eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»
  • anons-azbuka-3
  • anons-polpred-1
  • e-marefa
75-let-pobedy-2020
banner-Korotkevich-2020

book

 

Аўдыякнігі – агучаныя прафесійнымі дыктарамі або акцёрамі творы, якія выдаюцца на лічбавых носьбітах, і хутка распаўсюджваюцца ў свеце. У гукавым фармаце выходзяць і творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Выданне беларускіх аўдыякніг мае важнае значэнне ў пашырэнні ўжытку беларускай мовы і папулярызацыі нацыянальнай літаратуры.

 

З ГІСТОРЫІ АЎДЫЯКНІГІ

Гісторыя аўдыякнігі пачалася тады, калі слепаглуханямая дзяўчына выступіла ў Кангрэсе Злучаных Штатаў Амерыкі. Яна расказала,што такім людзям цяжка чытаць. Гэта было ў 1932 годзе, у час “Вялікай дэпрэсіі” ў ЗША, але Кангрэс пайшоў на фінансаванне аўдыякніг. Тады выйшаў закон, па якім сляпым амерыканцам бясплатна выдавалі магнітафоны (а ў той час гэта была вельмі дарагая апаратура) і стужкі, на якіх запісваліся кнігі. А першая аўдыякніга на беларускай мове нарадзілася ў 2005 годзе. І гэта былі беларускія народныя казкі  адзін з найбольш любімых літаратурных жанраў.

 

bel-book1

Беларускія народныя казкі [Гуказапіс] : [аўдыякніга] / чытае В. Манаеў ; літ. апрац. Я. Коласа, А. Якімовіча. – Мн. : БелТонМедыа, 2008. – 1 гук. дыск (1 гадз. 7 хвіл.).

7ЭЧ1356

82.3(4Беи)-442


ЗМЕСТ

Зайчыкі. Селянін, мядзведзь і лісіца. Ганарыстая варона. Каток – залаты лабок. Вол і асёл. Зайкава хата. Стары конь. Коцік, пеўнік і лісіца. Жаба ў каляіне. Як курачка пеўніка ратавала. Як кот звяроў напалохаў.

 

Кот ля мікрафона на яе вокладцы стаў негалосным сімвалам беларускай аўдыякнігі. Дызайн вокладкі належыць мастаку У. Цэслеру. Пісаць для дзяцей — цяжкая праца. Чытаць для дзяцей – задача таксама не простая. Заслужаны артыст Беларусі Віктар Манаеў паспяхова справіўся з нялёгкай задачай: акцёрскі талент, безумоўна, паспрыяў з’яўленню выразнай, яркай, сакавітай аўдыякнігі. Музыка, гукі прыроды, жывёл, што суправаджаюць чытанне, завяршаюць карціну, робяць яе поўнай, жывой. Вядомыя з дзяцінства казкі гучаць па-новаму, сучасна і арыгінальна.  Аўдыякніга «Беларускія народныя казкі», што ўтрымлівае 11 казак, бясспрэчна, стане добрым падарункам вашым дзецям. Яна не толькі падорыць ім прыгожую беларускую мову, але і паспрыяе развіццю ўяўлення і фантазіі.

УЛАДЗІМІР АРЛОЎ

OrlovУладзімір Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў самым старажытным горадзе Беларусі – Полацку, у сям’і інтэлігентаў (маці працавала выкладчыцай гісторыі, а бацька – пракурорам). У 1970 скончыў сярэднюю школу ў Полацку. У дзяцінстве шукаў даўнія скарбы і славутыя полацкія лабірынты, якія і прывялі яго на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага факультэта.  З 1970 па 1975 – студэнт гістарычнага факультэту. Працуючы настаўнікам гісторыі, пачаў пісаць апавяданні і аповесці пра нашу мінуўшчыну. Сення Уладзімір Арлоў – аўтар трыццаці кніг, большасць якіх прысвечана падзеям і героям беларускай гісторыі. Яго творы перакладзены на многія мовы і ўключаны ў школьныя праграмы.

 

bel-book3

Арлоў, Уладзімір. Адкуль наш род [Гуказапіс] : аўдыякніга : апавяданні з гісторыі Беларусі  для малодшых школьнікаў / Уладзімір Арлоў ; чытае У. Арлоў ; маст. В. Сташчанюк. – Мн. : БелТонМедыа, 2008. – 1 гук. дыск.


