eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 7th image here

Database «Catalog subscription editions»
  • anons-3D
  • anons-Laman
  • anons-Vitebsk-history-47
  • vicebskij-kraj-2019
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Помнікі гісторыі і культуры

Vicebskaj-voblasci-80
 

Віцебская вобласць: культура рэгіёна

 

Помнікі гісторыі і культуры Віцебскай вобласці – неад'емная частка культурнай спадчыны нашай рэспублікі. Своеасаблівасць помнікаў вобласці звязана з яе геаграфічным размяшчэннем і гістарычнымі падзеямі, што тут адбываліся. Тэрыторыя Віцебшчыны неаднаразова была арэнай ваенных, палітычных і рэлігійных сутыкненняў. Мноствам падзей абумоўлена вялікая колькасць помнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

На Віцебскай зямлі існуе каля 600 помнікаў архітэктуры, 137 помнікаў культуры і гісторыі, 625 помнікаў археалогіі. Сярод іх найбольш вядомыя Дабравешчанская царква, Старая ратуша, Касцёл Святой Барбары, Царква Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, сінагогі, Палац губернатара, Замкавая гара і інш. Сярод архітэктурных помнікаў і славутасцяў, якія захаваліся да нашых дзён і гарманічна ўпісваюцца ў маляўнічыя прыродныя ландшафты нашай зямлі, шырока вядомыя Сафійскі сабор і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку; Траецкі касцёл у Відзах; касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар; царква Раства Багародзіцы і Траецкі касцёл у Глыбокім; касцёл у Паставах; цэрквы, гарадская ратуша, касцёлы і Свята-Дабравешчанская царква, якая служыць унікальным помнікам архітэктуры XII ст. у Віцебску, Куцеінскі манастыр у Оршы.

Многія населеныя пункты Віцебскай вобласці Беларусі маюць багатую, насычаную цікавымі падзеямі гісторыю; некаторыя з іх захавалі сваю ўнікальную гісторыка-культурную спадчыну. Сярод іх такія старажытныя населеныя пункты Віцебскай вобласці, як Полацк, Віцебск, Браслаў, Орша, Друцк, Лукомль і інш.

Практычна кожны раён Віцебскай вобласці можа пахваліцца сваімі помнікамі гісторыі і культуры.

Браслаўшчына багатая археалагічнымі помнікамі. Вучоныя знайшлі на тэрыторыі Браслаўскага раёна Беларусі неалітычныя стаянкі, гарадзішчы жалезнага веку, перыяду Полацкага княства, курганныя магілы, разваліны замкаў перыяду Вялікага княства Літоўскага. Гэты спіс досыць шырокі, але, у першую чаргу, хацелася б назваць Замкавую Гару ў Браславе, унікальнае замчышча ў вёсках Іказнь і Дрысвяты, курганы ў вёсцы Опса. Асаблівую архітэктурную каштоўнасць маюць такія помнікі дойлідства, як царква, касцёл, жылая забудова цэнтра горада і будынак праваслаўнага жаночага манастыра ў горадзе; каталіцкі кляштар у Друі; касцёлы ў Відзах, Опсе, Іказні, Слабодцы; старажытная сядзіба ў Опсе. Ёсць і іншыя помнікі архітэктуры XVII – XIX стст. – культавыя будынкі, сядзібы, хаты, гаспадарчыя пабудовы, помнікі садова-паркавага мастацтва.

Шмат археалагічных помнікаў захавалася і на Чашніччыне. Адно з найбольш вядомых гарадзішчаў знаходзіцца каля гарадка Лукомль, старажытнага населенага пункта. Тут выяўлены рэшткі некалькіх археалагічных культур, якія храналагічна змяняюць адна адну. Сярод знаходак – вырабы з жалеза, косці і каменю, жаночыя ўпрыгожанні. Курганы і курганныя могільнікі знойдзены ля вёсак Антаполле, Рыжанкі, Слабодка, Іванск, Тралесена, Аўсянікі і інш. Каменныя крыжы можна сустрэць ля вёсак Малая Вядрэнь, Гілі, Кажары, Гара. Падобныя помнікі археалогіі дэманструюць, наколькі актыўна тут вялося жыццё ў далёкія часы.

