Матэрыялы

Прэзентацыя новых кніг Аркадзя Падліпскага з серыі «Биография витебского дома»

anons

Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»

 

16 мая ў 18.00 у Віцебскай абласной бібліятэцы ў рамках курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» адбудзецца прэзентацыя новых кніг Аркадзя Падліпскага з серыі «Биография витебского дома».

Арганізатары курсаў – кафедра гісторыі Беларусі ВДУ імя П. М. Машэрава, ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, народны клуб гістарычнай рэканструкцыі «Vargentorn». Курсы праходзяць у абласной бібліятэцы кожны другі і чацвёрты чацвер месяца для ўсіх жадаючых і ўключаюць тэматычныя лекцыі, кансультацыі запрошаных экспертаў, фота- і відэаматэрыялы, дыскусіі па асноўных этапах гісторыі горада.

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01