eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»
  • anons-azbuka-3
  • anons-polpred-1
  • e-marefa
75-let-pobedy-2020
banner-Korotkevich-2020

Мудрасць духоўная

banner-drukavanne-2017
 
Мудрасць духоўная

Брацкае кнігадрукаванне на Беларусі

 

 

Важнейшым накірункам у беларускім кнігадрукаванні было брацкае кнігадрукаванне. Брацтвы – нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага насельніцтва – пачалі дзейнічаць з канца XVI ст. і адыгралі вялікую ролю ў развіцці пэўных сфер культуры, літаратуры, пісьменства, іканапісу, адукацыі. Буйныя беларускія брацтвы існавалі ў Вільні, Полацку, Менску, Бярэсці і іншых гарадах.

У 1589 г. віленскае праваслаўнае брацтва, арганізаванае пры Траецкім манастыры ў Вільні, атрымала каралеўскі прывілей на друкаванне кніг. У статуце брацтва прадугледжвалася будаўніцтва школ і друкарні для выдання кніг. Кнігавыдавецкая дзейнасць брацтва развівалася па двух напрамках: друкаванне падручнікаў для брацкіх школ, кніг для чытання, слоўнікаў, а таксама багаслоўнай літаратуры. У сярэдзіне 1590-х гг. брацтва ўзначаліў актыўны праціўнік уніі, дзеяч беларускай і ўкраінскай асветы, пісьменнік С. Зізаній. Пад яго кіраўніцтвам Віленская брацкая друкарня ў 1595–1596 гг. выпусціла не менш за 11 выданняў. Да гэтага толькі Пражская друкарня Скарыны набліжалася да такога ўзроўню інтэнсіўнасці выдавецкай дзейнасці. Пасля Берасцейскай уніі 1596 г. брацкая друкарня ў Вільні на працягу некалькіх гадоў амаль бяздзейнічала. З кірылічных выданняў гэтага часу выдомы толькі «Часоўнік» (зараз зберагаецца ў Оксфардскай бібліятэцы) і «Катэхізіс» (1600). Спецыяльным загадам ад 7 мая 1610 г. Жыгімонта ІІІ друкарня была закрыта. Брацтва перанесла сваю дзейнасць за межы Вільні, арганізаваўшы Еўінскую друкарню.

Брацкая друкарня ў мястэчку Еўе, у маёнтку праваслаўнага князя Багдана Агінскага, пачала сваю дзейнасць з 1611 г. Кнігі выдаваліся на царкоўнаславянскай мове. У Еўі было надрукавана першае выданне «Буквара», складальнікамі якога былі манахі Святадухаўскага манастыра. У 1619 г. выйшла вельмі каштоўнае выданне «Граматыка славянская» М. Сматрыцкага, якая лічылася лепшым дапаможнікам па мове. З 1618 г. да сярэдзіны XVII ст. брацтва выпускала свае выданні то ў Вільні, то ў Еўі. Вядомыя дзеячы таго часу – С. Рагаля і Г. Івановіч. Друкарня віленскага брацтва (Вільня – Еўе) была найбуйнейшай у гісторыіі беларускага брацкага кнігадрукавання. З 1652 г. яна спыніла сваю дзейнасць.

У 1631–1654 гг. пры Куцеінскім манастыры (пад Оршай) дзейнічала друкарня, якую ўзначаліў Спірыдон Собаль па запрашэнні ігумена І. Труцэвіча, фундатарам быў Б. Статкевіч. Манахі Куцеінскага манастыра пачалі выпускаць творы сучасных аўтараў, а таксама навучальныя кнігі. Найбольшую вядомасць набыў «Лексікон славянароскі...» Памвы Бярынды. У Куцейне былі надрукаваны «Псалтыр», «Буквар», «Малітваслоў», «Часаслоў». Упершыню ў гісторыі беларускага кірылаўскага кнігадрукавання ў Куцейне з'явілася свецкая жанравая ілюстрацыя. Майстры куцеінскай друкарні дасягнулі значных поспехаў у развіцці беларускай кніжнай ксілаграфіі. З пачаткам вайны паміж Масквой і Польшчай у 1654 г. куцеінская друкарня была перавезена ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам. У 1676 г. яе маёмасць перадалі на Друкарскі двор у Маскве.

