Свайму народу – песень дар
- Details
- Created on Tuesday, 21 June 2022 13:30
Выстава, прысвечаная сяброўству Янкі Купалы і Якуба Коласа, даследаванням іх творчасці
Купала і Колас, вы нас гадавалі!
Вы звалі на волю 3 цямноты, з прымусу, Каб горда насілі імя беларуса, Каб ганьбай ніколі спіны не згіналі, Каб цвёрда за праўду з братамі стаялі, Каб сонца над нашай Радзімаю ззяла, I Колас нас клікаў, і клікаў Купала. Нам сілу сваю аддавалі гадамі, Часамі скарынкі не маючы самі, Хадзілі, будзілі ад хаты да хаты... Не раз пагражалі вам чорныя краты, Ды песня ў дарозе нідзе не прыстала, Дык дзякуй Вам, Колас, Дык дзякуй, Купала!.. Пятрусь БРОЎКА |
Творчае і асабістае сяброўства песняроў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа – змястоўная старонка не толькі біяграфіі кожнага з іх, але і гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і культуры. На працягу амаль чатырох дзесяцігоддзяў Янка Купала і Якуб Колас ішлі поплеч. Імя Янкі Купалы Колас пачуў упершыню ў 1907 годзе ў час працы загадчыкам літаратурнага аддзела газеты «Наша ніва». Яго ўразілі вершы Купалы, якія звярнулі на сябе ўвагу сваім песенным ладам, сваім зазыўным свежым тонам і шырокім размахам. Амаль у кожным нумары з'яўляюцца творы Купалы.
Першая сустрэча паэтаў адбылася толькі ў 1912 годзе. Колас не мог паехаць да Купалы, бо знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Таму Купала вырашыў наведаць свайго калегу па пяру. У лісце ад 26 ліпеня 1912 года Купала піша: «У суботу еду ў Стоўбцы да Коласа». А Колас так апісвае іх першую сустрэчу: «...Хтось з дому прыбег у сяло, знайшоў мяне і сказаў мне тры словы: "Прыехаў Янка Купала". Гэтыя словы мяне радасна ўсхвалявалі. Быў ужо даволі позні жнівеньскі вечар. Я жыва раздабыў кварту гарэлкі і борздзенька накіраваўся ў Смольню. Так звалася месца, дзе была сядзіба маіх родных. У хаце гарэла лямпа. На лаве каля стала сядзеў малады, статны, жыццярадасны хлопец з вясёлымі, крыху насмешлівымі жаўтавата-карычневымі вачамі. Мы павіталіся, зірнулі адзін аднаму ў вочы, пацалаваліся. І ён мне, і, напэўна, я яму паказаліся зусім не такімі, як гэта прадстаўлялі мы сабе адзін аднаму ў нашым уяўленні...».
Сапраўднае сяброўства паэты пранеслі праз усё жыццё – разам працавалі ў «Тэрміналагічнай камісіі», у Інстытуце беларускай культуры, у Акадэміі навук БССР, разам ездзілі на з'езды саветаў, на сесіі Вярхоўнага Савета СССР. Янка Купала – аўтар прысвячэнняў «Якубу Коласу» («Як калісь спявалі»), «Нібы эпіграмы», («Якубу Коласу»), «Якубу Коласу» («Жыві ў радасці і ў шчасці»). Якуб Колас – аўтар крытычных артыкулаў, прысвечаных Я. Купалу: «Прывітанне другу», «Крыштальная празрыстасць» (1940), «Янку Купалу» (1945), «Нашы сустрэчы» (1947), «Ён жыве сярод нас» (1952). Зберагліся шматлікія сумесныя фотаздымкі Купалы і Коласа.
Якуб Колас і Янка Купала ў сваіх творах паказалі характар беларусаў, выказалі іх спадзяванні і надзеі, спрадвечную прагу «людзьмі звацца». Літаратурная спадчына класікаў беларускай літаратуры дагэтуль вывучаецца ўсё новымі пакаленнямі даследчыкаў беларускага слова, перакладаецца на розныя мовы свету.
