eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • konkurs-Heine
  • konkurs-ru-bel-1812
  • anons-13-09-2022
  • anons-29-09-2022
  • anons-konferenciya-24-11-2022
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...

Веліч памятных радкоў

 banner-Kolas-Kupala-2022


Вялікая Айчынная вайна ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа

Вялікая Айчынная вайна – цяжкае гістарычнае выпрабаванне, якое выпала на долю беларускага народа. Ужо ў першыя дні вайны прагучаў палымяны заклік Янкі Купалы і Якуба Коласа да барацьбы з гітлераўскім фашызмам. У гэты перыяд пісьменнікі плячо да пляча ішлі дарогамі вайны разам са сваім народам, былі песнярамі барацьбы і перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Іх творчасць увасобіла розум, сэрца і веру народа. Лірыка народных паэтаў злілася з публіцыстыкай у самым яе высокім, грамадзянскім разуменні. Пісьменнікі звярталіся да жанру паслання, заклікання, верша-закліку («Зноў будзем шчасце мець і волю», «Паўстаў народ» Я. Купалы; «Маскве», «Бацьку Мінаю», «Байцам і камандзірам Чырвонай Арміі» Я. Коласа). Паэзія Я. Купалы і Я. Коласа заставалася аптымістычнай, прасякнутай верай у перамогу ў самыя цяжкія для народа дні. Іх артыкулы-заклікі і вершы, такія як «Беларускім партызанам» Я. Купалы або «Голас зямлі» Я. Коласа атрымалі шырокае распаўсюджанне ў партызанскіх атрадах, былі на ўзбраенні беларускага народа.

Сатырычна-выкрывальныя і ўслаўленча-заклікальныя творы пастаянна друкаваліся на першых старонках франтавых выданняў, былі скіраваны на падтрыманне ў чалавека пачуццяў патрыятызму і нянавісці да акупантаў. Публіцыстычныя артыкулы пісьменнікаў прасякнуты такімі сардэчнымі хваляваннямі, такой любоўю да Радзімы, што гучалі як лірычныя маналогі, насычаныя паэтычнымі вобразамі.

Янка Купала ў першыя гады вайны напружана працаваў і як паэт, і як публіцыст. Выступаў з вершамі і ўсхваляванымі артыкуламі. Паэтычная спадчына Я. Купалы ваенных гадоў нешматлікая – ім напісана некалькі вершаў: «Хлопчык і лётчык на вайне», «Грабежнік», «Дзесяць асінавых колляў» і інш., дзе ён з гневам і нянавісцю выкрываў фашысцкіх захопнікаў. Лірычнае гучанне, патрыятычная ўзнёсласць, аўтарская эмацыянальнасць дасягаюцца за кошт пералічэння ратных подзвігаў нашага народа ва ўсе перыяды яго гісторыі. У ваенны час надзвычай яскрава раскрыўся і талент Купалы-публіцыста. Ён адчуваў патрэбу выступаць з публіцыстычнымі артыкуламі, пафасам якіх быў заклік да барацьбы за свабоду Айчыны. Ужо назвы артыкулаў сведчаць пра іх змест: «Партызанскі ўдар», «Узнялася Беларусь», «Народная вайна», «Кліч да беларускага народа» і інш. Публіцыстыка Купалы надзвычай паэтычная, вобразная, шырока выкарыстоўваюцца тыя прыёмы і спосабы мастацкага адлюстравання, якія вельмі часта сустракаюцца ў вершах і паэмах. У артыкулах пра партызанскі рух на Беларусі вызначаны ўсенародны характар вайны, паказаны масавы гераізм, трываласць тылу і маральная стойкасць партызан.

