eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»
  • vicebskij-kraj-2019
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019
kolas-m 
 

КОЛАСАЎСКІЯ АДРАСЫ РАДЗІМЫ

ПАМЯТНЫЯ МЯСЦІНЫ, МУЗЕІ, ПОМНІКІ


Калі з часам у нашай краіне пабачыць свет персанальная энцыклапедыя «Якуб Колас», то, пэўна ж, у ёй асобныя артыкулы будуць прысвечаны дзясяткам, а то і некалькім сотням беларускіх паселішчаў. Сваю біяграфію пісьменнікі першай паловы XX стагоддзя збіралі па ўсёй Айчыне, смела вандруючы з адной вёскі ў другую, адкрываючы для сябе самыя розныя старонкі Беларусі, спазнаючы сваіх братоў і сясцёр у самых розных гарадах, мястэчках.

Заўсёды памятаем пра тое, што Колас жыў, працаваў у розных куточках Беларусі. Не чужыя паэту Лунінеччына, Піншчына, Случчына, Нясвіжчына, Пухавіччына.  

Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Коласаўскія адрасы Радзімы : памятныя мясціны, музеі, помнікі”, якая пройдзе з 2 мая па 2 чэрвеня, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Увазе прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, якія перадаюць тэматычны змест экспазіцыі.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Вярэніч, А. Жураўліныя ключы / А. Вярэніч // Маладосць. –– 2006. — № 12. — С. 99—110.

2. Камароўская, З. М. Мастацка-мемарыяльны комплекс “Шлях Коласа” / З. М. Камароўская // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Стаўбцоўскага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 774—779.

3. Коласаўскі дзяржаўны заказнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : Мінская вобласць : у 2 кн. / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1987. — Кн. 2. — С. 240—241.

4. Комаровская, З. Н. Коласа Якуба литературно-мемориальный музей / З. Н. Комаровская // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.].  —  Мн., 2007. — Т. 4. — С. 135—136.

5. Курбека, І. Музейцам-коласаўцам / І. Курбека // Роднае слова. –– 2007. — № 11. — С. 85—86.

6. Курбека, І. Сцяжынамі Смольні / І. Курбека // Полымя. –– 2007. — № 8. — С. 190—193.

7. Міршчына, М. Коласаўскія адрасы Беларусі / М. Міршчына // Маладосць. –– 2007. — № 8. — С. 110—113.

8. Міцкевіч, С. Родны кут Якуба Коласа : погляд у мінулае / С. Міцкевіч // Маладосць. –– 2007. — № 6. — С. 100—109.

9. Мятліцкі, М. “Вусцянскі мой грудок” / М. Мятліцкі // Полымя. –– 2007. — № 11. — С. 187—189.

10. Помнік Я. Коласу [Выяўленчы матэрыял] // Памяць зямлі Беларускай : прырода, гісторыя, помнікі ратнай славы, культура, архітэктура / аўт. уст. тэксту У. С. Караткевіч. — Мінск : Беларусь, 1979. — С. 154.

11. Савіцкі, А. Коласаў дом / А. Савіцкі // Пачатковая школа. –– 2007. — № 6. — С. 28—32.

12. Якуб Колас : жыццё і творчасць : альбом-выстаўка ў школе / саст. : І. С. Курбека, М. У. Базарэвіч. — Мінск : Народная асвета, 1967. — 57 с.

 

КНІГІ

 


1

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : Мінская вобласць : у 2 кн. / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1987. — Кн. 2. — 308 с. : іл.


Збор помнікаў гісторыі і культуры Мінскай вобласці складзены на падставе навуковага абследавання помнікаў, вывучэння першакрыніц і публікацый пра час, падзеі, людзей, якім яны прысвечаны. У ім расказваецца пра помнікі археалогіі, гісторыі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, што адлюстроўваюць жыццё насельніцтва гэтага рэгіёна розных эпох — ад глыбокай старажытнасці да нашага часу, плённую дзейнасць мінулых пакаленняў і сучаснікаў.

 


 

2

Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Стаўбцоўскага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2004. — 832 с. : іл.


Кніга — гісторыка-дакументальная хроніка, у якой на падставе архіўных даных, замалёвак, артыкулаў, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей расказваецца пра багатую гісторыю Стаўбцоўскага краю, знакамітых людзей, герояў ратнай і працоўнай славы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Змешчаны спісы воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі пры абароне і вызваленні Стаўбцоўшчыны і пахаваны на яе тэрыторыі, спісы загінуўшых воінаў-землякоў, партызан і падпольшчыкаў, а таксама мірных жыхароў — ахвяр фашызму. Значная частка матэрыялаў прысвечана матэрыяльнай і духоўнай спадчыне.