eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База данных «Каталог подписных изданий»
  • anons-mishka-Teddi
  • anons-Konopelko
  • anons-pushkin-10-2019
  • anons-Maler
  • vicebskij-kraj-2019
  • anons-Romanchuk
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Віцебская вобласць: прыродныя рэсурсы і ахова навакольнага асяроддзя

Vicebskaj-voblasci-80
 

Віцебская вобласць: прыродныя рэсурсы

і ахова навакольнага асяроддзя

 

Віцебская вобласць размешчана ў паўночнай частцы Рэспублікі Беларусь. Рэгіён валодае дзіўным, непаўторным, унікальным спалучэннем азёр і лясоў, рэк і балот, узвышшаў і нізін. Менавіта ў Віцебскай вобласці сканцэнтравана значная частка каштоўных і проста ўнікальных ландшафтаў не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы.

Віцебская вобласць займае першае месца ў Рэспубліцы Беларусь па запасах паверхневых водаў. На тэрыторыі вобласці працякаюць 2 вялікія ракі – Заходняя Дзвіна і Днепр, каля 600 сярэдніх і малых рэк. Гушчыня рачной сістэмы даволі высокая – 0,45 км/км2.

Экалагічны стан паверхневых водных аб'ектаў рэк Заходняя Дзвіна і Днепр у цэлым ацэньваецца як дастаткова спрыяльны.

Па колькасці і плошчы азёраў Віцебшчына займае першае месца ў рэспубліцы. Іх тут больш за 2 тысячы з агульнай плошчай каля 950 км2 і аб'ёмам вады 3243 млн. км2. Самымі буйнымі азёрамі рэспублікі з'яўляюцца Асвейскае возера плошчай 52,6 км2, Лукомскае возера – 36,6 км2, возера Дрысвяты – 36,1 км2 і возера Няшчэрда – 24,6 км2.

Самая вялікая азёрнасць – у Браслаўскім і Ушацкім раёнах вобласці. Азёры займаюць 9,2 % усёй плошчы Ушацкага раёна. Менавіта ў гэтых рэгіёнах вялікае скапленне розных па велічыні і глыбіні азёраў стварае разгалінаваныя азёрныя сістэмы – Браслаўскую і Ушацкую.

Акрамя прыродных прэсных вадаёмаў, Віцебская вобласць мае 16 штучных вадасховішчаў.

Добрая якасць прыроднай вады і яе мноства дазваляюць выкарыстоўваць яе і ў якасці пітной, і для вытворчых і сельскагаспадарчых патрэб.

Прыродныя багацці Віцебскай вобласці прадстаўлены таксама мінеральнымі водамі, пераважна сульфатна-хларыднымі і хларыдна-сульфатнымі з мінералізацыяй ад 2,7 да 105 г/л.

Акрамя багатых водных рэсурсаў, Віцебская вобласць таксама багата лясамі, якімі занята 25 % зямельнага фонду вобласці. Лясы – гэта крыніца жыцця і адначасова каштоўная стратэгічная сыравіна. Агульныя запасы драўніны ў лясах Віцебшчыны складаюць больш 1/5 усіх запасаў Беларусі.

Агульная плошча зямель ляснога фонду вобласці па стане на 01.01.2016 года складае 1 млн. 861 тыс. га. Пакрытая лесам плошча складае 1 млн. 633,5 тыс.га, ці 95,6 % ад агульнай плошчы лясных зямель вобласці. Лясістасць – 41,3 %. Самы высокі паказальнік лясістасці – у Расонскім раёне – 69 %.

На тэрыторыі ляснога фонду пераважаюць хваёвыя лясы (59,6 %: сасновыя – 38,7 %, яловыя – 20,9 %). Ліставымі пародамі занята 39,5 %.

Асноўная частка лясоў вобласці – 1 млн. 653,1 тыс. га (87 %) знаходзіцца ў распараджэнні дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў (лясгасаў) Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці нямала карысных выкапняў. Галоўным з іх з'яўляецца торф. Створаны з вялікай колькасці рэшткаў раслін, якія падвергнуты няпоўнаму раскладанню ва ўмовах балот, торф з'яўляецца каштоўным гаручым матэрыялам. На тэрыторыі вобласці налічваецца 2729 тарфяных радовішчаў агульнай плошчай 218 086 га.

Азёры Віцебшчыны з'яўляюцца крыніцамі такіх каштоўных і карысных выкапняў, як сапрапель. Сапрапелевая сыравіна перапрацоўваецца ў арганамінеральныя ўгнаенні, бальнеалагічныя прэпараты, стымулятары росту раслін. Рэсурсы сапрапелю на тэрыторыі нашай вобласці даволі значныя – 77 % ад агульных рэспубліканскіх.

Асаблівасці геалагічнай будовы і рэльефа Віцебскай вобласці вызначаюць распаўсюджанне тут радовішчаў даламіту. Самае вядомае радовішча знаходзіцца ў Рубе, у 18 км ад Віцебска. Радовішча Руба складаецца з 8 участкаў, частка з якіх зарэзервавана. Карысныя выкапні залягаюць тут на глыбіні ад 22 да 44 м.

