Я перад ваиі з памяццю сваёй...

Да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

Я перад ваиі з памяццю сваёй...

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы

Да 90-годдзя Віцебскай абласной бібліятэкі

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы

На крылах творчасці і натхнення

Novopolotsk-2018
 
Культурная сталіца Беларусі-2018

На крылах творчасці і натхнення

 

 

Наваполацк – крэатыўны, малады горад са сваёй асаблівай атмасферай і ўнікальнай творчай спадчынай. Геаграфія дасягненняў таленавітых навапалачан прасціраецца ад абласнога да міжнароднага ўзроўню. Інструментальная музыка, вакал, харавыя спевы, харэаграфія, тэатр, народнае рамяство, літаратура, цыркавое мастацтва – у кожным жанры ёсць свае прафесійныя калектывы, вядомыя як на Беларусі, так і за яе межамі. 34 з іх маюць высокі статус «народнага» і «ўзорнага», 3 носяць высокае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». Некаторыя з іх добра вядомы не толькі ў горадзе і рэспубліцы, але і за яе межамі. Сярод іх: узорны ансамбль бальнага танца «Менуэт» Палаца культуры ААТ «Нафтан», узорны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Камарыкі» імя Ч. Клячко Палаца культуры ААТ «Нафтан», узорны ансамбль танца і песні «Прыдзвінскія россыпы», узорны харэаграфічны ансамбль «Забава», народны ансамбль песні і музыкі «Сузор'е». Узорны хор «Звонкія галасы» з'яўляецца пераможцам шматлікіх прэстыжных конкурсаў. Добра вядомыя заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр танца «Прэм'ер-Спонайд» і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь цырк «Юнацтва». У кожнага творчага калектыву свой зорны шлях, свая гісторыя. Малады горад беражліва захоўвае свае культурныя традыцыі і з задавальненнем пазнае мастацтва краін-суседак, сталічных і абласных устаноў культуры.

У 2012 годзе было падпісана трохбаковае пагадненне, дзякуючы якому навапалачане атрымалі ўнікальную магчымасць наведваць пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у родным горадзе.

Штогод у Наваполацку праводзіцца звыш за 3 тысячы разнастайных мерапрыемстваў. Многія з іх ужо сталі брэндавымі. Адзін з іх – Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало».

Першыя пазыўныя конкурсу прагучалі ў 1994 годзе. У той час у маладым горадзе над Дзвіной імкліва развівалася музыкальная творчасць розных напрамкаў. Але вельмі хацелася свята дзіцячых усмешак. Нават сваю назву конкурс атрымаў ад любімай дзетварой гульні ў мяч. Ужо на першае дзіцячае спаборніцтва ў Наваполацк прыехаў шырока вядомы ў той час расійскі прадзюсарскі цэнтр «Тэлешанс», што адразу ўзняло конкурс на высокі ўзровень. Менавіта на наваполацкай сцэне свой шлях у вялікі шоу-бізнес зрабілі такія вядомыя выканаўцы, як Пётр Ялфімаў і Наталля Падольская.

З кожным годам конкурс толькі расквітае. Пашыраюцца творчыя сувязі з выдатнымі дзеячамі музычнага мастацтва і лепшымі дзіцячымі вакальнымі студыямі краіны. Адкрываць наваполацкі фестываль прыязджаюць прадстаўнікі Міністэрства культуры, а ў якасці членаў журы выступаюць заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь. У 2017 г. «Халі-Хало» стаў міжнародным. У новым для сябе статусе фестываль прыняў 54 канкурсантаў з 7 краін.

Унікальны творчы праект – Міждзяржаўны конкурс юных піяністаў гарадоў-пабрацімаў «Музычная лілея» – зарадзіўся ў 2011 годзе. Галоўнай яго мэтай стала стварэнне канцэртнай пляцоўкі для дэманстрацыі ўменняў пачынаючых таленавітых музыкантаў і папулярызацыя іх творчасці на еўрапейскай і сусветнай культурнай прасторы. На конкурс прыязджаюць прафесіяналы інструментальнага мастацтва, якія ахвотна дзеляцца сваім вопытам з дзецьмі, садзейнічаюць іх развіццю.

