eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»
  • anons-3D
  • anons-Laman
  • anons-Vitebsk-history-47
  • vicebskij-kraj-2019
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Віцебская вобласць: культура рэгіёна

Vicebskaj-voblasci-80
 

Віцебская вобласць: культура рэгіёна

 

Культура Віцебшчыны прадстаўлена значнай колькасцю розных тыпаў устаноў: Нацыянальны дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа, абласная філармонія, Беларускі тэатр «Лялька», 510 бібліятэк, 447 клубных устаноў, 28 музеяў, 61 дзіцячая школа мастацтваў, 2 музычныя каледжы, 1 каледж культуры і мастацтваў. Створаны і працуюць 26 раённых Дамоў рамёстваў. Дамы рамёстваў ёсць у такіх раённых цэнтрах, як Лепель, Паставы, Шаркаўшчына, Шуміліна, Глыбокае, Докшыцы, Полацк і іншых.

Сярод названых устаноў культуры асобнае месца займае Нацыянальны дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Ён адчыніўся ў Віцебску ў 1926 годзе. Тэатр не аднойчы выязджаў на гастролі і фестывалі ў Італію, Польшчу, Францыю, Малдову, Літву, ЗША, Турцыю, Украіну, Расію. На ліку гэтага калектыву шмат узнагарод. Народная артыстка Беларусі Святлана Акружная і артыстка Галіна Бука ўдастоены дыпломаў «За лепшае выкананне жаночай ролі», заслужаны артыст Беларусі Баляслаў Сяўко – дыплома «За лепшае выкананне мужчынскай ролі». Высокія ўзнагароды маюць і іншыя творчыя работнікі.

Беларускі тэатр «Лялька» – заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь. У яго рэпертуары больш за 30 спектакляў для дзяцей рознага ўзросту і для дарослага гледача. Усе пастаноўкі – на беларускай мове. Трупа прыняла ўдзел у шматлікіх прэстыжных міжнародных фестывалях, яго работа адзначана ўзнагародамі фестываляў у Югаславіі, Харватыі, Украіне.

Артысты тэатра неаднаразова ўзнагароджваліся прызамі і прэміямі Саюза тэатральных дзеячоў Беларусі. У 2005 г. прыз «Крышталёвы анёл» уручаны артысту тэатра Ю. Франкову за яркае творчае жыццё ў мастацтве.

Вялікай папулярнасцю ў знатакоў мастацтва карыстаецца абласная філармонія. У яе склад уваходзяць актэт балалаек «Віцебскія віртуозы», ансамбль танца, музыкі і песні «Талака», сімфанічны аркестр і салісты-вакалісты.

Развіваць інтэлектуальны патэнцыял жыхароў Віцебскай вобласці прызваны і бібліятэкі. У іх фондах знаходзіцца 7,687 тыс. экзэмпляраў кніг і часопісаў. Буйнейшыя з бібліятэк вобласці – Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і Віцебская цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага. Многія бібліятэкі камп'ютарызаваны.

Амаль ва ўсіх раёнах маюцца музеі. Буйнейшыя з іх – Бешанковічскі гісторыка-краязнаўчы музей, Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова, Віцебскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў, Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, Лепельскі раённы краязнаўчы музей, Пастаўскі краязнаўчы музей, Полацкі краязнаўчы музей, Ушацкі музей народнай славы імя У. В. Лабанка, Чашніцкі гістарычны музей, Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў, Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей, музейны комплекс «Гісторыя і культура Аршаншчыны», музей Я. Купалы «Ляўкі», музей-сядзіба І. Я. Рэпіна «Здраўнёва» і іншыя.

У 2001 г. адчыніў свае дзверы Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей з экспанатамі XII ст. У 2003 г. да дня 60-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры ўдзеле ветэранаў – вызваліцеляў раёна быў урачыста адчынены Лёзненскі ваенна-гістарычны музей.

Лідэрам у развіцці музейнай справы на Віцебшчыне з'яўляецца Нацыянальны полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, які ўяўляе сабой унікальную гістарычную тэрыторыю, дзе помнікі ахоўваюцца, вывучаюцца, рэстаўрыруюцца і прыстасоўваюцца пад музейныя экспазіцыі.

