Articles

90 год Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна

90-years-library-2019
 

У 2019 годзе спаўняецца 90 год з дня заснавання Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Багатая стваральная гісторыя бібліятэкі – гэта перш за ўсё дзейнасць, накіраваная на захаванне культурнай спадчыны Віцебшчыны і папулярызацыю кніжнай культуры. Праца многіх пакаленняў высокапрафесійных супрацоўнікаў Віцебскай абласной бібліятэкі неаднаразова адзначалася ўзнагародамі і падзякамі. На ўсіх этапах сваёй дзейнасці бібліятэка з'яўлялася крыніцай інфармацыі, культурных дасягненняў і духоўных каштоўнасцей.

Сёння Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна – гэта культурна-асветніцкі, інфармацыйна-бібліяграфічны і навукова-метадычны цэнтр вобласці, дзе ў камфортных умовах наведвальнікам прадастаўляецца доступ да інфармацыі на розных носьбітах з выкарыстаннем перадавых інфармацыйных тэхналогій, праводзяцца цікавыя сацыякультурныя мерапрыемствы, навукова-практычныя канферэнцыі і семінары, ажыццяўляецца ўдзел у міжнародных бібліятэчна-інфармацыйных праектах.

Да 90-годдзя заснавання Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна распрацаваны План мерапрыемстваў.

 

arrow Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 90-годдзя Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна.

 

arrow Урачыстая вечарына «Рэгіянальнай кніжнай скарбніцы – 90».

 

arrow Цыкл мерапрыемстваў «У коле сяброў»:

arrow гучныя чытанні «Чытаем разам»;

arrow творчая сустрэча з доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Таццянай Катовіч;

arrow творчая сустрэча з мастацтвазнаўцам, даследчыкам, педагогам Аляксандрам Лісавым.

 

arrow Праект «БиблиоLingvoПолифония»:

arrow фота-акцыя ў сетцы Facebook «Юбілей бібліятэкі ў 3D-фармаце»;

arrow нядзельны інтэлектуальны клуб «БиблиоGame = БиблиоГейм» (на платформе kahoot.it);

arrow цыкл экскурсій «Пра бібліятэку па-англійску»;

 

arrow Прэзентацыя гістарычнай панарамы «Аддзел абанемента вачыма чытачоў».

 

arrow Прэзентацыя фоталетапісу «Библиотека: Люди... Годы... События...».

 

arrow Арт-праект «Этот день в истории».

 

Для Вас заўсёды адчыненыя нашы дзверы!

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01