У Наваполацку рэалізуецца яшчэ адзін творчы праект – «Лілея сяброўства», на якім актыўна папулярызуецца нацыянальная беларуская культура і развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва. Штомесячна ён радуе жыхароў і гасцей горада новымі цікавымі мерапрыемствамі, выставамі і фестывалямі. У рамках праекта навучэнцы ўстаноў адукацыі маюць унікальную магчымасць пасябраваць са сваімі равеснікамі з гарадоў-пабрацімаў, даведацца аб іх гісторыі, традыцыях, песнях, танцах, асаблівасцях нацыянальнай кухні.

З кожным годам пашырае свае межы і набывае новых сяброў Міжрэгіянальны плэнер-конкурс юных мастакоў «Палітра Прыдзвіння», прысвечаны вядомаму беларускаму майстру жывапісу Івану Фамічу Хруцкаму. Месцам правядзення плэнера становяцца маляўнічыя мясціны Заходняй Дзвіны, зялёныя куткі і архітэктурныя славутасці Наваполацка і рэгіёна.

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі» з'явіўся шэраг новых конкурсаў і фестываляў, якія адразу прыйшліся па душы навапалачанам: гарадскі фестываль бардаўскай песні «Сем струн душы», фестываль урбаністычнага мастацтва «Жывы бетон», гарадскі конкурс ансамблевай музыкі «Вясенняя фантазія», фестываль нацыянальнай культуры «Легенды Беларусі» і многія іншыя.

Мноства прыгожых радкоў прысвячаюць Наваполацку мясцовыя літаратары. Большасць з іх аб'яднаны зараз у народным літаратурна-музычным салоне «Крылы», які не так даўно адзначыў сваё 15-годдзе. Па беларускім радыё гучаць песні на словы таленавітай паэтэсы Таццяны Таўкачовай. У Наваполацку закончыў вучылішча і пачаў працоўную біяграфію знакаміты беларускі драматург Аляксей Дудараў. Першым камсоргам будоўлі быў паэт Валянцін Лукша, які пазней узначаліў выдавецтва «Юнацтва». У наваполацкай газеце «Хімік» працаваў пісьменнік Уладзімір Арлоў. Доўгі час горад быў родным для галоўнага дырэктара Дырэкцыі міжнароднага вяшчання беларускага радыё паэта Навума Гальпяровіча.

Свае старонкі ў летапіс горада ўпісваюць вядомыя беларускія мастакі-навапалачане: Віктар Лук'янаў, Пётр Грывусевіч, Віктар і Вольга Лук'яненкі, Сяргей Прывада, Яўген Панамарэнка, Георгій Танковіч, Уладзімір Шапо, Марына Круглікава, Уладзімір Гавазюк, Уладзімір Дзіўніч, а таксама прафесійныя кампазітары Віктар Малых, Андрэй Мітрошкін і Леанід Маліноўскі.

Ганаровае званне «Культурная сталіца Беларусі-2018» Наваполацк заслужыў нездарма. Ён змог прымножыць многія складальнікі нацыянальнай культуры: гісторыка-культурную спадчыну, прафесійнае мастацтва, традыцыйную народную творчасць, бібліятэчную і музейную справу. Вялікая колькасць культурных мерапрыемстваў надалі імпульс духоўнаму развіццю маладога горада.

 


01

Новополоцк-55 [Изоматериал] : Гордимся прошлым, строим будущее / [авт. текста Ж. Ф. Матвеенко ; гл. ред. Г. Н. Головатая ; фото В. А. Толочко и др.]. – Минск : БелТА, 2013. – 175 с.


На страницах фотоальбома повествуется об истории, славных делах, замечательных людях и традициях Новополоцка.

Богатый фотоматериал, собранный в одном издании, наиболее ярко отображает нынешние успехи крупнейшего промышленного центра Беларуси с высокоразвитой культурой, образованием, медициной, спортом.


02

В интересах нынешнего и будущих поколений : стратегия устойчивого развития города Новополоцка / Н. И. Кочанова [и др.] ; под общей ред. О. В. Сивогракова. – Минск : Ковчег, 2010. – 63 с.


В издании представлен текст Стратегии устойчивого развития (Местной повестки-21) города Новополоцка, разработанной местной инициативной группой с привлечением экспертов. Публикация содержит описание города, анализ существующей социальной, экологической и экономической ситуации, приоритеты развития, конкретные направления работы и индикаторы для мониторинга реализации Стратегии.


