eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • konkurs-Heine
  • konkurs-ru-bel-1812
  • anons-konferenciya-24-11-2022
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...

Аб публічным цэнтры прававой інфармацыі

У мэтах забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь створана дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі.

Адным з яе элементаў з'яўляюцца публічныя цэнтры прававой інфармацыі, якія ствараюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на базе дзяржаўных публічных бібліятэк.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі – пункт свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, створаны для забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, уважлівых адносін да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.

Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» (далей – ПЦПІ) створаны 17 студзеня 2002 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 1998 года № 565 «Аб парадку распаўсюджвання прававой інфармацыі», забяспечвае канстытуцыйныя правы грамадзян на атрыманне поўнай афіцыйнай інфармацыі па пытаннях прававой культуры грамадства, а таксама аказанне дапамогі ў навучальным працэсе па прававых пытаннях выкладчыкам, студэнтам і навучэнцам.

ПЦПІ з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем бібліятэкі, у якім знаходзяцца інфармацыйна-прававыя рэсурсы на розных відах носьбітаў. Аддзел забяспечвае бясплатны доступ карыстальнікаў да крыніц прававой інфармацыі.

 

Задачамі ПЦПІ з'яўляюцца:

– арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;

– фарміраванне фонду перыядычных і неперыядычных друкарскіх і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія змяшчаюць эталонную прававую інфармацыю, матэрыялаў навукова-практычнага характару, якія спрыяюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыманню грамадзянамі іх праў і абавязкаў;

– выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання з мэтай фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, уважлівых адносін да права.

У мэтах папулярызацыі аддзела створана і функцыянуе асобная група ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» «ПЦПИ.vlib.by».

Разглядаючы сацыяльнае партнёрства як умову эфектыўнай работы, ПЦПІ супрацоўнічае з Упраўленнем унутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, Віцебскай абласной натарыяльнай палатай, аддзелам загса Віцебскага гарвыканкама, установамі вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі горада.