eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 8th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 9th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 11th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

  • banner-95-library-2024
  • banner-Bykov-2024

 

  • anons-Vicebski-kraj-21-11-2024
  • anons-vzglyad-iznutri
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-god-kachestva-2024
banner-80-vyzvalennya-Belarusi-2024

Стаіць мая хата між хвой кучаравых...

 banner-Kolas-Kupala-2022


Стаіць мая хата між хвой кучаравых...

Да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа


Побач з Янкам Купалам – агульнанародна прызнаным і неаспрэчным прарокам беларускай зямлі нельга не паставіць яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры – Якуба Коласа. Паплечнік, аднадумца і шматгадовы сябар Купалы, такі ж таленавіты і па-сапраўднаму народны творца, Якуб Колас з'яўляецца гонарам беларускай нацыі.

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 годзе Якуб Колас паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Падчас вучобы захапіўся мастацкай літаратурай: чытаў як рускіх класікаў, так беларускіх і замежных аўтараў. Пісаў уласныя вершы на рускай мове, выступаў на вечарах мастацкай самадзейнасці, быў вядомы як збіральнік вуснай народнай творчасці. Пасля заканчэння семінарыі настаўнічаў у вёсках цяперашніх Ганцавіцкага, Пінскага, Талачынскага і Смалявіцкага раёнаў. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе 10 ліпеня 1906 года быў звольнены і пазбаўлены права вучыць дзяцей. У 1906–1907 гг. у вёсцы Смалярня адкрыў прыватную школу. У 1907 годзе пераехаў у Вільню, дзе працаваў загадчыкам аддзела літаратуры ў «Нашай Ніве». Яшчэ праз два гады зноў удзельнічаў у такім жа з'ездзе, у выніку чаго быў арыштаваны і асуджаны на тры гады пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Мінскім астрозе. 14 верасня 1906 года газета «Наша доля» змясціла верш Я. Коласа «Наш родны край», які і стаў дэбютам будучага класіка беларускай літаратуры ў паэзіі. А ў 1910 годзе ў Вільні выйшаў у свет яго першы зборнік вершаў «Песні жальбы». У 1909 годзе выходзіць падручнік пад яго аўтарствам «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». У гэты ж час Колас працуе над паэмамі «Сымон-музыка» і «Новая зямля». У 1912 годзе ён выдае зборнік прозы «Апавяданні». А ў 1913 годзе ў Санкт-Пецярбурзе выходзяць адразу тры кнігі пісьменніка – «Нёманаў дар», «Тоўстае палена» і зборнік вершаваных апавяданняў «Прапаў чалавек».

У пачатку Першай сусветнай вайны Колас эвакуіраваўся ў Маскоўскую губерню, але пазней яго прызвалі ў войска. Знаходзячыся на Румынскім фронце, пісьменнік захварэў і быў дэмабілізаваны. Працаваў настаўнікам у горадзе Абаянь (Курская вобласць). У 1921 годзе вярнуўся ў Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, Беларускім дзяржаўным універсітэце, актыўна займаўся навуковай дзейнасцю. У 1923 годзе публікуецца адзін з галоўных твораў у жыцці Коласа – паэма «Новая зямля». А ў 1925 годзе ў часопісе «Полымя» друкуецца яшчэ адна знакавая паэма – «Сымон-музыка».

У 1926 годзе выйшла ў свет кніга Я. Коласа «Методыка роднай мовы» – першы метадычны дапаможнік у Беларусі. З 1929 года Колас займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук БССР. Прымаў актыўны ўдзел у з'ездах пісьменнікаў. У 1935 годзе ўдзельнічаў у рабоце Кангрэса ў абарону культуры ў Парыжы. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце, Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 года вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў у Акадэміі навук, вёў актыўнае грамадска-палітычнае жыццё: абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1938–1956) і Вярхоўнага Савета СССР (1946–1956). Быў старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Выступаў як літаратурны крытык і публіцыст, перакладаў на беларускую мову многія творы замежных аўтараў, у тым ліку паэму А. Пушкіна «Палтава», асобныя вершы М. Лермантава, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі і інш. Быў адным з рэдактараў акадэмічнага выдання «Русско-белорусского словаря», які выйшаў у свет у 1953 годзе. Якуб Колас з'яўляецца аўтарам твораў для дзяцей – паэмы «Міхасёвы прыгоды», вершаванай казкі «Рак-вусач», зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой», зборнікаў апавяданняў «У старых дубах», «Раніца жыцця». Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.