Поруч з адзіным у рэспубліцы Дзіцячым музеем у Полацку ў пачатку XXI ст. у Віцебскай вобласці адчынілі дзверы для наведвальнікаў мемарыяльныя музеі Уладзіміра Караткевіча ў Оршы і Васіля Быкава ва Ушацкім раёне, а таксама Дом-музей Марка Шагала ў Віцебску.

На Віцебшчыне працуе значная колькасць клубных устаноў, пры якіх дзейнічаюць звыш 3 тысяч творчых калектываў. Ганаровае званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» маюць 13, са званнем «народны» і «узорны» – 551 калектыў. Заслужанымі сталі харэаграфічны ансамбль «Зорка» і ансамбль танца «Лявоніха» Цэнтра культуры «Віцебск», ансамбль класічнага танца «Піруэт» школы мастацтваў № 1 г. Віцебска, тэатр «Пілігрым» Полацкага ГДК, фальклорны ансамбль «Паазер'е» выкладчыкаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, тэатр танца «Прэм'ер-спанайд» Палаца культуры ААТ «Полацк-Шкловалакно». Сярод найбольш вядомых народных калектываў – фальклорны калектыў «Голас спадчыны» Багатырскага СДК, Глыбоцкі народны тэатр фальклору «Цярэшка», народны фальклорны клуб «Кругаверць» Лепельскага РДК. З найбольш вядомых калектываў са званнем «узорны» выдзяляюцца дзіцячы ансамбль народнай музыкі «Таўкачыкі» Полацкай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль народнай музыкі «Жалейка» Віцебскага цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў «Задзвінне» і іншыя.

Традыцыйным стала правядзенне на Віцебшчыне такіх мерапрыемстваў, як Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага, Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (г. Віцебск), фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, арганнай музыкі «Званы Сафіі» у Полацку, песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», абласны фестываль аўтарскай песні «Віцебскі лістапад». У Віцебску праходзяць дзіцячы плэнер імя І. Я. Рэпіна і Шагалаўскі плэнер.

У 2017 г. у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прайшоў першы Міжнародны конкурс барабаншчыц і мажарэтак.

У Віцебскай вобласці ў сферы культуры дзейнасць ажыццяўляюць 969 устаноў культуры і адукацыі ў сферы культуры, у якіх працуюць 7,9 тысяч чалавек.

У бягучым годзе на Віцебшчыне праведзена звыш 90 тысяч масавых мерапрыемстваў, у тым ліку 5 міжнародных фестываляў, 1 рэспубліканскі, 26 абласных. Устаноўлена культурнае супрацоўніцтва з 41 краінай.

 


01

Мой регион – Витебская область : [монография] / Р. Я. Костерова [и др.] ; под ред. Р. Я. Костеровой. – Витебск : ВГТУ, 2005. – 202 с.


В монографии рассматриваются цели региональной политики, особенности и условия функционирования народнохозяйственного комплекса области, основные направления повышения конкурентоспособности региона.


02

Статистический ежегодник Витебской области, 2017 : [стат. сборник] / редкол.: Ю. И. Москалев [и др.]. – Витебск : Главное стат. управление Витебской области, 2017. – 472 с.


Издание содержит статистические данные о социально-экономическом положении Витебской области в 2016 году в сравнении с предыдущими годами.



03

Регион. Витебская область. Время действий и преобразований : фотоальбом = The region. Vitebsk region. The time of actions and transformations : photo album / ред.-сост. М. В. Шиманский, А. Ф. Градюшко ; фото В. С. Стрелковский, А. В. Кушнер. – Минск : Междунар. центр интеграц. информации ; Обществ. пресс-центр Дома прессы, 2006. – 192 с.: ил.


Книга представляет собой один из фотоальбомов серии «Регион», которая освещает социально-экономическое развитие всех областей Республики Беларусь и ее столицы за последние годы.

Фотоальбом о Витебской области рассказывает читателю об основных направлениях социально-экономического развития региона. Она, как и вся серия, построена на мощном изобразительном ряде, наглядно иллюстрирующем текст.


04

Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – 704 с. : іл.


Выданне ўяўляе сабой сучасны ўніверсальны даведнік па тэарэтычных аспектах гісторыі культуры, культуралогіі, эстэтыкі, літаратура- і мовазнаўства, мастацтвазнаўства, па канкрэтных пытаннях развіцця літаратуры, кнігадрукавання, перыядычнага друку, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктуры, музыкі, тэатра, кіно, цырка, эстрады, тэле- і радыёмастацтва, а таксама антрапалогіі, этналогіі, археалогіі.