Творчасць Якуба Коласа ваеннага перыяду – гэта ўсё, што пражыта народам за гады вайны. Гэта сапраўдны голас народа, які вёў смяротную барацьбу з ворагам. Палымяныя вершы перыяду Вялікай Айчыннай вайны носяць не толькі адбітак журбы, смутку і спачування роднай зямлі, але падтрымліваюць і ўзмацняюць веру ў непазбежную перамогу. Якуб Колас з вялікай шчырасцю, проста і задушэўна расказваў у сваіх творах пра пакуты свайго народа, пра яго мужнасць і гераізм, ствараючы вобраз непакаронай Беларусі, якая мужна змагаецца з захопнікамі. Побач з лірычнымі вершамі паэт пісаў і сатырычныя творы, якія на той час былі актуальнымі: «Смерць разбойнікам», «Крумкачы», «Фашысцкім бандытам». Свае адметныя рысы мае і Коласава публіцыстыка ваеннай пары. Пісьменнік балюча перажываў трагедыю, невымерныя пакуты народа, незлічоныя людскія страты, разбурэнні, прынесеныя вайной і акупацыяй. Тагачасныя артыкулы Я. Коласа прасякнуты сілай патрыятычнага натхнення, баявым пафасам. Крыніцай глыбокага патрыятычнага пафасу артыкулаў сталі незлічоныя прыклады гераізму простых савецкіх людзей. Мужнасць воінаў-франтавікоў, героіка партызанскай вайны, гнеўны праклён акупантам, вера ў непазбежнасць перамогі над фашысцкімі захопнікамі – вось змест выступленняў Я. Коласа ў друку, на мітынгах, у зваротах на радыё: «На бітву, браты-беларусы!», «Злачынцы суда не мінуць», «Набліжаецца час расплаты» і інш. Непахісным аптымізмам савецкіх людзей і іх упэўненасцю ў перамозе над ворагам прасякнуты паэмы Якуба Коласа «Адплата» і «Суд у лесе». У іх паэт звяртаецца да тэмы партызанскай барацьбы беларускага народа.

Творы Янкі Купалы і Якуба Коласа перыяду Вялікай Айчыннай вайны нясуць чытачу веліч і боль беларускага народа за свабоду і незалежнасць, веру ў перамогу над фашызмам, у духоўныя сілы народа, які ўступіў у барацьбу з ворагам.

 


01

Гніламёдаў, У. В. Янка Купала: жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 252 с.


У кнізе асвятляюцца жыццё і творчая спадчына Янкі Купалы – ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў.


02

Жыгоцкі, М. Р. Прыйшоў у жыццё дзеля нас: нататкі пра лёс і творчасць Якуба Коласа / М. Жыгоцкі. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2015. – 152 с.


Чарговая кніга Міколы Жыгоцкага ўяўляе сабой папулярны біяграфічны нарыс, які складаецца з невялікіх літаратурных аповедаў, пачынаючы ад вытокаў і да апошніх дзён жыцця Якуба Коласа. Яна насычана цікавымі звесткамі і фактамі, істотна пашырае ўяўленне пра асобу Коласа як чалавека, яго сямейны асяродак, захапленні, клопаты, заняткі, улюбёныя мясціны, творчыя кантакты. Аўтарам выкарыстаны архіўныя і музейныя матэрыялы, успаміны пісьменнікаў, землякоў, родных.


03

Колас, Я. Збор твораў : у 20 т. / Я. Колас. – Мінск : Беларуская навука, 2010. – Т. 10 : Паэмы «Рыбакова хата», «Суд у лесе», «Адплата». – 597 с.


У дзясяты том збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі паэмы «Суд у лесе» і «Адплата», напісаныя ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і прысвечаныя партызанскай барацьбе беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.


04

Купала, Я. Вершы. Паэмы. П'есы / Я. Купала. – Мінск : Харвест, 2007. – 704 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).


Дадзены збор твораў уключае ўсе вядомыя вершы, паэмы, і п'есы народнага паэта Беларусі, у тым ліку перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У аснову выдання пакладзены храналагічны прынцып, што дазваляе прасачыць станаўленне творчай індывідуальнасці Янкі Купалы.