7ЭЧ 1348

63.3(4Беи)


Аўдыякнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Сярод герояў кнігі – князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асветнікі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі...


bel-book4

Арлоў, Уладзімір. Ордэн Белай Мышы [Гуказапіс] : аўдыякніга : апавяданні, эсэ / Уладзімір Арлоў ; чытае У. Арлоў ; фота Дж. Баніфасіно. – Мн. : БелТонМедыа, 2008. – 1 гук. дыск.


7ЭЧ 1349

84(4Беи)6-44


Гэтая аўдыякніга – выбранае з аднайменнага выдання і кнігі “Сланы Ганібала”. Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт? Усё выдатна, бо няма рухавіка, які рухае гісторыяй – спаборніцтва. Спаборніцтва думак, спаборніцтва здольнасцяў. Аднак у плын рутыннага жыцьця, як яблык раздору, аўтар дадае рэч, якая таксама адна – Ордэн Белай Мышы, які, вядома, можа належыць толькі аднаму кавалеру. Дух змагання прымушае перажыць і пераасэнсаваць сэнс звычайнага, штодзённага жыцця адной краіны.


ЗМЕСТ

Апавяданні: Ордэн Белай Мышы.  Маша і мядзведзі. Малекула. Я марыў стаць шпіёнам. Рыба і іншыя. Рэквіем для бензапілы. Мой знаёмы забойца Сяргей. Вова Цымерман. Прароцтвы Розы Герцыковіч. Інтэрнат. Genius Ioci.

Эсэ: За што Авін забіў Авеля. Ці бываюць чарвівыя мандарыны. Задніца Еўропы. Канцэрт для міланскіх катоў. Мёртвыя не пацеюць. Два дні ў Парыжы. Незалежнасць – гэта…


bel-book5

Арлоў, Уладзімір. Сны імператара [Гуказапіс] : аўдыякніга : гіст. аповесць, апавяданні / Уладзімір  Арлоў ; чытае А. Каляда ; гук А. Калоша ; дыз. воклад. С. Ждановіч. – Мн. : БелТонМедыа, 2008. – 1 гук. дыск (9 гадз. 20 хвіл.).


7ЭЧ1350

84(4Беи)6-44


Аўдыяверсія «Сноў імператара» ўтрымлівае толькі частку аднайменнай кнігі і складаецца з аднайменнай аповесці і шасці апавяданняў. “Гісторыя – гэта ўваскрашэнне. Уваскрашаючы падзеі нашай даўніны, мы абуджаем ад летаргічнага сну сваю памяць, а разам з ёю і самі ўваскрасаем як еўрапейскі народ”, – гаворыць аўтар. Выразнае чытанне вядомага выкладчыка сцэнічнай мовы, прафесара Беларускай акадэміі мастацтваў, майстра слова Андрэя Каляды, нібы робіць нас удзельнікамі тых падзей, знаёмяць з гістарычнымі асобамі.



ЗМЕСТ

Сны імператара. Місія папскага нунцыя. Міласьць князя Гераніма. Каханак яе вялікасьці. Пяць мужчынаў у лесьнічоўцы. Рандэву на манэўрах. Далёка да вясны.

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ

BogdanovichМаксім Адамавіч Багдановіч (27 лістапада (9снежня) 1891г., Мінск – 12 (25) мая 1917 г., Ялта) – беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык, які стварыў цудоўныя, прыгожыя, лірычныя вершы, выдаў пры жыцці адзіную кніжку – зборнік “Вянок”, але ўсю творчасць маладога паэта, якому лёс адлічыў зусім мала жыццёвых гадоў, можна змясціць у трох вялікіх тамах! Максім Багдановіч меў талент бліскучага крытыка. Пра гэта сведчаць яго артыкулы. Апавяданні Максіма Багдановіча раскрываюць яшчэ адну грань яго творчасці. Ён выдатны класік беларускай літаратуры і геній беларускай зямлі!

 

bel-book6

Багдановіч, Максім. Вершы [Гуказапіс] : аўдыякніга : вершы / Максім Багдановіч ; чытае В. Манаеў. – Мн. : БелТонМедыа, 2008. – 1 гук. дыск.


7ЭЧ 1351

84(4Беи)1-5


Аўдыякнігу з выбранымі вершамі класіка беларускай літаратуры склалі 25 твораў. Плюс гэтай кнігі ў тым, што любы з нас можа параўнаць сваё чытанне, сваё ўспрыманне паэзіі Максіма Багдановіча з успрыманнем заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь‎ Віктара Манаева, які агучвае кнігу. Дзесь інтанацыі і сэнсавыя націскі супадаюць, а  дзесь – не. У гэтым і ёсць прыгажосць, і непасрэднасць успрыяцця. 