У Полацкім раёне налічваецца 24 археалагічныя помнікі – гарадзішчы, курганныя могільнікі (в. Боркі, Бельчыцы, Глінішча, Замошша, Рудня). Да помнікаў архітэктуры і сядзібна-паркавага мастацтва адносяцца царква і сядзіба пачатку XX ст. у в. Бяздзедавічы.

Аршанскі раён вельмі багаты на архітэктурныя помнікі і славутасці. Тут захавалася мноства цэркваў, касцёлаў і сядзібаў, многія з іх знаходзяцца ў добрым стане. Сярод славутасцяў Аршанскага раёна вылучаюцца архітэктурныя помнікі горада Орша. Гэта і старажытныя царквы, і касцёл, і іншыя гістарычныя гарадскія забудовы. На помнікі багатыя такія вёскі Аршанскага раёна, як Межава і Смаляны. Смаляны – вёска руін, тут захаваліся руіны замка, царквы і касцёла. Цікавымі архітэктурнымі помнікамі з'яўляюцца Спаская царква ў Арэхаўску і Спаса-Праабражэнская царква ў г. Барань.

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна таксама захаваліся шмат помнікаў. Гэта старадаўняя Ільінская царква і гістарычная гарадская забудова ў Бешанковічах. У в. Дабрыгоры – Мікалаеўская царква, у в. Дарагакупава – царква Казанскай Божай Маці. Цікавая сядзіба захавалася ў в. Двор Нізгалава. Яна з'яўляецца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму.

На Верхнядзвіншчыне цікавымі архітэктурнымі помнікамі з'яўляецца ўнікальны па сваёй архітэктурнай будове касцёл у в. Сар'я і Троіцкі касцёл у в. Росіца, а таксама Мікалаеўская царква ў Верхнядзвінску.

Цікавымі архітэктурнымі помнікамі таксама славіцца і Віцебскі раён, сярод іх асабліва вылучаюцца помнікі ў Віцебску. Тут захаваліся такія праваслаўныя храмы, як Благавешчанская царква, Казанская царква, касцёл Варвары, ратуша і іншыя гістарычныя забудовы. Таксама асобна трэба згадаць вёску Койтава Віцебскага раёна, дзе захавалася сядзіба Рэпіна – гістарычны помнік. У п. Лужасна захавалася Пакроўская царква – прыклад архітэктуры псеўдарускага стылю, а таксама цікавы архітэктурны і гістарычны помнік – земляробчая школа, у якой зараз размяшчаецца аграрны каледж УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».

Глыбоччына можа пахваліцца такімі славутасцямі, як царква Св. Троіцы (1628), Троіцкі касцёл; манастыр кармелітаў (XVII–XIX); кафедральны сабор у гонар Раства Прасвятой Багародзіцы (1639–1654), млын. Усе гэтыя помнікі захаваліся ў г. Глыбокае. Таксама асобна трэба згадаць вёскі Мосар, Празарокі, Прошкава, Удзел, дзе захаваліся ўнікальныя касцёлы.

На тэрыторыі Докшыцкага раёна захаваліся касцёлы ў вёсках Валкалата і Параф'янава – касцёлы Іаана Хрысціцеля. У в. Порплішча захавалася Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная ў XV ст, а ў в. Тумілавічы – Юр'еўская царква.

Даволі шмат архітэктурных помнікаў можна сустрэць і ў Міёрскім раёне. Тут захавалася мноства невялікіх цэркваў, касцёлаў і сядзібаў, многія з іх знаходзяцца ў вельмі добрым стане. Сярод іх найбольш вылучаюцца помнікі архітэктуры такіх гарадоў і вёсак, як Міёры (Успенскі касцёл), Дзісна (старажытная гарадская забудова), Ідолта (касцёл і сядзіба), Лявонпаль (сядзіба).

