eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-Maler
  • vicebskij-kraj-2019
  • anons-Vitebsk-history-51
  • anons-Romanchuk
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Патрыярх сучаснай музычнай культуры

patryyarkh-suchasnaj-muzychnaj-kultury

 

Шматколерная палітра беларускага мастацтва ствараецца талентамі, натхненнем і майстэрствам не аднаго пакалення мастакоў, рэжысёраў, артыстаў, дзеячаў іншых творчых прафесій.

Імя выдатнага беларускага кампазітара Анатоля Багатырова, па словах музыказнаўцы і педагога Т. Ляшчэні, у музычнай культуры Беларусі сімвалізуе сабой цэлую эпоху. Класік і легенда, музыкант-віртуоз, аўтар опер і сімфоній, араторый, кантат і інструментальных канцэртаў, а таксама шматлікіх твораў камерных жанраў, з'явіўся адным са стваральнікаў нацыянальнай кампазітарскай школы і настаўнікам некалькіх творчых пакаленняў музыкантаў.

У 2013 годзе краіна адзначае 100-годдзе з дня нараджэння Анатоля Багатырова. Асаблівую старонку ў гэтым святкаванні адкрывае і Віцебск, родны горад кампазітара, які заўсёды з прыхільнасцю і вялікай пашанай ставіўся да яго. У свой час тут, пры ўдзеле вядомага земляка, праводзіліся канцэрты ў музычным вучылішчы, праходзіў конкурс маладых кампазітараў. З горадам над Дзвіной былі звязаны і некаторыя творы Анатоля Васільевіча. Менавіта ў Віцебску з'явіліся першыя п'есы для фартэпіяна. Кампазітар пісаў музыку і да некаторых спектакляў Коласаўскага тэатра («Над Бярозай-ракой», 1940; «Заложнікі», 1944; «Лёнушка», 1974). Анатолю Багатырову прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Віцебска, адна з вуліц горада (у мікрараёне Білева) носіць яго імя. А ў мінулым годзе, у дзіцячай музычнай школе № 1 адбыліся ўрачыстасці па пераўтварэнні яе ў школу мастацтваў і прысваенні ёй імя А. Багатырова.

Да юбілею кампазітара аддзел літаратуры па мастацтве падрыхтаваў кніжную выставу, на якой прадстаўлены дакументы з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі і асабістага архіва пляменніцы кампазітара Алены Саламахі.

 

«Кніжная выстава Патрыярх сучаснай музычнай культуры»;

 

Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з электроннай экспазіцыяй «Патрыярх сучаснай музычнай культуры» аб жыцці і творчасці выдатнага земляка, а таксама наведаць аднайменную кніжную выставу.

 

Слова пра кампазітара

bogatyrevУ музычнай культуры Беларусі імя Анатоля Васільевіча Багатырова сімвалізуе сабой цэлую эпоху. Гэта – невыпадкова. За плячыма майстра, старэйшыны нацыянальнай кампазітарскай школы, шмат гадоў плённай працы над операмі і сімфоніямі, кантатамі і інструментальнымі канцэртамі, шматлікімі творамі камерных жанраў.

Музыкай ён пачаў займацца з васьмі гадоў, у родным Віцебcку, у Т. К. Кох, выхаванкі Пецярбургскай кансерваторыі. І калі паступаў у музычную школу, нават іграў С. Пракоф'ева, на той час малавядомага кампазітара. У школе Багатыроў вучыўся ў класе Я. Р. Шуман, сваячкі вядомага нямецкага музыканта. Яго далейшая адукацыя працягвалася ў Дзяржаўным музычным тэхнікуме (цяпер – Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі). Юнак правучыўся ў тэхнікуме ўсяго два гады, сумяшчаючы заняткі на аддзяленні фартэпіяна і кампазіцыі з канцэртмайстарскай працай у Беларускай студыі оперы і балета, а ў 1932 г. паступіў у толькі што створаную Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.

На ўласны шлях у «вялікім мастацтве» Багатыроў выйшаў рана, яшчэ ў студэнцкія гады, калі напісаў кантату «Паэма-казка пра Мядзведзіху» (1937) на вершы А. Пушкіна – твор, які і па сённяшні дзень упрыгожвае рэпертуар многіх харавых калектываў. Выкананне кантаты было першай сустрэчай дваццацічатырохгадовага кампазітара з вялікай аўдыторыяй. А праз два гады з'явілася опера Багатырова «У пушчах Палесся», якая была пастаўлена на сцэне ДАВТа Беларусі ў 1939 г. і паказана ў Вялікім тэатры СССР у час Першай дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве (1940 г.). Крытыка дала высокую ацэнку твору. У друку адзначалася, што самай моцнай рысай маладога кампазітара з'яўляецца меладычны талент. Менавіта ў мелодыі ўся своеасаблівасць, арыгінальнасць яго музыкі і разам з тым арганічная сувязь з мастацтвам беларускага народа. У 1941 г. кампазітару за оперу «У пушчах Палесся» была прысвоена Дзяржаўная прэмія СССР.

