eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»
  • vicebskij-kraj-2019
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019
kolas-m 
 

ПРА ТОЕ ВЕДАЮЦЬ ЛЮДЗІ

ПЕРАЧЫТВАЮЧЫ “КАЗКІ ЖЫЦЦЯ” Я. КОЛАСА


Сярод празаічных твораў Якуба Коласа асобнае месца займаюць алегарычныя апавяданні пад агульнай назвай “Казкі жыцця”. Казкі-алегорыі Якуба Коласа, якія закранаюць важныя пытанні грамадскага жыцця, а часам і філасофскія праблемы, вызначаюцца выключнай паэтычнасцю і вобразнасцю. Яны прасякнуты гарачай любоўю аўтара да роднай старонкі, да беларускай прыроды.

У “Казках жыцця” Якуба Коласа даволі багата прадстаўлена фальклорная традыцыя, і амаль усе яны вытрыманы ў духу нацыянальных беларускіх казак, хаця трэба адзначыць, што пісьменнік ніколі не карыстаўся гатовымі схемамі народных казак, а імкнуўся стварыць арыгінальныя рэчы, выкарыстоўваючы старыя традыцыйныя вобразы і сюжэты; ён часта ўводзіў у свае творы невядомыя фальклору вобразы і матывы.

Невялікія па аб’ёме “Казкі жыцця” Я. Коласа заключаюць у сабе глыбокі ідэйны сэнс: яны сведчаць аб шырокім кругаглядзе пісьменніка, аб сіле яго розуму, аб яго выключнай жыццёвай назіральнасці.

Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Пра тое ведаюць людзі : перачытваючы “Казкі жыцця” Я. Коласа”, якая пройдзе з 2 ліпеня па 2 жніўня, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Для прыхільнікаў сайта прапаноўваюцца кароткі агляд некаторых выданняў і поўнатэкставыя варыянты артыкулаў з перыёдыкі, якія ўключаны ў экспазіцыю.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Вялікі пясняр беларускага народа : зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа / рэдкал.: П. Броўка [і інш.]. – Мінск : Выд-ва Акад. навук БССР, 1959. – 457 с.

2. Гальмакоў, Д. І. Стыль прозы Якуба Коласа / Д. І. Гальмакоў. – Мінск : Выд-ва БДУ, 1973. – 222 с.

3. Голуб, Т. С. Збор твораў Якуба Коласа ў 20-ці тамах : да праблемы выбару крыніц асноўнага тэксту “Казак жыцця” / Т. С. Голуб // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 26–27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – С. 126–137.

4. Гоўзіч, І. М. “Казкі жыцця” Якуба Коласа і стылёвыя пошукі літаратуры другой паловы ХХ ст. / І. М. Гоўзіч // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 26–27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – С. 137–142.

5. Дубашынскі, Р. Ю. Класічная біблейская прыпавесць і “Казкі жыцця” Якуба Коласа / Р. Ю. Дубашынскі // Беларуская мова і літаратура. — 2007. — № 1. — С. 27—31.

6. Дудзінская, Дз. І.-Т. “Казкі жыцця” Якуба Коласа і прытчы В. Быкава : барацьба з комплексамі нацыі / Дз. І.-Т. Дудзінская // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 26–27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – С. 148–157.

7. Жураўлёў, В. П. Пошукі ідэала будучыні ў “Казках жыцця” Якуба Коласа / В. П. Жураўлёў // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 26–27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – С. 158–170.

8. Колас, Я. Песні жальбы. Казкі жыцця / Я. Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 230 с.

9. Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе : аповесць-эсэ / М. Лужанін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 446 с.

10. Мушынскі, М. І. Мае Каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Я. Коласа / М. І. Мушынскі. – Мінск : Беларуская навука, 2010. – 386 с.

11. У сэрцы народным : жыццё і творчасць Якуба Коласа / рэд.: С. Х. Александровіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1967. – 323 с.

12. Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва / В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 409 с.

 

КНІГІ

 


1

Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва / В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2007 –  409 с.


Гэта кніга, складзеная з навуковых артыкулаў аўтарытэтных літаратуразнаўцаў, упершыню ў гісторыі купала- і коласазнаўства поўна знаёміць беларускага чытача з нашымі класікамі як актыўнымі ўдзельнікамі гістарычнага працэсу дзяржавабудаўніцтва і культуратворчасці, які набывае асаблівы размах і лёсавызначальны характар на сучасным этапе. Удзельнікі ўнікальнага праекта ацэньваюць класічную спадчыну Янкі Купалы і Якуба Коласа як вырашальны фактар аптымізацыі сучаснага літаратурна-мастацкага і вучэбна-выхаваўчага працэсаў. 

 


2

Колас, Я. Песні жальбы. Казкі жыцця / Я. Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 230 с.


Перавыданне першай кнігі паэзіі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа “Песні жальбы” і яго шэдэўра прыгожага пісьменства “Казкі жыцця”.