eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 8th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Librarians of Vitebsk Region in the fight for Victory»

type your text for 9th image here

Virtual project «Librarians of Vitebsk Region in the fight for Victory»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • anons-jazykovaya-programma
  • anons-domashnee-zadanie
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-Kolas-Kupala-2022
banner-Simanovich-2022

Маральнае, як агульначалавечае і грамадзянскае

 

Маральнае, як агульначалавечае і грамадзянскае

Канцэпцыя асобы ў лірыцы А. Вярцінскага
 

Анатоль Вярцінскі з'яўляецца адным з лепшых прадстаўнікоў «філалагічнага пакалення», прыхільнікам высокага, засяроджанага на маральна-этычных праблемах, а гэта значыць – агульначалавечага па змесце мастацтва, якое грунтуецца на філасофскай творчасці, культывуе найперш думку, а затым – пачуццё.

Маральная пазіцыя ў лірыцы А. Вярцінскага выражаецца падкрэслена прама, часам нават некалькі дэкларатыўна. У сваіх творах паэт намагаецца паказаць маральны стан асобы і вылучае ў ім тое, што ўласціва чалавеку як грамадзяніну, імкнецца ісці да «гарызонту ўсіх» (менавіта так сам аўтар разумее грамадзянскасць).

Асноўная маральная праблема, якая хвалюе аўтара, – гэта раз'яднанасць чалавечых душ, размежаванасць гарызонту асобы і «гарызонту ўсіх». Захапляючыся дасягненнямі чалавечага розуму, А. Вярцінскі пытаецца: «ці хутка дойдзе чарга да бар'ера глухой адчужанасці людской, неразумення і недаверу?» Пытанне, звернутае да ўсяго чалавецтва, перадае грамадзянскі неспакой паэта, яго імкненне да арганічнага адзінства асабістага і грамадскага.

Актыўнасць аўтарскай маральнай пазіцыі знаходзіць выражэнне ў пытаннях, якія хвалююць паэта: «Навошта столькі ім туману – туману фальшу і падману? Халоднай чэрствасці імгла?», «Дзе расцём, а дзе абрастаем?», «А ці па-брацку мы ў жыцці жывём?» і інш. На некаторыя з пытанняў паэт сам дае адказ, большасць жа з іх абуджае думкі чытача, непакоіць яго духоўны свет, патрабуе вырашэння.

Маральна-этычныя праблемы ў першых кнігах паэта часцей вынікалі з канкрэтнай жыццёвай сітуацыі, імітаванай самім аўтарам («Спачуванне», «Чалавек маленькага роста...», «Ода квітанцыі»), ці ўзноўленай на падставе рэальных фактаў («Скажы мне мама...»). 3 узмацненнем рацыянальнага моманту ў творчасці паэта павялічваецца ступень абстрагаванасці яго лірыкі, рэальная аснова праяўляецца праз падтэкст, асацыяцыю, афарызм. Паэтычная думка ўвасабляецца ў форму «мысліцельных» катэгорый.

3 павышэннем ступені абстрагаванасці паэтычнага выказвання ў лірыцы Вярцінскага не знікае імкненне даследаваць маральнае ў яго прыватным выяўленні і адкрыць грамадскі змест асобы.

Для А. Вярцінскага характэрны спробы вылучыць пэўную маральную рысу і абстрагаваць яе сутнасць. Як абстрагаваныя катэгорыі паэт даследуе паняцці дабра і пяшчоты, зайздрасці і бяздумнасці («дурноты»). Натхняе аўтара пафас маральнага ўдасканалення асобы, вера ў тое, што «сам чалавек начыста зменіцца, перайначыцца». Робячы акцэнты на даследаванні маральных магчымасцей, закладзеных у людзях, падкрэсліваючы асабістую адказнасць чалавека перад грамадствам, паэт сцвярджае ўласны этычны максімалізм, пазіцыю «палітычнага чалавека», якім і павінен быць паэт.

Пастаянная трывога за чалавека ў асобе, страснае, актыўнае сцвярджэнне гуманістычных ідэалаў – асноўны грамадзянскі пафас лірыкі Вярцінскага. У кожным вершы паэта прасочваецца дапытлівая думка: у чым сутнасць чалавека, «што значым мы самі па сабе?». Філасофскі пошук прыводзіць да заканамернага імкнення не толькі аналізаваць гэтыя катэгорыі, але і сінтэзаваць пэўны, у многім ідэальны характар чалавека.