Працэс развіцця таленту А. Багатырова, эвалюцыя яго эстэтычных поглядаў і музычнага стылю здзяйсняліся ў складаны перыяд станаўлення Беларусі. Будучы вучнем В. А. Залатарова, які развіваў традыцыі рускай класічнай музыкі, А. Багатыроў выхоўваўся ў павазе да высокага мастацтва, прынцыпаў яго мовы і стылю, прыёмаў кампазіцыі. Станаўленне творчай натуры супала з трагічнымі гадамі Вялікай Айчыннай вайны. Сачыненні ваенных гадоў сцвярджалі высакароднасць чалавечага духу, веру ў перамогу. Іх няшмат, але ўсе яны значныя па зместу, актуальныя па тэматыцы, хвалюючыя па музычным выказванні. Сярод іх хоры, кантаты «Ленінградцы», «Беларускім партызанам».

Пасляваенныя гады – перыяд здзяйснення творчых задум, росквіт кампазітарскай дзейнасці. А. Багатыроў звяртаўся да сімфоніі, канцэрта, камерна-інструментальнай музыкі, вакальных і харавых жанраў. У сярэдзіне 50-х гадоў была пастаўлена опера «Надзея Дурава», якая адлюстравала тэму подзвігу. Да гэтага часу адносіцца інтэнсіўная педагагічная дзейнасць Багатырова. У 70–80-я гады ён – кіраўнік нацыянальнай кампазітарскай школы. Багатыроў выгадаваў не адно пакаленне беларускіх кампазітараў. Сярод іх такія вядомыя імёны, як Ю. Семяняка, Г. Вагнер, Я. Глебаў, Д. Смольскі, І. Лучанок, С. Картэс, А. Мдзівані, В. Войцік, У. Солтан, А. Хадоска і іншыя. I самае каштоўнае ў яго вучнях тое, што ўсе яны абралі свой шлях у кампазіцыі, выпрацавалі асобы почырк і знайшлі ўласную тэму.

А. Багатыроў – глыбока нацыянальны кампазітар, чыё творчае аблічча сфарміравалася пад непасрэдным уздзеяннем беларускага фальклору, пад уплывам паэзіі Я. Коласа, М. Танка А. Куляшова, П. Броўкі, Н. Гілевіча. Але вершы М. Багдановіча і Я. Купалы быццам самі праклалі рэчышча ў творчасці кампазітара. У іх Багатыроў знаходзіў сугучныя са сваімі думкі і пачуцці.

Анатоль Багатыроў быў глыбокім знаўцам літаратуры і паэзіі, тэатральнага мастацтва. Можна было гадзінамі слухаць, як з хваляваннем і захапленнем ён згадваў спектаклі ў выкананні акцёраў МХАТа, многія з якіх былі яго сябрамі. Асяроддзе зносін, кола сяброў – асобная і яскравая старонка жыцця кампазітара. Лёс і абставіны зблізілі яго з шэрагам сусветна вядомых дзеячаў культуры. Сярод іх У. Неміровіч-Данчанка, В. Качалаў, М. Малько, М. Галаванаў, А. Няжданава, Г. Нейгауз, Р. Гліэр, С. Пракоф'еў, М. Мяскоўскі, Г. Свірыдаў, Ц. Хрэннікаў. Доўгае і цёплае сяброўства звязвала кампазітара з Д. Шастаковічам. За кожнай сустрэчай – гісторыя, адметная культурная падзея, творчыя і чалавечыя адносіны.

А. Багатыроў працаваў амаль ва ўсіх музычных жанрах, аднак у кожны пэўны перыяд яго творчасці панаваў нейкі адзін, які на некаторы час захапляў мастака, станавіўся вядучым. І толькі раманс застаўся спадарожнікам усяго творчага жыцця Багатырова. Звяртаючыся да паэзіі А. Пушкіна, М. Лермантава, У. Шэкспіра, Т. Шаўчэнкі, Г. Ахматавай, кампазітар здолеў падпарадкаваць традыцыю свайму моцнаму і чыстаму таленту. У 2001 г. упершыню прагучаў цудоўны твор А. Багатырова – вакальны цыкл на вершы С. Ясеніна.

Безумоўна, беларускія майстры займаюць асаблівае месца ў паэтычных прыхільнасцях кампазітара. У творчасці паэтаў розных пакаленняў знаходзіць ён сугучныя з сваімі думкі і пачуцці, што сведчыць аб надчасавай значнасці найлепшых вершаў Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, Якуба Коласа і Максіма Танка, Аркадзя Куляшова і Петруся Броўкі.

Музычны твор, напісаны на паэтычны тэкст, заўсёды прыклад «дуэта згоды», дзе паэт і кампазітар знаходзяцца на адной эмацыянальнай хвалі, а слова і музыка ствараюць непарыўнае адзінства, узбагачаюць адно аднаго. Пры гэтым музыка не толькі выяўляе агульны настрой верша, яго асноўную сэнсава-эмацыянальную дамінанту, але і робіць рэльефнымі выразныя дэталі паэтычнага тэксту, нюансы паэтычнай думкі. Менавіта такі творчы метад уласцівы кампазітару А. Багатырову: яго вакальная музыка вызначаецца эмацыянальнай цэласнасцю, злітнасцю, адзінствам развіцця і адначасова падкрэслівае значныя драматургічныя зрухі, змястоўныя кульмінацыі.

