Матэрыялы

Вечар пытанняў і адказаў «Карупцыя: злачынства і пакаранне»

16 мая ў бібліятэцы прайшоў вечар пытанняў і адказаў «Карупцыя: злачынства і пакаранне», арганізаваны супрацоўнікамі сектара «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» для студэнтаў 1 курса юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Следчы па асабліва важных справах упраўлення працэсуальнага кантролю УСК па Віцебскай вобласці Аляксей Несцярэнка расказаў пра асаблівасці расследавання карупцыйных злачынстваў. Аб мерах крымінальнага пакарання па крымінальных справах аб карупцыйных злачынствах расказала суддзя Віцебскага абласнога суда Таццяна Дашкевіч. Вядучы бібліятэкар сектара «ПЦПІ» Людміла Луцкевіч азнаёміла прысутных з выданнямі з фонду бібліятэкі. 

 

  • Людміла Луцкевіч
    big image
    Людміла Луцкевіч
  • Аляксей Несцярэнка
    big image
    Аляксей Несцярэнка
  • Таццяна Дашкевіч
    big image
    Таццяна Дашкевіч
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01