eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • konkurs-Heine
  • konkurs-ru-bel-1812
  • anons-13-09-2022
  • anons-29-09-2022
  • anons-konferenciya-24-11-2022
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...

Свайму народу – песень дар

 Выстава, прысвечаная сяброўству Янкі Купалы і Якуба Коласа, даследаванням іх творчасці


    Купала і Колас, вы нас гадавалі!

Вы звалі на волю

3 цямноты, з прымусу,

Каб горда насілі імя беларуса,

Каб ганьбай ніколі спіны не згіналі,

Каб цвёрда за праўду з братамі стаялі,

Каб сонца над нашай Радзімаю ззяла,

I Колас нас клікаў, і клікаў Купала.

Нам сілу сваю аддавалі гадамі,

Часамі скарынкі не маючы самі,

Хадзілі, будзілі ад хаты да хаты...

Не раз пагражалі вам чорныя краты,

Ды песня ў дарозе нідзе не прыстала,

Дык дзякуй Вам, Колас,

Дык дзякуй, Купала!..


Пятрусь БРОЎКА

kolas-i-kupala

Творчае і асабістае сяброўства песняроў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа – змястоўная старонка не толькі біяграфіі кожнага з іх, але і гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і культуры. На працягу амаль чатырох дзесяцігоддзяў Янка Купала і Якуб Колас ішлі поплеч. Імя Янкі Купалы Колас пачуў упершыню ў 1907 годзе ў час працы загадчыкам літаратурнага аддзела газеты «Наша ніва». Яго ўразілі вершы Купалы, якія звярнулі на сябе ўвагу сваім песенным ладам, сваім зазыўным свежым тонам і шырокім размахам. Амаль у кожным нумары з'яўляюцца творы Купалы.

Першая сустрэча паэтаў адбылася толькі ў 1912 годзе. Колас не мог паехаць да Купалы, бо знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Таму Купала вырашыў наведаць свайго калегу па пяру. У лісце ад 26 ліпеня 1912 года Купала піша: «У суботу еду ў Стоўбцы да Коласа». А Колас так апісвае іх першую сустрэчу: «...Хтось з дому прыбег у сяло, знайшоў мяне і сказаў мне тры словы: "Прыехаў Янка Купала". Гэтыя словы мяне радасна ўсхвалявалі. Быў ужо даволі позні жнівеньскі вечар. Я жыва раздабыў кварту гарэлкі і борздзенька накіраваўся ў Смольню. Так звалася месца, дзе была сядзіба маіх родных. У хаце гарэла лямпа. На лаве каля стала сядзеў малады, статны, жыццярадасны хлопец з вясёлымі, крыху насмешлівымі жаўтавата-карычневымі вачамі. Мы павіталіся, зірнулі адзін аднаму ў вочы, пацалаваліся. І ён мне, і, напэўна, я яму паказаліся зусім не такімі, як гэта прадстаўлялі мы сабе адзін аднаму ў нашым уяўленні...».

Сапраўднае сяброўства паэты пранеслі праз усё жыццё – разам працавалі ў «Тэрміналагічнай камісіі», у Інстытуце беларускай культуры, у Акадэміі навук БССР, разам ездзілі на з'езды саветаў, на сесіі Вярхоўнага Савета СССР. Янка Купала – аўтар прысвячэнняў «Якубу Коласу» («Як калісь спявалі»), «Нібы эпіграмы», («Якубу Коласу»), «Якубу Коласу» («Жыві ў радасці і ў шчасці»). Якуб Колас – аўтар крытычных артыкулаў, прысвечаных Я. Купалу: «Прывітанне другу», «Крыштальная празрыстасць» (1940), «Янку Купалу» (1945), «Нашы сустрэчы» (1947), «Ён жыве сярод нас» (1952). Зберагліся шматлікія сумесныя фотаздымкі Купалы і Коласа.

Якуб Колас і Янка Купала ў сваіх творах паказалі характар беларусаў, выказалі іх спадзяванні і надзеі, спрадвечную прагу «людзьмі звацца». Літаратурная спадчына класікаў беларускай літаратуры дагэтуль вывучаецца ўсё новымі пакаленнямі даследчыкаў беларускага слова, перакладаецца на розныя мовы свету. 


01

Жураўлеў, В. П. Актуальнасць традыцый : Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку / В. П. Жураўлеў. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 184 с.


Гэтая кніга – грунтоўнае, аналітычнае і шмат у чым наватарскае даследаванне ўплыву і сувязі класічных літаратурных традыцый, галоўным чынам коласаўскіх, з днём сённяшнім.


01

Жыгоцкі, М. Побач з Коласам / М. Жыгоцкі. – Мінск : Беларуская навука, 1996. – 196 с.: іл.


Змешчаны цікавыя матэрыялы пра Якуба Коласа, яго творы, сустрэчы з Купалам, Горкім, Лыньковым, выкарыстаны ўспаміны пісьменнікаў, настаўнікаў, родных і блізкіх.


01

Камароўская, З. М. Шляхам Купалы – шляхам Коласа / З. М. Камароўская, Г. І. Зайцава ; фота Я. К. Казюлі, К. Л. Дробава. – Мінск : Рыфтур, 2010. – 116 с.


Вандроўка па памятных мясцінах, звязаных з імёнамі славутых песняроў.


