eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 8th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 9th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 11th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

Доўгая дарога дадому

banner-Bykov-2024

 

Вобраз Радзімы ў творах Быкава

 

На зыходзе восьмага дзясятка свайго жыцця сусветна вядомы пісьменнік Васіль Быкаў вырашыў напісаць кнігу ўспамінаў, аповед аб сваім жыцці. Ён назваў свае мемуары «Доўгая дарога дадому». Усё яго жыццё склалася так, што ён пастаянна марыў аб вяртанні ДАДОМУ, да родных вытокаў. Ад іх пісьменнік быў адарваны спачатку падлеткавым жыццёвым няўладкаваннем, вайной і службай у арміі, а потым, ужо ў сталыя гады, той ідэйна-маральнай дыстанцыяй, што існавала паміж чаканым уяўленнем, як павінны жыць пасля вайны ў XX стагоддзі родная зямля і родны народ, і тым, што атрымалася, тым, у якіх умовах людзі жылі на самай справе. ДОМ як філасофскае паняцце так і застаўся вобразам, сімвалам чагосьці ідэальнага і дасканалага, і, на жаль, недасягальнага не толькі для аўтара гэтай кнігі, але і для ўсёй нацыі.

З першых старонак мемуараў чытач трапляе адразу ў палон дзівоснай аўтарскай інтанацыі споведзі, ягонай адкрытасці і шчырасці. «Быкаўская праўда», як і ва ўсіх яго творах, бязмежна абвострана, у кнізе няма ні радка, дзе хоць бы ў якой ступені прагучалі інтанацыі самаапраўдання ці самалюбства.

Твор можна падзяліць на тры часткі: у першай пісьменнік расказвае пра сваё дзяцінства, у другой, самай значнай па аб'ёму, – пра Вялікую Айчынную вайну, у трэцяй – пра сваё літаратурнае і грамадскае жыццё ў мірны час.

Васіль Быкаў выступае ў творы як чалавек, улюбёны ў сваю родную зямлю. Яго любоў выяўляецца тады, калі пісьменнік апісвае краявіды роднага краю. Вобраз Радзімы раскрываецца праз апісанне беларускіх пейзажаў.

У пачатку кнігі «Доўгая дарога дадому» пісьменнік апісвае родную Віцебшчыну, Вушаччыну, маленькую вёску Бычкі, дзе ён нарадзіўся і дзе прайшло яго дзяцінства, усе не вельмі кідкія, але да болю блізкія аўтару лясы, дарогі, азёры, лагчыны... «Родная мая мясьціна, мабыць ня надта тыповая для раўніннай поўначы Беларусі – дужа зрыты рэльеф, пагоркі і лагчыны, раўкі, балацявіны і азёры. Азёраў дык нават зашмат – палявых і лясных, круглых, крывулястых, часам з голымі, а ў бальшыні з аброслымі трысьнягом берагамі. Ну і, вядома, лясы. Чырвоных бароў, праўда, засталося няшмат – бары высякалі, асабліва пасьля войнаў – на будоўлю, дровы, на продаж. Палі амаль паўсюль цесныя, лапікамі на пагорках, нізінах, часьцяком парэзаныя раўчукамі з алешнікам на схілах. На тых лапіках пад лесам, каля балотаў, па-над рэчкамі ці азёрамі рассыпаліся вёскі – невялікія, з крывымі вуліцамі, а то і зусім бяз вуліцаў, – з дарожкай ад хаты да хаты. Не хутары і ня вёскі, але так, мабыць, было зручней гаспадарыць, бо гаспадарка ахоплівала хату, хлявы, сьвіран, варыўню, гумно з токам, паветкай і пуняй. Нават невялікая вёска здалёку рабіла ўражаньне немалой забудоўкі. Цягам часу будынкаў усё менела – гарэла, бурылася, пераносілася да калгасных падворкаў – абораў ды канюшняў. Менела і людзей. Цяпер у маіх Бычках два дзесяткі самотных хатаў, палова зь якіх стаяць пустыя». Гэтыя радкі, у якіх Васіль Быкаў гаворыць аб родных месцах, напоўненыя сумам, настальгіяй.

