eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

Творчы вечар Пятра Ламана

25 верасня ў бібліятэцы адбыўся творчы вечар вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, артыста, пісьменніка, перакладчыка Пятра Ламана.

11 ліпеня Пётр Ламан адзначыў 70-годдзе. Новы сезон у тэатры пачаўся бенефісам артыста ў народнай камедыі «Несцерка». Вечарына ў бібліятэцы стала працягам гэтых урачыстасцяў. Прыхільнікі творчасці Пятра Ламана, а таксама яго калегі па тэатры падзяліліся з удзельнікамі сустрэчы сваімі думкамі аб майстры, засяродзіўшы ўвагу на найбольш значных, цікавых акцёрскіх работах. Перад прысутнымі выступілі: мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Міхась Краснабаеў, загадчык трупы Святлана Дашкевіч, літаратурны рэдактар тэатра Юрый Іваноўскі. Пра яркія, незабыўныя ролі Пятра Ламана на тэатральнай сцэне нагадала доктар мастацтвазнаўства, прафесар Таццяна Катовіч. Былі паказаны ўрыўкі са спектакляў з удзелам артыста і фотаздымкі з архіва тэатра.

Пётр Ламан – аўтар трох паэтычных зборнікаў і кнігі аповесцяў, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З прывітальным словам выступіла старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Анастасія Лазебная, якая заклікала Пятра Аляксандравіча працягваць пісаць і друкавацца. На вечарыне прагучалі вершы Пятра Ламана ў выкананні ўдзельнікаў сустрэчы і аўтара. Пётр Ламан расказаў пра свой шлях у акцёрскую прафесію, пра сваю малую радзіму. І, як прыклад акцёрскай работы над творам, прадставіў удзельнікам сустрэчы твор Францішка Багушэвіча «Палясоўшчык: (Апавяданне старога лесніка)».

 

  • Пятро Ламан
    big image
    Пятро Ламан
  • Пятро Ламан
    big image
    Пятро Ламан
  • Пятро Ламан, Міхась Краснабаеў
    big image
    Пятро Ламан, Міхась Краснабаеў
  • Анастасія Лазебная, Пятро Ламан
    big image
    Анастасія Лазебная, Пятро Ламан
  • Таццяна Катовіч
    big image
    Таццяна Катовіч
  • Пятро Ламан, Святлана Дашкевіч
    big image
    Пятро Ламан, Святлана Дашкевіч
  • Юрась Іваноўскі
    big image
    Юрась Іваноўскі
  • Падчас творчай сустрэчы
    big image
    Падчас творчай сустрэчы