Матэрыялы

Тэматычны вечар «Каб памяталі…»

23 красавіка ў бібліятэцы ў рамках цыкла мерапрыемстваў «Да 75-годдзя вызвалення Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» адбыўся тэматычны вечар «Каб памяталі...», прысвечаны памяці вязняў канцлагераў і гета, які прайшоў пад дэвізам «Беларусь памятае». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый, гарадской яўрэйскай абшчыны, маладзёжнага актыву, былыя малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў, грамадскасць горада.

Вечар пачаўся пранізлівым вершам паэта Алега Сяшко «Іван ды Мар'я». Старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый г. Віцебска, старшыня Віцебскага гарадскога савета ветэранаў Ларыса Аленская падкрэсліла неабходнасць перадачы эстафеты памяці пра страшныя гады Вялікай Айчыннай вайны маладому пакаленню, неабходнасць зберагаць мір на нашай зямлі.

Аўтар-складальнік кнігі «Лагерь смерти "5 полк"» Аркадзь Падліпскі расказаў пра выданне і працу над ёй. Былы малалетні вязень «5 палка» Уладзімір Рызо прачытаў верш «Я помню ўсё...» і падкрэсліў неабходнасць стварэння на месцы аднаго з самых буйных лагераў смерці мемарыяла. Пра даследчую работу, якую праводзяць навучэнцы гімназіі № 3 г. Віцебска на базе школьнага музея былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, расказала навучэнка гімназіі Кацярына Уракова. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму» Фёдар Ціханаў нагадаў прысутным пра вялікую работу па патрыятычным выхаванні моладзі, шматлікія сустрэчы з навучэнцамі і студэнтамі, якія праводзяць члены грамадскага аб'яднання. Удзельнікі сустрэчы ўбачылі кадры ваеннай хронікі пра вызваленне вязняў канцлагера «5 полк».

Вершы Давіда Сімановіча «Имею честь принадлежать...» і Алены Крыклівец «Полонез Огинского» працягнулі тэму Халакоста. Трагічны лёс яўрэйскага насельніцтва Віцебска знайшоў адбітак у кнізе гісторыка Міхаіла Рыўкіна і пісьменніка Аркадзя Шульмана «Хроника страшных дней. Трагедия Витебского гетто». Аркадзь Шульман расказаў аб працы над кнігай і прэзентаваў праект «Чтобы это никогда не повторилось». Таксама выступіла былы вязень гета Ларыса Каім. Кіраўнік клуба ЮНЕСКА «Прайд» сярэдняй школы № 21 г. Віцебска, настаўнік гісторыі Алена Кутоўская і навучэнцы СШ № 21 паказалі літаратурную кампазіцыю, прысвечаную віцебскаму гета.

Старшыня праўлення Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» Таццяна Туманава ўручыла дырэктару бібліятэкі Таццяне Адамян і прадстаўнікам грамадскіх аб'яднанняў кнігу вершаў беларускіх школьнікаў «Дети за мир», выдадзеную Беларускім фондам міру.

Песню нашага земляка, кампазітара Марка Фрадкіна «За того парня» выканалі ўдзельнікі маладзёжнай студыі гарадской яўрэйскай абшчыны Жанна Грыгор'ева і Кацярына Ткачэнка. Артысты Віцебскага тэатра «Менора» прадставілі сцэну са спектакля «Судьбы». Музычны калектыў Віцебскага дабрачыннага цэнтра «Хасдей Давид» – вакальная група ансамбля «Наша песня» пад кіраўніцтвам Міхаіла Харнаса выканала песні «Патефон» і «Журавли».

Вечар суправаджаўся мелодыямі ў выкананні ансамбля скрыпачоў дзіцячай школы мастацтваў № 4 г. Віцебска пад кіраўніцтвам Андрэя Куляшова і салістаў ансамбля Ксеніі Белай і Ягора Захаранкі.

 

  • Ларыса Аленская
    big image
    Ларыса Аленская
  • Аркадзь Падліпскі
    big image
    Аркадзь Падліпскі
  • Уладзімір Рызо
    big image
    Уладзімір Рызо
  • Кацярына Уракова
    big image
    Кацярына Уракова
  • Фёдар Ціханаў
    big image
    Фёдар Ціханаў
  • Алег Сяшко
    big image
    Алег Сяшко
  • Алена Крыклівец
    big image
    Алена Крыклівец
  • Аркадзь Шульман
    big image
    Аркадзь Шульман
  • Ларыса Каім
    big image
    Ларыса Каім
  • Алена Кутоўская
    big image
    Алена Кутоўская
  • Навучэнцы  СШ № 21
    big image
    Навучэнцы СШ № 21
  • Таццяна Туманава
    big image
    Таццяна Туманава
  • Жанна Грыгор’ева і Кацярына Ткачэнка
    big image
    Жанна Грыгор’ева і Кацярына Ткачэнка
  • Артысты Віцебскага тэатра «Менора»
    big image
    Артысты Віцебскага тэатра «Менора»
  • Артысты Віцебскага тэатра «Менора»
    big image
    Артысты Віцебскага тэатра «Менора»
  • Вакальная група ансамбля «Наша песня»
    big image
    Вакальная група ансамбля «Наша песня»
  • Ансамбль скрыпачоў
    big image
    Ансамбль скрыпачоў
  • Ксенія Белая
    big image
    Ксенія Белая
  • Ягор Захаранка
    big image
    Ягор Захаранка
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01