Вядома, што музычнае ўвасабленне паэтычнага слова патрабуе асаблівай інтанацыйнай чуласці, меладычнасці, якая выходзіць тут на першы план сярод іншых сродкаў музычнай выразнасці. А. Багатыроў дасканала валодаў гэтымі якасцямі. Нават пры першым праслухоўванні і параўнанні адчуваецца розніца паміж інтанацыйным строем твораў на вершы У. Шэкспіра і Я. Купалы, М. Лермантава і М. Танка. У мелодыцы рамансаў кампазітара заўсёды прысутнічае распеў, гнуткая плаўнасць, але інтанацыі твораў на вершы беларускіх паэтаў насычаны нейкімі асаблівымі тонамі роднай мовы, нацыянальнымі песеннымі фарбамі.

Як сведчыць традыцыя развіцця вакальна-паэтычных жанраў, перш-наперш раманса, яны заўсёды становяцца для творцаў-музыкантаў сродкам самавыяўлення, спасціжэння самога сябе. Менавіта ў рамансах, ва ўмовах камернай формы музычнага выказвання перад слухачом разгортваюцца новыя грані кампазітарскага даравання, яго лірычная сутнасць. Так адбываецца і ў музыцы А. Багатырова. Калі ў творах буйной формы ён пераважна мастак аб'ектыўнага, эпічнага плана, яго хвалююць важкія гістарычныя падзеі, сацыяльна значныя моманты ў жыцці народа, дык у малых формах А. Багатыроў перш за ўсё – лірык, здольны выказаць цэлы абшар пачуццяў, настрояў, думак.

Ля вытокаў нацыянальнай оперы

Опера «У пушчах Палесся»

«У Пушчах Палесся» – опера А. Багатырова ў 4 дзеях (5 карцінах), лібрэта Я. Рамановіча па аповесці Я. Коласа «Дрыгва».

Прэм'ера: Мінск, 28 жніўня 1939 г., пад кіраўніцтвам М. Грубіна.

Спектакль быў паказаны ў Маскве ў чэрвені 1940 г. на Дэкадзе беларускага мастацтва.

Аповесць выдатнага беларускага пісьменніка Я. Коласа згадвае карціны грамадзянскай вайны. Кампазітар і лібрэтыст беражліва паказалі падзеі і вобразы кнігі.

Самая моцная якасць музыкі оперы – яе лірызм, задушэўнасць. Менш рэльфным з'яўляецца гераічны пачатак. Аўтар валодае сродкамі опернай выразнасці, умее стварыць характарныя вобразы дзеючых асоб. Ён ідзе ад інтанацый беларускай песні, ад традыцый рускай класікі, перш за ўсё Рымскага-Корсакава.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бялова, В. На экране — вобразы песняра / В. Бялова // Звязда. — 1983. — 19 студз. — С. 4.

Пра тэлеэкранізацыю оперы «У пушчах Палесся».

2. «В пущах Полесья» : опера // Оперный словарь / А. Гозенпуд. — Изд. 2-е, перераб. и доп. — СПб : Композитор∙Санкт-Петербург, 2005. — С. 136—137.

3. Гантман, О. «І на опернай ніве ...» / О. Гантман // Літаратура і мастацтва. — 1972. — 1 верас. (№ 35). — С. 6—7.

Пра оперу А. Багатырова «У пушчах Палесся».

4. Гуцаў, А. Усмешка майстра [А. Багатырова] / А. Гуцаў // Культура. — 1994. — 2 сак. (№ 9). — С. 7.

Згадкі пра оперу «У пушчах Палесся».

5. Зяневіч, У. Другое нараджэнне оперы / У. Зяневіч // Літаратура і мастацтва. — 1980. — 28 лістап. (№ 48). — С. 12.

Пра радыёпрэм'еру оперы «У пушчах Палесся».

6. Куляшова, Г. Р. Беларуская опера 30-х гадоў на гераічную тэматыку / Г. Р. Куляшова // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1964. — № 1. — С. 93—102.

У артыкуле прыводзіцца аналіз опер «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага і «У пушчах Палесся» А. Багатырова.

7. Лукас, Д. Оперная творчасць беларускіх кампазітараў / Д. Лукас // Літаратура і мастацтва. — 1948. — 17 студз. — С. 2.

У артыкуле разглядаецца опера А. Багатырова «У пушчах Палесся».

8. Ляшчэня, Т. Опера «У пушчах Палесся» Анатоля Багатырова паводле аповесці «Дрыгва» Якуба Коласа / Т. Ляшчэня // Роднае слова. — 2002. — № 11. — С. 79—82.

9. Зайцава, Г. Ля вытокаў нацыянальнай оперы : творчыя стасункі Я. Коласа і А. Багатырова / Г. Зайцава // Роднае слова. — 2002. — № 11. — С. 93—94.

10. Нисневич, С. Девиз композитора / С. Нисневич // Сельская газета. — 1966. — 19 янв. — С. 4.

О работе композитора над оперой «В пущах Полесья» и других произведениях военной тематики

11. Первякова, Н. Новае жыццё класічнага твора / Н. Первякова // Літаратура і мастацтва. — 1982. — 10 снеж. (№ 49). — C. 14.

Пра тэлеварыянт оперы «У пушчах Палесся».

12. Сергіенка, Р. І ўбачыць, і пачуць / Р. Сергіенка // Мастацтва Беларусі. — 1983. — № 3. — С. 29—31.

Пра тэлеэкранізацыю оперы А. Багатырова «У пушчах Палесся».


