Бясплатнае кансультаванне натарыуса
- Details
- Створана 19.04.2019 13:16
18 красавіка ў бібліятэцы прайшло бясплатнае індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях (дагаворы куплі-продажу і дарэння зямельных участкаў, нерухомай маёмасці, шлюбныя дагаворы, дагаворы падзелу маёмасці мужа і жонкі, складанне завяшчанняў, афармленне спадчыны).
Кансультацыю для чытачоў бібліятэкі правяла натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Святлана Сцепанькова.