ЗМЕСТ

Прывет табе, жыццё на волі!.. Добрай ночы, зара-зарніца!.. Вечар на захадзе ў попеле тушыць. Зімовая дарога. Зіма. Перад паводкай. Па-над белым пухам вішняў... Зорка Венера ўзышла над зямлёю… Летапісец. Кніга. Слуцкія ткачыхі. Краю мой родны! Як выкляты Богам!.. Нашых дзедаў душылі абшары лясоў. Жывеш не вечна, чалавек… Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі… З песняў беларускага мужыка.  Мяжы. Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы… Як Базыль у паходзе канаў. Маладыя гады. Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак. Пагоня. Набягае яно… Беларусь, твой народ дачакаецца.

МАКСІМ ГАРЭЦКІ

HaretskiМаксім Іванавіч Гарэцкі  (1883–1938) – класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы, крытык, літаратуразнаўца, лексікограф, мастак арыгінальнага, самабытнага таленту, вядомы прадстаўнік беларускай думкі, культурны і грамадскі дзеяч.  Жыццёвая і літаратурная біяграфія тыповая для пісьменніка – дэмакрата, які прыйшоў у літаратуру з сялянскіх нізоў. Шмат якія факты з біяграфіі М. Гарэцкага вядомы цяпер дзякуючы аўтабіяграфічным творам пісьменніка.

Уся яго творчасць прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры. Нацыянальная ідэя натхняла пісьменніка, абуджала яго думку і пачуццё, вызначала змест творчасці.

 

 

bel-book17

Гарэцкі, Максім. На імперыялістычнай вайне [Гуказапіс] : запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы. Літоўскі хутарок : апавяданне : да 115-годдзя з дня нараджэння пісьменніка :  аўдыякніга / Максім Гарэцкі ; рэж., музыч. афарм. і выкан. А. Вінярскі ; гукарэж. І. Пісыгін. – Мн. : Мин. курьер,  2008. – 1 гук. дыск (8 гадз. 13 хвіл.).


7ЭЧ 1342

84(4Беи)6-44


ЗМЕСТ

Аўдыяспектакль “На імперыялістычнай вайне”: Лагер. Пачатак. Мост. Дзённік. Роў. Варшлеген. Прывалы. Фарты. Аленбург. Уцёкі. Нёман. Паварот. Стаім. Пераезд. Горы. Катастрофа. Абоз. Шпіталь. Пабыўка. Ліст. Апавяданне “Літоўскі хутарок”.

 

Як паведаміў акцёр і рэжысёр беларускага радыё Алег Вінярскі, які запісаў дыск, гэта аўдыякніга – першая інтэрпрэтаваная праз радыямастацтва праца Максіма Гарэцкага. Дыск створаны паводле твора, нататкі для якога пісьменнік напісаў у час  Першай імперыялістычнай вайны на фронце, "пад выбухі снарадаў". Гэтыя дакументальна‑мастацкія запіскі былі выдадзены ў 1926-м і перавыдадзены ў 1987-м годзе. "У сваім творы Гарэцкі перадаў характар чалавека, які папаў на вайну. Для мяне было самым значным, што Гарэцкі прыходзіць у гэтую атмасферу, дзе амаль што ўсе рускія людзі, і застаецца там беларусам", – адзначыў А. Вінярскі. Паводле яго слоў, "гэты чалавек увасабляе сабой якраз той тып беларуса, якога мы ўсе прагнем". "Па-першае,  гэта адкрытасць, шчырасць, па‑другое, праўдзівасць, таму што ён не мог схлусіць, і трэцяя рыса – гэта спачуванне і міласэрнасць да чалавека". "Варта заўважыць, як ён ставіцца да людзей іншых рэлігій і нацыянальнасцей.  Яшчэ адна рыса, якая мне падалася, – гэта крытычнасць", – дадаў ён.