05

Мушынскі, М. Мае Каласавіны: з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа / М. Мушынскі ; навук. рэд. М. А. Тычына. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 418 с.


У кнізе прадстаўлена шматгранная літаратурная спадчына Якуба Коласа, якая разглядаецца як мастацка-духоўны складнік грамадскага жыцця на сучасным этапе, даследуюцца недастаткова вывучаныя аспекты яго творчасці. У зборнік уключаны даклады і выступленні, артыкулы, звязаныя з літаратурнай творчасцю пісьменніка. Зроблена спроба ўдакладніць ранейшыя ацэнкі шэрагу твораў.


06

Ярош, М. Р. Пясняр роднай зямлі: жыццё і творчасць Я. Купалы / М. Р. Ярош ; прадм. В. П. Жураўлёва. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 341 с.


У кнізе падрабязна праследжваецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Даследаванне грунтуецца на багатым фактычным матэрыяле, пачэрпнутым з друкаваных крыніц і архіваў, на дэталёвым аналізе купалаўскай творчасці. Паказваецца яе цесная сувязь з жыццём, рост паэтычнага майстэрства, вялікі ўплыў Купалы на развіццё беларускай літаратуры і культуры.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання: да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 15–16 лістапада 2017 года) / уклад. Н. В. Якавенка ; навук. рэд. І. В. Саверчанка ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – 400 с.

2. Жураўлёў, В. Гуманістычная ідэя як матыў учынку чалавека на вайне: на прыкладах твораў Якуба Коласа і Янкі Купалы / В. Жураўлёў // Роднае слова. – 2006. – № 5. – С. 8–11.

3. Жыгоцкі, М. Сіла праўды: слова пра ваенную публіцыстыку Якуба Коласа / М. Жыгоцкі // Беларуская думка. – 2008. – № 5. – С. 78–81.

4. Жыгоцкі, М. Якуб Колас і легендарны дзед Талаш : нарысы / М. Жыгоцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 254 c.

5. Жыгоцкі, М. У суровыя гады ваеннага ліхалецця / М. Жыгоцкі // Полымя. – 2009. – № 12. – С. 148–163.

6. Жыдовіч, І. К. Янка Купала – публіцыст / І. К. Жыдовіч. – Мінск : Выдавецтва БДУ, 1972. – 198 с. – (Беларускія публіцысты).

7. Казлова, В. У агні Вялікай Айчыннай / В. Казлова // Полымя. – 2007. – № 7. – С. 119–122.

8. Казлова, В. Эпісталярная спадчына Якуба Коласа перыяду Вялікай Айчыннай вайны / В. Казлова // Полымя. – 2007. – № 11. – С. 97–102.

9. Клімуць, Я. Перапіска Якуба Коласа з Петрусём Броўкам і Пятром Глебкам часу вайны / Я. Клімуць // Краязнаўчая газета. – 2012. – 7 чэрв. – С. 4.

10. Мушынскі, М. І. Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа / М. І. Мушынскі. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 1126 с.

11. Па дарогах вайны // Пясняр роднай зямлі: жыццё і творчасць Янкі Купалы / М. Р. Ярош. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – С. 314–331.

12. Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны / уклад., прадм. і камент. А. І. Бельскага ; навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 829, [1] с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры : у 50 т., т. 19).

13. Песні беларускай валадар / рэдкал.: А. А. Лойка [і інш]. – Мінск : Выдавецтва БДУ імя У. І. Леніна, 1981. – 168 с.

14. Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа (Мінск, 25–26 верасня 2012 года) / рэдкал.: А. А. Манкевіч [і інш.]. – Мінск : Права і эканоміка, 2012. – 239 с.

15. Шамякіна, М. В. Ваенная лексіка ў аповесці Якуба Коласа «Дрыгва» / М. В. Шамякіна // Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання: да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 15–16 лістапада 2017 года) / уклад. Н. В. Якавенка ; навук. рэд. І. В. Саверчанка ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – С. 98–102.