eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»
  • anons-azbuka-3
  • anons-polpred-1
  • e-marefa
75-let-pobedy-2020
banner-Korotkevich-2020

Мы пішам сваю гісторыю

banner-drukavanne-2017
 
Мы пішам сваю гісторыю

Узнікненне перыядычнага друку на Беларусі

 

 

Ужо на працягу XVI ст. у Вільні, Бярэсці, Нясвіжы, Мінску, Заблудаве, Куцейне і іншых культурных беларускіх цэнтрах з'яўляюцца друкарні, у якіх адначасова з выданнем кніг ажыццяўляюцца і першыя спробы выпуску аднаразовых лістовак. Першым такім выданнем – своеасаблівым правобразам газеты – стала лістоўка «Навіны грозныя а жалостлівые...», якая, як мяркуецца, была выдадзена С. Будным у 1562 ці 1563 г. у Нясвіжы. Няма сумнення ў тым, што гэта было далёка не адзінае выданне такога тыпу ў другой палове ХVІ ст. Аднак само жыццё патрабавала крыніц, якія пастаянна і рэгулярна неслі б грамадству інфармацыю і паведамленні аб тагачаснай сітуацыі на роднай старонцы і суседніх краінах.

Сярод першых друкаваных газет у Вялікім княстве Літоўскім быў інфармацыйны бюлетэнь «Авізы Гродзеньске». У 1776–1783 гг. у Гродне па ініцыятыве А. Тызенгаўза выходзіла прыватная газета «Газета Гродзеньска». Друкавалася ў Гродзенскай каралеўскай друкарні. Гэта была польскамоўная газета, якая асвятляла падзеі з жыцця Рэчы Паспалітай і ВКЛ, Расіі, краін Еўропы, часцей перадрукаваныя з «Варшаўскай газеты».

У пачатку XVIII ст. у ВКЛ пачынаецца актыўны друк календароў. Аднымі з найранейшых з'яўляюцца супрасльскія ўніяцкія «Календары польскія і рускія» (першы каляндар выйшаў у 1713 г.). У 1776–1800 гг. у Гродне і Вільні выдаваўся штогадовы «Гаспадарчы каляндар» на польскай мове. У ім змяшчаліся парады па медыцыне, сельскай гаспадарцы. Каляндар карыстаўся вялікай папулярнасцю на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. У 1783–1795 гг. у Магілёве штогод выходзіў «Беларускі каляндар», які вызначаўся высокім узроўнем паліграфічнай вытворчасці.

У Вільні ў 1760–1840 гг. выдавалася газета «Кур'ер Літэўскі», якая выходзіла на польскай мове штотыднёва. На працягу свайго доўгага існавання газета змяніла некалькі назваў, рэдактараў, выдаўцоў. У выданні друкаваліся ў асноўным паведамленні пра палітычныя падзеі ў краіне і за мяжой. Газета мела дадаткі: «Літаратурныя весці», «Чужаземныя весці», «Дадатак да віленскай газеты». У 1764–1794 гг. выходзіла выданне «Газеты Віленьске», выпуск якога спыніўся з пачаткам паўстання. З 1841 г. газета пачала выдавацца на рускай і польскай мовах пад назвай «Виленский вестник». Друкавалася яна ў Вільні, а з кастрычніка 1915 г. у Гомелі.

У 1792 г. у Гродне два разы на тыдзень выходзіла газета «Гарадзенскія ведамасці», якая інфармавала пра падзеі, што адбываліся напярэдадні падзелу Рэчы Паспалітай. У 1794 г. падчас паўстання Т. Касцюшкі выдавалася «Віленская нацыянальная газета», якая з'яўлялася органам Найвышэйшай Літоўскай Рады – рэвылюцыйнага ўрада ВКЛ у час паўстання.