Дабычу даламіту вядзе адзіны ў рэспубліцы даламітавы камбінат ААТ «Даламіт», які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад радовішча. Асноўнай прадукцыяй прадпрыемтства з'яўляецца вапняковая (даламітавая) мука, а таксама даламітавы шчэбень для будаўнічай галіны.

Віцебская вобласць займае другое месца (пасля Мінскай) па дабычы гравійна-пясчаных сумесяў. Разведана 58 радовішчаў пясчана-гравійнага матэрыялу, 27 з іх распрацоўваюцца.

Адным з найбольшых прыродных каштоўнасцяў з'яўляецца чыстае паветра. Яго чысціня з'яўляецца неабходнай умовай здароўя людзей. Праблемы з якасцю атмасфернага паветра на Віцебшчыне таксама актуальныя. Паказальнік удзельнага валавога выкіду рэчываў, якія забруджваюць атмасферу, на адзінку плошчы ў Віцебскай вобласці хоць і ніжэйшы, чым у краінах СНД, але дасягнуў тут узровень экалагічнай бяспечнасці і пакуль не адказвае мэтам устойлівага развіцця для тэхнагенна загружаных населеных пунктаў.

Асноўнымі стацыянарнымі крыніцамі забруджвання паветранага басейна гарадоў Віцебск, Орша, Полацк, Наваполацк з'яўляюцца прадпрыемствы хімічнай прамысловасці, энергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, машынабудавання, металаапрацоўкі, будаўнічых матэрыялаў, харчовай галіны. Значны ўклад у забруджванне гарадоў уносіць чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Па выніках маніторынга атмасфернага паветра экалагічнае становішча ў гарадах Віцебск і Орша часцей за ўсё нядрэннае. А вось у Полацку і Наваполацку нестабільныя экалагічныя абставіны перыядычна назіраюцца. Асноўнымі вынікамі разавых перавышэнняў гігіенічных нарматываў якасці паветра з'яўляюцца перыяды з дэфіцытам ападкаў.

Для паляпшэння якасці атмасфернага паветра праводзяцца мерапрыемствы па ўкараненню малаадходных, энерга- і рэсурсазберагаючых тэхналогій. Найбольш значныя з іх рэалізуюцца на ААТ «Нафтан», ААТ «Віцебскэнерга», Віцебскім аддзяленні Беларускай чыгункі і інш.

У Віцебскай вобласці ў перыяд 2011-2015 гг. на 163 аб'ектах уздзеяння на атмасфернае паветра праведзены мерапрыемствы па мадэрнізацыі (рэканструкцыі), аптымізацыі і замене тэхнічна і маральна ўстарэлага абсталявання. У выніку выкананых мерапрыемстваў зніжаны выкіды шкодных рэчываў у атмасфернае паветра на 5607,8 тон.

У дадатак да тэхналагічнага пераўзбраення і паэтапнага пераходу да «зялёнай» эканомікі неабходна пашырэнне азялененых плошчаў у межах санітарна-абаронных зон прадпрыемстваў і тэрыторый населеных пунктаў, што дазваляе забяспечыць большую фільтрацыю забруджвальнікаў атмасфернага паветра.

Для аховы чыстага атмасфернага паветра, а таксама ўнікальных куткоў прыроды, зберажэння і памнажэння колькасці рэдкіх і знікаючых відаў флоры і фаўны, для арганізацыі назіранняў за зменамі ў прыроде ў Віцебскай вобласці створаны нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі, памятнікі прыроды, якія лічацца асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі рэспублікі. Яны займаюць 9,5 % усёй плошчы вобласці.

На Віцебшчыне знаходзіцца адзіны ў Беларусі запаведнік, які ўключаны ў сусветную сетку біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА – Бярэзінскі. Маецца 25 заказнікаў рэспубліканскага значэння і 61 – меснага. Два заказнікі – «Асвейскі» (Верхнядзвінскі раён) і «Ельня» (Міёрскі раён) маюць міжнароднае значэнне.

Два з чатырох нацыянальных паркаў Беларусі знаходзяцца ў Віцебскім рэгіёне. На захадзе вобласці – Нацыянальны парк Браслаўскія азёры, утвораны ў 1995 годзе; на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей – Нарачанскі Нацыянальны парк, утвораны ў 1999 годзе.

Да асабліва ахоўных прыродных тэрыторый таксама адносяцца помнікі прыроды. На 1.01.2016 г. на тэрыторыі Віцебскай вобласці іх налічваецца 238, з іх 76 – рэспубліканскага значэння.

На Віцебшчыне маецца 7 дзяржаўных прыродаахоўных устаноў: «Асвейскі», «Ельня», «Эка-Росы», «Карыцінскі мох», «Казьянскі», «Голубаў сад», «Браслаў-Рычы».

Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі выконваюць вядучую ролю ў зберажэнні біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці рэгіёну і ў цэлым краіны.

