16 мая ў рамках цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю з дня нараджэння Давіда Сімановіча, у бібліятэцы адбыўся круглы стол «Здесь осталась его душа...».
На працягу ўсяго дня, пачынаючы з 10 гадзін раніцы, сябры, калегі, родныя, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада, прыхільнікі паэзіі, усе тыя, хто захоўвае памяць пра Давіда Рыгоравіча Сімановіча, гаварылі пра Паэта, Грамадзяніна, Асобу. Сотні фотаздымкаў з асабістага архіва Давіда Сімановіча нагадалі пра старонкі жыццёвага шляху паэта. Кадры кінахронікі вярнулі ўсіх прысутных у той час, калі Давід Сімановіч дапамагаў зноў «вярнуцца» ў Віцебск Пушкіну, Шагалу, Караткевічу...