 

Опера «Надзежда Дурава»

«Надзежда Дурава» – опера А. Багатырова ў 4 дзеях (5 карцінах), рускае лібрэта І. Келера, беларускі пераклад А. Вялюгіна.

Першае выкананне (канцэртнае ў суправаджэнні фартэпіяна, на рускай мове): Масква, Дом акцёра, Ансамбль савецкай оперы ВТО, чэрвень 1947 г. ; на тэатральнай сцэне (на беларускай мове) – Мінск, 22 снежня 1956 г.

Гісторыя подзвігу ўдзельніцы Айчыннай вайны 1812 г. захавана ёю ў запісах, якія захаплялі А. Пушкіна. Яе лёс – аснова гераічнай камедыі А. Гладкова «Давным-давно», фільма «Гусарская баллада», п'есы А. Качаткова «Надзежда Дурава».

У оперы перададзены патрыятычны настрой рускага народа ў 1812 г. Аўтары імкнуліся паказаць рускі лагер дыферынцыравана: побач з воінамі, якія выконвалі свой долг, дзейнічаюць баязлівая памешчыца і жорсткі Аракчэеў. Кампазітар выкарыстоўваў у музыцы сапраўдныя песні таго часу. Гэта сучасны твор пра мінулае, які нагадвае пра подзвіг рускай жанчыны ў вайне 1812 г.

 

ЛІТАРАТУРА

1. «Надежда Дурова» : опера // Оперный словарь / А. Гозенпуд. — Изд. 2-е, перераб. и доп. — СПб : Композитор∙Санкт-Петербург, 2005. — С. 358.

2. Первое исполнение оперы А. Богатырева «Надежда Дурова» // Советская Белоруссия. — 1947. — 21 июня. — С. 3.

3. Гарина, Ю. Новая опера [«Надежда Дурова»] / Ю. Гарина // Советская Белоруссия. — 1956. — 13 дек. — С. 2.

4. На сцене оперного театра [«Надежда Дурова»] // Советская Белоруссия. — 1957. — 15 янв. — С. 3.

5. Нісневіч, І. «Надзежда Дурава» / І. Нісневіч // Беларусь. — 1957. — № 5. — С. 22—23.

6. Нисневич, И. Опера «Надежда Дурова» / И. Нисневич // Советская музыка. — 1957. — № 4. — С. 137—141.

7. Нісневіч, І. Услаўленая мужнасць / І. Нісневіч // Работніца і сялянка. — 1957. — № 2. — С. 20—21.

Пра пастаноўку оперы «Надзежда Дурава» ў Дзяржаўным тэатры оперы і балету БССР.

8. Обсуждение оперы [«Надежда Дурова»] // Советская Белоруссия. — 1957. — 19 янв. — С. 4.

9. Палфёраў, І. Патрыятычны спектакль [«Надзежда Дурава»] / І. Палфёраў // Звязда. — 1957. — 8 студз. — С. 2.

10. Радасная падзея ў музычным жыцці // Літаратура і мастацтва. — 1957. — 23 студз. — С. 2.

Абмеркаванне оперы «Надзежда Дурава» ў Беларускім тэатральным таварыстве.

11. Сізко, В. Спектакль аб народнай мужнасці / В. Сізко // Літаратура і мастацтва. — 1957. — 1 студз.

Опера «Надзежда Дурава» ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балету.

12. Смольскі, Б. Беларуская опера і сучаснасць / Б. Смольскі // Літаратура і мастацтва. — 1957. — 19 студз. — С. 1.

13. Спектакль аб народным гераізме : [опера «Надзежда Дурава»] // Літаратура і мастацтва. — 1957. — 1 студз.

14. Тикоцкий, Е. К. «Надежда Дурова» / Е. К. Тикоцкий // Советская Белоруссия. — 1957. — 9 февр. — С. 3—4.

15. Ужэнцаў, Ю. Л. Галушкіна — Надзежда Дурава / Ю. Ужэнцаў // Літаратура і мастацтва. — 1957. — 16 сак. — С. 2.

 

Літаратура аб жыцці і творчасці

1. Анатолий Богатырев: сын Витебской земли, сын Беларуси : [фотопрезентация по материалам БГАМЛИ] / подгот. Е. Страхова // Международный музыкальный фестиваль имени И. И. Соллертинского, 1989—2011 : история фестиваля, воспоминания, статьи, исследования, материалы научных чтений / сост. Н. В. Мацаберидзе, А. Г. Лисов, В. П. Правилов. — Витебск : Витеб. обл. тип., 2012. — С. 219—229.

2. Багатыроў, А. «І ўсё не змаўкае ўва мне вайна ... » : пісьмы саракавых-ракавых з архіва Анатоля Багатырова / А. Багатыроў ; публ. падрыхт. А. Саламаха // Мастацтва. — 2005. — № 5. — С. 44—47.

3. Багатыроў, А. «Незабыўнае, хвалюючае ... » / А. Багатыроў // Літаратура і мастацтва. — 1976. — 19 лістап. (№ 47). — С. 3.

Успаміны пра Віцебск і БДТ-2.

4. Багатыроў, А. «Я ўдзячны Айчыне» / А. Багатыроў // Літаратура і мастацтва. — 1977. — 11 лістап. (№ 45). — С. 12.

Успаміны кампазітара пра родны Віцебск.