Наступным этапам у развіцці перыядычнага друку стала выданне ў нашым краі «Губернских ведомостей». У кастрычніку 1830 года царскім урадам было зацверджана палажэнне, у адпаведнасці з якім у губернскіх цэнтрах з 1838 года пачалі выходзіць гэтыя газеты. Галоўнае прызначэнне іх – прадстаўленне ўсім зручнейшага сродку атрымліваць у патрэбны час звесткі аб пастановах і распараджэннях губернскага начальства. Праіснавалі «Губернские ведомости» ў Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску і Вільні прыкладна аднолькавы прамежак часу – да 1917 года. Побач з назвай выдання змяшчаўся герб губерні, у якой яно выходзіла. Выдаваліся газеты на дзяржаўныя сродкі. Перыядычнасць не была пастаяннай, у розныя гады ў розных губернях яна вагалася ад аднаго да шасці разоў на тыдзень. Газета мела два аддзелы: афіцыйны і неафіцыйны. У афіцыйным аддзеле змяшчаліся царскія ўказы і распараджэнні, аб'явы, іншыя афіцыйныя звесткі. Змест неафіцыйнага аддзела складалі паведамленні пра розныя здарэнні, рыначныя цэны, сельскую гаспадарку, дамаводства і г. д. Катэгарычна забаранялася змяшчаць крытычныя заўвагі аб дзейнасці мясцовых улад. Такім чынам, «Губернские ведомости» ў Паўночна-Заходнім краі – амаль што адзінае выданне, якое хоць неяк асвятляла мясцовае жыццё, клопаты народа, яго гісторыю і сучаснасць.

У канцы 1860-х гг. у губернях Паўночна-Заходняга краю пачалі з'яўляцца новыя перыядычныя выданні – «Епархиальные ведомости». Гэта былі афіцыйныя царкоўныя газеты, якія выходзілі, як правіла, у губернскіх цэнтрах. Узначальвалі іх епіскапы.

У 1886 г. пачалося выданне першай у Беларусі незалежнай ад урада газеты «Минский листок». У газеце змяшчаліся матэрыялы беларускіх літаратараў, гісторыкаў, фалькларыстаў. Тут друкавалася паэма «Тарас на Парнасе», змяшчаліся творы Янкі Лучыны, публікаваліся работы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі М. Доўнар-Запольскага і інш. У якасці літаратурна-краязнаўчага дадатка да «Минского листка» публікаваўся «Северо-Западный календарь», які змяшчаў шмат этнаграфічных матэрыялаў. З 1902 г. газета пачала выходзіць пад назвай «Северо-Западный край». Менавіта на яе старонках з'явіўся першы друкаваны верш Янкі Купалы.

Напярэдадні і ў час нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. у Польшы і Беларусі выходзілі выданні рэвалюцыйна-дэмакратычнага накірунку: «Мужыцкая праўда» (выдавалася пад караўніцтвам К. Каліноўскага), «Глос вольны», «Стражніца», «Едносьць», «Супольнасць», «Ведамасці пра паўстанне на Літве». У кожным з іх асвятляліся праблемы паўстання, тлумачыліся яго мэты і задачы, распавядалася пра ход паўстання.

У пачатку XX ст. у Беларусі з'явілася вялікая колькасць новых перыядычных выданняў розных палітычных кірункаў. Спецыяльны царскі Маніфест ад 17 кастрычніка 1905 года дазволіў друкаванаму слову выйсці на новы, больш шырокі прастор: забароны на выданне газет і часопісаў, у тым ліку на нацыянальных мовах былі ліквідаваны. У Мінску і іншых губернскіх гарадах Беларусі адразу ж пачалі з'яўляцца перыядычныя выданні самай рознай грамадска-палітычнай арыентацыі.

Фарміраванне ж сістэмы нацыянальнага беларускага легальнага друку пачалося з выхаду ў свет газет «Наша доля» і «Наша ніва» – штотыднёвых беларускамоўных выданняў рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. На беларускай мове выдаваліся таксама газеты «Белая Русь», «Беларус», «Гоман», «Светач», «Дзянніца». Яны вялі барацьбу за аб'яднанне народа, беларускую дзяржаўнасць, нацыянальную гісторыю, мову і культуру.

 


01

Булацкі, Р. В. Гісторыя беларускай журналістыкі / Р. В. Булацкі, І. І. Сачанка, С. В. Говін. – Минск : БДУ імя У. І. Леніна, 1979. – 430 с.


У навучальным дапаможніку прасочваецца гісторыя станаўлення журналістыкі і перыядычнага друку з моманту станаўлення і да 70-х гг. XX ст. Чытачы могуць пазнаёміцца з асаблівасцямі функцыянавання найбольш значных перыядычных выданняў, лепшымі ўзорамі публіцыстыкі, з гістарычнымі асобамі, чыя творчасць увайшла ў залаты фонд беларускай журналістыкі.


02

Газеты Беларусі, 1776–1975 : бібліяграфичны паказальник / уклад. Л. М. Няхайчык [і інш.]. – Мінск : Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. – 316 с.