Жураўлеў, В. П. Актуальнасць традыцый : Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку / В. П. Жураўлеў. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 184 с. Гэтая кніга – грунтоўнае, аналітычнае і шмат у чым наватарскае даследаванне ўплыву і сувязі класічных літаратурных традыцый, галоўным чынам коласаўскіх, з днём сённяшнім. |
|
Жыгоцкі, М. Побач з Коласам / М. Жыгоцкі. – Мінск : Беларуская навука, 1996. – 196 с.: іл. Змешчаны цікавыя матэрыялы пра Якуба Коласа, яго творы, сустрэчы з Купалам, Горкім, Лыньковым, выкарыстаны ўспаміны пісьменнікаў, настаўнікаў, родных і блізкіх. |
|
Камароўская, З. М. Шляхам Купалы – шляхам Коласа / З. М. Камароўская, Г. І. Зайцава ; фота Я. К. Казюлі, К. Л. Дробава. – Мінск : Рыфтур, 2010. – 116 с. Вандроўка па памятных мясцінах, звязаных з імёнамі славутых песняроў. |
|
Максімовіч, В. А. Нацыянальны космас класікі. Дыялог традыцый і наватарства ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа / В. А. Максімовіч. – Мінск, 2008. – 320 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі). На матэрыяле творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа даследуецца механізм узаемаабумоўленасці і ўзаемадапаўняльнасці класічных літаратурных традыцый і эстэтычных інавацый, нацыянальнага і ўніверсальнага. |
|
Мушынскі, М. І. Свайму часу і вечнасці : зборнік артыкулаў / М. І. Мушынскі ; [уклад. Т. Ф. Мушынская, Т. М. Мушынская ; нав. рэд. І. В. Саверчанка]. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 479, [1] с. Навуковыя працы М. Мушынскага, прадстаўленыя ў кнізе, адлюстроўваюць яго фундаментальныя даследаванні ў галіне беларускага літаратуразнаўства за апошнія дзесяць гадоў жыцця. Большасць з іх прысвечаны творчасці Якуба Коласа, Івана Мележа, Максіма, Гаўрылы і Галіны Гарэцкіх, Івана Шамякіна, а таксама іншых беларускіх пісьменнікаў і вучоных. |
|
Тычына, М. А. Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння / М. А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 495 с. У манаграфіі прапануецца новы погляд на творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, даследуецца феномен «двайной зоркі», а ў сувязі з гэтым паняцці «літаратурнай пары», станаўлення класічнага стылю, асэнсоўваюцца шматбаковыя сувязі мастацкай літаратуры з сучасным жыццём, якое немагчыма без бачання яе ў шырокім коле сацыяльных і гуманітарных дысцыплін і ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя. |
|
Чырскі, М. А. Літаратурныя вандроўкі па зямлі Купалы і Коласа / Мікалай Чырскі ; [фота А. П. Дрыбаса і інш.]. – Мінск : Беларусь, 2016. – 229, [2] с. У кнізе апісаны літаратурныя маршруты, звязаныя з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, Якуба Коласа, іншых пісьменнікаў. |
|
Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва : [манаграфія] / В. А. Максімовіч [і інш.] ; [навук. рэд. М. А. Тычына]. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 409 с. Кніга ўпершыню ў гісторыі купала- і коласазнаўства шырока знаёміць беларускага чытача з нашымі класікамі як актыўнымі ўдзельнікамі гістарычнага працэсу дзяржавабудаўніцтва і культуратворчасці, які набывае асаблівы размах і лёсавызначальны характар на сучасным этапе. Удзельнікі ўнікальнага праекта ацэньваюць класічную спадчыну Я. Купалы і Я. Коласа як вырашальны фактар аптымізацыі сучаснага літаратурна-мастацкага і вучэбна-выхаваўчага працэсаў. |
ЛІТАРАТУРА
1. Голуб, Т. Янка Купала и Якуб Колас : некоторые итоги текстологической работы / Т. Голуб // Неман. – 2007. – № 3. – C. 173–178.
2. Далідовіч, Г. ...І Купалу, і Коласу, або Пачатак класікі / Г. Далідовіч // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 20 крас. – С. 12.
3. Жураўлеў, В. П. Актуальнасць традыцый : Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку / В. П. Жураўлеў. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 184 с.
4. Жыгоцкі, М. Побач з Коласам / М. Жыгоцкі. – Мінск : Беларуская навука, 1996. – 196 с.: іл.
5. Зайцава, Г. Якуб і Янка [Электронны рэсурс] / Г. Зайцава // СБ. Беларусь сегодня. – Рэжым доступу: https://www.sb.by/articles/yakub-yanka.html?ysclid=l4ecj20qjq625152771. – Дата доступу: 11.06.2022.
6. Казлова, В. Споведзь сябру : Якуб Колас – Янку Купалу : пра вершы-прысвячэннi / В. Казлова // Роднае слова. – 1998. – № 11. – С. 45–50.
7. Камароўская, З. Купала ідзе да Коласа... : да 100-годдзя першай сустрэчы народных песняроў / З. Камароўская // Літаратура і мастацтва. – 2012. –10 жн. – С. 1–3.
8. Камароўская, З. М. Шляхам Купалы – шляхам Коласа / З. М. Камароўская, Г. І. Зайцава ; фота Я. К. Казюлі, К. Л. Дробава. – Мінск : Рыфтур, 2010. – 116 с.
9. Купала і Колас. Два яблыкі на адной галінцы : дакументальны фільм [Электронны рэсурс] / Киностудия Беларусьфильм : [старонка на YouTube]. – Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=3idKj85DaqA. – Дата доступу: 11.06.2022.
10. Максімовіч, В. А. Нацыянальны космас класікі. Дыялог традыцый і наватарства ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа / В. А. Максімовіч. – Мінск, 2008. – 320 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).
11. Мушынскі, М. І. Свайму часу і вечнасці : зборнік артыкулаў / М. І. Мушынскі ; [уклад. Т. Ф. Мушынская, Т. М. Мушынская ; нав. рэд. І. В. Саверчанка]. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 479, [1] с.
12. Тычына, М. А. Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння / М. А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 495 с.
13. Чырскі, М. А. Літаратурныя вандроўкі па зямлі Купалы і Коласа / Мікалай Чырскі ; [фота А. П. Дрыбаса і інш.]. – Мінск : Беларусь, 2016. – 229, [2] с.
14. Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва : [манаграфія] / В. А. Максімовіч [і інш.] ; [навук. рэд. М. А. Тычына]. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 409 с.