Культурная сталіца Беларусі-2018
- Details
- Створана 19.02.2018 08:30
Культурная сталіца Беларусі-2018
Культурныя сталіцы Беларусі
З 2010 года ў Беларусі праводзіцца Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца Беларусі», мэта якой – развіццё і ўзбагачэнне культурнага жыцця рэгіёнаў, актывізацыя мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры, прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці і замежных турыстаў.
Статус культурнай сталіцы быў нададзены Полацку (2010), Гомелю (2011), Нясвіжу (2012), Магілёву (2013), Гродна (2014), Брэсту (2015), Маладзечна (2016), Бабруйску (2017). Два горада – Гомель і Магілёў – адначасова мелі статус «Культурная сталіца СНД».
Рашэннем калегіі Міністэрства культуры Беларусі культурнай сталіцай 2018 года стаў горад Наваполацк.
Датай заснавання Наваполацка лічыцца 7 чэрвеня 1958 года. У 2018 годзе горад адзначае 60-годдзе. Сучасны Наваполацк – гэта буйны прамысловы цэнтр Беларусі з высокаразвітымі культурай, адукацыяй, медыцынай, спортам. Горад налічвае 108 тыс. жыхароў, сярод якіх каля 40 % моладзі.
У Наваполацку працуе 13 прамысловых прадпрыемстваў, 12 будаўнічых арганізацый, каля 4 тыс. суб'ектаў гаспадарання розных форм уласнасці. Удзельная вага Наваполацка ў аб'ёме прамысловай прадукцыі Віцебскай вобласці складае больш за 60 %.
Буйнейшыя наваполацкія прадпрыемствы – ААТ «Нафтан», завод «Палімір», ААТ «Полацктранснафта "Дружба"», ААТ «Вымяральнік», Наваполацкая ТЭЦ, СТАА «ЛЛК-Нафтан», ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 16», ААТ «Наваполацкжалезабетон», хлебазавод, СТАА «Любава-Люкс» і інш.
У Наваполацку створана эфектыўная сістэма адукацыі, якая прадстаўлена Полацкім дзяржаўным універсітэтам, 12 агульнаадукацыйнымі сярэднімі, адной базавай і адной вячэрняй школамі, 2 гімназіямі і ліцэем, а таксама дашкольнымі ўстановамі. Медыцынскую дапамогу жыхарам Наваполацка аказвае сучасная ўстанова аховы здароўя «Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца», у структуру якой уваходзіць 14 лячэбна-прафілактычных устаноў. Таксама ў горадзе дзейнічаюць паліклінікі ААТ «Нафтан» і завода «Палімір». У горадзе выдаюцца гарадскія газеты «Новополоцк сегодня», «Вестник Нафтана».
У Наваполацку надаюць вялікую ўвагу развіццю і папулярызацыі беларускай культуры. Выхаванцамі гурткоў, студый, школ мастацтваў з'яўляюцца больш за 4 тыс. навапалачан. Канцэртна-асветніцкую дзейнасць вядуць 34 творчыя калектывы са званнем «заслужаны», «народны», «узорны аматарскі». Наваполацк становіцца пляцоўкай для правядзення многіх буйных конкурсаў, фестываляў, выстаў і форумаў розных узроўняў, якія збіраюць удзельнікаў і гасцей з усіх куткоў Беларусі, а таксама замежных краін.
Вядучая роля ў выхаванні духоўнасці чалавека, нематэрыяльных каштоўных якасцяў адводзіцца арганізацыям культуры. У іх ліку Цэнтр культуры Наваполацка, у склад якога ўваходзіць цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры, Палац культуры ААТ «Нафтан», на базе якога працуюць больш за 40 творчых калектываў, Парк культуры і адпачынку, культурна-забаўляльны цэнтр «Вектар». Значны ўклад у правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў уносіць студэнцкі клуб Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Актыўнымі дзеючымі цэнтрамі культуры горада выступаюць дзіцячыя школы мастацтваў, Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж. У фондах Музея гісторыі і культуры Наваполацка налічваецца больш за 14 тыс. прадметаў асноўнага фонду. Значны культурны рэсурс горада – сем публічных бібліятэк, аб'яднаных у цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму.
У 2011 годзе Наваполацк, першы ў Беларусі, удастоены ганаровага звання «Горад, дружалюбны дзецям», што з'яўляецца высокай ацэнкай дзейнасці горада на шляху рэалізацыі Канвенцыі аб правах дзіцяці. У 2016 годзе ў рэспубліканскім конкурсе «Горад культуры ў Год культуры» стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы горад абласнога падпарадкавання».