Дастатковую колькасць архітэктурных помнікаў можна сустрэць і на Полаччыне. Сярод іх вылучаюцца старадаўнія культавыя збудаванні розных канфесій у Полацку. Добра захаваліся многія іншыя гістарычныя гарадскія будынкі. Тут шмат збудаванняў, якія з'яўляюцца найважнейшымі аб'ектамі культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыны Беларусі: найстаражытны ў Беларусі Еўфрасіннеўскі манастыр, на тэрыторыі якога знаходзіцца Спаса-Праабражэнская царква, а таксама адзін з самых старажытных храмаў у Беларусі – Сафійскі сабор.

У Пастаўскім раёне захавалася мноства архітэктурных помнікаў – касцёлаў і сядзібаў, многія з іх знаходзяцца ў вельмі добрым стане. Шыкоўныя касцёлы захаваліся ў такіх вёсках Пастаўскага раёна, як Дунілавічы, Камаі, Лучай і Лынтупы. Касцёл у вёсцы Камаі заслугоўвае асобнай увагі, так як ён адносіцца да вельмі рэдкага ў Беларусі тыпу храмаў – абарончага.

У Паставах захаваўся цудоўны касцёл, праваслаўны храм і цэлы комплекс гістарычнай гарадской забудовы. У цэнтры горада стаіць помнік прамысловай архітэктуры – вадзяны млын.

Адзін з самых каштоўных архітэктурных помнікаў на тэрыторыі Чашніцкага раёна пабудаваны напрыканцы XVI стагоддзя. Гэта Свята-Троіцкая царква, якая яшчэ называецца Белай. Сёння храм знаходзіцца ў паўразбураным стане. З'яўляецца помнікам архітэктуры барока.

Шаркаўшчынскі раён адносна багаты на архітэктурныя помнікі і славутасці. У Шаркаўшчынскім раёне захавалася некалькі старажытных цэркваў, касцёлаў і сядзіб, некаторыя з іх знаходзяцца ў добрым стане, а некаторыя і ў дрэнным. У в. Лужкі захавалася некалькі архітэктурных помнікаў – Міхайлаўскі касцёл, царква Раства Багародзіцы, а таксама вадзяны млын.

Астатнія раёны Віцебскай вобласці, на жаль, небагатыя на архітэктурныя помнікі. Але археалагічных помнікаў – гарадзішчаў, стаянак, курганных могільнікаў, каменных крыжоў – на тэрыторыях гэтых раёнаў значная колькасць.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці шмат гістарычных помнікаў – брацкіх магіл, помнікаў знакамітым ураджэнцам, мемарыяльных дошак і інш. Асаблівай увагі заслугоўвае гістарычны помнік ва Ушацкім раёне – мемарыяльны комплекс «Прарыў», адзін са значных твораў манументальнага мастацтва Савецкай Беларусі, а таксама мемарыяльны комплекс «Кацюша» у Оршы.

 


01

Чантурия, В. А. Памятники и памятные места Беларуси : путеводитель по культ.-ист. памятникам / В. А. Чантурия, Ю. В. Чантурия ; худ. Е. Л. Бондарева. – Смоленск : Русич, 2007. – 416 с.


Издание посвящено выдающимся памятникам архитектуры и истории Беларуси, знакомит читателя с достопримечательностями городов Минска, Витебска, Гродно, Полоцка, Гомеля, Бреста и других.


02

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск : БЕЛТА, 2009. – 684 с.


На старонках даведачнага выдання змешчана інфармацыя пра помнікі археалогіі, архітэктуры, гісторыі, горадабудаўніцтва, маствацтва, а таксама матэрыяльныя рухомыя аб'екты і нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.



03

Самусік, А. Ф. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі : вучэб. дапаможнік для студэнтаў ВНУ / А. Ф. Самусік. – Мінск : Экоперспектива, 2013. – 367 с.


У дапаможніку ўсебакова даследуецца ўвесь комплекс архітэктурных, мастацкіх, археалагічных, этнаграфічных, дакуметальных і гістарычных помнікаў Беларусі.


04

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – 496 с.