5. Багатыроў Анатоль Васільевіч // Кампазітары Беларусі / Т. Г. Мдзівані, Р. І. Сергіенка. — Мн. : Беларусь, 1997. — С. 5—15.

6. Белькевич, С. А. В. Богатырев : штрихи к портрету / С. Белькевич // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2012. — № 20. — С. 6—23.

7. Берасцень, С. Багацце Багатырова, або Спадчына, якая засталася ўсім / С. Берасцень // Полымя. — 2008. — № 12. — С. 100—105.

8. Богатырев Анатолий Васильевич // Почетные граждане белорусских городов : биогр. справ. / Б. Д. Долготович. — Мн. : Беларусь, 2008. — С. 55.

9. Гончарова, Н. И. Героическое и прекрасное в творчестве А. В. Богатырева / Н. И. Гончарова // В диалоге с белорусской музыкой : учеб.-метод. пособ. / Н. И. Гончарова. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2009. — С. 45—55.

10. Дубкова, Т. Анатоль Багатыроў / Т. Дубкова. — Мн. : Беларусь, 1972. — 94 [1] с. : іл. — (Нашы кампазітары).

11. «Калі ёсць што згадваць» : старонкі дзённіка Анатоля Багатырова : частка 1 / рукапіс падрыхт. Н. Бунцэвіч // Культура. — 2008. — 9—15 жн. (№ 32). — С. 15.

12. Крупица, Н. Школа, где учился классик / Н. Крупица // Віцьбічы=Витьбичи. — 2012. — 10 янв. — С. 7.

О переименовании витебской детской музыкальной школы № 1 в Детскую школу искусств имени А. В. Богатырева.

13. Лещеня, Т. Поэтика жанра романса в творческом наследии А. В. Богатырева / Т. Лещеня // Веснік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2003. — № 4. — С. 4—14.

14. Лісава, А. Як кіравалі кампазітарамі : беларускі след у барацьбе з фармалізмам / А. Лісава // Мастацтва. — 2012. — № 9. — С. 40—43. — Рэжым доступу: http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=mast&id=1026.

15. Лісава, А. Як перавыхоўвалі «касмапалітаў» : падрабязнасці «справы музыказнаўцаў» / А. Лісава // Мастацтва. — 2012. — № 11. — С. 42—45. — Рэжым доступу: http://kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=mast&id=1071.

16. Лисова, Е. А. В. Богатырев и 1948 год / Е. Лисова // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2012. — № 21. — С. 28—36.

17. Ляшчэня, Т. «А я ж у сэрцы не змяніўся ... » : вакальны цыкл А. Багатырова на вершы П. Броўкі // Роднае слова. — 2003. — № 8. — С. 84—86.

18. Ляшчэня, Т. Анатоль Багатыроў / Т. Ляшчэня // Роднае слова. — 2002. — № 3. — С. 72—73.

19. Ляшчэня, Т. Кампазітар і паэт : паэзія М. Багдановіча ў музыцы Анатоля Багатырова / Т. Ляшчэня // Роднае слова. — 2002. — № 5. — С. 89—91.

20. Ляшчэня, Т. Опера «У пушчах Палесся» Анатоля Багатырова паводле аповесці «Дрыгва» Якуба Коласа / Т. Ляшчэня // Роднае слова. — 2002. — № 11. — С. 79—82.

21. Ляшчэня, Т. Паэзія Аркадзя Куляшова ў творчасці Анатоля Багатырова / Т. Ляшчэня // Роднае слова. — 2003. — № 6. — С. 79—81.

22. Ляшчэня, Т. Паэзія Ганны Ахматавай у творчасці Анатоля Багатырова / Т. Ляшчэня // Роднае слова. — 2003. — № 5.— С. 90—92.

23. Ляшчэня, Т. Паэзія Міхаіла Лермантава ў творчасці Анатоля Багатырова / Т. Ляшчэня // Роднае слова. — 2002. — № 10. — С. 93—97.

24. Ляшчэня, Т. Паэзія У. Шэкспіра ў творчасці Анатоля Багатырова / Т. Ляшчэня // Роднае слова. — 2003. — № 4.— С. 97—99.

25. Ляшчэня, Т. С. Песняры Нарачы : паэзія М. Танка ў творчасці А. Багатырова / Т. Ляшчэня // Роднае слова. — 2004. — № 8. — С. 80—82.

26. Ляшчэня, Т. «Свет зіхаціць прывабнаю красой ... » : вакальны цыкл «Поры года» А. Багатырова на вершы У. Карызны // Роднае слова. — 2003. — № 10. — С. 89—91.

27. Па струнах-нервах славянскай душы : старонкі дзённіка Анатоля Багатырова : частка 2 / фрагменты падрыхт. да друку Н. Бунцэвіч // Культура. — 2008. — 23—5 жн. (№ 34). — С. 23.

28. Подлипский, А. Богатырская натура / А. Подлипский // Народнае слова. — 2003. — 16 жн. — С. 6.

29. Саламаха, А. Дуэт згоды: Анатоль Багатыроў ды Ірма Яунзем : старонкі з хатняга архіва / А. Саламаха // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 29 жн. (№ 35). — С. 11.

30. Шиенок, В. Богатырская сила таланта / В. Шиенок // Віцьбічы=Витьбичи. — 2012. — 27 марта. — С. 2.

О концерте «Сын земли витебской – композитор Анатолий Васильевич Богатырев», который состоялся в ДШИ № 1 г. Витебска.