У апошнія гады свайго жыцця Колас шмат хварэў, але працягваў ствараць новыя творы і памёр за працоўным сталом 13 жніўня 1956 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску, недалёка ад магілы Янкі Купалы.

Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас навечна ўвайшоў у гісторыю нацыянальнага пісьменства, у гісторыю айчыннай культуры. У Мінску дзейнічае Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. На малой радзіме паэта ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці працуе філіял «Мікалаеўшчына», які аб'ядноўвае мемарыяльныя сядзібы – Смольня, Акінчыцы, Альбуць і Ласток. У розных гарадах Беларусі паэту ўсталяваны помнікі, а яго імя носяць вуліцы, плошчы, адукацыйныя і культурныя ўстановы – Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр у Віцебску, Цэнтральная навуковая бібліятэка Акадэміі навук у Мінску і інш.

 


01

Жыгоцкі, М. Прыйшоў у жыццё дзеля нас: нататкі пра лёс і творчасць Якуба Коласа / М. Жыгоцкі. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2015. – 152 с.


Кніга Міколы Жыгоцкага – папулярны біяграфічны нарыс, які складаецца з невялікіх літаратурных аповедаў, пачынаючы ад вытокаў і да апошніх дзён жыцця Якуба Коласа. Яна насычана цікавымі звесткамі і фактамі, істотна пашырае ўяўленне пра асобу Коласа як чалавека, яго сямейны асяродак, захапленні, клопаты, заняткі, улюбёныя мясціны, творчыя кантакты і інш. Аўтарам выкарыстаны архіўныя і музейныя матэрыялы, успаміны пісьменнікаў, землякоў, родных.


02

Якуб Колас. Вобразы мілыя роднага краю... : успаміны, вершы, паэма / уклад. В. Шніпа. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 334 с, іл.


У кнігу ўвайшлі ўспаміны сыноў Якуба Коласа Данілы Канстанцінавіча і Міхася Канстанцінавіча, сучаснікаў Песняра, якія добра ведалі яго.


01

Якуб Колас. У думках, у сэрцах, у песнях : успаміны, нарысы, эсэ, прысвячэнні / уклад. М. Міцкевіча. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 605, [1] с., іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі, ЖЗЛБ).


Кніга прысвечана памяці Якуба Коласа, народнага паэта Беларусі, аднаго з заснавальнікаў сучасных беларускай мовы і літаратуры, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. Праз успаміны родных і блізкіх, паплечнікаў і сяброў, вучняў і землякоў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй філасофскай велічы і прыгажосці.


01

Мушынскі, М. І. Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа / М. І. Мушынскі. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 1126 с.


У храналагічнай паслядоўнасці ў кнізе ўзнаўляецца шматгранная літаратурна-творчая, грамадска-палітычная, культурна-асветніцкая, навуковая дзейнасць Якуба Коласа, яго праца як перакладчыка, педагога, аднаго з арганізатараў літаратурнага працэсу ў Беларусі. Значная ўвага звернута на асвятленне прыватнага, сямейнага жыцця паэта, яго стасункаў з прадстаўнікамі шырокага грамадска-культурнага асяроддзя.


06

Трафімчык, А. В. Якуб Колас – вядомы і невядомы / А. В. Трафімчык. – Мінск : Ковчег, 2012. – 139 с.


У кнізе прадстаўлены даследаванні жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, што дазваляе чытачу не толькі аднавіць свае веды, але і адкрыць для сябе дагэтуль невядомыя бакі класіка як мастака слова. Аўтарам даследуюцца некаторыя біяграфічныя старонкі пісьменніка, разглядаюцца асобныя моманты захавання памяці пра Песняра.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрович, С. На простор: страницы жизни Якуба Коласа : повесть / С. Александрович ; пер. с белорус. В. Жиженко ; худож. В. А. Тарасов. – Минск : Мастацкая літаратура, 1992. – 525 с.