У пачатку XVII ст. у Магілеве ўзнікла царкоўнае брацтва, якое заснавала сваю друкарню. Кароль Уладзіслаў IV выдаў брацтву прывілей на права адкрыцця друкарні і выдання навучальных і іншых кніг на старабеларускай, грэчаскай, лацінскай і польскай мовах. У 1636 г. у Магілёўскай друкарні пачаў працаваць С. Собаль. За тры гады Собаль надрукаваў «Буквар славенскай мовы», «Псалтыр», перавыданні «Апостала» і «Актоіха». Выданнем буквара С. Собаль накіраваў работу Магілёўскай брацкай друкарні на выпуск вучэбнай літаратуры, неабходнай для навучання ў брацкіх школах

Канец XVI – сярэдзіна XVII стст. – асноўны перыяд у дзейнасці беларускага брацкага кнігадрукавання, калі поўнасцю раскрылася яго культурнае і грамадска-палітычнае значэнне. Брацкія выдаўцы шмат зрабілі для дэмакратызацыі беларускай літаратурна-пісьмовай мовы, укаранення яе ў кнігадрукаванне. Выданні беларускіх праваслаўных брацтваў шырока распаўсюджваліся на Украіне, паступалі і ў Расію.

У сярэдзіне XVII ст. у сувязі з працяглымі войнамі, разарэннем брацтваў, значным пагаршэннем грамадска-палітычных умоў дзейнасць амаль усіх брацкіх друкарняў спынілася. У канцы XVII–XVIII cтст. працягвала выпускаць кнігі толькі Магілёўская Богаяўленская друкарня, на адкрыццё якой брацтва атрымала прывелей ад караля Яна ІІІ Сабескага ў 1676 г. Вядома, што з 1690-х гг да 1708 г. друкарню ўзначальваў М. Я. Вашчанка. У канцы XVII – пачатку XVIII стст. друкарня выдавала царкоўныя, павучальныя і палемічныя творы. Друкарня адыграла значную ролю ў пашырэнні асветы на Беларусі. Да нашага часу дайшло 87 кірылічных выданняў і 25 надрукаваных лацінскім шрыфтам.

Беларускае кнігадрукаванне канчаткова спыніла сваю дзейнасць пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у апошнія дзесяцігоддзі XVIII cт. Па сваёй культурнай, грамадска-палітычнай і ідэалагічнай накіраванасці яно адыграла вядучую ролю ва ўсім беларускім і ўкраінскім кнігадрукаванні XVI – першай палавіне XVII стст.

 


01

Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : [у 3 т.] / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастак З. Э. Герасімовіч. – Мінск : БелЭн, 2005. – Т. 1 : А–К. – 688 с. : іл.


Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру шматнацыянальнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага – на працягу ўсяго перыяду яго існавання (XIII–XVIII ст.). Акрамя слоўнікавай часткі змешчаны аглядныя артыкулы, прысвечаныя гісторыі ВКЛ, дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сацыяльнай структуры, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, царкве, асвеце, літаратуры, мастацтву.



02

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 2 : Беліцк–Гімн. – 537 с.: іл.


Шматтомная энцыклапедыя на ўзроўні дасягненняў сучаснай навукі адлюстроўвае шматвяковы шлях беларускага народа ад даўніны да нашых дзён. Акрамя артыкулаў аб палітычных, грамадскіх і ваенных падзеях змешчаны матэрыялы аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, стане эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі.



03

Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – 544 с. : іл.


У энцыклапедыю ўвайшло больш за 18 000 артыкулаў па самых розных галінах ведаў. Адлюстраваны пытанні культуры, культуралогіі, этналогіі, археалогіі, антрапалогіі, архітэктуры, мастацтвазнаўства. Таксама паказаны праблемы развіцця літаратуры, мовазнаўства, кнігадрукавання і інш.



04

Бярозкіна, Н. Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (ХVІ – пачатак ХХ ст.) / Н. Ю. Бярозкіна. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – 199 с.


У вучэбным дапаможніку разглядаецца гісторыя беларускага кнігадрукавання ад першадрукара Францыска Скарыны да віленскай «друкарні пана Марціна Кухты», услаўленай Максімам Багдановічам. Аўтар абапіраецца на разнастайныя крыніцы, у тым ліку архіўныя звесткі і дакументы, даследаванні гісторыкаў, кнігаведаў, мастацтвазнаўцаў.


