І сёння з намі Колас і Купала
- Details
- Created on Tuesday, 04 January 2022 08:30
Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава...
К. Крапіва
У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць імёны, творчасць якіх найбольш поўна адлюстроўвае духоўнае жыццё і думкі народа. Янка Купала і Якуб Колас – таленавітыя стваральнікі неўміручых паэтычных твораў і мастацкай прозы. Яны – нацыянальныя прарокі літаратурна-паэтычнай духоўнай думкі Беларусі. З іх імёнамі звязана станаўленне і развіццё беларускай літаратуры XX стагоддзя, фарміраванне беларускай літаратурнай мовы.
«Літаратурная пара» Купала–Колас – з'ява ўнікальная і, здаецца, адзіная ў сваім родзе ў беларускай літаратуры. Яна і сёння прываблівае не толькі сваёй гарманічнай цэласнасцю, але і дадатковасцю, калі адзін класік дапаўняе другога, як гучнае рэха, якое паглыбляе адчуванне прасторы і часу. Блізкія ў сваіх поглядах і грамадскіх ідэалах, яны аказаліся вельмі рознымі па творчай манеры: у кожнага свой жыццёвы шлях, непаўторны стыль, духоўны свет.
Да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа супрацоўнікамі аддзела краязнаўства на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў «І сёння з намі Колас і Купала».
Песняры беларускай паэзіі – Янка Купала і Якуб Колас
Веліч памятных радкоў: Вялікая Айчынная вайна ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа
«Як на свет радзіўся Янка...» : да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы
Крапатлівая праца над словам: мова твораў Купалы і Коласа
Государственное бюджетное учреждение культуры «Псковская областная универсальная научная библиотека имени Валентина Яковлевича Курбатова» Российской Федерации (в лице Международного библиотечного центра) и Государственное учреждение «Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина» Республики Беларусь в 2022 году реализовали совместный проект – Международный онлайн-фестиваль «Янка Купала.140», приуроченный к 140-летию со дня рождения народного поэта Беларуси Янки Купалы.
Представляем вашему вниманию лучшие ролики проекта.