янкі Купалы / В. Рагаўцоў // Роднае слова. – 2012. – № 6. – С. 29–33.
21. Свірыдзенка, В. І. Асэнсаванне праблемы фарміравання культуры маўлення з пазіцый рэтраспектыўнага аналізу метадычнай спадчыны Я. Коласа / В. І. Свірыдзенка // Пачатковая школа. – 2017. – № 10. – С. 54–55.
22. Чабатар, Н. А. Вывучэнне моўнай спадчыны Якуба Коласа / Н. А. Чабатар // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29–30 кастрычніка 2007 г. / навук. рэд. А. А. Лукашанец. – Мінск : Права і эканоміка, 2007. – С. 76–80.
23. Шведава, З. У. Фразеалогія Янкі Купалы / З. Шведава // Роднае слова. – 2022. – № 8. – С. 33–34.
24. Шур, В. Онімы ў творах Якуба Коласа / В. Шур // Роднае слова. – 2006. – № 6. – С. 23–26.