31. Этапы лёсу [Анатоля Багатырова] / падрыхт. М. Шамякіна // Полымя. — 2008. — № 12. — С. 99.

Нотны сшытак

 


noty-01

Апрацоўкі беларускіх народных песень [Ноты] : для хору а капэла / А. Багатыроў. — Мн. : Беларусь, 1966. — 24 с.


Змест: Ты, дубочак зеляненькі : для сапрана і змеш. хору ; Што за хлопец, што за дзяўчына : для тэнару і змеш. хору ; Камары гудуць : для жаноч. хору ; Ой, з-пад лесу : для сапрана і змеш. хору.


М—1000


noty-02

Беларускія народныя песні [Ноты] : для голасу з фп. / А. Багатыроў. — Мн. : Беларусь, 1974. — 30 с.


Змест: Вішанька : «Чаму, вішанька, ты хілая была ... » / запіс Г. Цітовіча ; Ой, у садочку цвіла лілея / запіс Р. Шырмы ; Ой, пайду я лугам / запіс Р. Шырмы ; Ой, плылі гусёлкі / запіс Р. Шырмы ; Да шчука-рыба ў моры / запіс Р. Шырмы ; Васпой, васпой, журавачка : «Ой, васпой, васпой ... » / запіс А. Ягорава.


М—3846


noty-03

Дарагая мая Беларусь [Ноты] : «Меднастволы, як выліты ... » : ор. 7, № 1 : для голасу з фп. / сл. П. Панчанкі ; Павей, вецер : для высок. голасу з фп. : ор. 7, № 4 / сл. П. Пестрака ; муз. А. Багатырова. — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1948. — 28 с.


I—23930


noty-04

Зорка Венера [Ноты] : для хору і салістаў / апрац. А. Багатырова ; сл. М. Багдановіча. — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1962. — 11 с.


М—169


noty-05

Пад цёмным ляском [Ноты] : [для голасу з фп.] / А. Багатыроў ; сл. П. Глебкі. — [Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1960]. — 4 с.


Песня «Пад цёмным ляском» была напісана А. Багатыровым да спектакля Коласаўскага тэатра «Над Бярозай-ракой» (1939 г., рэж. В. Аксёнаў), які быў пастаўлены па матывах аднайменнай драматычнай паэмы П. Глебкі.

Выданне падаравана Віцебскай абласной бібліятэцы пляменніцай А. Багатырова па лініі жонкі А. Саламахай.


noty-06

Поры года [Ноты] : вакал. цыкл / А. Багатыроў ; сл. У. Карызны ; пер. на рус. мову І. Васілеўскага. — Мн. : Беларусь, 1978. — 24 с.


Змест: 1. Вясна : «Цябе сустрэў і свет інакшым стаў ... » ; 2. Лета : «Ты летняе сонца ў небе маім ... » ; 3. Восень : «Асыпаюць жоўтае лісце ... » ; 4. Зіма : «Усе сцежкі зіма замяла ... ».


М—4948


noty-07

Пяць вакальных дуэтаў [Ноты] : [для фп.] / А. Багатыроў. — Мн. : Беларусь, 1976. — 32 с.


Змест: Аб Нарачы : «Люблю твае, Нарач, затокі і тоні ... » / сл. М. Танка ; Спакойнай ночы! : «Вечар вясенні ... » / сл. М. Танка ; Як ішлі дзяўчаты / сл. М. Танка ; Дзяўчыне : «Цвілі сады ... » / сл. П. Труса ; Трыялет : «Шчаслівы будзе той заўсёды ... » / сл. С. Новіка.


М—1976


noty-08

Рамансы [Ноты] / А. Багатыроў ; сл. Я. Купалы. — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1962. — 32 с.


Змест: Не праспі : «Спі, дзяўчына покуль сонца не зайграла над хацінай ... » ; Людка : «Як Людкі не бачу, не міла мне жыць ... » ; Я хацеў бы ; З недацветаў : «Зелянелі лагі, зацвіталі сады ... » ; Абнімі ты мяне.


М—279


noty-09

Рамансы [Ноты] : [для голасу з фп.] / А. Багатыроў. — Мн. : Беларусь, 1965. — 8 с.


Змест: Нарач : «Новую песню пра Нарач спяваюць ... » / сл. М. Танка ; Поставлю маленькую хатку / сл. Т. Шевченко ; пер. на рус. Ф. Сологуба.


М—912


noty-10

Рамансы [Ноты] : [для голасу з фп.] / А. Багатыроў ; прадм. Т. Дубковай. — Мн. : Беларусь, 1983. — 64 с.


Змест: Пяць рамансаў на словы Я. Купалы: Плача восень / рус. тэкст І. Васілеўскага ; Не праспі : «Спі дзяўчына, покуль сонца ... » / рус. тэкст А. Пракоф'ева ; Я хацеў бы ... / рус. тэкст І. Васілеўскага ; 3 недацветаў : «Зелянелі лагі ... » / рус. тэкст М. Камісаравай ; Абнімі ты мяне / рус. тэкст І. Васілеўскага. Пяць рамансаў на словы П. Броўкі: 1. Аб рэўнасці : «Няма нічога без змагання ... » / рус. тэкст В. Карчагіна ; 2. Ах, сэрца! : «А тваім жаданням няма мяжы ... » / рус. тэкст В. Карчагіна ; 3. Калі руку на развітанне ... / рус. тэкст Я. Хелемскага ; 4. А я ж у сэрцы не змяніўся : «Ты пакахай, я буду рады ... » / рус. тэкст Я. Хелемскага ; 5. На схіле пройдзеных гадоў / рус. тэкст Я. Хелемскага.