НІЛ ГІЛЕВІЧ

HilevichНіл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай (1951) і філалагічны факультэт БДУ (1956). Кандыдат філалагічных навук, прафесар. У 1980-1989 гадах – першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Займаў розныя пасады. Першыя вершы былі надрукаваны ў 1946 г. Выдаў зборнік п’ес  “Начлег на буслянцы” і аповесць “Перажыўшы вайну”. Аўтар зборнікаў сатыры і гумару, вершаў і паэм для дзяцей. Працаваў у галіне літаратуразнаўства і фалькларыстыкі, перакладаў шматлікія творы з розных моў. Кніга «У добрай згодзе» (1979) разам з перакладчыцкай дзейнасцю паэта адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986). Народны паэт Беларусі (1991).

 

bel-book7

Гілевіч, Ніл. Выбранае [Гуказапіс] : аўдыякніга / Ніл Гілевіч ; чытае аўтар. – Мн. : БелТонМедыа, 2008. – 1 гук. дыск. – (1 гадз. 35 хвіл.). – ( Голас паэта).


7ЭЧ 1354

84(4Беи)6-5


Аўдыякнігу «Выбранае» склалі 93 вершы Ніла Гілевіча. Назва кнігі кажа сама за сябе – вы пачуеце найлепшыя, самыя вядомыя творы народнага пісьменніка Беларусі. Перарывістае чытанне Нілам Сымонавічам сваіх тэкстаў стварае своеасаблівы настрой, настройвае на шчырую гутарку чытача з паэтам.

МІКОЛА ЕРМАЛОВІЧ

ErmalovichМікола Іванавіч Ермаловіч  (29 красавіка 1921 г., в. Малыя Навасёлкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці – 5 сакавіка 2000 г.) – беларускі пісьменнік, займаўся гістарычна-даследчай дзейнасцю, галоўныя тэмы – гісторыя Беларусі 9–14 стагоддзяў. З 1989 член СП СССР, атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за кнігу «Старажытная Беларусь» (1992), прэмію імя У. Караткевіча, узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (1993). Яго імя добра знаёмае ўсім, хто цікавіцца мінулым нашай Бацькаўшчыны. Глыбокі і арыгінальны даследчык, ён мужна нёс праз жыццё ідэі багацця, самабытнасці і незалежнасці беларускай гісторыі.

 

bel-book8

Ермаловіч, Мікола. Лісты. Выступы. Гутаркі. Вершы (1970–1980) [Гуказапіс] : аўдыякніга /  М. Ермаловіч ; чытае В. Мазынскі. – Мн. : БелТонМедыа, 2008. – 1 гук. дыск (6 гадз.).


7ЭЧ 1352

63.3(4Беи)633


Імя М. Ермаловіча добра знаёмае ўсім, хто цікавіцца мінуўшчынай нашай краіны. Вучоны самааддана нёс праз жыццё ідэі незалежнасці і самабытнасці беларускай гісторыі. Праслухаўшы дыск, вы адкрыеце для сябе Міколу Ермаловіча як самабытнага паэта, яркага публіцыста, самаахвярнага змагара за нацыянальнае адраджэнне. Дыск змяшчае таксама архіўны запіс М. Ермаловіча, у якім ён выкладае асноўныя палажэнні сваёй канцэпцыі гісторыі Беларусі.

ВОЛЬГА ІПАТАВА

IpatovaНарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і служачых. У 1967 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру пры Літаратурным інстытуце імя М. Горкага (1978). Працавала літсупрацоўнікам у розных газетах. У 1985–1989 гг. – галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года – загадчык аддзела, з 1990 года – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына». У 1991–1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года – намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года – старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.  Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны, з'яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за «вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе») і інш. З'яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».

 

bel-book9

Іпатава, Вольга. Прадслава [Гуказапіс] : аўдыякніга : аповесць / Вольга Іпатава ; чытае А. Каляда. – Мн. : БелТонМедыа, 2008. –  1гук. дыск.


7ЭЧ 1353

84(4Беи)6-444


Выдатную галерэю вобразаў знакамітых дзеячаў Бацькаўшчыны Вольга Іпатава адкрыла ў 1971 годзе аповесцю "Прадслава", прысвечанай Еўфрасінні Полацкай, якая

Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока,


Тым, хто імкнуўся да кнігі,

сьвяціла, як зорка...

Мове, адзінай дзяржаве

шчэ толькі злучацца –

сьвет нас прымаў як народ

па адной палачанцы.