05

Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – 772 с. : іл.


У выданні на падставе архіўных дакументаў і матэрыялаў, артыкулаў, біяграфічных нарысаў, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей расказваецца аб гісторыі Віцебскага раёна ад старажытнасці да нашых дзён, аб вядомых нашых земляках.


06

Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань.– 912 с.: илл.


Издание содержит разнообразную информацию о настоящем и прошлом Беларуси, ее природе, экономике, культуре, истории, литературе, науке, технике, искусстве, народном творчестве. Оно знакомит читателей с новым поколением политиков, общественных и военных деятелей, видными учеными, хозяйственными руководителями, работниками культуры Республики Беларусь.



ЛІТАРАТУРА

1. А в это время в библиотеке... / подгот. В. Александрова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 26 студз. – С. 4.

2. Азевіч, І. Названы лепшыя лялечнікі мінулага сезона / І. Азевіч // Витьбичи. – 2014. – 2 окт. – С. 2.

3. Альшэўская, Т. Аматарскі тэатр / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 10 крас. – С. 5.

4. Андрэйчык, К. В. Трансляцыя гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў дзейнасці публічных бібліятэк на прыкладзе Віцебскай вобласці / К. В. Андрэйчык // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. – 2018. – № 1. – С. 104–109.

5. Багдановіч, Э. Аб'яднала Беларусь! / Э. Багдановіч // Витьбичи. – 2011. – 20 сент. – С. 1, 4.

6. Басс, Р. Не юбилейный, но масштабный / Р. Басс // Витьбичи. – 2012. – 12 июля. – С. V.

7. Барыла, А. Асяродак народных традыцый у Германавічах / А. Барыла // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2009. – 10 кастр. – С. 2.

8. Бельская, І. Складнікі шчасця / І. Бельская // Культура. – 2016. – 9 крас. – С. 13.

9. Бобрович, Н. А. Художественное наследие и традиции народной культуры Витебщины в Центре народных ремесел и искусств «Задвинье» / Н. А. Бобрович // Мир вокруг нас (Витебск). – 2010. – № 14 (янв.). – С. 54–57.

10. Будкевич, М. «На легендарной сцене» / М. Будкевич // Витьбичи. – 2014. – 15 нояб. – С. 16.

11. Буракова, Т. «Встреча друзей» / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 13 лют. – С. 4.

12. Васілевіч, К. Заліхвацкі дзянёк! / К. Васілевіч // Витебские вести. – 2017. – 20 июля. – С. 22.

13. Жыгуноў, А. Зіхаценне маляваных зорак / А. Жыгуноў // Народная газета. – 2017. – 26 мая. – С. 18.

14. Ивченко, Л. Из красок и цветочных лепестков / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 14 ліп. – С. 8.

15. Крупица, Н. В формате успеха / Н. Крупица // Витьбичи. – 2015. – 23 июня. – С. IV–V.

16. Крупица, Н. С национальным колоритом / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 9 нояб. – С. I.

17. Крупица, Н. «Я не вершина пирамиды...» / Н. Крупица // Витьбичи. – 2014. – 30 янв. – С. IV–V.

18. Крупица, Н. Творческие задачи всегда по плечу / Н. Крупица // Витьбичи. – 2012. – 16 окт. – С. 2.

19. Крупица, Н. Снова хочется в Полоцк / Н. Крупица // Витьбичи. – 2013. – 23 февр. – С. 5.

20. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – 704 с. : іл.

21. Курыловіч, П. Звіняць цымбалы, гармонік грае... / П. Курыловіч // Витьбичи. – 2013. – 11 июня. – С. 1.

22. Лялькіна, А. Майстры з «Вытокаў» / А. Лялькіна // Культура. – 2016. – 21 мая. – С. 10.

23. Регион. Витебская область. Время действий и преобразований : фотоальбом = The region. Vitebsk region. The time of actions and transformations : photo album / ред.-сост. М. В. Шиманский, А. Ф. Градюшко ; фото В. С. Стрелковский, А. В. Кушнер. – Минск : Междунар. центр интеграц. информации ; Обществ. пресс-центр Дома прессы, 2006. – 192 с.: ил.