М—6341


noty-11

Романсы [Ноты] : на слова В. Шекспира : соч. 29, № 4, 5, 1, 3 : для голоса с фп. / А. Богатырев ; пер. С. Маршака. — Л. : Музыка, 1975. — 27 с.


Содержание: Тебе ль меня придется хоронить ; Уж если ты разлюбишь ; Смежая веки ; Твоя ль вина.

М—4170


noty-12

Симфония № 1 [Ноты] : ор. 15 : для большого симф. орк. / А. Богатырев. — Партитура. — Л. ; М. : Сов. композитор, 1976. — 239 с.

 

Выданне падаравана Віцебскай абласной бібліятэцы пляменніцай А. Багатырова па лініі жонкі А. Саламахай.


noty-13

Соната [Ноты] : для скрипки и фп. : соч. 16 / А. Богартырев. — Л. : Музыка, 1988. — 63 с., 1 парт. (16 с.).


М—8125


noty-14

Ты, чырвоная каліна [Ноты] : беларус. нар. песня : для голасу з фп. / апрац. А. Багатырова ; варыянт рус. тэксту І. Скапарава. — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1957. — 8 с. — (Насустрач фестывалю моладзі).


М—17


noty-16

Харавыя творы [Ноты] : хоры а капэла / А. Багатыроў. — Мн. : Беларусь, 1972. — 38 с.

 

Змест: А ў гародзе верба росла : беларус. нар. песня / апрац. А. Багатырова ; запіс Э. Ледаховіча ; Люблю наш край : студэнц. беларус. песня / апрац. А. Багатырова ; сл. К. Буйло ; Зайшло сонца за аконца : беларус. нар. песня / апрац. А. Багатырова ; запіс Р. Шырмы ; Шумелі бярозы : балада / А. Багатыроў ; сл. М. Лужаніна. Беларус. нар. песні: Салавейка пташачка маленька / апрац. А. Багатырова ; запіс М. Колесы ; Дбай, матуля, дбай / апрац. А. Багатырова ; запіс Э. Ледаховіча ; Спіўся казак, спіўся / апрац. А. Багатырова ; запіс Р. Шырмы ; Этюд : «Лето прошло ... » / Ф. Шопен ; перелож. А. Богатырева ; сл. И. Тюменева.

 

М—3214


noty-17

Хоры [Ноты] : [для змеш. хору] : ор. 38, № 1—4 / А. Багатыроў. — Мн. : Беларусь, 1967. — 20 с.


Змест: Калісьці бура на Карпатах ; Вяселле : «Гэй, гэй, гэй ... » / сл. М. Танка ; Слаўлю Беларусь : «Такая шыр, такі прастор ... » / сл. А. Астрэйкі ; Праляцелі вятры / сл. У. Дубоўкі.


М—1338


Музычная спадчына ў аўдыёзапісах


audi-01

Звезда Венера [Звукозапись] / обраб. А. Богатырева ; сл. М. Богдановича ; муз. нар. ; исполн.: Л. Каспорская, Л. Ивашков, Хор Гос. комитета по телевидению и радиовещанию Белорус. ССР ; дир. В. Ровдо // К 90-летию со дня рождения Максима Богдановича = Да 90-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановiча. — [М.] : Мелодия, [1981]. — 1 грп. : 33 об/мин., моно ; 30 см. — Белорусское радио. Записи 1972―1981 гг. — Исполн. на белорус. яз. — М 40—43765.


На чужбине [Звукозапись] / муз. А. Богатырева ; исполн.: В. Скоробогатов, пение, Т. Миансарова, фп., Хор Гос. комитета по телевидению и радиовещанию Белорус. ССР ; дир. В. Ровдо // К 90-летию со дня рождения Максима Богдановича = Да 90-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановiча. — [М.] : Мелодия, [1981]. — 1 грп. : 33 об/мин., моно ; 30 см. — Белорусское радио. Записи 1972―1981 гг. — Исполн. на белорус. яз. — М 40—43766.

Ф30/4401


audi-02

Слаўлю Беларусь [Гуказапіс] / муз. А. Багатырова ; сл. А. Астрэйкі // Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла БССР / исполн. Гос. акад. хор. капелла БССР ; худож. рук. Г. Ширма. — М. : Мелодия, 1968. — 1 грп. : 33 об/мин, моно ; 30 см. — Д—022446.


Ф30/3533


audi-03

А сегодня у нас масленица [Звукозапись] = А сёння ў нас масленіца : белорус. нар. песня / обраб. А. Богатырева // Государственная академическая хоровая капелла БССР = Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла БССР / худож. рук. В. Рогович. — [М.] : Мелодия, 1978. — 1 грп. : 33 об/мин., стерео ; 30 см. — Исполн. на белорус. яз. — С 10―11068.


Шумели березы [Звукозапись] = Шумелі бярозы / муз. А. Богатырева ; сл. М. Лужанина // Государственная академическая хоровая капелла БССР = Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла БССР ; худож. рук. В. Рогович. — [М.] : Мелодия, 1978. — 1 грп. : 33 об/мин., стерео ; 30 см. — С 10—11067.