                        Д. Бічэль-Загнетава

УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ

KaratkievicУладзімір Сямёновіч Караткевіч (26.11.1930 г. Орша Віцебскай вобл. – 25.07.1984), пісьменнік, паэт, драматург, публіцыст.  Класік беларускай літаратуры. Скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі (1954), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962). Член Саюза пісьменнікаў БССР (1957).  Выдаваў розныя зборнікі паэзіі, апавяданняў і аповесцяў, публіцыстычных нарысаў.  Па яго творах на беларускім радыё і тэлебачанні пастаўлены шэраг спектакляў і мастацкіх фільмаў.  Быў вядучым тэлепраграмы “Спадчына” (1976).  У. С.Караткевіч – лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя Івана Мележа (1983), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна).

 

 

bel-book10

Караткевіч, Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім [Гуказапіс] : аўдыякніга : [раманы] : у 2 кн. / Уладзімір Караткевіч ; чытае А. Каляда. – Мн. : БелТонМедыа, 2008. – 1 гук. дыск (39 гадз. 55 хвіл.).


7ЭЧ 1357 

84(4Беи)6-444


Раман складаецца з дзвюх кніг “Выйсце крыніц” і “Сякера пры дрэве”, і з’яўляецца выдатным творам беларускай літаратуры на гістарычную тэму. У ім створана шырокая панарама народнага жыцця, грамадская атмасфера на Беларусі напярэдадні паўстання 1863 года. Назва твора сімвалічная. Праз глыбока хрысціянскі вобраз каласоў і сярпа аўтар імкнецца спасцігнуць сэнс існавання чалавека, свайго народа, яго лёс, неабходнасць будучага паўстання. У. Караткевіч імкнуўся данесці да чытача глыбіню існавання беларускага народа, раскрыць таямніцы яго нацыянальнага характару, дзівосны і супярэчлівы характар яго гісторыі.

ЯКУБ КОЛАС

KolasЯкуб Колас (сапраўднае імя Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) (1882–1956 гг.) – беларускі cавецкі пісьменнік, празаік, публіцыст, паэт, драматург, перакладчык, аўтар твораў для дзяцей. Адзін з класікаў і  заснавальнікаў беларускай літаратуры. Народны паэт БССР (1926). Акадэмік АН БССР. Заслужаны дзеяч навукі  БССР (1944). Сябра СП СССР з 1934 г. Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата». Творы Я. Коласа перакладзены больш чым на сорак моў свету.

 

bel-book11

Колас, Якуб. Новая Зямля [Гуказапіс] : аўдыякніга : паэма / Якуб Колас ; чытае М. Рабычын. – Мн. : БелТонМедыа, 2008. – 1 гук. дыск (8 гадз. 24 хвіл.).


7ЭЧ 1347

84(4Беи)6-5


Гэта лірыка-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911–1923 гадах, першы беларускі манументальны твор. “Новая зямля” – мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час.

Якуб Колас  прысвяціў свой лепшы твор  працоўнаму чалавеку. Праз усю паэму праходзяць малюнкі жыцця і штодзённага побыту сялянства, выяўлены яго запаветныя мары і спадзяванні. Паэма стала гімнам беларусу-працаўніку і роднай прыродзе.

bel-book12

Колас, Якуб. Сымон-музыка [Гуказапіс] : аўдыякніга : паэма / Якуб Колас ; чытае В. Шушкевіч ; рэжысёр В. Мазынскі. – Мн. : БелТонМедыа, 2008. – 1 гук. дыск (5 гадз. 25 хвіл.).


Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» (1911–1925 гг.) – адзін з найлепшых класічных твораў беларускай літаратуры. Гэта другi па велiчынi i значнасцi пасля «Новай зямлi» паэтычны твор Якуба Коласа. Пiсаць яе аўтар пачаў яшчэ раней за «Новую зямлю», як толькi выйшаў з турмы, куды трапiў за ўдзел у настаўнiцкiм з'ездзе. Там жа, за кратамi, узнiкла i задума твора. Пiсалася паэма доўга, з перапынкамi – чатырнаццаць гадоў. Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» ўслаўляе таленавiтасць беларускага народа. Праз вобраз Сымона, на долю якога з самага пачатку выпалi вялiкiя выпрабаваннi, Колас  паказвае  нялёгкае жыццё свайго народа, асэнсоўвае нацыянальныя і агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасць беларускага народу.