Новополоцк [Изоматериал] = Наваполацк = Novopolotsk : фотоальбом / сост.: И. В. Супроненок, С. Н. Туронок ; текст Н. Я. Гальперович ; фото: И. В. Супроненок, А. И. Васечко, В. Н. Супроненок ; пер. на англ. яз. С. В. Пешкуна. – Минск : Беларусь, 2008. – 172 с. : ил. Иллюстрированное издание посвящено современному Новополоцку – городу с динамично развивающейся экономикой и социальной сферой. |
|
Новополоцк–55 [Изоматериал] : гордимся прошлым, строим будущее : фотоальбом / авт. текста Ж. Ф. Матвеенко ; редсов.: Н. И. Кочанова [и др.]. – Минск : БелТА, 2013. – 176 с. : ил. Фотоальбом содержит материал о замечательном городе Новополоцке, рожденном на древней Полоцкой земле. |
|
Почетные граждане города Новополоцка / сост. С. Б. Филиппенкова – Новополоцк : ПГУ, 2015. – 40 с. Издание носит справочно-информационный характер и содержит краткие сведения о Почетных гражданах города Новополоцка. |
|
Новополоцк [Изоматериал] : комплект из 12 открыток / фото С. Плыткевич, И. Супроненок. – Мінск. : Рифтур, 2003. – 1 обл. (12 отд. л.). |
|
Новополоцк с высоты... [Изоматериал] : комплект открыток / авт. проекта и фото И. Супроненок. – Новополоцк, 2008. – 1 обл. (17 отд. л.). |
|
Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост. Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Новополоцкая ЦБС, Детская библиотека им. С. Я. Маршака, 2013. – 48 с. Бюллетень будет интересен всем, кто увлекается вопросами истории и краеведением, прошлым и настоящим города Новополоцка. Издание представляет собой своеобразный путеводитель по городу. Большое внимание уделяется памятникам архитектуры, знаменитым землякам-новополочанам. |
|
ЛІТАРАТУРА
1. В интересах нынешнего и будущих поколений : стратегия устойчивого развития города Новополоцка – местная повестка-21 / Н. И. Кочанова [и др.] ; под общ. ред. О. В. Сивогракова. – Минск : Ковчег, 2010. – 64 с. : ил.
2. Наваполацк [Изоматериал] = Новополоцк = Novopolotsk : фотоальбом / сост.: И. В. Супроненок, С. Н. Туронок ; текст Н. Я. Гальперович ; фото: И. В. Супроненок, А. И. Васечко, В. Н. Супроненок ; пер. на англ. яз. С. В. Пешкуна. – Минск : Беларусь, 2008. – 172 с. : ил.
3. Новополоцк [Изоматериал] : комплект из 12 открыток / фото С. Плыткевич, И. Супроненок. – Мінск. : Рифтур, 2003. – 1 обл. (12 отд. л.).
4. Новополоцк с высоты... [Изоматериал] : комплект открыток / авт. проекта и фото И. Супроненок. – Новополоцк, 2008. – 1 обл. (17 отд. л.).
5. Новополоцк-55 [Изоматериал] : гордимся прошлым, строим будущее : фотоальбом / авт. текста Ж. Ф. Матвеенко ; редсов.: Н. И. Кочанова [и др.]. – Минск : БелТА, 2013. – 176 с. : ил.
6. Новополоцк // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 192–195.
7. Новополоцк // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 474–475.
8. Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост. Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Новополоцкая ЦБС, Детская библиотека им. С. Я. Маршака, 2013. – 48 с.
9. Петрова, Е. Статус к юбилею / Е. Петрова // Витебские вести. – 2017. – 27 апр. – С. 2.
10. Почетные граждане города Новополоцка / сост. С. Б. Филиппенкова. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – 40 с.
11. PRO-культура / падрыхт. Н. Радзько // Новополоцк сегодня. – 2017. – 7 июль. – С. 16.
12. С Днём рождения, наш любимый город! // Новая газета (Наваполацк). – 2011. – 16 июнь. – С. 18.
13. Улицы нашего города : проспект / сост. Г. В. Амбросенок – Новополоцк : Новополоцкая тип., 1998. – 12 с.
14. Факеев, В. Культурная столица / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 25 июль. – С. 3.
15. Шлеймович, М. М. Новополоцк: год за годом: история, архитектура, строительство / М. М. Шлеймович. – Минск : Беларусь, 2008. – 439 с. : ил.