Лясныя, азёрна-рачныя, балотныя комплексы, унікальныя помнікі прыроды, якія добра захаваліся, багатыя паляўнічыя і рыбалоўныя ўгоддзі, – усё гэта прыцягвае на Віцебшчыну шматлікіх турыстаў з розных рэгіёнаў.

 


01

Мой регион – Витебская область : [монография] / Р. Я. Костерова [и др.] ; под ред. Р. Я. Костеровой. – Витебск : ВГТУ, 2005. – 202 с.


В монографии рассматриваются цели региональной политики, особенности и условия функционирования народнохозяйственного комплекса области, основные направления повышения конкурентоспособности региона.


02

Калинин, М. Ю. Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск: Белсэнс, 2008. – 160 с.


Издание содержит оценку современного состояния природных ресурсов Оршанского района: почвенного покрова, поверхностных и подземных вод, животного и растительного мира, сведения о факторах и причинах антропогенного загрязнения компонентов окружающей среды, предложения для осуществления мер по организации рационального природопользования.


03

Регион. Витебская область. Время действий и преобразований : фотоальбом = The region. Vitebsk region. The time of actions and transformations : photo album / ред.-сост. М. В. Шиманский, А. Ф. Градюшко ; фото В. С. Стрелковский, А. В. Кушнер. – Минск : Междунар. центр интеграц. информации ; Обществ. пресс-центр Дома прессы, 2006. – 192 с.: ил.


Книга представляет собой один из фотоальбомов серии «Регион», которая освещает социально-экономическое развитие всех областей Республики Беларусь и ее столицы за последние годы.

Фотоальбом о Витебской области рассказывает читателю об основных направлениях социально-экономического развития региона. Она, как и вся серия, построена на мощном изобразительном ряде, наглядно иллюстрирующем текст.


04

Витебский район / [текст: Николай Пивовар, Людмила Никитина ; фото: Сергей Плыткевич, Денис Жаворонков ; ред. Наталья Плыткевич ; дизайн, компьютерная верстка: Елена Щерба]. – Минск : Рифтур, 2014. – 48 с.


Издание содержит информацию о различных туристических направлениях и туристических объектах Витебского района.


05

Витебская область : природные ресурсы и охрана окружающей среды (2011-2015 гг.) / сост.: И. А. Масленицына, С. А. Бойков ; фото: Г. Х. Горланов [и др.]. – Минск : Белстан, 2016. – 137 с.


В издании содержится характеристика природных ресурсов Витебской области: водных ресурсов, лесных ресурсов, атмосферного воздуха, полезных ископаемых, а также рассказывается об особо охраняемых территориях Витебщины.


06

Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с.


Выданне ўключае больш за 3,8 тыс. артыкулаў пра рэкі, ручаі, азёры, вадасховішчы, буйныя каналы, зоны адпачынку і курорты Беларусі. Даведнік багата ілюстраваны каляровымі здымкамі і фрагментамі тапаграфічных картаў.


ЛІТАРАТУРА

1. Александрова, Т. В гармонии с природой / Т. Александрова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 2 чэр. – С. 1.

2. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с.

3. Винокуров, Р. В. Человек и природа: разумное взаимодействие / Р. В. Винокуров // Гостиный двор. – 2017. – 11 мая. – С. 2–3.

4. Витебская область : природные ресурсы и охрана окружающей среды (2011-2015 гг.) / сост.: И. А. Масленицына, С. А. Бойков ; фото: Г. Х. Горланов [и др.]. – Минск : Белстан, 2016. – 137 с.

5. Витебский район / текст: Николай Пивовар, Людмила Никитина ; ред. Наталья Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2014. – 48 с. – (Жемчужины Беларуси).

6. Калинин, М. Ю. Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : Белсэнс, 2008. – 160 с.

7. Куксёнок, В. Д. От каждого зависит, в какой среде мы живем / В. Д. Куксёнок ; беседовала Л. Малашеня // Народнае слова. – 2013. – 30 сак. – С. 5.

8. Кулиев, С. Природа требует взаимности, или Как перейти к "зеленой экономике"? / С. Кулиев ; беседовала В. Степанищева // Народнае слова. – 2012. – 31 мая. – С. 9.

9. Ляшук, С. Дары природы – в помощь экономике / С. Ляшук // Витебские вести. – 2016. – 15 окт. – С. 4.

10. Мой регион – Витебская область : [монография] / Р. Я. Костерова [и др.] ; под ред. Р. Я. Костеровой. – Витебск : ВГТУ, 2005. – 202 с.

11. Панкрат, А. Чистый воздух – полезный воздух / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 26 верас. – С. 4.

12. Регион. Витебская область. Время действий и преобразований : фотоальбом = The region. Vitebsk region. The time of actions and transformations : photo album / ред.-сост. М. В. Шиманский, А. Ф. Градюшко ; фото В. С. Стрелковский, А. В. Кушнер. – Минск : Междунар. центр интеграц. информации ; Обществ. пресс-центр Дома прессы, 2006. – 192 с.: ил.

13. Степанищева, В. Наше главное богатство – вода и лес / В. Степанищева // Народнае слова. – 2013. – 30 сак. – С. 4.