01

Максімовіч, В. А. Нацыянальны космас класікі. Дыялог традыцый і наватарства ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа / В. А. Максімовіч. – Мінск, 2008. – 320 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).


На матэрыяле творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа даследуецца механізм узаемаабумоўленасці і ўзаемадапаўняльнасці класічных літаратурных традыцый і эстэтычных інавацый, нацыянальнага і ўніверсальнага.


01

Мушынскі, М. І. Свайму часу і вечнасці : зборнік артыкулаў / М. І. Мушынскі ; [уклад. Т. Ф. Мушынская, Т. М. Мушынская ; нав. рэд. І. В. Саверчанка]. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 479, [1] с.


Навуковыя працы М. Мушынскага, прадстаўленыя ў кнізе, адлюстроўваюць яго фундаментальныя даследаванні ў галіне беларускага літаратуразнаўства за апошнія дзесяць гадоў жыцця. Большасць з іх прысвечаны творчасці Якуба Коласа, Івана Мележа, Максіма, Гаўрылы і Галіны Гарэцкіх, Івана Шамякіна, а таксама іншых беларускіх пісьменнікаў і вучоных.


01

Тычына, М. А. Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння / М. А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 495 с.


У манаграфіі прапануецца новы погляд на творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, даследуецца феномен «двайной зоркі», а ў сувязі з гэтым паняцці «літаратурнай пары», станаўлення класічнага стылю, асэнсоўваюцца шматбаковыя сувязі мастацкай літаратуры з сучасным жыццём, якое немагчыма без бачання яе ў шырокім коле сацыяльных і гуманітарных дысцыплін і ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя.


01

Чырскі, М. А. Літаратурныя вандроўкі па зямлі Купалы і Коласа / Мікалай Чырскі ; [фота А. П. Дрыбаса і інш.]. – Мінск : Беларусь, 2016. – 229, [2] с.


У кнізе апісаны літаратурныя маршруты, звязаныя з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, Якуба Коласа, іншых пісьменнікаў.


01

Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва : [манаграфія] / В. А. Максімовіч [і інш.] ; [навук. рэд. М. А. Тычына]. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 409 с.


Кніга ўпершыню ў гісторыі купала- і коласазнаўства шырока знаёміць беларускага чытача з нашымі класікамі як актыўнымі ўдзельнікамі гістарычнага працэсу дзяржавабудаўніцтва і культуратворчасці, які набывае асаблівы размах і лёсавызначальны характар на сучасным этапе. Удзельнікі ўнікальнага праекта ацэньваюць класічную спадчыну Я. Купалы і Я. Коласа як вырашальны фактар аптымізацыі сучаснага літаратурна-мастацкага і вучэбна-выхаваўчага працэсаў.

ЛІТАРАТУРА

1. Голуб, Т. Янка Купала и Якуб Колас : некоторые итоги текстологической работы / Т. Голуб // Неман. – 2007. – № 3. – C. 173–178.

2. Далідовіч, Г. ...І Купалу, і Коласу, або Пачатак класікі / Г. Далідовіч // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 20 крас. – С. 12.

3. Жураўлеў, В. П. Актуальнасць традыцый : Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку / В. П. Жураўлеў. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 184 с.

4. Жыгоцкі, М. Побач з Коласам / М. Жыгоцкі. – Мінск : Беларуская навука, 1996. – 196 с.: іл.

5. Зайцава, Г. Якуб і Янка [Электронны рэсурс] / Г. Зайцава // СБ. Беларусь сегодня. – Рэжым доступу: https://www.sb.by/articles/yakub-yanka.html?ysclid=l4ecj20qjq625152771. – Дата доступу: 11.06.2022.

6. Казлова, В. Споведзь сябру : Якуб Колас – Янку Купалу : пра вершы-прысвячэннi / В. Казлова // Роднае слова. – 1998. – № 11. – С. 45–50.

7. Камароўская, З. Купала ідзе да Коласа... : да 100-годдзя першай сустрэчы народных песняроў / З. Камароўская // Літаратура і мастацтва. – 2012. –10 жн. – С. 1–3.

8. Камароўская, З. М. Шляхам Купалы – шляхам Коласа / З. М. Камароўская, Г. І. Зайцава ; фота Я. К. Казюлі, К. Л. Дробава. – Мінск : Рыфтур, 2010. – 116 с.

9. Купала і Колас. Два яблыкі на адной галінцы : дакументальны фільм [Электронны рэсурс] / Киностудия Беларусьфильм : [старонка на YouTube]. – Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=3idKj85DaqA. – Дата доступу: 11.06.2022.

10. Максімовіч, В. А. Нацыянальны космас класікі. Дыялог традыцый і наватарства ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа / В. А. Максімовіч. – Мінск, 2008. – 320 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).

11. Мушынскі, М. І. Свайму часу і вечнасці : зборнік артыкулаў / М. І. Мушынскі ; [уклад. Т. Ф. Мушынская, Т. М. Мушынская ; нав. рэд. І. В. Саверчанка]. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 479, [1] с.

12. Тычына, М. А. Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння / М. А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 495 с.

13. Чырскі, М. А. Літаратурныя вандроўкі па зямлі Купалы і Коласа / Мікалай Чырскі ; [фота А. П. Дрыбаса і інш.]. – Мінск : Беларусь, 2016. – 229, [2] с.

14. Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва : [манаграфія] / В. А. Максімовіч [і інш.] ; [навук. рэд. М. А. Тычына]. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 409 с.