eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»
  • anons-3D
  • anons-etalon
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Сейбіт мужнасці і праўды

Byikov-2019

 
Сейбіт мужнасці і праўды

Ваенныя аповесці Васіля Быкава

 

Ужо з самага пачатку свайго творчага шляху Васіль Уладзіміравіч Быкаў свядома адмовіўся ад знешняй усёахопленасці панарамных падзей і «вялікіх» спраў на вайне. Яго любімым жанрам стала невялікая аповесць з такой жа невялікай колькасцю дзеючых асоб, сціслай, абмежаванай у часе і прасторы знешняй падзейнасцю... Пазней літаратурныя крытыкі справядліва назавуць такі жанр «быкаўскай аповесцю». Той аповесцю, якая прываблівае тонкай назіральнасцю, уменнем выпісаць ёмістыя дэталі і падрабязнасці, майстэрствам адлюстраваць самыя тонкія і патаемныя рухі душы і характару героя.

«Жураўліны крык» і «Здрада», «Трэцяя ракета» і «Альпійская балада», «Пастка», «Мёртвым не баліць» і «Круглянскі мост», «Дажыць да світання» і «Абеліск», «Воўчая зграя» і «Яго батальён», «Пайсці і не вярнуцца» і «Знак бяды», «Кар'ер» і «У тумане», «Сотнікаў» і «Праклятая вышыня» – што ні твор, то залатая старонка суровай і жорсткай, бескампраміснай і часта супярэчлівай, вайсковай і партызанскай рэчаіснасці часоў Вялікай Айчыннай вайны.

У ваенных аповесцях Васіль Быкаў засяроджвае ўвагу на адлюстраванні вайны ў яе трагічных праявах, даследуе ўнутраны свет сваіх герояў і выяўляе маральнае аблічча кожнага з іх. Сваімі франтавымі творамі пісьменнік выводзіць ваенную прозу ў рэчышча псіхалагічнага рэалізму, паглыбленага гуманістычна-філасофскага светаразумення. Ён перадае напружаную атмасферу ваеннай рэчаіснасці праз чалавечыя думкі, адчуванні, перажыванні.

У час ваеннага ліхалецця выпрабоўваліся не толькі фізічныя, але і ўнутраныя якасці чалавека. Майстэрства псіхалагічнага аналізу пісьменнік яскрава прадэманстраваў у аповесці «Жураўліны крык» (1959), у якой падзеі разгортваюцца восенню 1941 года. Ён выразна індывідуалізуе вобразы і характары салдат, якія апынуліся ў групе заслону, і, як кажуць, у адной звязцы. У кожнага з герояў твора ўласны жыццёвы лёс, сваё мінулае, але ваенны час звёў іх разам. Усе яны – старшына Карпенка, Барыс Фішар, Свіст, Глечык, Алік Аўсееў, Пшанічны – заложнікі сурова-жорсткай франтавой сітуацыі, якія асуджаны на пагібель. Быкаў свядома абраў для паказу бой на звычайным чыгуначным пераездзе. Пісьменніка цікавіў радавы баец, яго паводзіны ва ўмовах экстрэмальных абставін. У адным з артыкулаў В. Быкаў зазначаў: «Нідзе і ніколі не праяўлялася з такой відавочнасцю чалавечая сутнасць, як на вайне» («Жывыя – памяці мёртвых»). Кожны з быкаўскіх персанажаў мае свой чалавечы патэнцыял, які і выяўляецца ў такой памежнай сітуацыі, як выбар паміж жыццём і смерцю, мужнасцю і здрадай.

Праблему маральнага выбару Васіль Быкаў працягвае ў аповесці «Трэцяя ракета» (1961), трагічнай гісторыі аб пагібелі артылерыйскага разліку. Па сваёй ідэйна-праблематычнай накіраванасці, па характару адлюстравання франтавых будняў гэтая аповесць нагадвае «Жураўліны крык». У «Трэцяй ракеце» абмежавана кола дзеючых асоб, бо асноўная задача пісьменніка – у паказе чалавека на вайне і вайны праз душу чалавека. Праўда вайны ў аповесці выяўляецца не толькі ў раскрыцці мужнасці і самаахвярнасці савецкіх салдат, што супрацьстаялі фашызму, але і ў паказе іх чалавечнасці, гуманнасці, бескарыслівасці.