Для пісьменніка любое месца Беларусі прыгажэйшае за ўсе прыгажосці свету: «Нёман рыхтаваўся да начнога спачыну, абапал на беразе зблізку і здалёку запальваліся агні. То было маё апошняе нёманскае падарожжа, нечаканае разьвітаньне з гэтай мілай ракой, сьціплай сваёй мілосцю, лепшаю за ўсе вядомыя мне рэкі Эўропы і Азіі».

Аўтар з глыбокім лірызмам гаворыць пра родны кут як пра крыніцу свайго натхнення.

Шмат пакут выпала на долю Быкава на нялёгкіх, поўных нягод і страт дарогах вайны. Увесь цяжар свайго вайсковага жыцця аўтар апісвае даволі стрымана, але вельмі вобразна.

У творы пісьменнік развенчвае ўкаранёныя прапагандай міфы пра шчаслівага савецкага чалавека, які жыве ў лепшай краіне свету, пра савецкі патрыятызм як адзіную ўмову перамогі ў ВАВ. Слова «бязладзьдзе» становіцца ключавым пры адзнацы таго, што адкрылася. Галоднае дзяцінства ў бедным калгасе, рэпрэсіі, немагчымасць з-за беднасці атрымаць адукацыю ў мастацкім вучылішчы, суровасць ваенных гадоў, цяжкі вопыт ваенных дзеянняў, пошукі свайго месца ў жыцці пасля вайны, лямка армейскай пасляваеннай службы, бытавая неўладкаванасць, складанасці палажэння савецкага пісьменніка, праблемы адносін з уладай – вось што вызначае біяграфію аўтара. Невыпадкова ў кнізе перыядычна ўзнікае матыў аскуднення роднага краю. У перэпетыях XX стагоддзя знікаюць многія беларускія вёскі і мястэчкі. Варварскі знішчаюцца прыродныя багацці.

Непрыдатныя прыродныя ўмовы краю, яго беднасць і ўбогасць шчымлівым болем адгукаліся ў сэрцы Васіля Быкава. Вобраз Радзімы паўстае пакутлівым, як і лёс беларускага народа.

У творы «Доўгая дарога дадому» закранаецца тэма нацыянальнага патрыятызму. Закінуты надоўга ў чужыя краі, пісьменнік ірвецца на Радзіму. Асноўны клопат Быкава – захаванне нацыянальнай культуры. Ён з горыччу адзначае выцясненне беларускай мовы і яе абрусенне: «Мая беларуская натура працівілася моўнаму гвалту».

Вобраз Радзімы ў творчасці Васіля Быкава злучаецца з вобразам маці. У нататках «Тры абзацы аўтабіяграфіі» празаік падкрэсліваў: «Усю вайну і яшчэ дзесяць год пасля яе быў далёка ад Беларусі, але светлы вобраз роднага краю мацярынскай пяшчотай жыў у маім сэрцы». Пра цяжкі, няпросты лёс сваёй матулі Ганны Рыгораўны пісьменнік расказваў у мемуарах «Доўгая дарога дадому», а таксама ў творы «Пункціры жыцця»: «Маці была дужа далікатная характарам... Я не чуў ад яе якой сваркі з бацькам, ніводнага злосна-пагрозлівага слова да дзяцей. Усё – ласкава, лагодна, з нейкай застарэлай тугой у душы... Колькі яе памятаю, заўжды ў працы, у нязбыўным гаротным клопаце – як накарміць, у што апрануць нас траіх. І гэты свой клопат яна несла моўчкі. Толькі ўсё адбівалася на твары, і я змалку выдатна адчуваў змены яе настрою па выразах яе спакутаванага твару».

Праз усю творчасць Васіля Быкава праходзіць тэма любові да Радзімы, якую пранізвае сум па родным краі.

Неабыякавасць да жыцця, увага да кожнага чалавека, шчырая і моцная любоў да роднай зямлі і трывога за яе будучыню, актыўная жыццёвая пазіцыя – вось якасці, якія робяць Васіля Быкава адным з найбольш любімых народных пісьменнікаў.

 


01

Бугаёў, Д. Я. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Д. Я. Бугаёў. – Мінск : «Народная асвета», 1987. – 207 с.

