eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»
  • anons-azbuka-3
  • anons-polpred-1
  • e-marefa
75-let-pobedy-2020
banner-Korotkevich-2020

Служэнне роднаму слову

banner-drukavanne-2017
 
Служэнне роднаму слову

Паслядоўнікі Францыска Скарыны і прыватнае кнігадрукаванне

 

 

У другой палове XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім, як і ў іншых дзяржавах Еўропы, шырока распаўсюджваецца сацыяльны і рэлігійны рух. Пачалі стварацца прыватныя кнігавыдавецтвы, фундатарамі якіх былі буйнейшыя магнаты: Радзівілы, А. Валовіч, Р. Хадкевіч, К. Астрожскі, М. Агінскі; шляхта: Кавячынскія, Кішкі, В. Цяпінскі, Зарэцкія; гараджане: В. Гарабурда; купцы Мамонічы і інш. Толькі ў Вільні ў канцы XVI–XVII стст. дзейнічалі 15 друкарняў.

Кірыліцкае кнігадрукаванне на Беларусі пасля Францыска Скарыны развіваў адзін з яго паслядоўнікаў Сымон Будны, гуманіст, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, гісторык, паэт. Дзейнасць С. Буднага мае істотнае значэнне для беларускай культуры.

Нарадзіўся С. Будны ў 1530 г., адукацыю атрымаў у Кракаўскім універсітэце. У 1562 г. у Нясвіжы сумесна з нясвіжскім старастам Мацвеем Кавячынскім і прапаведнікам Лаўрэнціем Крышкоўскім С. Будны заснаваў першую на сучаснай тэрыторыі Беларусі кірыліцкую друкарню. Пры друкарні была пабудавана папяровая майстэрня – паперня. 10 чэрвеня 1562 г. у друкарні выйшла кніга на беларускай мове – «Катэхізіс». Другая кніга С. Буднага – «Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам» – не захавалася. З 1563 г. друкарня ў Нясвіжы перайшла на друкаванне кніг выключна польска-лацінскімі шрыфтамі. Быў выдадзены нотны зборнік – «Нясвіжскі спеўнік», у які ўвайшлі псалмы і песні з нотамі. У 1589 г. выйшла апошняе вядомае выданне С. Буднага – новая рэдакцыя «Новага запавету».

Культурна-асветніцкія традыцыі Францыска Скарыны працягнуў беларускі шляхціч Васіль Цяпінскі, пісьменнік, перакладчык і кнігавыдавец. Нарадзіўся ён у 1549 г. у Цяпіне ў шляхецкай сям'і. Быў сябрам і аднадумцам Сымона Буднага. Захавалася толькі адно выданне В. Цяпінскага – «Евангелле», надрукаванае на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. Найбольш адметнай у выданні з'яўляецца патрыятычная прадмова В. Цяпінскага, вядомая толькі ў рукапісным выглядзе. Упрыгожаннем кнігі з'яўляюцца вялікія і малыя ініцыялы ў стылі віленскіх ініцыялаў Ф. Скарыны, а таксама наборны арнамент. Год выхаду кнігі ў свет невядомы (прыблізна 70-я гады XVI ст.).

Важнае месца ў гісторыі беларускага кнігадрукавання займае дзейнасць друкара і мастака Пятра Мсціслаўца. Разам з Іванам Фёдаравым у 1564 г. у маёнтку беларускага магната Рыгора Хадкевіча ён удзельнічаў у заснаванні Заблудаўскай друкарні. Першая кніга «Евангелле вучыцельнае» ў Заблудаўскай друкарні выйшла ў 1569 г. Другое і апошняе выданне друкарні – «Псалтыр з Часаслоўцам» – выйшла ў свет у 1570 г. У выданнях Заблудаўскай друкарні шырока ўжываліся новая арнаментыка, буйныя фігурныя ксілаграфіі, з'явіўся тытульны ліст з выхаднымі звесткамі.

У 1574 годзе ў Вільні Пятром Мсціслаўцам на сродкі магілёўскіх купцоў Мамонічаў была заснавана друкарня Мамонічаў. У 1575 г. у друкарні выйшла першае выданне – «Евангелле напрастольнае». Праз год быў выдадзены «Псалтыр». Пасля выдання трэцяй кнігі – «Часаслоў» – друкарня спыніла сваю дзейнасць. Яна аднавіла сваю работу толькі ў 1583 г. У ёй былі надрукаваны першыя ў беларускім кнігадрукаванні выданні прававога характару: «Трыбунал» і «Статут Вялікага княства Літоўскага». Першая палова 90-х гадоў XVI ст. была перыядам інтэнсіўнай работы друкарні Мамонічаў. У гэты час Мамонічы выдалі шэраг кніг для праваслаўнай царквы, некаторыя з іх выходзілі па два-тры разы. Праіснавала друкарня да 1620-х гадоў, выпусціла больш за 50 кірыліцкіх і больш за 35 польскамоўных выданняў лацінскім шрыфтом.