ЯНКА КУПАЛА

KupalaЯнка Купала ( Іван Дамінікавіч Луцэвіч ) 7 ліпеня 1882 (25 чэрвеня па старым стылі) – 28 чэрвеня 1942) - класік беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выдатны дзеяч беларускага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. Выступаў як публіцыст і літаратурны крытык. У 1972 г. выйшла кніга «Публіцыстыка». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца». Многія вершы пакладзены на музыку. Сябра СП СССР з 1934 г. Першы Народны паэт БССР (1925). Узнагароджаны ордэнам Леніна.  Творчасць Янкі Купалы называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа. Купала адкрыў вобраз беларускага селяніна,  як першаасновы народнага жыцця, маралі, духоўнай моцы народа. Ён  пакінуў нам багатую спадчыну, якая ўвабрала ў сябе народныя паданні, песні, казкі, легенды, а таксама традыцыі дэмакратычнай літаратуры XIX ст.

 

bel-book13

Купала, Янка. Вершы, паэмы. У. Някляеў. Шлях : нарыс [Гуказапіс] :  аўдыякніга / Янка Купала, Уладзімір Някляеў ; чытае В. Шушкевіч [і інш.]. –  Мн. : БелТонМедыа, 2008. – 1 гук. дыск (5 гадз. 30 хвіл.).


7ЭЧ 1345

84(4Беи)6

Вершы і паэмы Янкі Купалы чытае Валер Шушкевіч.


Нарыс У.Някляева “ Шлях”, прысвечанага жыццю і смерці вялікага песняра, разам з артыстамі чытае сам аўтар – Уладзімір Някляеў.


ЗМЕСТ

Вершы: Мая вера. У купальскую ноч. Дзе вы. Тутэйшы. Роднае слова. Беларускія сны. Мая малітва. Маладая Беларусь. Песня званара. Сын і маці. Спадчына. Валачобнікі.

Паэмы: Курган. На куццю. Зімою. Яна і я. Магіла льва. Адвечная песня.

ІВАН МЕЛЕЖ

MelegІван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921 г., в. Глінішчы Гомельскай вобласці – 9 жніўня 1976 г.) – беларускі пісьменнік, празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік БССР (1972). Член Саюза пісменнікаў Беларусі з 1945 г. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1984 г. В. Тураў зняў 8-серыйны тэлефільм. І. Мележ быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства “СССР – Францыя”, старшынёй Беларускага камітэта абароны Міру, член Сусветнага Савета Міру. Яго імем названы школа ў в. Глінішча, бібліятэка ў Гомелі, цеплаход. У в. Глінішча адкрыты літаратурны музей Івана Мележа. У 1980 г. устаноўлена Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа.

 

bel-book14

Мележ, Іван. Людзі на балоце [Гуказапіс] : аўдыякніга : раман / Іван Мележ ; чытае А. Каляда. – Мн. : БелТонМедыа, 2008. – 1 гук. дыск (10 гадз.).


7ЭЧ 1344

84(4Беи)6-444


«Людзі на балоце» – раман беларускага пісьменніка Івана Мележа з цыкла «Палеская хроніка», надрукаваны ў 1962 годзе. Твор апавядае пра ўсталяванне Савецкіх улад у палескай вёсцы Курані.

Мележ пачаў яго як  лірычны твор і называў  «лірычным раманам». Лёс і драма жыцця і кахання Васіля Дзятла і Ганны індывідуальныя, глыбока народныя; і астатнія вобразы паказаны ва ўсёй іх складанасці, глыбіні і непаўторнасці, яны сцвярджаюць чалавечнасць у чалавеку. Ён ўваходзіць у залаты фонд шэдэўраў усясветнай прозы ХХ стагоддзя. Гэта нацыянальны эпас, у якім увабраныя найлепшыя рысы беларускага раману.

bel-book15

Мележ, Іван. Подых навальніцы [Гуказапіс] : аўдыякніга : 2-ая кн. з цыкла "Палеская хроніка" / Іван Мележ ; чытае А. Каляда. –  Мн. : БелТонМедыа,  2008. – 1 гук. дыск.


7ЭЧ 1343

84(4Беи)6-444


“Подых навальніцы” – другі раман цыклу “З палескай хронікі”  Івана Мележа – працягвае тэму сацыяльных пераўтварэнняў беларускай вёскі 20-х гадоў ХХ ст. Драматычныя калізіі жыцця герояў рамана разгортваюцца на фоне драмы народнай. Першыя дзве часткі "Палескай хронікі" – раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы" – былі ўганараваны вышэйшай савецкай літаратурнай узнагародай – Ленінскай прэміяй. Яны прынеслі Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. "Як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна..." , – пісаў Ян Скрыган.