2. Бутэвіч, А. Новыя факты з жыцця Якуба Коласа ад ягонага сына Міхася / А. Бутэвіч // Звязда. – 2010. – 16 студз. – С. 6.

3. Галоўка, С. Курскія ростані Якуба Коласа / С. Галоўка // Беларуская думка. – 2021. – № 4. – С. 44–49.

4. Головко, С. Виленские адреса народного Песняра / С. Головко // Беларуская думка. – 2018. – № 12. – С. 42–50.

5. Дым, В. В. Пуцявінамі Якуба Коласа. Вандроўкі па малой радзіме паэта / В. В. Дым // Выхаванне і дадатковая адукацыя. – 2022. – № 8. – С. 35–39.

6. Жыгоцкі, М. Малавядомае пра Якуба Коласа / М. Жыгоцкі // Полымя. – 2011. – № 11. – С. 137–146.

7. Жыгоцкі, М. Р. Побач з Коласам / М. Р. Жыгоцкі. – Мінск : Беларуская навука, 1996. – 196 c.

8. Жыгоцкі, М. Р. Сэрца пакідаю вам: па Коласаўскіх мясцінах / М. Р. Жыгоцкі. – Мінск : Полымя, 1993. – 80 с.

9. Жыгоцкі, М. Р. У цяжкі час вайны суровай: аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа ў эвакуацыі / М. Р. Жыгоцкі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 120 с.

10. Каласавіны: Якуб Колас. Чалавек. Эпоха. Час : матэрыялы XXVII навуковай канферэнцыі, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, 2–3 лістапада 2012 г., г. Мінск / [склад.: З. М. Камароўская, Г. С. Спорыш]. – Мінск : Ковчег, 2013. – 274 с.

11. Каліноўская, М. Якуб Колас. Сцяжынамі Віцебшчыны / М. Каліноўская // Краязнаўчая газета. – 2012. – № 26 (ліп.). – С. 4.

12. Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы / уклад.: В. Д. Селяменеў [і інш.] ; рэдкал.: М. І. Мушынскі [і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – Кн. 1 : 1909–1939. – 320 с.

13. Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы / уклад.: В. Д. Селяменеў [і інш.] ; рэдкал.: М. І. Мушынскі [і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – Кн. 2 : 1909–1939. Ч. 1. – 381 с.

14. Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы / уклад.: В. Д. Селяменеў [і інш.] ; рэдкал.: М. І. Мушынскі [і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – Кн. 2 : 1939–2009. Ч. 2. – 336 с.

15. Міцкевіч, В. Коласавы памкненні і здабыткі 1921 года / В. Міцкевіч // Полымя. – 2021. – № 4. – С. 132–136.

16. Міцкевіч, Д. К. Любіць і помніць: успамінае сын Якуба Коласа / Д. К. Міцкевіч. – Мінск : Полымя, 2000. – 288 с.

17. Пратасевіч, М. І. Пуцявінамі Коласа / М. І. Пратасевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 2002. – 24 с.

18. Пшыркоў, Ю. С. Летапісец свайго народа: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа / Ю. С. Пшыркоў ; рэд. В. В. Барысенка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982. – 367 с.

19. Суарэс, Л. І. Якуб Колас – народны паэт і настаўнік / Л. І. Суарэс // Веснік адукацыі = Вестник образования. – 2012. – № 10. – С. 61–67.

20. Трафімчык, А. В. Колас зямлі беларускай / А. В. Трафімчык. – Мінск : Народная асвета, 2017. – 143 с.

21. Тычына, М. Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння : [манаграфія] / М. А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 493 с.

22. Шкирандо, Ф. Якуб Колас и Витебск / Ф. Шкирандо // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 8 сент. – С. V. – (Прил.: Вечерний Витебск).