 

У кнізе аўтар асвятляе жыццёвы і творчы шлях пісьменніка Васіля Быкава, паказваецца яго пісьменніцкая адметнасць, яго роля ў адлюстраванні народнага подзвігу ў барацьбе з фашызмам.



02

Быкаў, В. Праўдай адзінай : літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю / В. Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 262 с.

 

Кнігу складаюць літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы і выступленні, інтэрв'ю, эсэ народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.


03

Наш Быкаў : кніга ўспамінаў / уклад. Г. Бураўкін. – Мінск : Кніга, 2004. – 496 с.

 

 

У кнізе змешчаны ўспаміны беларускіх пісьменнікаў пра знаёмства з Васілём Быкавым.


04

Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах : у 2 ч. / С. Шапран. – Мінск ; Гародня, 2009. – Ч. 1. – 734 с.

 

Дадзенае выданне – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі.


06

Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах : у 2 ч. / С. Шапран. – Мінск ; Гародня, 2009. – Ч. 2. – 768 с.

 

Дадзенае выданне – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Адамовіч, Г. Васіль Быкаў – вялікае сэрца народа / Г. Адамовіч // Роднае слова. – 2013. – № 6. – С. 3–5.

2. Афанасьев, И. Кто восходит на Голгофу: антивоенная идея в творчестве Василя Быкова / И. Афанасьев. – Минск : Мастацкая літаратура, 1993. – 160 с.

3. Березко, А. Ф. Исповедь перед лицом смерти / А. Ф. Березко // Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах : матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, 19–20 верасня 2007 года : у 2 ч. / рэдкал.: І. Ф. Штэйнер [і інш.]. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. – Ч. 2. – С. 19–24.

4. Бугаёў, Д. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Д. Бугаёў. – Мінск : Народная асвета, 1987. – 207 с.

5. Буран, В. Васіль Быкаў : нарыс творчасці / В. Буран. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 232 с.

6. Быкаў, В. Праўдай адзінай : літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю / В. Быкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 262 с.

7. Васіль Быкаў // Класікі і сучаснікі ў школе : вучэбны дапаможнік / А. І. Бельскі. – Мінск : Аверсэв, 2005. – С. 128–157. – (Вывучэнне творчасці пісьменнікаў).

8. Дедков, И. Василь Быков: повесть о человеке, который выстоял / И. Дедков. – Москва : Советский писатель, 1990. – 311 с.

9. Жибуль, В. В. Белорусская проза о войне и классическая трагедия / В. В. Жибуль. – Минск : Наука и техника, 1986. – 151 с.

10. Залоска, Ю. Дыялогі з Васілём Быкавым : інтэрв'ю, эсэ / Ю. Залоска. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 95 с.

11. Каваленка, В. А. Прага духоўнасці : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. А. Каваленка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 254 с.

12. Камягін, Ю. Бераглі Быкава на вайне / Ю. Камягін // Літаратура і мастацтва. – 2015. – 12 чэрв. – С. 15.

13. Мяснікоў, А. Васіль Быкаў (1924–2003): талент мужны, непаўторны / А. Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – С. 305–308.

14. Наш Быкаў : кніга ўспамінаў / уклад. Г. Бураўкін. – Мінск : Кніга, 2004. – 496 с.

15. Пациенко, Г. Светлый облик Василя Владимировича / Г. Пациенко // Нёман. – 2009. – № 1. – С. 126–133.

16. Симонова, Т. Г. Формирование читательской позиции в мемуарах В. Быкова «Доўгая дарога дадому» / Т. Г. Симонова // Выяўленча-мастацкія, арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі : матэрыялы Рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі (Мінск, 19–20 мая 2009 года) / рэдкал.: М. А. Тычына [і інш.]. – Мінск : Права і эканоміка, 2009. – С. 244–248.

17. Чарнякевіч, Ц. Васіль Быкаў. Адзінота і свабода / Ц. Чарнякевіч // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 12 ліп. – С. 5.

18. Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах : у 2 ч. / С. Шапран. – Мінск ; Гародня, 2009. – Ч. 1. – 734 с.