У паказальніку прадстаўлены газеты, якія выходзілі на тэрыторыі сучаснай Беларусі з канца XVIII ст. і да 1975 г. уключна. Паказальнік уключае інфармацыю пра газеты на беларускай мове, а таксама на іншых мовах, выдадзеных на тэрыторыі сучаснай Беларусі або за яе межамі пры ўмове наяўнасці ў выхадных звестках выдання органа, прыналежнага да Беларусі.


03

Доўнар, Л. І. Гісторыя беларускай кнігі : вучэбны дапаможнік / Л. І. Доўнар. – Мінск : БДУКМ, 2012. – 252 с.


Матэрыял дапаможніка выкладзены ў храналагічным парадку: ад узнікнення пісьменства і з'яўлення першых рукапісных кніг, якія дайшлі да нашага часу, і да сучаснага стану развіцця беларускай кнігі.



04

І паўстаў народ... : факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны, 1941–1945 гг. / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск : БелЭн, 2005. – 640 с..


Кніга «I паўстаў народ...» – гэта выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, плакатаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў, якія зберагліся ў адзінкавых экзэмплярах, захоўваюцца ў дзяржаўных музеях і цэнтральных навуковых бібліятэках краіны і амаль невядомы шырокаму чытачу.


05

Наша Ніва: першая беларуская газета з рысункамі / адказны за вып. З. Ф. Санько ; афарм. А. А. Шупляцова. – Факсімільнае выданне. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – Выпуск 1 : 1906–1908 гг.


Факсімільнае выданне першай масавай беларускай дэмакратычнай газеты «Наша Ніва». Выданне зроблена з паасобнікаў, якія захоўваюцца ў прыватных кнігазборах, бібліятэках і музеях.


06

Перыядычны друк Беларусі / адказны рэд. Н. І. Копысава. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. – 225 с.


У кнізе змешчаны нарыс аб гісторыі і развіцці перыядычнага друку ў Беларусі, публікуюцца артыкулы, прысвечаныя газетам і часопісам, якія выдаваліся на тэрыторыі Беларусі ў розны час.


07

Подлипский А. М. Периодическая печать Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск, 2001. – 160 с.


Автор рассказывает об истории периодической печати Витебска, которая представляет собой малоизученную страницу прошлого.



ЛІТАРАТУРА

1. Бярозкіна, Н. Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (ХVІ – пачатак ХХ ст.) / Н. Ю. Бярозкіна. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – 199 с.

2. Булацкі, Р. В. Гісторыя беларускай журналістыкі / Р. В. Булацкі, І. І. Сачанка, С. В. Говін. – Минск : БДУ імя У. І. Леніна, 1979. – 430 с.

3. Газеты Беларусі, 1776–1975 : бібліяграфічны паказальнік / склад. Л. М. Няхайчык [і інш.]. – Мінск : Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. – 316 с.

4. Говін, С. В. Газета / С. В. Говін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 2 : Беліцк–Гімн. – С. 448–450.

5. Говін, С. В. Газета / С. В. Говін, В. Ф. Кушнер // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 472–474.

6. Іваноў, А. А. Эвалюцыя выдання газеты «Віленскі веснік» на працягу XIX стагоддзя / А. А. Іваноў // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. – 2014. – № 1. – С. 69–73.

7. Карлюкевіч, А. М. Выдавецкая справа / А. М. Карлюкевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 410–411.

8. Кісялёў, Г. «Мужыцкая праўда» / Г. Кісялёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 230–231.

9. Перыядычны друк Беларусі / адказны рэд. Н. І. Копысава. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. – 225 с.

10. Подлипский, А. М. Периодическая печать Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск, 2001. – 160 с.

11. Слука, О. Г. Белорусская журналистика (1563–1917 гг.) : учебно-методическое пособие для студентов иностранного отделения факультета журналистики / О. Г. Слука [и др.]. – Минск : Белгосуниверситет, 1997. – 40 с.

12. Сороко, С. М. «Витебские губернские ведомости» в системе белорусской дореволюционной прессы : автореферат диссертации / С. М. Сороко. – Мінск : БГУ, 2001. – 18 с.

13. Узнікненне перыядычнага друку / Гісторыя беларускай кнігі : вучэбны дапаможнік / Л. І. Доўнар. – Мінск : БДУКМ, 2012. – С. 87–89.

14. Цікоцкі, М. Я. З гісторыі беларускай журналістыкі XIX стагоддзя / М. Я. Цікоцкі. – Мінск : Белдзяржуніверсітэт імя У. І. Леніна, 1960. – 127 с.