05

Доўнар, Л. І. Гісторыя беларускай кнігі : вучэбны дапаможнік / Л. І. Доўнар. – Мінск : БДУКМ, 2012. – 252 с.


Матэрыял дапаможніка выкладзены ў храналагічным парадку: ад узнікнення пісьменства і з'яўлення першых рукапісных кніг, якія дайшлі да нашага часу, і да сучаснага стану развіцця беларускай кнігі.


06

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае : ілюстраваная гісторыя / тэкст У. Арлоў ; мастак З. Герасімовіч. – Bratislava [Браціслава] : Kalligram, 2013. – 397 c. : іл.


Займальная і даступная для чытача любога ўзросту кніга прысвечана найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны – часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а беларуская мова была дзяржаўнай. У кнізе прыводзяцца цікавыя факты пра жыццё і побыт, ваенныя перамогі і культурныя дасягненні прадзедаў; размешчаны каля дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі.


07

Парашкоў, С. А. Гісторыя культуры Беларусі / С. А. Парашкоў. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 444 с.


Кніга ўяўляе сабой кароткае выкладанне гісторыі культуры Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасці. На падставе храналагічна-праблемнага падыходу асвятляюцца асноўныя моманты культурнай спадчыны беларускага народа ў розных палітычных, дзяржаўных умовах – старажытнасці, часоў Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Рэфармацыі і Контррэфармацыі, барока і Асветніцтва, царскай Расіі, БССР і сучаснасці.


08

Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі / В. Ластоўскі ; прадм. А. Сушы. – Факсімільнае выданне. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 814 с.


Кніга вядомага беларускага гісторыка, публіцыста, пісьменніка і палітычнага дзеяча з'яўляецца грунтоўным выданнем па гісторыі кніжнасці на беларускіх землях на працягу амаль тысячагоддзя.



ЛІТАРАТУРА

1. Бярозкіна, Н. Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (ХVІ – пачатак ХХ ст.) / Н. Ю. Бярозкіна. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – 199 с.

2. Галенчанка Г. Брацкае кнігадрукаванне / Г. Галенчанка // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : [в 3 т.] / рэдкал.: Г П. Пашкоў [і інш.] ; мастак З. Э. Герасімовіч. – Мінск : БелЭн, 2005. – Т. 1 : А–К. – C. 343–346.

3. Галенчанка Г. Я. Брацкае кнігадрукаванне / Г. Я. Галенчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 2 : Беліцк–Гімн. – С. 72–75.

4. Галенчанка Г. Я. Брацкае кнігадрукаванне / Г. Я. Галенчанка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 34–37.

5. Галенчанка, Г. Еўінская друкарня / Г. Галенчанка // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : [в 3 т.] / рэдкал.: Г П. Пашкоў [і інш.] ; мастак З. Э. Герасімовіч. – Мінск : БелЭн, 2005. – Т. 1 : А–К. – C. 619.

6. Доўнар, Л. І. Гісторыя беларускай кнігі : вучэбны дапаможнік / Л. І. Доўнар. – Мінск : БДУКМ, 2012. – 252 с.

7. Кнігадрук // Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае : ілюстраваная гісторыя / тэкст У. Арлоў ; мастак З. Герасімовіч. – Bratislava [Браціслава] : Kalligram, 2013. – С. 192–195.

8. Куцеінская друкарня // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 654.

9. Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі / В. Ластоўскі ; прадм. А. Сушы. – Факсімільнае выданне. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 814 с.

10. Лаўрык, Ю. Любчанская друкарня / Ю. Лаўрык // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : [в 3 т.] / рэдкал.: Г П. Пашкоў [і інш.] ; мастак З. Э. Герасімовіч. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 1 : К–Я. – C. 230.

11. Магілёўская брацкая друкарня // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 228–229.

12. Нікалаеў, М. Віленская брацкая друкарня / М. Нікалаеў, М. Ткачэнка // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : [в 3 т.] / рэдкал.: Г П. Пашкоў [і інш.] ; мастак З. Э. Герасімовіч. – Мінск : БелЭн, 2005. – Т. 1 : А–К. – C. 413.

13. Развіццё культуры Беларусі ў XIV – першай палове XVII ст. // Гісторыя культуры Беларусі / С. А. Парашкоў. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – С. 52–129.