eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • igroteka-v-biblioteke
  • anons-ibooks
  • anons-Chernenkovy
  • anons-rodnaya-mova
  • anons-Baradulin
  • anons-Sollertinskij
  • anons-Peppi
  • anons-berega
75-let-pobedy-2020
banner-Korotkevich-2020

Прэзентацыя кнігі Вольгі Нікіценкі «Сузор’е птушкі»

22 студзеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя першай кнігі Вольгі Нікіценкі «Сузор'е птушкі».

Вольга Нікіценка – ураджэнка г. Віцебска, студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Піша вершы і кароткую прозу, паглыблена вывучае беларускую мову, перакладае на яе творы любімых паэтаў. Вучыцца ў Школе маладога літаратара. Многія гады займаецца маляваннем, у асноўным працуе ў жанры ілюстрацыі і партрэта. І сваю першую кнігу яна ілюстравала сама.

У 2019 годзе афіцыйна ўвайшла ў лік дзесяці наймацнейшых маладых паэтаў Беларусі. Лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Першацвет» (2019). Пераможца Фестывалю цікавай паэзіі «Сабака Керуака» (2018). Уладальнік Гран-пры конкурсу БрамаМар-юні ў намінацыі «Паэзія» (2019).

Падчас сустрэчы маладая паэтэса распавяла пра сябе і сваю творчасць, прачытала шэраг вершаў, паразважала пра вечныя духоўныя каштоўнасці.

З віншавальным словам да сваёй былой вучаніцы звярнулася настаўніца Вольга Міхайлаўна Каламійцава.

Напрыканцы мерапрыемства Вольга Нікіценка адказала на пытанні і падаравала сваю першую кнігу чытачам бібліятэкі.

 

 

  • Вольга Нікіценка
    big image
    Вольга Нікіценка
  • Вольга Нікіценка з бацькам
    big image
    Вольга Нікіценка з бацькам
  • Вольга Каламійцава
    big image
    Вольга Каламійцава
  • Ларыса Рагачова
    big image
    Ларыса Рагачова
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Аўтографы на памяць
    big image
    Аўтографы на памяць