Адукацыйны праект «Смаленска-Віцебскі трансфер: экалагічныя канцэпцыі гарадоў-пабрацімаў»
- Details
- Створана 02.10.2017 05:58
Інтэрнацыянальны адукацыйны праект «Смаленска-Віцебскі трансфер: экалагічныя канцэпцыі гарадоў-пабрацімаў» рэалізуецца з 3 кастрычніка па 14 снежня 2017 года пры падтрымцы Нямецкага культурнага цэнтра імя Гётэ.
Праект накіраваны на прыцягненне ўвагі да экалагічных праблем гарадоў-пабрацімаў, на ўмацаванне партнёрскіх сувязяў паміж імі і развіццё міжкультурнай камунікацыі сярод моладзі ў сферы экалогіі. Мерапрыемствы праекта арыентаваны на моладзь Смаленска і Віцебска ва ўзросце 15–25 гадоў, якая вывучае нямецкую мову як замежную.
ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
3 кастрычніка – прэзентацыя праекта (Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна)
3 кастрычніка – 15 лістапада – конкурс відэаролікаў «Зробім зямлю чысцей!» (Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і Смаленская абласная універсальная навуковая бібліятэка імя А. Т. Твардоўскага)
3 кастрычніка – 1 снежня – віртуальная віктарына «Экалогія без межаў» (на сайце Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя А. Т. Твардоўскага)
19 кастрычніка – прэзентацыя фотавыставы «Экамір Смаленскага краю» (Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна)
16 лістапада – круглы стол «Экалагічныя канцэпцыі гарадоў-пабрацімаў Смаленска і Віцебска» (Смаленская абласная універсальная навуковая бібліятэка імя А. Т. Твардоўскага)
Матэрыялы «круглага стала» у рамках міжнароднага літаратурна-адукацыйнага праекта «Смаленска-Віцебскі трансфер: экалагічныя канцэпцыі гарадоў-пабрацімаў»
14 снежня – падвядзенне вынікаў і закрыццё праекта (Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і Смаленская абласная універсальная навуковая бібліятэка імя А. Т. Твардоўскага)
Падрабязную інфармацыю аб мерапрыемствах праекта можна атрымаць у нямецкай чытальнай зале Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, тэлефон 42 51 59.