Спробу стварыць характар чалавека вялікіх пачуццяў і страсцей пісьменнік ажыццяўляе ў аповесці «Альпійская балада» – творы пра трагічны лёс ваеннапалонных, якія і ў фашысцкай няволі заставаліся сапраўднымі людзьмі, патрыётамі і змагарамі.

Працягам традыцый аповесцей «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета» і «Альпійская балада» з'яўляецца аповесць «Сотнікаў». Але крызісная сітуацыя тут больш складаная ў параўнанні з папярэднімі творамі, бо тут Васіль Быкаў больш увагі надае складанасці барацьбы чалавека не толькі з абставінамі, але і з самім сабой.

З кожнай новай аповесцю пісьменнік працягваў узмацняць рэалістычна-псіхалагічны паказ у адлюстраванні ваеннай рэчаіснасці. Яшчэ больш выразнай рабілася трагічная канцэпцыя чалавека на вайне. В. Быкаў імкнуўся не толькі праўдзіва ўзнавіць баявыя эпізоды мінулага, але і паказаць непадобныя людскія лёсы, суаднесці розныя пачаткі і асновы ў чалавечай прыродзе, раскрыць сэнс жыцця і ахвярнасці, зразумець прычыны трагедыі асобнага чалавека і ўсеагульнай, усенароднай. Пісьменнік у першую чаргу актуалізаваў такія праблемы, як вайна і мараль, вайна і гуманізм. Яго думка набыла аналітыка-філасофскую заглыбленасць у даследаванні чалавека і падзей.

У аповесці «Знак бяды» (1982) пісьменнік стварыў два яркія народныя характары – Сцепаніды і Петрака Багацькаў. Гэта беларускія сяляне, звычайныя мірныя людзі, на долю якіх выпала сталінская калектывізацыя, а пазней жыццё пад гітлераўскай акупацыяй. Ні Пятрок, ні Сцепаніда не змаглі змірыцца з прысутнасцю чужынцаў у якасці новых гаспадароў, жорсткасцю і бесчалавечнасцю фашысцкіх прыслужнікаў Гужа і Каландзёнка, якія здзекваюцца з гэтых звычайных беларусаў, зневажаючы іх чалавечую годнасць. Быкаўскія героі знаходзяць у сабе мужнасць, сілу духу, каб узняцца над трагічнымі абставінамі і кінуць выклік тым, хто падначаліў людскую волю і застрашыў іншых.

У рамане «Кар'ер» (1986) паяднаны сучаснасць і вайна. Былы падпольшчык Павел Агееў вядзе раскопкі ў кар'еры. Што ён шукае? Нібыта там, у кар'еры, засталіся астанкі яго каханай Марыі, якую расстралялі фашысты. Герой твора жыве вялікімі пакутамі сумлення, памяць не дае яму спакою, бо менавіта па яго віне загінула Марыя. Цяпер ён лічыць, што не павінен быў рызыкаваць чужым жыццём, выпраўляць каханую дзяўчыну на пагібель. Суд памяці ў душы Агеева бязлітасны, ён судзіць сябе па вышэйшых законах чалавечнасці. Агееў не шукае апраўдання, і праз шмат гадоў пасля вайны ён не хоча змірыцца з тою памылкай-трагедыяй, ад якой залежаў лёс іншага чалавека. Ідэйна-філасофскую аснову ваеннай прозы Быкава складаюць пытанні і праблемы агульначалавечнай значнасці. Асноўны мастацкі падыход аўтара да паказу вайны – жорсткі, суровы рэалізм з акцэнтацыяй на сітуацыі выбару.

Калі пачалася гарбачоўская перабудова, якая паклала пачатак галоснасці, крытычнаму перагляду мінулага, адлюстраванне вайны ў мастацкай літаратуры набыло іншае асэнсаванне. На працягу дзесяцігоддзяў заставаліся забытымі ці малавядомымі асобныя старонкі гісторыі змагання з фашызмам. Быкаў звярнуўся да канкрэтыкі жорсткіх абставін і падзей, адным з першых пачаў развенчваць хлусню і міфы, сумленна паказваць жахлівае, ганебнае аблічча таго крывавага часу. Па-ранейшаму ён быў верны жыццёвай праўдзе, паказваў надзвычай складаныя сітуацыі, у якіх выяўляліся магчымасці чалавечага патэнцыялу. Пісьменнік даказваў, што трэба памятаць «горкі смак перамогі», сумныя вынікі гісторыі.

Новае пра ваеннае мінулае В. Быкаў сказаў у аповесцях «Пакахай мяне, салдацік» і «Балота».