Важнейшым накірункам у беларускім кнігадрукаванні становіцца брацкае кнігадрукаванне. Брацтвы – нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага насельніцтва – пачалі дзейнічаць з канца XVI ст. Буйныя беларускія брацтвы існавалі ў Вільні, Полацку, Менску, Бярэсці і іншых гарадах. Вялікую ролю ў развіцці розных сфер беларускай культуры, мовы, пісьменнасці адыгралі Віленская брацкая друкарня, Еўінская друкарня, Магілёўская друкарня.

У 1612–1629 г. у мястэчку Любча (Навагрудскі павет) актыўна дзейнічала буйнейшая рэфармацыйная друкарня на Беларусі пад кіраўніцтвам Пятра Бластуса Кміты. У яе дзейнасці атрымалі далейшае развіццё асветніцкія, мастацкія і паліграфічныя традыцыі Ф. Скарыны. У Любчанскай друкарні П. Кміта выдаў 52 кнігі. Выдаваліся зборнікі вершаў, творы антычных аўтараў, працы гісторыкаў, філосафаў, шэраг навуковых дапаможнікаў. Выдавецкую справу П. Кміты з 1632 г. прадоўжыў яго сын Ян.

У 1630 г. пад Оршай пачала сваю дзейнасць Куцеінская друкарня. Заснаваў яе беларускі друкар і асветнік Спірыдон Собаль. Нарадзіўся С. Собаль на Магілёўшчыне. Сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Кіеве. Вярнуўшыся ў Беларусь, С. Собаль пачаў працаваць над «Псалтыром» з дадатковымі главамі. Апрача «Псалтыра» ён надрукаваў тры кнігі: «Буквар», «Малітваслоў», «Часаслоў». Майстры Куцеінскай друкарні дасягнулі значных поспехаў у развіцці беларускай кніжнай ксілаграфіі. Упершыню ў гісторыі беларускага кірыліцкага кнігадрукавання ў Куцейне з'явілася свецкая жанравая ілюстрацыя. У 1636 г. С. Собаль перасяліўся ў Магілёў, дзе пачаў працаваць у брацкай друкарні. За тры гады Собаль надрукаваў «Буквар языка словеньска», «Псалтыр», «Тастамент цара Васіля да сына Льва». Магілёўская друкарня выпусціла шэраг выданняў, якія мелі практычнае значэнне. Выданнем буквара С. Собаль накіраваў работу Магілёўскай брацкай друкарні на выпуск вучэбнай літаратуры, неабходнай для навучання ў брацкіх школах.

У апошняй трэці XVII ст., калі беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай дзяржавы, сувязі беларускага і рускага народаў узмацняліся. У пачатку XVIII ст. распачынаецца рэформа друку і кнігавыдавецкай справы. Да канца XVII–XVIII стст. адносіцца дзейнасць такіх друкарняў, як ўніяцкая кірыліцкая друкарня ў Супраслі, Слуцкая друкарня, Гродзенская друкарня, заснаваная Антонам Тызенгаўзам, Магілёўская друкарня Станіслава Богуша-Сестранцэвіча, Мінская губернская друкарня, Полацкая езуіцкая друкарня, Слонімская друкарня М. К. Агінскага, Нясвіжская друкарня Радзівілаў.

 


01

Ботвинник, М. Б. Откуда есть пошел букварь / М. Б. Ботвинник. – Минск : Вышэйшая школа, 1983. – 198 с.

 

В книге рассказывается о наиболее выдающихся изданиях специальной литературы для овладения первоначальной грамотой конца XVI – начала XVIII вв., вышедших на Украине, в Беларуси, Литве и Москве, напечатанных кириллицей.




02

Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 2. – 792 с. : іл.

 

Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру шматнацыянальнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага – на працягу ўсяго перыяду яго існавання (13–18 ст.). Акрамя слоўнікавай часткі змешчаны аглядныя артыкулы, прысвечаныя гісторыі ВКЛ, дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сацыяльнай структуры, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, царкве, асвеце, літаратуры, мастацтву.


03

Доўнар, Л. І. Гісторыя беларускай кнігі : вучэбны дапаможнік / Л. І. Доўнар. – Мінск : БДУКМ, 2012. – 252 с.


Матэрыял дапаможніка выкладзены ў храналагічным парадку: ад узнікнення пісьменства і з'яўлення першых рукапісных кніг, якія дайшлі да нашага часу, і да сучаснага стану развіцця беларускай кнігі.