03

Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – 700 с. : іл.

 

Кніга з серыі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» прысвечана Полацкаму раёну. Яна створана на аснове разнастайных дакументаў з дзяржаўных і асабістых архіваў, навуковых даследаванняў, розных публікацый у газетах і кнігах, успамінаў удзельнікаў і сведкаў шматлікіх падзей, што адбываліся ў жыцці народа. Усе гэтыя матэрыялы раскрываюць багатую гісторыю краю і яго людзей.


04

Новополоцк (1958–1998) / Текст Н. А. Лукина, В. Д. Фролова – [Б. м. : б. и., б. г.] – 12с.


В издании представлен фотоматериал о городе Новополоцке, а также содержатся статистические сведения и сведения о промышленных предприятиях города, культурной жизни, спортивных достижениях.


05

Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С.192–195.


Энциклопедия «Регионы Беларуси» – универсальное многотомное издание, каждый том которого посвящен отдельной области Республики Беларусь. 2-й том энциклопедии, изданный в 2-х книгах, посвящен Витебской области. В энциклопедии в систематизированном порядке дана информация обо всех сферах жизни области: природе, истории, экономике, культуре, здравоохранении, образовании, социальной сфере, народном творчестве и т. д.



ЛІТАРАТУРА

1. Бралкова, Е. «Комарикам» присвоили звание «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» / Е. Бралкова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2017. – 7 окт. – С. 1.

2. Вахрамеева, И. «Юность» приглашает на юбилей / И. Вахрамеева // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2009. – 31 окт. – С. 2.

3. Голесник, С. Юности свойственно мечтать / С. Голесник // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 6 марта. – С. 11.

4. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны цырк «Юнацтва» Палаца культуры Адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» г. Наваполацка // Заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь / склад., аўт. тэксту: І. І. Галабурда, А. І. Кавалёў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 40–41.

5. Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь Цирк «Юность» // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый»): на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 64.

6. Клопова, Т. Цирк открывает двери в страну чудес / Т. Клопова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2009. – 14 нояб. – С. 1–2.

7. Конышева, Н. 20+20 = «Юность» / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 31 кастр. – С. 1.

8. Корнилович, А. Г. Его величество танец / А. Г. Корнилович ; беседовал Ю. Павлюк // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 27 крас. – С. 5.

9. Кутынко, А. Алле-ап! / А. Кутынко // Народнае слова. – 2007. – 31 ліп. – С. 8.

10. Малашеня, Л. Новополоцкие циркачи / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2014. – 11 нояб. – С. 7.

11. Мальцев, В. Цирк зажигает огни / В. Мальцев // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 16 лістап. – С. 1.

12. Масленікаў, П. Р. Узорны дзіцячы ансамбль сучаснага бальнага танца «Менуэт» / П. Р. Масленікаў // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 885.

13. Масленікаў, П. Р. Узорны дзіцячы цыркавы калектыў «Юнацтва» / П. Р. Масленікаў // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 886.

14. Медведева, М. И «Юности» бывает сорок / М. И. Медведева // Віцебскі рабочы. – 2009. – 6 нояб. – С. 8.

15. Наваполацк – прыгожая песня Дзвіны! // Новополоцк сегодня. – 2018. – 8 июня – С. 1–12.

16. Новополоцк-55 [Изоматериал] : Гордимся прошлым, строим будущее / [авт. текста Ж. Ф. Матвеенко ; гл. ред. Г. Н. Головатая ; фото В. А. Толочко и др.]. – Минск : БелТА, 2013. – 175 с.

17. Образцовый ансамбль бального танца «Менуэт» // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый»): на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 67.

18. Образцовый вокально-хореографический ансамбль «Комарики» имени Чеслава Клечко // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый»): на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 68.

19. Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – 700 с. : іл.

20. Радько, Н. От сердца к сердцу / Н. Радько // Новополоцк сегодня. – 2017. – 10 нояб. – С. 13.

21. Усова, М. В плену у магии полета / М. Усова // Віцебскі рабочы. – 2010. – 18 сент. – С. 1.

22. Факеев, В. Кто ж нашей «Юности» не знает! / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2014. – 8 нояб. – С. 4.

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01