У творы «Пакахай мяне, салдацік» (1996) пісьменнік паказвае, як светлае, прыгожае чалавечае пачуццё, каханне, нараджаецца насуперак варожасці і жорсткасці навакольнага свету. Гaлoўныя гepoi аповесці – кaмaндзip yзвoдa лeйтэнaнт Змiтpoк Бapэйкa, aд iмя якoгa вядзeццa aпaвядaннe, i ягo зямлячкa Фpaня. I гэтыя двoe cяpoд пeклa вaйны звeдaлi пачуццё кaxaння i гapмoнiю. Аднaк шчacцe былo кapoткiм: зaбoйcтвa Фpaнi i яe гacпaдapoў – пpaфecapa бiялoгii Шapфa i ягo жoнкi фpay Сaбiны, якix Фpaня пacпeлa пaлюбiць як poдныx, – aбapвaлa нaдзei нa шчacцe ў дyшы Змiтpaкa. Уcё мoжнa змянiць i пaпpaвiць, нeльгa тoлькi вяpнyць зaгyблeнae жыццё. Змiтpoк пpaклiнae зaбoйцaў: «Хтo б яны нi былi – нaшыя цi нeмцы! Бaльшaвiкi цi фaшыcты!» Нeбяcпeчнacць i фaшызмy, i бaльшaвiзмy, нa дyмкy Вaciля Быкaвa, y тым, штo яны нeпaзбeжнa вядyць дa вaйны, вынiшчaючы ўcё людcкae ў чaлaвeкy, ceючы пoмcлiвacць i жopcткacць, пaкiдaючы нa cвaiм пoлi нявiнныя axвяpы. Твор прасякнуты болем за чалавека, яго зломлены, скалечаны лёс і адначасова напоўнены пафасам асуджэння вайны.

Твopы Быкaвa – гэтa нe тoлькi помнік зaгiнyўшым, але і нaпaмiн жывым. Пpoзa Быкaвa – гэтa сведчанне таго, штo вaйнa для нaшaгa нapoдa – нaцыянaльнaя тpaгeдыя. Тpaгiзм вaйны ў тым, штo янa зaбipae caмыx лeпшыx, caмыx тaлeнaвiтыx, caмыx любiмыx i дapaгix, a знaчыць, i вынiшчae гeнaфoнд нaцыi, paзpывae пoвязь пaмiж вякaмi i пaкaлeннямi, тым caмым вынiшчae вeкaвyю нapoднyю мapaль, дyxoўнacць. Мeнaвiтa ў вынiшчэннi вeкaвoй нapoднaй мapaлi бaчыць Вaciль Быкaў caмae гaлoўнae злaчынcтвa i фaшызмy, i бaльшaвiзмy, пpa штo нe paз дaвoдзiў нe тoлькi ciлaй мacтaцкaгa cлoвa, aлe i «пяpoм aнaлiтыкa», ciлaй пyблiцыcтычнaгa cлoвa.

Найбольшая заслуга пісьменніка Васіля Быкава ў тым, што ён таленавіта і праўдзіва паказаў чалавека на мяжы чалавечых мажлівасцей. Выяўленне маральных якасцей асобы на вайне, паказ штодзённага, някідкага гераізму звычайнага чалавека, які аказаўся перад выбарам, у экстрэмальных умовах, пры небяспецы поўнага фізічнага і духоўнага вынішчэння – новы крок у літаратуры не толькі беларускай. Тут уклад Быкава бясспрэчны, што ставіць яго імя ў шэраг лепшых пісьменнікаў свету.


01

Бугаёў, Д. Я. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Д. Я. Бугаёў. – Мінск : «Народная асвета», 1987. – 207 с.


У кнізе аўтар асвятляе жыццёвы і творчы шлях пісьменніка Васіля Быкава, паказваецца яго пісьменніцкая адметнасць, яго роля ў адлюстраванні народнага подзвігу ў барацьбе з фашызмам.



02

Быкаў, В. Праўдай адзінай : літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю / В. Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 262 с.


Кнігу складаюць літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы і выступленні, інтэрв'ю, эсэ народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.


03

Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / С. Шапран. – Мінск : Гародня, 2009. – Ч. 1. – 734 с.


Гэтая кніга – першая спроба стварэння энцыклапедыі Васіля Быкава ці дакументальнага бібліяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі.


04

Шагалов, А. Василь Быков : повести о войне / А. Шагалов. – Минск : Художественная литература, 1989. – 302 с.