04

Лабынцаў, Ю. Пачатае Скарынам / Ю. Лабынцаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 333 с.


У кнізе распавядаецца пра беларускую друкаваную літаратуру эпохі Рэнесансу, заснавальнікам якой быў Ф. Скарына.


05

Марціновіч, А. А. Зерне да зерня: гісторыя ў асобах : эсэ, нарысы / А. А. Марціновіч. – Мінск : Юнацтва, 1996. – 366 с.


Беларуская зямля заўсёды нараджала таленты: выдатных ваяроў, навукоўцаў, палітыкаў, творцаў. Чытача чакае сустрэча з Рагнедай, Усяславам Чарадзеем, Міколай Гусоўскім, Спірыдонам Собалем і інш.


06

Мяснікоў, А. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Мяснікоў. – Мінск, 2008. – 344 с. : іл.


У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы: уладары, асветнікі, гісторыкі, пісьменнікі, мастакі, музыкі ды іншыя постаці. «Сто асоб беларускай гісторыі» – першая кніга, дзе пад адной вокладкай аўтар сабраў найбольш вядомыя біяграфічныя партрэты неардынарных людзей нашай Бацькаўшчыны.


07

Чаропка, В. К. Лёсы ў гісторыі / В. К. Чаропка. – Мінск : Беларусь, 2005. – 559 с.

 

Кніга складаецца з эсэ і нарысаў пра гістарычных асоб беларускага мінулага. Аўтар расказвае пра жыццё палітычных дзеячаў, асветнікаў, пісьменнікаў: Еўфрасінню Полацкую, Казіміра Лышчынскага, Сімяона Полацкага, Яна Баршчэўскага, Ігната Дамейку, Льва Сапегу і інш.


 

ЛІТАРАТУРА

1.  Бярозкіна, Н. Ю.Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (ХVІ – пачатак ХХ ст.) / Н. Ю. Бярозкіна. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – 199 с. 

2. Ботвинник, М. Б.Откуда есть пошел букварь / М. Б. Ботвинник. – Минск : Вышэйшая школа, 1983. – 198 с. 

3.  Галенчанка, Г. Я.Васіль Цяпінскі – паслядоўнік скарынінскай справы / Г. Я. Галенчанка // 450 год беларускага кнігадрукавання / рэдкал.: К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва) [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1968. – С. 171–178. 

4. Доўнар, Л. І.Гісторыя беларускай кнігі : вучэбны дапаможнік / Л. І. Доўнар. – Мінск : БДУКМ, 2012. – 252 с. 

5.Кнігадрукаванне // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 2. – C. 112–114. 

6. Лабынцаў, Ю.Пачатае Скарынам / Ю. Лабынцаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 333 с. 

7.Марціновіч, А. А.Зерне да зерня: гісторыя ў асобах : эсэ, нарысы / А. А. Марціновіч. – Мінск : Юнацтва, 1996. – 366 с. 

8.  Мсціславец Пётр // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 2. – C. 320. 

9. Мяснікоў, А.Спірыдон Собаль (год нараджэння невядомы – каля 1645): Еўропа чытала яго «Буквар» / А. Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Мяснікоў. – Мінск, 2008. – С. 73–76. 

10. Неміроўскі, Я. Л. Іван Фёдараў і Пётр Цімафееў Мсціславец у Беларусі / Я. Л. Неміроўскі // 450 год беларускага кнігадрукавання / рэдкал.: К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва) [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1968. – С. 137–154. 

11.Парэцкі, Я. І.Развіццё Сымонам Будным асветніцкіх ідэй Ф. Скарыны / Я. І. Парэцкі // 450 год беларускага кнігадрукавання / рэдкал.: К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва) [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1968. – С. 229–244. 

12. Парэцкі, Я. І.Сымон Будны : [мысліцель Беларусі XVI в.] / Я. І. Парэцкі. – Мінск : БДУ, 1975. – 168 с. 

13.Петухова, Е. Л.Развіццё асветы і педагагічнай думкі на Беларусі: са старажытных часоў да XVIII ст. : вучэбны дапаможнік / Е. Л. Петухова. – Магілёў : Магiлёўскі дзяржаўны ўніверсітэт, 2004. – 100 с. 

14.Прашковіч, М. І.Культурна-асветніцкая роля друкарні Мамонічаў / М. І. Прашковіч // 450 год беларускага кнігадрукавання / рэдкал.: К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва) [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1968. – С. 155–169. 

15.Собаль Спірыдон // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 2. – C. 605. 

16. Чаропка, В. К. Лёсы ў гісторыі / В. К. Чаропка. – Мінск : Беларусь, 2005. – 559 с.