Ф30/4345


audi-04

Ария Кузьмича [Звукозапись] : из оперы «В пущах Полесья» / муз. А. Богатырева ; исполн.: Н. Сердобов, пение, Симф. орк. Белорус. гос. филармонии ; дир. М. Шнейдерман // Песняры зямлі беларускай = Bards of the Byelorussian land : да 100-годдзя з дня нарадж. нар. паэтаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа. — [М.] : Мелодия, 1982. ― Грп. 2 : Якуб Колас (1982—1956). — М 40— 43832.


День добрый, Москва [Звукозапись] / муз. А. Богатырева ; сл. Я. Купалы ; исполн. Хор и Орк. Белорус. радио и телевидения ; дир. Б. Райский // Песняры зямлі беларускай = Bards of the Byelorussian land : да 100-годдзя з дня нарадж. нар. паэтаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа. — [М.] : Мелодия, 1982. ― Грп. 1: Янка Купала (1882—1942). — М 40—43830.


Ф30/4458—4459


audi-05

Сказка Тараса про Змея [Звукозапись] : из оперы «В пущах Полесья» : 1 д. / муз. А. Богатырева ; исполн.: В. Чернобаев, бас, Симфонич. орк. Белорус. телевидения и радио ; дир. Б. Райский // Поют солисты Государственного академического Большого театра оперы и балета Белорусской ССР = Спяваюць салісты Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларускай ССР. — [М.] : Мелодия, 1983. — Грп. 1 : 33 об/мин., стерео ; 30 см. — Записи Всесоюзной студии грамзаписи, Всесоюзного и Белорусского радио, 1954—1982 гг. — Исполн. на белорус. яз. — С 10—19817—008.


Ф30/4945—46


audi-06

Спите все те [Звукозапись] / муз. А. Богатырева ; сл. Я. Купалы ; исполн. Хор Белорус. телевидения и радио ; дир. В. Ровдо // Соловьи Хатыни = Салаўі Хатыні : песни белорус. композиторов : к 40-летию освобожд. Белоруссии. — М. : Мелодия, 1984. — 1 грп., стерео ; 30 см. — Всесоюзная студия грамзаписи. — Записи 1973—1983 гг. — Выконваецца на беларус. мове. — С 60 21364—008.


Ф25/4899


audi-07

Шчаслівыя людзі [Гуказапiс] = Счастливые люди / муз. А. Богатырева ; сл. В. Каризно // Хор Гостелерадио Белорусской ССР = The Byelorussian SSR TV and Radio Chorus / худож. рук. В. Ровдо. — [М.] : Мелодия, 1985. — 1 грп. : 33 об/мин., стерео ; 30 см. — Запись 1984 г. — Исполн. на белорус. яз. — С10—22771—09.


Ф30/4908


Слухаем музыку Анатоля Багатырова

З фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі

nota Маладыя гады [Звукозапись] : из вокального цикла на стихи М. Богдановича // [Вокальные циклы] / муз. А. Богатырева, исполн.: Н. Березина, пение, С. Белькевич, фп. — Мн. : [б. и.], 2003. — 1 зв. диск (1 мин. 42 сек.) ; 12 см. — Заглавие сформулировано на основе анализа документа. — Прилож. к журналу «Весці Беларус. дзярж. акад. музыкі», 2004, № 4. — Трек 6.

nota Расстались мы [Звукозапись] : из вокального цикла на стихи М. Лермонова // [Вокальные циклы] / муз. А. Богатырева, исполн.: Л. Ивашков, пение, Л. Максимова, фп. — Мн. : [б. и.], 2003. — 1 зв. диск (1 мин. 16 сек.) ; 12 см. — Заглавие сформулировано на основе анализа документа. — Прилож. к журналу «Весці Беларус. дзярж. акад. музыкі», 2004, № 4. — Трек 5.

nota Уж если ты разлюбишь [Звукозапись] : из вокального цикла на стихи В. Шекспира // [Вокальные циклы] / муз. А. Богатырева, исполн.: Н. Козлова, пение, Л. Максимова, фп. — Мн. : [б. и.], 2003. — 1 зв. диск (1 мин. 57 сек.) ; 12 см. — Заглавие сформулировано на основе анализа документа. — Прилож. к журналу «Весці Беларус. дзярж. акад. музыкі», 2004, № 4. — Трек 14.

nota Я на солнечном восходе [Звукозапись] : из вокального цикла на стихи А. Ахматовой // [Вокальные циклы] / муз. А. Богатырева, исполн.: И. Шикунова, пение, Т. Миансарова, фп. — Мн. : [б. и.], 2003. — 1 зв. диск (1 мин. 37 сек.) ; 12 см. — Заглавие сформулировано на основе анализа документа. — Прилож. к журналу «Весці Беларус. дзярж. акад. музыкі», 2004, № 4. — Трек 16.

 

Музычныя творы ў прасторы інтэрнэта

nota Вальс из музыки к драме М. Лермонтова «Маскарад» ; Концерт I. Allegro, II. Andante, Allegro Scherzando ; Кантата «Сказ о Медведихе» [Электронный ресурс] / муз. А. Богатырева // [Музыка на сайте Topmp3track.com]. — Треки 1—4. 

Спасылкі