У выданне ўключаны ўсе ўцалелыя помнікі гісторыі і культуры Віцебскай вобласці. Кожнаму помніку прысвечаны артыкул, у якім дадзена характарыстыка яго гістарычных і мастацкіх каштоўнасцей. Сістэматызацыя помнікаў у кнізе праведзена паводле тэрытарыяльнага прынцыпу – матэрыял размешчаны па раёнах (у алфавітным парадку іх назваў).


05

Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : Бел ЭН iмя П. Броўкi, 2008. – 488 с.


Выданне прысвечана касцельнаму дойлідству з часоў старажытнасці да нашых дзён. У ім змешчана інфармацыя пра вядомыя касцёлы, кляштары, капліцы, якія ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай архітэктуры, а таксама малавядомыя помнікі і тыя, што не захаваліся да нашага часу па розных прычынах.



ЛІТАРАТУРА

1. Антановіч, К. Купал для артэфактаў / К. Антановіч // Культура. – 2012. – 7 крас. – С. 14.

2. Апанасёнок, Н. Сохраняя память столетий / Н. Апанасёнок // Зара (Бешанковічы). – 2011. – 29 лістап. – С. 3.

3. Берникович, Д. За культурное наследие в ответе / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 7 июня. – С. 3.

4. Бирюкова, М. Сохраняя культурное наследие / М. Бирюкова // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 17 крас. – С. 7.

5. Валуны Браслаўшчыны // Браслаўская звязда. – 2018. – 13 чэрв. – С. 6.

6. Василишина, Ю. С севера в Византию через Двину / Ю. Василишина // СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 1 февр. – С.10.

7. Весялуха, М. Курганы распавядаюць / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 29 жн. – С. 9.

8. Гарбачоў, М. Будаўнічае дойлідства продкаў / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2017. – 30 чэрв. – С. 2.

9. Голесник, С. Мемориалы просят внимания / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2015. – 17 марта. – С. 1, 7.

10. Горнова, Т. Эстафета памяти / Т. Горнова // Витебские вести. – 2013. – 10 окт. – С. 4.

11. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Минск : БЕЛТА, 2009. – 684 с.

12. Егарэйчанка, А. Падварынскія раскопкі / А. Егарэйчанка // Браслаўская звязда. – 2012. – 6 студз. – С. 3, 6.

13. Захараў, А. Народная спадчына – у помніках / А. Захараў // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 25 июля. – С. 9.

14. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – 496 с.

15. Кавалеўскі, С. Курган ля дарогі / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2016. – 20 авг. – С. 6.

16. Кавалеўскі, С. Узнавіць адметны храм / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2014. – 11 янв. – С. 8.

17. Карнялюк, К. Творы айчыннай архітэктуры / К. Карнялюк // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 16 мая. – С. 7.

18. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭН iмя П. Броўкi, 2008. – 488 с.

19. Ляўковіч, А. Віцебская вобласць. Ушацкі раён. Мемарыял «Прарыў» / А. Ляўковіч // Народная газета. – 2013. – 4 ліп. – С. 12.

20. Конохов, Д. Сохранить историческое наследие / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 30 авг. – С. 1, III.

21. Лупач, З. «Людзі гожы касцёл на вякі ўзвялі...» / З. Лупач // Вольнае Глыбокае. – 2014. – 17 ліп. – С. 5.

22. Салавей, М. «Прарыў» / М. Салавей // Мы і час (Віцебск). – 2018. – 19 мая. – С. 2.

23. Самусік, А. Ф. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі : вучэб. дапаможнік для студэнтаў ВНУ / А. Ф. Самусік. – Мінск : Экоперспектива, 2013. – 367 с.

24. Хайноўскі, А. Незвычайная знаходка / А. Хайноўскі // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 10 кастр. – С. 8.

25. Чантурия, В. А. Памятники и памятные места Беларуси : путеводитель по культ.-ист. памятникам / В. А. Чантурия, Ю. В. Чантурия ; худ. Е. Л. Бондарева. – Смоленск : Русич, 2007. – 416 с.