В книге на конкретном материале быковских повестей автор прослеживает полноту творческого воплощения замыслов писателя в его стремлении к постижению сложных уроков прошедшей войны.


05

Жураўлёў, В. П. У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст. / В. П. Жураўлёў. – Мінск : Беларуская навука, 2000. – 191 с.


У кнізе робіцца спроба асэнсаваць шляхі і накірункі развіцця і сцвярджэння ў беларускай літаратуры гуманістычных і дэмакратычных прынцыпаў, умацаванне агульначалавечых маральна-этычных каштоўнасцей. Разглядаецца творчасць такіх беларускіх пісьменнікаў, як В. Быкаў, Я. Баршчэўскі, Я. Чачот і інш.


06

Жибуль, В. В. Белорусская проза о войне и классическая трагедия / В. В. Жибуль. – Минск : Наука и техника, 1986. – 151 с.


В книге проблема многообразия трагического как целостной эстетической системы решается на основе сопоставления произведений В. Быкова, Я. Брыля, И. Науменко, А. Адамовича, И. Чигринова, В. Козько с произведениями Эсхила, Шекспира, Пушкина, Достоевского, что позволяет обнаружить в белорусской прозе о войне как черты, свойственные трагедийной классике, так и черты, свидетельствующие о национальном вкладе в древнейшее искусство трагедии.

 


 

06

Алейнік, Л. Пясочны гадзіннік : літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі / Л. Алейнік. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 248 с.


Кнігу склалі артыкулы, рэцэнзіі, нарысы і палемічныя нататкі, прысвечаныя беларускаму літаратурнаму працэсу ХХ–ХХІ стагоддзяў. У полі зроку аўтара – адмысловыя мастацкія з'явы нацыянальнага прыгожага пісьменства, творчасць класікаў, эстэтычныя пошукі сучаснікаў, а таксама – навуковая дзейнасць і творчасць вядучых беларускіх вучоных-філолагаў.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Адамовіч, Г. Васіль Быкаў – вялікае сэрца народа / Г. Адамовіч // Роднае слова. – 2013. – № 6. – С. 3–5.

2. Алейнік, Л. Пясочны гадзіннік : літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі / Л. Алейнік. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 248 с.

3. Афанасьев, И. Кто восходит на Голгофу : антивоенная идея в творчестве Василя Быкова / И. Афанасьев. – Минск : Мастацкая літаратура, 1993. – 160 с.

4. Бугаёў, Д. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Д. Бугаёў. – Мінск : Народная асвета, 1987. – 207 с.

5. Буран, В. Васіль Быкаў : нарыс творчасці / В. Буран. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 232 с.

6. Быкаў, В. Аповесці. Апавяданні / В. Быкаў. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 285 с.

7. Быкаў, В. Праўдай адзінай : літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю / В. Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 262 с.

8. Васіль Быкаў // Вывучэнне творчасці пісьменнікаў : класікі і сучаснікі ў школе / А. І. Бельскі. – Мінск : «Аверсэв», 2005. – С. 128–157.

9. Дедков, И. Василь Быков : повесть о человеке, который выстоял / И. Дедков. – Москва : Советский писатель, 1990. – 311 с.

10. Жибуль, В. В. Белорусская проза о войне и классическая трагедия / В. В. Жибуль. – Минск : Наука и техника, 1986. – 151 с.

11. Залоска, Ю. Дыялогі з Васілём Быкавым : інтэрв'ю, эсэ / Ю. Залоска. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 95 с.

12. Каваленка В. А. // Прага духоўнасці : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. А. Каваленка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 254 с.

13. Мінкевіч, Л. Быкаў на вайне / Л. Мінкевіч // Народная газета. – 2014. – 19 чэрв. – С. 22.

14. Мяснікоў, А. Васіль Быкаў (1924–2003): талент мужны, непаўторны / А. Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – С. 305–308.

15. Тарасава, С. Вечная ідэя ў ваенных творах Васіля Быкава / С. Тарасава // Белая вежа. 2015. – №12. – С. 131–135.

16. Тычына, М. Баліць жывым / М. Тычына // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 2 ліп. – С. 6.

17. Чарнякевіч, Ц. Васіль Быкаў. Адзінота і свабода / Ц. Чарнякевіч // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 12 ліп. – С. 5.

18. Шагалов, А. Василь Быков : повести о войне / А. Шагалов. – Москва : Художественная литература, 1989. – С. 159–201.

19. Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / С. Шапран. – Мінск : Гародня, 2009. – Ч. 1. – 734 с.