Героі лірыкі А. Вярцінскага – гэта найперш за ўсё звычайныя, «простыя» людзі, жыхары вёскі. З асаблівым драматычным лірызмам створаны паэтам вобраз маці: бязмежная мацярынская самаахвярнасць з'яўляецца нечым большым – асновай жыцця наогул, знакам існасці і высокага прызначэння чалавека. Індывідуальнае, запаветнае зліваецца з агульначалавечым і вырастае ў сімвал духоўнасці. Маці для А. Вярцінскага – сімвал не толькі жыцця і высокай духоўнасці, але і праўды, сацыяльнай справядлівасці.

Імкненне самаахвярна служыць людзям аб'ядноўвае знешне непадобных герояў лірыкі Вярцінскага: маці і адзінокую цётку, якая «плакала па ўсім свеце», Праметэя і распятага на крыжы Спартака. Агульнае ў гэтых характарах – светланосны пачатак, які, паводле Вярцінскага, вызначае сапраўдную сутнасць асобы.

Усе персанажы вершаў А. Вярцінскага маюць сімвалічны сэнс, і, калі паэт называе нават вядомыя ўсім імёны, то гэта толькі прыём больш пераканальнага даследавання і агульназначных маральна-філасофскіх праблем, сродак эфектыўнага паглыблення канцэпцыі чалавека.

Анатоль Вярцінскі – яркі прадстаўнік «паэзіі думкі», яго лірыка – гарманічная, цэласная мастацкая сістэма, звязаная з рэалізацыяй галоўнай задачы дыдактычна-павучальнага мастацкага слова. Маральнай адказнасцю перад чалавецтвам пазначана ўся цэласная канцэпцыя чалавека ў яго творчасці, стрыжань якой – гуманізм, самаахвярная вера ў дабро і любоў, якая з'яўляецца «чалавечым знакам», вызначальнай рысай духоўна багатай асобы. Агульначалавечы пафас лiрыкi А. Вярцiнскага стаiць над часам i эпохай, вызначае творчасць будучага.

 


01

Вярцінскі, А. Выбраныя творы / А. Вярцінскі ; прадмова В. Русілкі. – Мінск : Кнiгазбор, 2009. – 528 с. – (Беларускi кнiгазбор).


Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага: вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, яго ідэйна-эстэтычнае і маральнае крэда.


02

Вярцінскі, А. Высокае неба ідэала : літаратурная крытыка і публіцыстыка / А. Вярцінскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 333 с.


Высокае неба ідэала – гэта той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні ў творчасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць – у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця.


03

Вярцінскі, А. Святло зямное : выбраныя вершы і паэмы / А. Вярцінскі. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1981. – 430 с.


У зборнік увайшлі лепшыя вершы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана».


04

Вярцінскі, А. Тым часам... : вершы, эсэ, публіцыстыка / А. Вярцінскі. – Мінск : Кнігазбор, 2020. – 208 с.


Кніга, якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях.


05

Вярцінскі, А. Хлопчык глядзіць... : выбраныя вершы і паэмы / А. Вярцінскі ; маст. У. І. Сытчанка. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1992. – 318 с.


Творам, якія ўвайшлі ў аднатомнік вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, услаўленне духоўнай велічы чалавека, маральных каштоўнасцей жыцця.


06

Вярцінскі, А. І. Жанчына. Мужчына. Каханне... : лірыка / А. І. Вярцінскі. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2003. – 64 с.


Кнігу склалі вершых розных гадоў пра каханне як першааснову ўсяго існага на зямлі. Гэта пранікнёны лірычны роздум пра складаны свет узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай, свет іх сустрэч і ростаняў.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Атакуючыя рытмы // Узрушанасць : артыкулы пра сучасную беларускую паэзію / Я. Шпакоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – С. 91–102.

2. Гоўзіч, І. М. Жанрава-стылявая спецыфіка творчасці Анатоля Вярцінскага і Янкі Сіпакова : аўтарэферат дысертацыі ... кандыдата філалагіных навук : 10.01.01 – беларуская літаратура / І. М. Гоўзіч. – Мінск, 2003. – 23 с.

3. З неспакоем сумлення // На стрыжні часу : крытычныя артыкулы і рэцэнзіі / склад. С. Андраюк. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – С. 261–269.

4. Лайкоў, У. Чалавечы знак паэзіі Анатоля Вярцінскага / У. Лайкоў // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 18 лістап. – С. 11.

5. Русілка, В. Вучыць чалавечнасці: штрыхі да літаратурнага партрэта Анатоля Вярцінскага / В. Русілка // Полымя. – 1997. – № 5. – С. 259–274.

6. Русілка, В. І. Маральнае як агульначалавечае і грамадзянскае / В. І. Русілка // Беларуская літаратура : зборнік артыкулаў / рэдкал.: І. Ф. Штэйнер [і інш.]. – Мінск : «Універсітэцкае», 1986. – Вып. 14. – С. 20–29.